Новая кніга пра Адама Міцкевіча
""
Напрыканцы 2011 года выйшла з друку кніга дырэктара Дома-музея Адама Міцкевіча Мікалая Гайба "Сэрцу мілая Айчына: Вобраз Радзімы ў жыцці і творчасці Адама Міцкевіча" - Баранавічы, БелАніГал, 2011. - 112 с. Тыраж - 1000 экз.
Аўтар на падставе архіўных матэрыялаў, апублікаванай дакументальнай, мемуарнай і навуковай літаратуры раскрывае сувязь Адама Міцкевіча з родным краем. Упершыню даецца разгорнутая характарыстыка г.Навагрудка ў першай чвэрці 19 ст. У кнізе шырока прадстаўлены творы А.Міцкевіча і яго карэспандэнцыя. Апублікавана 67 фатаграфій. (Цвёрдыя вокладкі).
Па пытаннях набыцця кнігі звяртайцеся да аўтара -
gaiba@tut.by
Літаратурна-музычная вечарына 28.12.2011 г. у музеі прайшла літаратурна-музычная вечарына "Я маю край, радзіму светлых мрояў" з канцэртнай праграмай Народнага камернага ансамбля "КЛАСІК" Палаца чыгуначнікаў г.Баранавічы.
Да дня нараджэння Адама Міцкевіча: выстаўкі, сустрэчы З 20.12.2011 г. да дня нараджэння Адама Міцкевіча ў музеі працуе выстаўка "Позірк у мінулае радзімы Адама Міцкевіча". На выстаўцы прадстаўлены скульптуры, фатаграфіі, паштоўкі, кнігі да 1939 г. выдання з фондаў музея.
22.12.2011 г. у музеі прайшла творчая сустрэча з паэтам, філосафам Раманам Брадоўскім (г.Берлін) і мастаком-графікам Стэфанам Дыбоўскім (г.Берлін).
З 23.12.2011 г. працуе выстаўка "Там возера Свіцязь, як шыбіна лёду, ляжыць паміж дрэваў цяністых...", на якой прадстаўлены малюнкі навучэнцаў Навагрудскай дзіцячай школы мастацтваў.
Творчая сустрэча 25 лістапада 2011 г. у музеі адбылася творчая сустрэча з доктарам гіст. навук, прафесарам А.К.Краўцэвічам і прэзентацыя яго кнігі "Рыцары і дойліды Гародні".
Частка гэтай кнігі прысвечана гісторыі Навагрудка. На пачатку 1990-х гадоў аўтар праводзіў тут археалагічныя даследаванні.
Раённы конкурс дэкламатараў польскай паэзіі 18 лістапада 2011 г. у музеі адбыўся штогадовы конкурс дэкламатараў польскай паэзіі, удзел у якім прынялі школьнікі навагрудскіх школ. Пераможцы будуць прадстаўляць Навагрудак на рэспубліканскім конкурсе, які адбудзецца ў снежні 2011 года
Выстаўка “Беларуская гімназія у г.Каме: права на адукацыю”
У 1920-1930-х гадах у Навагрудку дзейнічала Беларуская гімназія (Сёння яе пераемнік – СШ №1). Частка яе настаўнікаў была вымушана эмігрыраваць у Германію ў 1944 годзе. Там, у г. Кам, яны адкрылі першую ў Заходняй Еўропе беларускую школу, дзе многа нашых суайчыннікаў змаглі атрымаць сваю першую адукацыю.
На выстаўцы прадстаўлены шматлікія фотаздымкі як тагачасных выкладчыкаў гімназіі, так і сёняшнія ўзаемныя кантакты СШ №1 г.Навагрудка і гімназіі імя Р.Шумана г.Кам.
Прэзентацыя выстаўкі з дэманстрацыяй відэафільма і з удзелам гасцей з Германіі адбылася ў Доме-музеі А.Міцкевіча на 11.11.2011 г.
Падрабязней аб выстаўцы: на сайце Навагрудскага райвыканкама
Сустрэчы з польскімі калегамі У кастрычніку 2011 г. Дом-музей наведаў дырэктар Горнашлёнскага музея ў г.Бытам Дамінік Абламовіч, продкі якога былі звязаны з Навагрудчынай. А таксама дырэктар Цэнтра культуры г.Катавіца Адам Пастух.
Наведалі музей і супрацоўнікі беларускага музея ў Гайнаўцы. Адбылася зацікаўленая размова аб рэалізацыі сумесных музеязнаўчых праектаў.
