Дом-музей Адама Мицкевича
ГАЛОЎНАЯ Адрас. Кантакты  POLSKI  ENGLISH  ЦЕНЫ, услуги VIDEO МЫ Гісторыя музея Фота
Адам Міцкевіч: 1798-1855
 Адам Міцкевіч

БІЯГРАФІЯ
"PAN TADEUSZ"
"DZIADY" / "Дзяды"
WIERSZE / вершы

На беларускай мове:
"ПАН ТАДЭУШ"
-"СВІЦЯЗЬ", "ГРАЖЫНА"
САНЕТЫ

__Адам Міцкевіч пра Беларусь
__ЗАВОССЕ як месца нараджэння А.Міцкевіча
__Вобраз Радзімы ў перапісцы А. Міцкевіча
__Помнікі А.Міцкевічу ў Навагрудку (гісторыя стварэння)
__Курган А.Міцкевіча ў Навагрудку
__Янка Купала ў музеі Адама Міцкевіча (1940 г.)

АРХІЎ НАВІН

ВЫСТАЎКІ, навіны 2012г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2011г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2010г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2009г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2008г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2007г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2006г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2005г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2004г.

Навагрудскія сайты

- Навагрудскі райвыканкам
- Газета "Новае жыццё"
- Навагрудская цэнтральная раённая бібліятэка
- Гістарычныя могілкі Навагрудка
- Вераб'евічы Вялікія і Малыя
- Гісторыя Навагрудка

Добавить ссылку на страницу в:

Турыстам


Подробный прогноз погоды в г.Новогрудке на неделю>>>

Курсы валют в Беларуси

Счетчик: Страны посещения сайта
c 10.01.2012 г.
free counters
Free counters

См.: >>>Текущее время в мире
Нажмите "мышкой" любой регион на карте или откройте эту ссылку.


*** Партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
***Міністэрства культуры
***Архівы Рэспублікі Беларусь



E-mail: gaiba@tut.by, mickiwicz@tut.by
Навіны і паслугі музея на сайце: http://mickiewicz.museum.by



М.П.Гайба
Завоссе як месца нараджэння Адама Міцкевіча


Упершыню апублікавана:
- М.Гайба. Завоссе як месца нараджэння Адама Міцкевіча // "Новае жыццё" (г.Навагрудак) 26.12.2009 г.
- Мікалай Гайба. Навагрудскія старонкі жыцця Адама Міцкевіча // Творчество Адама Мицкевича и современная мировая культура: сб. научных работ / под ред. С.Ф. Мусиенко. - Гродно, 2010. - С.15-23.
Пры выкарыстанні - спасылкі на аўтара або гіперспасылка абавязковыя!


Першым дакументам, які засведчыў асобу Адама Міцкевіча, стаў запіс у рэгістрацыйнай кнізе навагрудскага фарнага касцёла аб яго хрышчэнні 12 лютага І799 г. - «Года Божага 1799 месяца лютага 12 дня. Правялебны ксёндз Антоні Постлет, канонік курляндскі, ахрысціў немаўля імёнамі Адам Бярнард, сына народжанага Мікалая Міцкевіча, каморніка мінскага, адваката навагрудскага, і Барбары, высакародных мужа і жонкі. Кумамі былі яснавяльможны Бярнард Абуховіч, земскі суддзя мазырскі, з народжанай Анэляю, жонкаю пагранічнага суддзі Навагрудскага павета».[арыгінал на лацінскай мове гл.: 12, с 8-9]

У гэтым запісу не ўказана ні дата, ні месца нараджэння Адама Міцкевіча. Дату яго нараджэння вырашыла сямейная традыцыя, згодна якой дзень нараджэння Адама заўсёды адзначалі на куццю 24 снежня. І хаця А.Міцкевіч пэўны час жыў у Расіі, дзе дзейнічаў стары стыль календара, а пазней - у розных еўрапейскіх краінах, дзе быў новы каляндар, яго дзень нараджэння, як сведчаць сябры, святкавалі заўсёды ў той дзень, калі, згодна святцаў, адзначаліся імяніны Адама і Евы.

