16 снежня ў г.Навагрудку і ў нашым Доме-музеі праходзілі здымкі телеперадачы "Новыя падарожжы дылетанта" з Ю.Жыгамонтам. Перадача выйшла ў эфір канала СТБ (Сталічнае Тэлебачанне) у нядзелю 24 снежня.
22 снежня (да дня нараджэння Адама Міцкевіча) ў Доме-музеі адкрылася выстаўка вышываных карцін "Паэтычныя словы сцяжка", аўтарамі якіх з'яўляюцца жыхары Навагрудчыны, а таксама адбылося пасяджэнне літаратурна-музычнага салона - канцэрт камернай музыкі "Памяці А.Міцкевіча" у выкананні выкладчыкаў і навучэнцаў Навагрудскай дзіцячай школы мастацтваў.Названая выстаўка працуе да 15.01.07.
(16.12.06.) У снежні на тэрыторыі Дома-музея зацвілі кветкі маргарыткі.
Па звестках на 25 лістапада наш сайт наведалі жыхары 32 краін свету. Падрабязную інфармацыю глядзі<ТУТ>
23 лістапада ў Доме-музеі адкрылася персанальная выстаўка мастака Віктара Залаціліна "Фарбы Навагрудчыны" - 22 пейзажы. Выстаўка будзе працаваць да канца снежня 2006г.
03 лістапада ў Доме-музеі адбылося адкрыццё персанальнай выстаўкі майстра па вышыўцы Кулакоўскай Таццяны "Свет прыгажосці, свет захапленняў", на якой прадстаўлена 49 вышываных карцін, а таксама вышытыя рушнікі і сурвэткі. Выстаўка працуе да канца снежня 2006г.
28 верасня ў эфіры Радыёканала "Культура" (102,9 FM) прагучала 30-ці хвілінная перадача аб Навагрудку. Яе сааўтарамі былі дырэктар Дома-музея М.Гайба і ст. навуковы супрацоўнік С.Анісімава.
11-13 кастрычніка дырэктар Дома-музея прымаў удзел у Міжнароднай канферэнцыі "Музеі Беларусі і Літвы. Погляд у ХХІ стагоддзе", якая адбылася ў г.Мінску на базе Беларускага інстытуту праблем культуры.
27.09.2006] ПТУШЫНЫ СВЕТ ЗАХАПЛЯЛЬНЫ
Доўгі час у Доме-музеі А. Міцкевіча працавала фотавыстава «Птушкі вакол нас», якую арганізавалі раённае аддзяленне «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) i эколага-біялагічны цэнтр дзяцей i моладзі горада. Выдатныя работы фотамастакоў-анімалістаў - Мікалая Гулінскага, Георгія Гулеўскага, Сяргея Чарапіцы, Яўгена Сліжа былі прапанаваны Гродзенскім абласным аддзяленнем АПБ. Пад час афіцыйнага адкрыцця выставы музей гасцінна сабраў не толькі навагрудчан, але i гасцей з Мінска, Гродна i Барысава. Вершаванымі радкамі з паэмы "Пан Тадэвуш" А. Міцкевіча, якія адлюстроўваюць векавую цесную сувязь чалавека з жывой прыродай, вітаў дырэктар музея М.П. Гайба ўсіх прысутных. Фотавыставу прэзентавалі самі мастакі М. Гулінскі i Г. Гулеўскі, якія цікава i захапляльна распавялі пра сустрэчы са сваімі аб'ектамі фотапалявання. На выставе былі прадстаўлены фатаграфіі як звычайных відаў птушак, так i тых, якія сустракаюцца вельмі рэдка ці нават занесены ў Чырвоную кнігу РБ. Гэта, напрыклад, арлан-белахвост, малы арлец, жоўтагаловы дзяцел, чорны бусел, зімародак i інш. Прэзентацыю дзейнасці АПБ адкрылі гурткоўцы клуба "Крылаты дазор", які працуе на базе эколага-біялагічнага цэнтра. Супрацоўнік АПБ Руслан Шайкін распавядаў аб дзейнасці Грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны". Разам з тым адбылася прэзентацыя дзейнасці Навагрудскага раённага аддзялення "АПБ". Пад час прэзентацыі госці змаглі пазнаёміцца з выдавецкай дзейнасцю арганізацыі i стаць членам АПБ. Напрыканцы сустрэчы Дзмітрый Вінчэўскі расказаў пра жыццёвы шлях заснавальніка беларускай арніталогіі Kaнстанціна Тызенгаўза, які 220 год назад нарадзіўся ў мястэчку Жалудок, што знаходзіцца ў Шчучынскім раёне. Апошняе слова ў прэзентацыю ўнёс Г. Гулеўскі, які наладзіў для ўcix прысутных экспрэс-выставу на падлозе пакоя музея. Усе наведвальнікі яшчэ раз змаглі адчуць цеплыню i любоў, якімі прасякнуты работы фотамастакоў. Мы спадзяёмся, што гэтае знаёмства стане ступенькай да фарміравання мастацкага густу, зацікаўленнасці i беражлівых адносін да прыроды, да ўсяго жывога.
А. КАЗЛОВІЧ, старшыня Навагрудскага раённага аддзялення ГА АПБ. ("Новае жыццё").
18 верасня ў эфіры канала АНТ у праграме "Наше утро" быў паказаны невялікі сюжэт аб гісторыі нашага Дома-музея.
9 верасня ў Доме-музеі адбылася экскурсія і прайшоў камерны канцэрт (выкладчыкі і вучні Навагрудскай школы мастацтваў) для ўдзельнікаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Ягелоны: дынастыя, эпоха, спадчына", што праходзіла ў Гальшанах-Навагрудку.