2-гі раённы конкурс бардаўскай песні
24.09.2011 г. у літаратурна-музычным салоне музея прайшоў 2-гі раённы конкурс бардаўскай (аўтарскай) песні, удзел у якім, по ўмовах конкурсу, прыняла моладзь ад 14 да 31 года. Пераможцай стала выкладчыца Навагрудскага аграрнага каледжа Алена Галанава.
Песня Ю.Лазы "ПЛОТ" у выкананні слесара Навагрудскага ТІЗ "Эфратон" Уладзіміра Жырава: (відэа М.Гайба)
Празднование 500-летия Магдебургского права Новогрудку 9-10.09.2011 г. в рамках названного мероприятия в Новогрудке прошла научная конференция, открытие памятного знака, концерты, салют...
В музее состоялся 2-х часовой концерт камерных коллективов Национального оркестра Респ. Беларусь (М.Финберга). Инф. об этом событии на сайте 1-го Национального телеканала (БТ) ссылка на видеоинформацию БТ (2 мин, 7 Мгб)
а также видео с концерта - "Полонез Огинского" (відэа: М.Гайба)
Фотавыстаўкі "Мой родны кут" і "Начны Крым"
З 29.07.2011 г. у музеі экспануюцца 2 персанальныя фотавыстаўкі Людмілы Сідзенка. Нарадзілася ў Мінску. Працуе выкладчыкам камп’ютарнай графікі ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце. З’яўляеца сябрам “Народнага фатаклуба “Мінск” і творчай групы “Фатастудыя “У Бірылкі”.
“На выстаўцы "Мой родны кут" прадстаўлены працы мастачкі за апошнія тры гады. Новы погляд на звыклыя нашаму воку віды беларускіх палёў, рэк, лясоў дазваляе адзначыць і выявіць асабліва тонкія моманты прыгажосці нашых мясцін”. На выстаўцы "Начны Крым" – краявіды Крыма, дзе ў свой час быў і Адам Міцкевіч.
Падрабязней пра творчасць аўтара***Персанальны сайт
Фестиваль памяти Николая Набокова 27-28.08.2011 г. в замковом комплексе Мир и г.п.Любча впервые состоялся фестиваль "Памяти Николая Набокова".
Николай Набоков, уроженец г.п.Любча, двоюродный брат писателя Владимира Набокова, родственник Святополк-Мирских, которые до 1939 года владели Мирским замком, являлся всемирно известным композитором. Он написал ряд ораторий, симфонических предложений, фортепианных пьес, являлся автором первого американского балета.
Первый фестиваль его памяти объединил и потомков последних владельцев Мирского замка - Святополк-Мирских: княгиню Ирену Антуанетту Станиславу и Марию Святополк-Мирских, которые являются прямыми потомками Святополк-Мирских, владевших Мирским замком до 1939 года, а также дочь Антуанетты Станиславы Оливию Фуртвэнглер с семьей.
А отчим Николая Набокова, являясь в своё время предводителем дворянства Новогрудского уезда, жил в бывшем доме Мицкевичей в Новогрудке.
Подробнее о Набокове здесь: Набоковские мелодии Любчи
Дом-музей у эфіры радыё і тэлебачання
2.08.2011 г. на канале "Культура" Беларускага радыё прагучала інтэрв'ю з дырэктарам музея.
2.08 - 3.08.2011 г. у эфіры 1-га Нацыянальнага тэлеканала (БТ) дэманстраваўся 4-х серыйны тэлефільм "Адам Міцкевіч". (Аўтары А.Лукашэвіч і В.Аляксееў). Здымкі фільма праходзілі ў 2008 г. на тэрыторыі музея.
9.07.2011 г. ў эфіры міждзяржаўнага тэлеканала "Мір" быў паказаны відэафільм пра г.Навагрудак. Сярод яго сюжэтаў - і дом-музей Адама Міцкевіча. Была паказана экспазіцыя музея, інтэрв'ю са старшым навуковым супрацоўнікам С.Анісімавай, расказана аб жыццёвым і творчым шляху Адама Міцкевіча.
500 гадоў з часу атрымання Навагрудскам Магдэбургскага права
26.07.2011. у дзень 500-годдзя з дня атрымання Навагрудкам Магдэбургскага права было праведзена спецыяльнае гашэнне ("Першы дзень") паштовага канверта прысвечанага гэтай юбілейнай даце.
