ВЫСТАЎКІ, ПАДЗЕІ 2008 года
![Марына Бацюкова, Яўген Казюля](Bacikowa.jpg)
19-21 верасня па запрашэнню калег з Музея Рамантызму ў рамках падпісанага Дагавора аб супрацоўніцтве адбылася паездка дырэктара музея ў Рэспубліку Польшча для наведвання Музея Рамантызму, Музея шляхты Мазавецкай, Музея мазавецкай культуры і іншых і абмеркавання сумесных мерапрыемстваў на 2009 год.
ФІЛЬМ
![Гродна фільм 30.08.08.](film_gr.jpg)
ВІЗІТЫ
5 жніўня наш музей наведала дэлегацыя кіраўнікоў турыстычных фірм Латвіі, а 26 жніўня - дэлегацыя прадстаўнікоў тырыстычных фірм і СМІ Эстоніі. Адбыліся зацікаўленыя размовы з мэтаю прыцягнення ў Навагрудак і ў наш музей турыстаў з гэтых краін.
ФІЛЬМ
17-18 жніўня у музеі праходзілі здымкі дакументальнага фільма "Гордая зямля пад белымі крыламі", якія праводзіла студыя венгерскага тэлебачання (рэжысёр Вільмаш Томчані)
ВЫСТАЎКА
![Лялька Міндоўга](Lialka.jpg)
ЛІТАРАТУРНА-МУЗЫЧНАЯ ВЕЧАРЫНА
![Вечарына 06.07.08.](Kamocki.jpg)
МІЖНАРОДНЫ ФОТАПЛЕНЭР
![Фотапленер](Plener.jpg)
27-29 чэрвеня на Навагрудчыне праходзіў міжнародны фотапленэр “Сцежкамі Адама Міцкевіча”, арганізаваны грамадскім аб'яднаннем "ФОТАМАСТАЦТВА" (кіраўнік - Сяргей Плыткевіч) пры ўдзеле народнага фотаклуба "Мінск", Дома-музея Адама Міцкевіча і інш. устаноў. Па выніках пленэра запланаваны фотавыстаўкі ў Беларусі, Літве, Польшчы і выданне фотаальбома.
На здымку: Удзельнікі пленера ў Доме-музеі Адама Міцкевіча 28.06.2008г.
ДАГАВОР АБ СУПРАЦОЎНІЦТВЕ
![Падпісанне дагавора](Umowa.jpg)
ЛІТАРАТУРНАЯ ВЕЧАРЫНА
![Вечарына 14.06.2008г.](Salon.jpg)
ВЫСТАЎКА
![На выстаўцы](Vyst.jpg)
ФІЛЬМ
7 мая ў эфіры 1-га Нацыянальнага тэлеканала (БТ) быў паказаны фільм "Нарадзіўся я ліцвінам...", дзе распавядалася аб лёсе Тадэвуша Касцюшкі, Адама Міцкевіча, Ігната Дамейкі. Часткова здымкі фільма адбываліся і ў нашым музеі ў маі 2006 года.
![Міжнародны Турнір па барацьбе](Sport.jpg)
3-4 мая ў г.Навагрудку праходзіў Міжнародны турнір па грэка-рымскай барацьбе памяці Адама Міцкевіча сярод навучэнцаў дзіцячых спартыўных школ. Музей узнагародзіў каманды памятнымі сувенірамі.
![Каложская царква ў Гродне](Kaloza.jpg)
24-25 красавіка дырэктар музея прыняў удзел у Міжнародным "круглым стале" па тэме "Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа", які адбыўся ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.
На здымку: у час наведвання Барысаглебскай (Каложскай) царквы.
![У музеі](Vyst.vyszyuka.jpg)
З 11 сакавіка ў выставачнай галерэі адкрылася выстаўка вышыўкі “Усё натхненне - ад роднай зямлі”, прадстаўленая клубам па рукадзеллі "Сузор'е" Першамайскай раённай арганізацыі г.Мінска ГА “Беларускі саюз жанчын”.
