Гісторыя музея Адама Міцкевіча. История музея Адама Мицкевича Historia muzeum Adama Mickiewicza
ГАЛОЎНАЯ Адрас. Кантакты  POLSKI  ENGLISH ЦЕНЫ, услуги VIDEO МЫ Гісторыя музея Фота
TRANSLATE = Переводчик

Виртуальный 3D тур


 Адам Міцкевіч

БІЯГРАФІЯ
"PAN TADEUSZ"
"DZIADY" / "Дзяды"
WIERSZE / вершы

На беларускай мове:
"ПАН ТАДЭУШ"
-"СВІЦЯЗЬ", "ГРАЖЫНА"
САНЕТЫ

__Адам Міцкевіч пра Беларусь
__Вобраз Радзімы ў перапісцы А. Міцкевіча
__Помнікі А.Міцкевічу ў Навагрудку (гісторыя стварэння)
__Курган А.Міцкевіча ў Навагрудку
__Янка Купала ў музеі Адама Міцкевіча (1940 г.)


АРХІЎ НАВІН

ВЫСТАЎКІ, навіны 2018г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2017г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2016г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2015г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2014г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2013г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2012г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2011г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2010г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2009г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2008г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2007г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2006г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2005г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2004г.


*** Партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
***Міністэрства культуры
"""Навагрудскі райвыканкам">
***Архівы Рэспублікі Беларусь
***Газета "Новае жыццё" (г.Навагрудак)
Сайт "Гісторыя Навагрудка"



Ссылка на сайт в виде QR кода


Афіцыйны сайт музея >>>www.mickiewicz.museum.by

Гісторыя Дома-музея Адама Міцкевіча


Нашы поспехі:

Дом-музей Адама Міцкевіча - адзін з найбольш наведвальных музеяў вобласці - звыш 20 тыс. чалавек у год. Значная частка наведвальнікаў - замежныя турысты.

За час працы дзеючай экспазіцыі калектыў музея стаў:
-лаўрэатам Першага Нацыянальнага турысцкага конкурсу «Пазнай Беларусь» (2003),
-переможцам і прызёрам абласнога конкурсу «Установа культуры года» (2003, 2009, 2012),
-ўдзельнікам 1-га, 2-га, 3-га Нацыянальнага форуму "Музеі Беларусі" (2012, 2014, 2016),
-лаўрэатам конкурсу "Музеі Беларусі - трэцяму тысячагоддзю» у намінацыі «Лепшае музейнае выданне» (2012).
-пераможца раённага конкурсу "Лепшае ўстанова культуры ў сацыяльна-эканамічным спаборніцтве" (за 2016 год).

Калектыў музея узнагароджаны: -Граматай Міністэрства спорту і турызму (2011),
-Ганаровай граматай упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама (2013 года),
-Падзякаю дырэкцыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі (2014).

Супрацоўнікі музея сталі лаўрэатамі прэміі Гродзенскага аблвыканкама імя А.И.Дубко «За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва», узнагароджаны граматамі і дыпломамі раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў.





Узнагароды.



ГТСТОРЫЯ МУЗЕЯ

Дом-музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку не толькі біяграфічная музейная экспазіцыя - гэта таксама і музей "пад адкрытым небам". Гэта - адноўленая шляхецкая сядзіба пачатку 19 стагоддзя: дом, флігель, клець, калодзеж, альтанка. Музей уключаны ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. Музей быў адкрыты для наведвальнікаў 11.09.1938 г. У чэрвені 1941 г. ён быў разбураны нямецкай авіябомбай, адбудаваны і паўторна адкрыты ў 1955 г. Сучасны выгляд сядзіба набыла ў 1990 годзе пасля чарговай рэканструкцыі...