Складаней было вызначыцца з месцам нараджэння Адама. Як пісаў яшчэ ў 1861 г. даследчык біяграфіі Адама Міцкевіча Вінцэсь Каратынскі: «Сем элінскіх гарадоў вялі спрэчку за гонар лічыцца месцам нараджэння Гамера… Нешта падобнае здарылася і з нашым Міцкевічам». [4, с.213] І нават сёння ў грунтоўных і аб’ёмных даследаваннях пра Міцкевіча, нарыклад, у кнізе «Міцкевіч: Энцыклапедыя» (Варшава, 2001г.) падаюцца, як варыянты, два месцы нараджэння: г.Навагрудак і фальварак Завоссе. [18, c. 323-325] (У 19 ст. у дадатак да іх у якасці «кандыдатаў» абмяркоўваліся яшчэ Асавец, Літоўка і карчма «Выгода»). Не будзем тут прыводзіць усіх аргументаў, выказаных аўтарамі ў 19 - пачатку 20 стст. – яны абагульнена выкладзены ў кнізе «Хроніка жыцця і творчасці Адама Міцкевіча. 1798-1824гг.» (Варшава, 1957г.), дзе прыведзена 7 довадаў (успаміны братоў Адама, яго дзяцей, сваякоў, сяброў і інш.) як «за» г.Навагрудак, так і 7 дакументальных сведчанняў «за» Завоссе, лічачы апошняе больш верагодным месцам нараджэння. [11, с.25-28]

Пры жыцці А. Міцкевіча яго радзімай звычайна называлі Навагрудак. Звернем увагу на такую акалічнасць - дакументальна ўстаноўлена, што восенню - зімой 1798-1799 гг. Мікалай і Барбара Міцкевічы жылі ў Навагрудку, здымалі кватэру ў Дабравольскай на завулку Базыялінскім, а потым - у Антона Камінскага. У такім выпадку, бяручы пад увагу месца жыхарства на той час бацькоў, Адама Міцкевіча варта лічыць навагрудчанінам па нараджэнню, дзе б ён ні нарадзіўся. Заўважым, што ў выпадку, калі чалавек, па збегу абставін, народзіцца «у полі», «у дарозе», месцам яго нараджэння, як правіла, запісваюць месца, як бы сказалі сёння, рэгістрацыі бацькоў. Магчыма, так і меркавалі, калі ўносілі запіс у касцёльную кнігу аб хрышчэнні Міцкевіча і таму не ўказвалі, дзе ён нарадзіўся, бо лічылі яго жыхаром Навагрудка.

Калі гаварыць пра канкрэтнае месца (мясцовасць) дзе Адам з’явіўся на свет, то аб Завоссі, як месцы нараджэння, пачалі пісаць пасля яго смерці. З’явілася шмат публікацый у газетах, часопісах і кнігах, дзе цытаваліся ўспаміны і сведчанні сваякоў, сяброў і г.д. У выніку, да стагоддзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча (1898 г.) большасць даследчыкаў прыйшла да высновы, што Адам нарадзіўся, хутчэй за ўсё, у Завоссі, якое знаходзіцца адносна недалёка ад Калдычэўскага возера (цяпер у Баранавіцкім раёне).

Аднак, з сярэдзіны 1990-х гг. у беларускім друку пачалі з’яўляцца публікацыі пра пошукі «новага Завосся пад Навагрудкам». Пачаткам стаў артыкул «Дык дзе ж было Завоссе?», у якім сцвярджалася, што Завоссе Міцкевічаў было не за 50 кіламетраў, а за сем(!), і ставілася пад сумненне тое Завоссе, дзе цяпер працуе яго музей. Чарговы артыкул на гэтую тэму быў апублікаваны ў рэспубліканскім друку ў 2008 годзе.

Асноўныя спрэчныя моманты - адлегласць (бо “Завоссе – пад Навагрудкам”) і два малюнкі завосеўскай сядзібы, якія маюць знешнія адрозненні.. Разгледзім выказаныя імі меркаванні па пунктах, і прапаную звярнуць увагу на маю аргументацыю і на не ўлічаныя тымі аўтарамі факты, якія сведчаць “за” традыцыйнае “калдычаўскае” Завоссе.

