ІНТЭРВ'Ю
17 і 30 снежня (да дня нараджэння Адама Міцкевіча)на 1-м канале беларускага радыё прагучалі інтэрв'ю з дырэктарам музея
БАТЛЕЙКА
21 снежня адбылося батлеечнае прадстаўленне "Цар Ірад" для выхаванцаў дзіцячага сада №4 г.Навагрудка.
ВЕЧАРЫНА
22 снежня да дня нараджэння Адама Міцкевіча ў музеі адбылася музычная вечарына, падрыхтаваная сумесна з вучнямі СШ №5.
ВЫСТАЎКА
7 снежня адкрылася фотавыстаўка І.Грыня "Святыні зямлі Навагрудскай”.
ВЫСТАЎКА
5 снежня адкрылася фотавыстаўка птушак, падрыхтаваная сумесна з Навагрудскім аддзяленнем ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны".
ВІЗІТ
21 лістапада Дом-музей і шэраг іншых мясцін Навагрудчыны наведаў афіцыйны прадстаўнік Сусветнай турыстычнай арганізацыі, эксперт па турызму Джым Фланэры з Ірландыі.
ФІЛЬМ
17-20 лістапада працягваліся здымкі 4-х серыйнага фільма пра Адама Міцкевіча. (Рэжысёр Алег Лукашэвіч). Фільм плануецца паказаць у канцы 2007 года ў эфіры 1-га Нацыянальнага тэлеканала (БТ).
ІНТЭРВ'Ю
19 лістапада ў праграме 1-га канала беларускага радыё "Зямля, што нам дадзена лёсам" прагучала інтэрв'ю дырэктара музея
ВЕЧАРЫНА
9 лістапада адбылася літаратурна-музычная вечарына, прысвечаная рускай класічнай паэзіі. Удзельнікамі і выканаўцамі былі вучні СШ №4 і выкладчыкі Навагрудскай дзіцячай школы мастацтваў.
КАНЦЭРТ
3 лістапада, у дзень нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа ў музеі адбылося пасяджэнне нашага літаратурна-музычнага салона “Мы славім Беларусі песняра”. Гледачы, у ліку якіх былі і экскурсанты з г.Слоніма, пазнаёміліся з творчасцю паэта, паслухалі музычныя творы беларускіх кампазітараў. Працавала кніжна-часопісная выстаўка.
ІНТЭРВ'Ю
24 кастрычніка на Першым канале Беларускага радыё ў праграме "Спрадвечнае" прагучалі 20-ці хвіліннае інтэрв'ю з дырэктарам Дома-музея.
ФІЛЬМ
20 і 21 кастрычніка ў г.Навагрудку адбываюцца здымкі 4-х серыйнага фільма аб жыцці Адама Міцкевіча. Аўтар фільма і рэжысёр - Алег Лукашэвіч, рэдактар - Аляксандр Аляксееў. Матэрыялы для фільма ўжо адзняты ў Санкт-Пецярбургу, Рыме, Парыжы, Стамбуле. Фільм плануецца заввяршыць да канца года і паказаць у эфіры Першага нацыянальнага тэлеканала.
ІНТЭРВ'Ю
14 кастрычніка на канале "Культура" Беларускага радыё прагучала 40-хвіліннае інтэрв'ю з дырэктарам Дома-музея аб дзейнасці Дома-музея.
ВЫСТАЎКА
5 кастрычніка адбылася прэзентацыя персанальнай мастацкай выстаўкі “Мастак і час” жывапісца Святаслава Федарэнка. Святаслаў Мікалаевіч нарадзіўся ў 1946 годзе ў г.Магілёве ў сям’і мастака. Цяпер працуе выкладчыкам гімназіі-каледжа імя І.В.Ахрэмчыка ў г.Мінску. На выстаўцы прадстаўлены партрэты дзеячаў культуры і нашых сучаснікаў, а таксама шэраг сюжэтна-тэматычных карцін, сярод якіх “Адам Міцкевіч і Джузэпе Гарыбальдзі”.
Выстаўка будзе працаваць на працягу кастрычніка.
ВЫСТАЎКА
28 верасня адкрылася персанальная выстаўка Ніны Пятроўны ШУРАК (да 75-годдзя з дня нараджэння).