Першая рэальная спроба стварэння ў Навагрудку музея Адама Міцкевіча адносіцца да 1920 года. Тагачасны орган мясцовай улады - Навагрудскі павятовы рэўком выдаў 16 верасня 1920г. загад №40 аб утварэнні ў доме, дзе жыў паэт музея або бібліятэкі яго імя. Загадвалася прадаставіць пражываючым там людзям новае жыллё, а будынак аддаць у распараджэнне аддзела народнай асветы. Дадзенае рашэнне не было ажыццёўлена, бо ў ходзе польскай-савецкай вайны Навагрудак праз два тыдні быў заняты польскай арміяй.Рэальна Дом-музей быў створаны ў 1930-я гады намаганнямі "Міцкевічаўскага камітэта" - добраахвотнага навуковага таварыства пад кіраўніцтвам мясцовага ваяводы. Рашэнне аб стварэнні Дома-музея прынята "Міцкевічаўскім камітэтам" 10 мая 1931г. Адкрыццё музея адбылося 11 верасня 1938 года. Яго першым дырэктарам стаў Уладзіслаў Ляруй (Wl. Laroj). З устанаўленнем на Заходняй Беларусі савецкай улады, пастановай Савета народных Камісараў БССР ад 3.12.1940г. Дом-музей быў узяты пад ахову дзяржавы і перайшоў у распараджэнне Народнага камісарыята асветы. У чэрвені 1941г. Дом-музей быў разбураны трапіўшай у яго нямецкай авіябомбай. Была знішчана большая частка экспанатаў. Пэўная колькасць уцалелых экспанатаў была вывезена ў пасляваенны час на тэрыторыю Польшчы.Дом-музей быў адноўлены ў даваенным выглядзе да 100-годдзя з дня смерці А.Міцкевіча і адкрыты 26 лістапада 1955г. Чарговая музейная экспазіцыя адчынілася ў 1971 годзе і з пэўнымі зменамі праіснавала да канца 1100%-х. У 1989-1990-м гадах віленскім аддзяленнем польскай фірмы "Budymex" за сродкі беларускага боку была праведзена рэканструкцыя сядзібы Міцкевічаў: адноўлены будынак па ўзору пач. ХІХст., пабудаваны флігель, які злучаецца з асноўным будынкам падземным пераходам, а таксама свіран, калодзеж, альтанка. У адноўленым будынку 12 верасня 1992г. адкрылася новая экспазіцыя, створаная сумесна супрацоўнікамі Дома-музея і Музея Літаратуры імя А.Міцкевіча з Варшавы. У ёй знаходзілася, акрамя ўласных, і 152 экспанаты, перададзеныя на дэпазіт польскімі музеямі.

У маі 2001г. дадзеныя экспанаты вернуты польскаму боку.Дзеючая сёння экспазіцыя адкрыта 25 мая 2001г. Работы па яе стварэнню (за сродкі мясцовага (Навагрудскага райна) бюджэту) выкананы прадпрыемствам "Мінскі мастацкі камбінат". Аўтары навуковай канцэпцыі супрацоўнікі Дома-музея С.Анісімава. Н.Чарняўская, М.Гайба. Мастацкае рашэнне ажыццёўлена мастаком Г.Чыстым (г.Мінск).Дырэктар музея са студзеня 2000г. М.П.Гайба. Штогод Дом-музей наведвае каля 20 тысяч чалавек. Экскурсіі праводзяцца на беларускай, рускай, польс мовах.