Першае. У тым першым артыкуле аўтары заяўляюць, што «усе [даследчыкі жыцця і творчасці] сцвярджаюць, што Адам Міцкевіч нарадзіўся на хутары Завоссе, які знаходзіўся непадалёк Навагрудака, у ваколіцах горада, за сем вёрст ад яго». (Хто – «усе»? – М.Г.) Як доказ, аўтары артыкула прыводзілі толькі сведчанне Вінцэся Каратынскага, які быццам бы так сцвярджаў. Сапраўды, у яго артыкуле «Некалькі падрабязнасцей аб сям’і, месцы нараджэння і маладосці Адама Міцкевіча», апублікаваным у 1994 г. на беларускай мове ў зборніку яго твораў, напісана, што Мікалай Міцкевіч «не мог жыць у Завоссі, за сем вёрст ад судовых палат…» Аднак, у арыгінале артыкула, апублікаванага ў Вільні ў 1861г. чытаем іншае. В. Каратынскі піша: «…Mikołai Mickiewicz, jako adwokat z powołania, niemógł mieszkać w Zaosiu o mil siedm od sądownictw... » Перакладчык замяніў у гэтым сказе, можа, па няведанню, «сем міль» на «сем вёрст». Але, гэта –прынцыповая розніца. Калі «вярста», прыблізна аднольлькавая па адлегласці з «кіламетрам», то «вярста» і «міля» - зусім розныя адлегласці. У 19 ст. адна геаграфічная літоўская міля раўнялася 7,77 сучасных кіламетраў, або 7,2 вярсты. (Польская, пруская і руская мілі былі, прыкладна, такімі ж). Заўважым, што і Адам Міцкевіч у сваіх пісьмах карыстаўся словам «міля» і словам «вярста» - тады для ўсіх гэтыя паняцці былі зразумелымі. А сёння няведанне гістарычных тэрмінаў, недакладнасць перакладу прывялі да блытаніны, што і з’явілася памылковым штуршком для артыкула пра пошукі «новага Завосся пад Навагрудкам за сем кіламетраў». «7 міль» у В.Каратынскага якраз падводзяць да Калдычаўскага Завосся.

Другое. Блытаніны дабаўляюць і іншыя існаваўшыя на той час Завоссі, а таксама карчмы і мясціны «Выгода» ў Навагрудскім павеце. У «Слоўніку геаграфічным Каралеўства Польскага і іншых краёў славянскіх». (Т XIV. - Варшава, 1895г.) называюца тры Завоссі - шляхецкая ваколіца Завоссе гміны Гарадзішча «на адлегласці 7 міль ад Навагрудка», вёска Завоссе гміны Любча «пры гасцінцы з мястэчка Нягневічы да мястэчак Любча і Дзяляцічы» (без указання адлегласці), засценак Завоссе «гміны Сталовічы за 42 вярсты ад Навагрудка”. Заўважце, тут пры ўказанні адлегласці выкарыстоўваюцца і “міля” і “вярста”. Мясцовасць, дзе было «другое па ліку» Завоссе знаходзілася, як відаць па апісанню, на поўнач ад Навагрудка на адлегласці 17 кіламетраў, а ніяк не 7. «Сталовіцкае» Завоссе ляжала паблізу «гарадзішчанскага» ў накірунку на поўдзень ад Навагрудка. Даследчыкі 19 ст., якія (у адрозненне ад нас) кантактавалі з жывымі на той час братамі Адама і яго сваякамі, і якія ведалі пра ўсе існуючыя на Навагрудчыне Завоссі і Выгоды, нават і не спрабавалі «прывязаць» А.Міцкевіча да іншага Завосся.