У 1985 годзе Н.П.Шурак ўзначаліла аргкамітэт па стварэнню Навагрудскага гістарычна-краязнаўчага музея, а з 1987г. па 1993г. працавала ў музеі на пасадзе галоўнага захавальніка фондаў. На выстаўцы прадстаўлены зробленыя ёю вышыўкі і выцінанкі. Яна з’яўляецца Лаўрэатам ІІ-й Нацыянальнай выстаўкі народнага мастацтва “Жывая крыніца” (2006г.) і дыпламантам Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу рамёстваў “Вясновы букет” (2007г.).
Выстаўка будзе працаваць на працягу кастрычніка.
ІНТЭРВ'Ю
23, 30 верасня і 7 кастрычніка ў 11.00 на Першым канале Беларускага радыё ў праграме "Літаратурная карта Беларусі" прагучалі 30-ці хвілінныя інтэрв'ю з дырэктарам Дома-музея аб жыцці і творчасці Адама Міцкевіча.
ФІЛЬМ
19 верасня у эфіры тэлеканала “АНТ” у праграме “Наше утро” быў паказаны сюжэт аб нашым Доме-музеі з нагоды прыняцця ў 1920г. Загада Навагрудскага павятовага рэўкома аб стварэнні ў г.Навагрудку Дома-музея Адама Міцкевіча.
ФІЛЬМ
7-8 верасня ў музеі, а таксама на воз. Свіцязь адбыліся здымкі дакументальнага (з элементамі мультыплікацыі і спецэфектамі) фільма "Страчаны горад Свіцязь", заснаванага на паэме Адама Міцкевіча "Свіцязь". Здымкі праводзіліся вытворчай фірмай "Break Thru Films" з Вялікабрытаніі. Рэж. Эдо Берголіо са Швейцарыі.
14 ліпеня ў музей наведала прадстаўнічая дэлегацыя кіраўнікоў турфірм Польшчы, якія прыехалі на трохдзённы побыт у Беларусь з мэтаю ўстанаўлення супрацоўніцтва з беларускімі турфірмамі. Адбылася зацікаўленая размова і аб турыстычным патэнцыяле Навагрудчыны.
ФІЛЬМ
12 ліпеня Дом-музей наведалі прадстаўнікі венгерскага
тэлебачання(на чале з рэжысёрам Вільмаш Томчані), якія прыбылі ў Беларусь з мэтаю арганізацыі здымак некалькіх фільмаў-перадач аб нашай краіне, якія плануецца паказаць у розных еўрапейскіх краінах.
На здымку: госці з Венгрыі.
ПЛЭНЕР
4 ліпеня Дом-музей наведалі ўдзельнікі міжнароднага мастацкага плэнера,
прысвечанага юбілею Напалеона Орды.
ВЫСТАЎКА
28 чэрвеня адкрылася выстаўка “Паэзія купалаўскіх
мясцін”.прадастаўленая нам Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы (г.Мінск).
Раздзелы выстаўкі распавядаюць пра 4 філіялы музея: Вязынка, Яхімоўшчына, Акопы,
Ляўкі - адпаведна біяграфіі Янкі Купалы. Прадстаўлены копіі рукапісаў Я.Купалы,
разнастайныя фотаздымкі, звязаныя з творчасцю паэта.
Выстаўка будзе працаваць да 22 ліпеня.
У гэты ж дзень у музеі адбыўся невялікі канцэрт для ўдзельнікаў абласнога семінара
дырэктараў бібліятэк.
ДЭЛЕГАЦЫЯ
21 чэрвеня Дом-музей наведала сумесная дэлегацыя Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Літоўскай Рэспублікі на чале з намеснікамі міністраў, якія ў гэты дзень праводзілі ў Навагрудку кансультацыі па шырокаму спектру пытанняў, якія датычаць двухбаковага супрацоўніцтва.
КАНЦЭРТ
20 чэрвеня гасцямі музея былі былі
інструментальны і вакальны калектывы Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў
(Мінская вобласць). У канцэрце, які доўжыўся каля гадзіны, прагучалі творы кампазітараў
19 ст., а таксама сучасныя песні і папулярныя класічныя мелодыі. Пасяджэнне нашага
літаратурна-музычнага салона было прымеркавана да сёлетняга юбілею Якуба Коласа
(радзіма якога - Стаўбцоўшчына).