На канверце ёсць фота помніка А.Міцкевічу і дома-музея.
Іяхім Храптовіч і дыпламатыя ВКЛ і Рэчы Паспалітай
17 чэрвеня 2011 г. на Навагрудчыне прайшлі памятныя мерапрыемствы, ў гонар вядомага палітычнага і грамадскага дзеяча ВКЛ і Рэчы Паспалітай, дыпламата Іаахіма Храптовіча.
Актыўны ўдзел прынялі супрацоўнікі Навагрудскага райвыканкама, пасольстваў Беларусі ў Літве і Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы, а таксама супрацоўнікі Навагрудскіх музеяў, школьная моладзь і грамадскасць.
Удзельнікі мерапрыемства наведалі в.Шчорсы, дзе месцілася бібліятэка Храптовічаў. Абмеркавалі пытанні развіцця турыстычнага бізнэсу ў нашым раёне, заклалі дубовую алею ў гонар дыпламата І.Храптовіча.(гл.: фота)
У гэты ж дзень навукоўцы ў г.п.Любча правялі навуковую канферэнцыю аб гістарычнай ролі І. Храптовіча ў развіцці дыпламатыі Беларусі.
На фота: сакратар пасольства Літоўскай Рэспублікі, дырэктар музея А.Міцкевіча, супрацоўнік Міністэрства замежных спраў Рэсп. Беларусь
Пасяджэнне калегіі Мінспорту і турызму і Мінкультуры 15.06.2011 г. Навагрудак стаў месцам правядзення сумеснага пасяджэння калегіі Мінспорту і турызму і Мінкультуры па пытаннях развіцця турыстычнай індустрыі і адпаведнай інфраструктуры ў зонах размяшчэння аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны на прыкладах Карэліцкага і Навагрудскага раёнаў.
Удзел у мерапрыемстве бралі больш за дзевяноста чалавек, у т.л. міністр культуры і міністр спорту і турызму.
На Навагрудчыне для гасцей была арганізавана экскурсія па вёсцы Шчорсы, агляд Любчанскага замка і доміка паляўнічага ў г.п. Любча, а таксама аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны і адпаведнай інфраструктуры Навагрудка.
К.Мятлік "Новае жыццё"
Выстаўка жывапісу Віктара Залаціліна
9 чэрвеня 2011 г. адбылася прэзентацыя персанальнай мастацкай выстаўкі Віктара Залаціліна, прымеркаваная да юбілею яго творчага шляху.
Віктар Залацілін нарадзіўся ў 1955 г. у в.Купіск Наваагрудскага павете.
Цікавасць да жывапісу выявілася ў яго яшчэ ў школьныя гады, але сур’ёзна займацца творчасцю пачаў тольуі ў 2001 годзе. За гэты час ім створана звыш 300 работ, якія экспанаваліся ў Навагрудку, Лідзе, Гродне, Мінску.
Кантактны тэлефон мастака: 8-(01597)-71-852
Выстаўка Да Міжнароднага дня музеяў
18 мая па рашэнні ЮНЕСКО кожны год адзначаецца Міжнародны дзень музеяў.
Запрашаем наведаць кніжную выстаўку “Гэтыя кнігі чыталі сучаснікі Адама Міцкевіча”. З фондаў музея будуць экспанавацца кнігі 18-га стагоддзя, старэйшая з якіх датуецца 1744
годам. На выстаўцы вы зможаце ўбачыць школьныя падручнікі, творы Ж.-Ж. Русо, Вальтэра і іншых аўтараў 18 стагоддзя. Выстаўка будзе працаваць 18-24 мая 2011 г.
Адначасова ў музеі працуе фотавыстаўка “Беларуская вёска”.
Кошт білета на выстаўкі: 500 руб. для дарослых, 300 руб. для
школьнікаў, навучэнцаў і студэнтаў. (Гэтая цана ўключае наведванне 2-х названых выставак).