Трэцяе. Ёсць адрозненні ў выявах завосеўскай сядзібы, якую намаляваў Эдвард Паўловіч, а пазней і Напалеон Орда, што навяло сучасных беларускіх аматараў і даследчыкаў да роздумаў. Адрозненні на малюнках выяўляюцца ў знешнім выглядзе будынкаў (дах, колькасць вокнаў) і ў акаляючай мясцовасці - быццам бы намаляваны розныя сядзібы. Але, магчыма дапусціць тлумачэнне гэтых адрозненняў у малюнках тым, што на іх адлюстравана адна і тая ж сядзіба, толькі ў розны час. В. Каратынскі ў 1861г. пісаў, што двор у Завоссі “цяпер зморшчаны і пахілены да зямлі”. Тое ж адзначыў і Э.Хлапіцкі ў сваіх «Нататках аб падарожжы» (1863г.) – «жылы дом, куды сям’я Міцкевічаў звычайна прыязджала на гадавое свята, у якім потым жыла п. Стыпулкоўская, знаходзіцца ў сапраўднай руіне; толькі свіронак… існуе дасюль у добрым стане» У другой палове 19 ст. ўжо адзначалася, што з ранейшага завосеўскага дома злажылі новы будынак. У гэты ж час (1883 г.) Э.Паўловіч (аўтар першага малюнка), наведаўшы Завоссе, адзначыў, што «двор у Завоссі раней быў значна большым (o wiele obszerniejszym), чым цяпер», ды й наваколле, паводле яго слоў, змянілася за гэты час: ужо не было прыгожага гаю за агародам, «ні старых соснаў і дубоў, што акружалі спарахнелы зруб капліцы на Жарновай гары». Заўважым, што Э. Паўловіч працаваў у 1858-1863 гг. выкладчыкам навагрудскай гімназіі і вітаў у Навагрудку ў 1862 г. прыезд сына Адама Уладзіслава Міцкевіча, які разам з ім наведаў, акрамя Навагрудка, возера Свіцязь і Завоссе. Э.Паўловіч - звярніце ўвагу - намаляваў завосеўскую сядзібу у сярэдзіне 1840-х гг., а Напалеон Орда на некалькі дзесяцігоддзяў пазней. Ёсць выява Завосся і яшчэ аднаго аўтара - Фелікса Бжазоўскага (сярэдзіны 1880-х гг.), падобная на малюнак Н.Орды. Дарэчы, гара Жарновая ў 1920-1930-я гады была амаль напалову разбурана - з яе бралі жвір для пабудовы чугуначнага насыпу вузкакалейкі да ст. Крошын на лініі Баранавічы-Стоўбцы. Так што сёння яна выглядае інакш.

Чацвёртае. Калі ж лічыць, што Завоссе было «пад Навагрудкам», дык для аўтараў публікацый, якія жылі ў Парыжы, Познані і да г.п. любое Завоссе ў Навагрудскім павеце было «пад Навагрудкам».

Пятае. У спрэчцы Навагрудка з Завоссем дыскусійным для некаторых біёграфаў было пытанне, як гэта так лёгкадумна цяжарная Барбара Міцкевіч паехала на Каляды ў Завоссе, ў такую далёкую дарогу (амаль 50 кіламетраў) і ў такія моцныя маразы? Значыць – была неабходнасць і пэўны абавязак. «Калдычаўскае» Завоссе на час нараджэння Адама належала Базылю Міцкевічу, і Мікалай і Барбара Міцкевічы паехалі туды на Ражаство Хрыстова, як было прынята ў той час, у госці да старэйшага з роду. Заўважым, што амаль праз год гэтае Завоссе перайшло ва ўласнасць менавіта да Мікалая Міцкевіча. Выкажам і такое меркаванне: магчыма тэрмін родаў у Барбары Міцкевіч не быў «з дня на дзень», і яна магла дазволіць сабе такую паездку. Але так склаўся лёс, што ў Завоссі, ці, як дапушчальны варыянт, па дарозе, у карчме Выгода, якая знаходзілася за два кіламетры ад Завосся, нарадзіўся Адам. Прыдарожныя карчмы, у той час былі ж не толькі шынкамі, але і выконвалі функцыю гасцініцы. Пані Маладзецкая, якая прымала роды, жыла яшчэ да сярэдзіны 1830-х гг. ў непадалёк размешчаных Сталовічах. Яе ўспаміны былі засведчаны і таксама сталі доказам з’яўленне на свет Адама менавіта ў гэтым “Калдычаўскім” Завоссі.