На здымку: У час канцэрта.
ВЫСТАЎКА
15 чэрвеня ў Доме-музеі адкрылася персанальная мастацкая выстаўка Віктара
Залаціліна, ураджэнца вёскі Купіск Навагрудскага раёна. Выстаўка пад назвай "І тут
душой я ажываю" будзе працаваць да канца ліпеня 2007г.
ВЫСТАЎКА
25 мая ў працяг фотаграфічнага праекта
“Альбом відаў гістарычных беларускіх”
адкрылася персанальная фотавыстаўка Віктара Сядых (г.Мінск).
На здымку Віктар Жураўкоў і Віктар Сядых.
ФІЛЬМ
24 мая ў Навагрудку. ў т.л. і на тэрыторыі музея творчай групай тэлеканала
"ЛАД" праведзены здымкі відэафільма, які плануецца паказаць у Дзень Незалежнасці
3 ліпеня.
Па звестках на 25 мая 2007г. гэты сайт наведалі жыхары 37 краін свету.
Падрабязней глядзі<ТУТ>
ФІЛЬМ
29 красавіка ў эфіры спутнікавага тэлеканала "Беларусь-ТВ" быў
паказаны фільм пра г.Навагрудак. у т.л. сюжэт з Дома-музея Адама Міцкевіча.
ВЫСТАЎКА
27 красавіка ў Доме-музеі адбылося адкрыццё новага фотаграфічнага праекта
“Альбом відаў гістарычных беларускіх”. На выстаўцы прадстаўлены работы фотамастака
Віктара Жураўкова (г.Мінск). Праект ажыццёўлены ў супрацоўніцтве з Народным
фотаклубам “Мінск”, пры падтрымцы галерэі “Свет фота” і Беларускага грамадскага
аб’яднання “Фотамастацтва”.
ФІЛЬМ
14 сакавіка ў эфіры польскага агульнадзяржаўнага тэлеканала TVP-2
быў паказаны відэафільм пра наш Дом-музей Адама Міцкевіча. Здымкі адбываліся летам
2006 года.
ФІЛЬМ
11 сакавіка ў нашым горадзе, у т.л. і ў нашым Доме-музеі, адбыліся здымкі
відэафільма пра г.Навагрудак. Іх праводзіла творчая група Тэлерадыёаб’яднання “Саюз”.
(Фільм быў паказаны 14 красавіка (субота) ў тэлеперадачы “Тэлечасопіс “Саюз”
(рубрыка “Спадчына”) на канале АНТ. Гэты ж фільм будзе дэманстравацца і на
шэрагу каналаў Расійскай Федэрацыі.)
СУСТРЭЧА
28 лютага ў Доме-музеі адбылася чарговая літаратурная сустрэча. На гэты раз
гасцямі былі пісьменнік Яўген Лецка і выкладчык Магілёўскага дзяржуніверсітэта Віталь
Еўмянькоў – даследчык творчасці Адама Міцкевіча, аўтар падрыхтаванага да друку рамана
“Пялёсткі белай ружы” па матывах паэмы “Пан Тадэуш”. Прысутныя на сустрэчы паслухалі
таксама запісаныя на кампакт-дыску некалькіх песен, напісаных на словы Адама Міцкевіча.
ІНТЭРВ'Ю
6 лютага ў эфіры Рэспубліканскага радыё ( 1 праграма) прагучала
інтэрв'ю з дырэктарам Дома-музея.
ВЫСТАЎКА
19 студзеня ў Доме-музеі адбылося адкрыццё персанальнай фотавыстаўкі Ігара
Пешахонава-Міцкевіча (г.Ліда) "Зімовы Навагрудак", а таксама прайшла прэзентацыя
фотаальбома "Навагрудак", выдадзенага ім жа ў выдавецтве "Беларусь" у канцы 2006г.
Выстаўка працуе да 20 сакавіка.
Фотаальбом "Навагрудак" ужо прадаецца ў кнігарнях.
БАТЛЕЙКА
3 і 4 студзеня ў Доме-музеі адбыліся прадстаўленні батлеечнага спектакля
"Тры каласкі" для выхаванцаў дзіцячых садкоў г.Навагрудка.