Гісторыя дома сям'і Міцкевічаў

Пляц для пабудовы дома купіў за 50 рублёў у 1803 годзе бацька паэта - Мікалай Міцкевіч - тады мінскі каморнік. Тут ужо былі скляпы і падмуркі дома, які калісьці належаў былому навагрудскаму бурмістру і згарэў падчас пажару ў Наваградку ў 1751 годзе. Спачатку Мікалай Міцкевіч (бацька Адама) пабудаваў на пляцы сціплы драўляны дом, як дазваляла складанае фінансавае становішча. У 1806-1807 годзе пасля вялікага пажару ў горадзе драўляны дом згарэў і на гэтым месцы быў пабудаваны новы, мураваны дом, які, паводле слоў Ігнація Дамейкі, быў "найлепшым ва ўсім мястэчку, дзе мураванымі былі толькі касцёлы і кляштары".
Вядома таксама, што дом гэты "хаця не ўбогі, заможным таксама не быў"… У новым будынку сям''я Міцкевічаў жыла да 1812 года - да смерці бацькі паэта. Хутка сям''я пакідае гэты дом - не было сродкаў яго ўтрымліваць - і пераходзіць жыць у флігель, які стаяў на пляцы. Пасля смерці маці 9 кастрычніка 1820 г. дом атрымалі ў спадчыну чатыры браты: Францішак, Адам, Аляксандр і Ежы Міцкевічы. Гаспадаром дома стаў Францішак. Браты ж раз''ехаліся: Аляксандр меў юрыдычную практыку ў Кіеве, Ежы, медык, знаходзіўся на Валыні, Адам быў высланы ў Расію. Францішак жыў у Навагрудку да выбуху паўстання 1830 года. Ён удзельнічаў у паўстанні, за што у 1833 годзе яго маёмасць, у тым ліку і дом) была канфіскавана і затым прададзена…
Шмат разоў дом пераходзіў з рук у рукі. У 1863г. згарэў драўляны флігель, а ў 1881г. згарэў сам дом. Праз некалькі гадоў ён быў адбудаваны. У час Першай Сусветнай вайны ў доме кватаравалі па чарзе ваенныя штабы: нямецкі, польскі і бальшавіцкі.
У 1920-х гадах у Навагрудку быў створаны Міцкевічаўскі Камітэт, які 10 мая 1930 года вырашыў утварыць музей вялікага паэта, але ніяк не змог дамовіцца з тагачаснымі гаспадарамі. Толькі ў чэрвені 1937 года Камітэту ўдалося атрымаць дом для музея. Урачыстае адкрыццёмузея Адама Міцкевіча адбылося за год да Другой Сусветнай вайны - 11 верасня 1938 года. Пасля рамонту дома ў ім былі сабраны памяткі і ўнікальныя экспанаты, якія да цяперашняга часу амаль не захаваліся. Знішчыла іх, як і дом, нямецкая бомба 22 чэрвеня 1941 года. Захавалася толькі мадэль парыжскага помніка Адама Міцкевіча, набытая даваенным Міцкевічаўскім камітэтам у жонкі разьбяра Антуана Бурдэля.
У юбілейны міцкевічаўскі 1955 год за кошт беларускай дзяржавы дом быў адбудаваны ў даваенным выглядзе, і на 100-годдзе са дня смерці паэта ў ім быў адкрыты Дом-музей Адама Міцкевіча з біяграфічнай экспазіцыяй, аздобленай нешматлікімі памяткамі, копіямі партрэтаў і фатаграфіямі, якія прыслаў з Варшавы Міцкевічаўскі музей (сёння - Літаратурны музей імя Адама Міцкевіча).
Гэта быў пачатак супольнай працы Варшаўскага і Навагрудскага музеяў, якая аднак найбольш ажывілася пасля падпісання ў 1987 годзе пагаднення аб супрацоўніцтве паміж музеямі. У аснову праекта была пакладзена дакументацыя з Варшаўскага Літаратурнага музея, сабраная яшчэ сынам паэта Уладзіславам Міцкевічам. А яшчэ праз тры гады - у 1990 годзе была распачата рэстаўрацыя роднага дома паэта, сядзібных пабудоў і наваколля, якая скончылася 12 верасня 1992 года ўрачыстым адкрыццём Дома-музея Адама Міцкевіча.
Адбудова Дома-музея - гэта не толькі аднаўленне будынка. І Дом-музей Адама Міцкевіча ў Наваградку не толькі залавая музейная экспазіцыя - гэта таксама і музей "пад адкрытым небам". Гэта - аднаўленне шляхецкай сядзібы пачатку 19 стагоддзя: уласна дом, флігель, клець, альтанка, студня.
Дзеючая сёння ў Доме-музеі экспазіцыя адкрыта 25 мая 2001 года.




Hosted by uCoz
Інфармацыя аб музеі

Cтаронка Дома-музея А.Мiцкевiча на
>>>

Старонка Дома-музея на >>>





ПРАЦУЕМ: аўторак-нядзеля: 9.00-18.00. Выхадны дзень: панядзелак.


МУЗЕЯЗНАЎСТВА

Кодэкс аб культуры

Музейные анекдоты

Партал museum.by

САЙТ нашага музея: - www.mickiewicz.musеum.by


погода Новогрудок прогноз погоды на 5 дней


АДРЕС:Гродненская область,
231400 г.Новогрудок, улица Ленина,1
ТЕЛЕФОНЫ: (01597) 342-10 (директор),
342-11 (научные сотрудники),
342-13 (гл.хранитель фондов),
342-12 (касса-заказ экскурсий).


Добавить ссылку на страницу в:

Творы А.Міцкевіча ў перакладзе на бел. мову:
ПАН ТАДВЭУШ
"СВІЦЯЗЬ", "ГРАЖЫНА"
САНЕТЫ
ГАЛОЎНАЯ Адрас. Кантакты POLSKI  ENGLISH Цены, услуги МЫ Гісторыя музея Фота
© Мікалай Гайба (Mikalai Haiba = Nikolai Gaiba) 2004-2020.

Hosted by uCoz