29 жніўня Дом-музей наведала польскае тэлебачанне (TVP-3, Беласток).
"Днямі наш горад наведала творчая група тэлевізійнага канала ТVP-3 г. Беластока.
Супрацоўнікі польскага тэлебачання былі ў г. Навагрудку і раней. У снежні мінулага года яны здымалі фільм пра А. Міцкевіча. Гэта работа займала 40 хвілін эфірнага часу і называлася "Маладыя гады". Яе дэманстравалі на польскім канале ўжо некалькі разоў.
Мэтай прыезду тэлевізійных работнікаў на гэты раз стала жаданне больш дасканала пазнаёміцца з месцам, дзе доўгі час жыў пясняр польскага слова. Яны здзейснілі вандроўкі па гораду, пабывалі на Замчышчы, дэталёва пазнаёміліся з экспазіцыямі Дома-музея А. Міцкевіча.
У планах тэлевізійных майстроў зняць дваццаціхвілінны фільм пра Мір, а пазней і пра Аўгустоўскі канал. Праз такія фільмы-замалёўкі польскі народ будзе мець магчымасць пазнаёміцца з культурнымі і гістарычнымі месцамі Беларусі. А гэта будзе садзейнічаць узмацненню культурнага супрацоўніцтва."
К. Мятлік. (Газета "Новае жыццё")
24-25 жніўня 2006г. Дом-музей наведаў прапрапраўнук Адама Міцкевіча Раман Гарэцкі-Міцкевіч, грамадзянін Францыі. Адбылася сустрэча ў райвыканкаме, наведванне памятных мясцін Навагрудчыны: Навагрудак, Любча, воз.Свіцязь.
4 жніўня 2006г. адкрыта фотавыстаўка "Птушкі вакол нас", падрыхтаваная сумесна з Гродзенскім аддзяленнем грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны". На фота прадстаўлены, у т.л. птушкі занесеныя ў Чырвоную кнігу. Выстаўка працуе да 27 жніўня.
1 і 2 ліпеня ў час правядзення IV Фестываля сярэдневяковай культуры "Наваградскі замак" былі запісаны інтэрв'ю для фільма "Навагрудак - 2006" і для "Радыё Гродна".
У гэтыя дні Дом-музей наведала каля 600 чалавек.
27 чэрвеня Дом-музей афіцыйна наведалі спецыялісты-мастакі Нацыянальнага банка РБ з мэтаю распрацоўкі новых тэм для будучага выпуску памятных манет Нацбанка РБ.
На 1 чэрвеня 2006г. (па звестках лічыльніка "Акавіта") сайт нашага Дома-музея наведалі жыхары 27 краін свету.
31 мая ў эфіры Першага Нацыянальнага тэлеканала (БТ) быў паказаны сюжэт з нашага Дома-музея: фрагмент экскурсіі для групы прыезджых школьнікаў і фотавыстаўка "Возера Свіцязь".
З 10 мая на галоўнай старонцы сайта пачалі публікавацца бягучыя навіны нашага Дома-музея.Апублікаваны (спасылка на гал. старонцы) новы (2005г.) Закон аб музеях і музейным фондзе РБ.
15 мая ўнесены дапаўненні на старонку "Музеі свету".
30 мая ў Доме-музеі адбылася літаратурна-музычная вечарына "З думай аб радзіме" з удзелам камернага ансамбля Навагрудскай школы мастацтваў. Гледачы - удзельнікі абласнога семінара бібліятэкараў.
4 - 5 мая ў Доме-музеі Беларускім відэацэнтрам былі праведзены здымкі мастацка-публіцыстычнага відэафільма пра Адама Міцкевіча "Нарадзіўся я ліцвінам".
29 сакавіка Ў Доме-музеі прайшла прэзентацыя выстаўкі "Беларускі альбом" фотамастака Сяргея Качаргіна, супрацоўніка музея "Мир фото" з г.Минска.
15 сакавіка адкрылася выстаўка "На шляху ў ХХІ стагоддзе", на якой прадстаўлены набытыя Домам-музеем за апошнія 5 гадоў кнігі і карціны сучасных мастакоў, а таксама фатаграфіі аб нашай дзейнасці.
27 лютага ў Доме-музеі адбылася прэзентацыя фотавыстаўкі "Крокі па зямлі". Яе аўтар - Суглоб Віктар Пятровіч, фотамастак, заснавальнік і дырэктар першага ў Беларусі прыватнага музея "Мир фото". (г.Мінск). Выстаўка будзе працаваць да 27 сакавіка.
23 лютага прагучала інтэрв'ю дырэктара Дома-музея на Гродзенскім абласным радыё.
15 лютага ў эфіры тэлеканала "Лад" прайшла телеперадача "Актуальнае інтэрв'ю" з удзелам дырэктара Дома-музея.
18 лютага - абноўлена галоўная старонка сайта. Цяпер тут можна пачытаць біяграфію Адама Міцкевіча на рускай, польскай і нямецкай мовах, а таксама знайсці спасылкі на іншыя сайты.
З 20 студзеня ў Доме-музеі пачынае працаваць выстаўка "Мая Беларусь", на якой прадстаўлены творы жывапісу Уладзіміра і Паўла Пракапцовых. Уладзімір Пракапцоў - член Саюза мастакоў (з 1984г.), дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея (з 1998г.). Павел Пракапцоў - выпускнік Беларускай акадэміі мастацтваў (2005г.).
|