Выстаўка-конкурс ландшафтнага дызайна
З 16 па 19 красавіка 2011 г. у Доме-музеі Адама Міцкевіча ладзілася выстава работ, якія былі прадстаўлены на конкурс праектаў «Ланшафтны дызайн. Мой горад». З прадстаўленых 19 праектаў некаторыя абавязкова будуць выкарыстаны для абуладкавання ландшафтаў раёна. Па рашэнні конкурснай камісіі першыя прэміі ў памеры трох базавых велічынь кожная (105 тыс. бел. руб.) прызначаны двум праектам: СШ №2 “Было такое права”, “Мой чароўны Навагрудскі край” і праекту эколага-біялагічнага цэнтра “Вітаем”. Яшчэ тры прэміі ў памеры двух базавых велічынь (70 тыс. бел. руб.) атрымалі праекты Ладзенікскай дзіцячы сад-базавай школы «Бацькащшчына старажытная мая», аграрнага каледжа «Хвала рукам , што пахнуть хлебам», РУП ЖКГ “Палітра”.
Асобнай узнагародай па выніках галасавання наведвальнікаў выставы адзначаны праект “Крыніца, падрыхтаваны эколага- біялагічным цэнтрам.
Прэс-канферэнцыя "Навагрудскі замак" 16 красавіка 2011 г.ў музеі адбылася прэс-канферэнцыя для журналістаў беларускіх СМІ з нагоды пачатку работ па кансервацыі руін Навагрудскага замка.
"На прэс-канферэнцыі гаворка вялася не толькі пра рэстаўрацыйныя работы на замку, які, па словах рэстаўратараў, мае стаць "трывалай руінай". Абмяркоўваўся і турыстычны патэнцыял Навагрудчыны, а таксама і ўсяго "замкавага пояса" краіны. У канферэнцыі прыняў удзел першы намеснік міністра культуры Уладзімір Карачэўскі.
Як паведаміла намеснік старшыні Навагрудскага райвыканкама Алена Ермакова, ужо абмяркоўваецца праект з польскім бокам па стварэнні інфармацыйнага турцэнтра на базе агенцтва "Навагрудак-тур". Задума мае фінансавы базіс у выглядзе гранта ў 14 тысяч еўра.
Вялася гаворка і пра рэкламную ды піяр-дзейнасць, і пра рэалізацыю сувеніраў, і пра падыходы да ўключэння ў культурны абарот прыватных інвестыцый... Карацей, сустрэча з прэсай і адкрыццё выстаўкі адной карціны з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея, дырэктар якога Уладзімір Пракапцоў ад імя ўстановы падтрымаў ініцыятыву "К", ператварылася ў сапраўдны "круглы стол".
Ілля СВІРЫН, Сяргей ТРАФІЛАЎ газета “Культура” http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=5654
На фота: генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў і вядучы праграмы "Новыя падарожжы дылетанта" Юрый Жыгамонт каля карціны У.Пракапцова "Вытокі"
Фотавыстаўка "Беларуская вёска"
У музеі экспануецца персанальная фотавыстаўка сябра народнага фотаклуба "Мінск" Уладзіміра Шарнікава,
на якой прадстаўлена 36 фотаработ аўтара з краявідамі і побытам жыхароў беларускай вёскі.
На фота: адкрыццё выстаўкі 02.04.2011 г.:
Злева-направа: аўтар Уладзімір Шарнікаў, старшыня Навагрудскага райвыканкама А.М.Маркевіч, дырэктар музея М.П.Гайба, старшыня народнага фатаклуба "Мінск" Я.К.Казюля.
Інтэрв'ю на радыё "Культура"
24 і 31 сакавіка 2011 г. на канале "Культура" Беларускага радыё прагучалі інтэрв'ю з дырэктарам музея аб гісторыі Навагрудка і жыцці Адама Міцкевіча.
"Сустрэча з Алесем Камоцкім" 22 сакавіка 2011 г. ў Доме-музеі прайшла сустрэча з беларускім паэтам, аўтарам-выканаўцам Алесем Камоцкім.
Нагодай паслужыла толькі што выдадзеная кніга і аўдыёдыск "Вяровіца Алеся Камоцкага", складзеная з вершаў Рыгора Барадуліна.
Здымкі тэлеперадачы" 15 - 16 сакавіка 2011 г. ў Доме-музеі адбываліся здымкі телеперадачы "Гаспадар".
Перадача "Гаспадар" прайшла на тэлеканале "ЛАД" 27 сакавіка 2011 г. (нядзеля) у 13.30.
Паэтычная сустрэча 3 лютага 2011 г., гасцямі літаратурна-музычнага салона былі беларускі бард Алесь Камоцкі, паэтэса Таццяна Слівец і мастацкі кіраўнік студэнцкага тэатра БДПУ "Народнае слова" Алеся Сівохіна.