Сярод работ - вышываныя ў рознай тэхніцы карціны, рушнікі, сурвэткі і інш.
Выстаўка працавала да 19 красавіка.
ФЕСТЫВАЛЬ МОДЫ
19 красавіка музей прыняў удзел у 1-м раённым фестывалі моды, дзе выступіў у якасці члена журы і спонсара фестывалю ў намінацыі "Міцкевічанка".
![Выстава М.Пранько](pranko2.jpg)
З 28 лютага да 5 красавіка ў флігелі музея - была прадстаўлена персанальная мастацкая выстаўка народнага майстра - Мікалая Пранько з г.п.Любча Навагрудскага раёна - "Праз гады - з любоўю да роднага краю". (Да 65-годдзя з дня нараджэння).
РАДЫЁ
30 сакавіка на 1-м канале Беларускага радыё прагучала інтэрв’ю з дырэктарам музея з нагоды сёлетняга 210-гадовага юбілею Адама Міцкевіча.
![фота](wiaselle.jpg)
ФІЛЬМ пра Адама Міцкевіча
ВЫСТАЎКА
ФІЛЬМ
ВЫСТАЎКА
25, 26, 27, 28 сакавіка ў эфіры 1-га Нацыянальнага тэлеканала (БТ) (праграма "Эпоха") - адбылася прэм’ера 4-х серыйнага фільма аб жыцці Адама Міцкевіча. Аўтар фільма і рэжысёр - Алег Лукашэвіч, рэдактар - Аляксандр Аляксееў. Здымкі фільма праводзіліся ў Санкт-Пецярбургу, Рыме, Кракаве, Парыжы, Стамбуле, Навагрудку, Завоссі.
РАДЫЁ
11 сакавіка на канале "Культура" Беларускага радыё адбылося 30-хвіліннае інтэрв’ю з дырэктарам музея.
РАДЫЁ
8 сакавіка на 1-м канале Беларускага радыё адбылося 30-хвіліннае інтэрв’ю з дырэктарам музея.
РАДЫЁ
1 сакавіка на 1 канале Беларускага радыё прагучала 40-хвіліннае інтэрв’ю з дырэктарам музея.
РАДЫЁ
19 лютага ў праграме "Шостая студыя" канала "Культура" Беларускага радыё ў прамым эфіры адбылося 50-хвіліннае інтэрв’ю з дырэктарам музея.
РАДЫЁ
3 лютага ў праграме "Літаратурная карта Беларусі" 1 канала Беларускага радыё прагучала 30-хвіліннае інтэрв’ю з дырэктарам музея.
З пачатку студзеня ў музеі экспануецца выстаўка акварэльных работ Напалеона Орды. Тут прадстаўлена 30 высокамастацкіх копій работ мастака, якія захоўваюцца ў Нацыянальным музеі Рэспублікі Польшча ў г.Кракаве. Выстаўка будзе працаваць да 15 лютага
16.01.08. ЗАТ “Відэафільм” правяла здымкі відэафільма “Калі б…”, прысвечанага жыццю Адама Міцкевіча. Фільм зняты па заказу Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі Саюзнай Дзяржавы “ТРО СОЮЗ” і будзе дэманстравацца на каналах АНТ, “Беларусь-ТВ” і ТВЦ.
“50 гадоў з фотаапаратам” - пад такой назвай у музеі адкрылася персанальная фотавыстаўка Міхаіла Касабукіна - былога выкладчыка Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа. Выстаўка прымеркавана да 70-годдзя з дня яго нараджэння.
БАТЛЕЙКА
У студзені з удзелам супрацоўнікаў музея ў Навагрудскім праваслаўным сястрыцтве прайшлі прадстаўленні батлеечнага спектакля для выхаванцаў дзіцячых садкоў г.Навагрудка.
ВЫНІКІ ГОДА
У 2007 годзе Дом-музей наведала 17650 чалавек, праведзена 620 экскурсій і 32 масавыя мерапрыемствы.
---------------------------
на сайте на Народ.Ру на Яндексе