Мікалай Гайба, дырэктар Дома-музея Адама Міцкевіча

Спіс выкарыстанай літаратуры:
1. Анішчанка Я. Міля // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 5. / Беларус. Энцыкл..; Рэдкал.: Г.П.Пашкоў (галоўны рэд.) і інш. / Я. Анішчанка – Мінск, 1999. – 592 с.: іл.
2. Гайба М. Знешні воблік Навагрудка ў 19 ст. / М.Гайба // Наваградскія чытанні. Выпуск IV. / Навук. Рэд. В.Ф.Кушнер. – Мінск, 1996. С. 65-67
3. Гайба М.П. Сэрцу мілая Айчына: вобраз Радзімы ў жыцці і творчасці Адама Міцкевіча / М.П.Гайба. – Баранавічы, 2008. – 112 с.
4. Каратынскі В. Творы / Уклад., прадм. і камент. У. Мархеля. - 2-е выд.. дап. / В.Каратынскі - Мінск, 1994. – 406 с.
5. Лютый А.М. Социально-экономическое развитие Белоруссии в конце Х-первой половине ХХ века / Под ред. В.В. Чепко. / А.М.Лютый – Минск, 1987. – 181 с.
6. Мальдис А. Притягательная сила Парижа / А.Мальдис // Советская Белоруссия. 2008. – 1 августа.
7. Усэнка Л., Анісімава С. Дык дзе ж было Завоссе? / Л.Усэнка, С.Анісімава // Новае жыццё (г.Навагрудак). 1995. - 15, 19 чэрвеня.
8. Ярашэвіч А. Новагародскі абраз Маці Божай (замкавы) / А.Ярашэвіч // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.2 / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. – Мінск, 2006. – 792 с.
9. Chłopicki E. Notatki z różnoczasowych podróży po kraju (Inflanty, Żmudź, Litwa, Pobereże / Chlopicki E. – Warszawa, 1863.
10. Coxe W. Podróż po Polsce. 1778 // Polska Stanisławowska w oczahc cudoziemców. T. 1 – Warszawa, 1963.
11. Dernałowicz M., Kostenicz K., Makowiecka Z. Kronika życia i twórczości Mickiewicza. Lata 1798-1824. / М. Dernałowicz - Warszawa, 1957. – 552s.
12. Korotyński W. Kilka szczegółów o rodzinie, miejscu urоdzenia i młodości Adama Mickiewicza / W. Korotyński - Wilno, 1861. – 14 s.
13. Krzywicki T. Szlakiem Adama Mickiewicza po Nowogródczyznie, Wilnie i Kownie. Wyd. III poprawionie i rozszeżone / Т. Krzywicki - Pruszków, 2006. – 328 s.
14. Kwestye sporne w życiorysie Adama Mickiewicza. Część 1a. / [Jan Siemieński] – Lwów, 1889. – 47s.
15. Mickiewicz A. Dzieła. Listy. T.XVI / A. Mickiewicz - Warszawa, 1955. – 572 s.
16. Pamiętnik Franciszka Mickiewicza / Mickiewicz F. - Lwów-Warszawa-Krakow, 1923. – 89 s.
17. Rymkiewicz J. Kilka szczegółów / J. Rymkiewicz J. – Krakow, 1994. – 427 s.
18. Rymkiewicz J. Miejsce urodzenia // Rymkiewicz J., Siwicka D., Wikowska A., Zielińska M. Mickiewicz: Encyklopiedia / J. Rymkiewicz. - Warszawa, 2001. – 688 s.
19. Słownik geograficzny Królewstwa Polskiego i innych krajow Słowiańskich. T.XIV. - Warszawa, 1895.



Вы можете перевести эту страницу на другой язык:


Найти: на

Інфармацыя аб музеі

>>> ВІРТУАЛЬНЫ 3D-тур
па Дому-музею Адама Міцкевіча




Дом-музей А.Мiцкевiча на YouTube



МУЗЕЙ ПРАЦУЕ:
аўторак-нядзеля: 9.00-18.00,
без перапынку на абед.
Выхадны дзень: панядзелак, а таксама дні дзяржаўных святаў.

Тэлефон для заказа экскурсій (каса музея): (8-01597) 243 -40.
Экскурсіі праводзім на беларускай, рускай, польскай і англійскай мовах.
E-mail: gaiba@tut.by, mickiwicz@tut.by

Прыём грамадзян
Гостевая книга о работе сайта


МУЗЕЯЗНАЎСТВА

ЗАКОН аб музеях і Музейным фондзе"
СПАСЫЛКІ на сайты музеяў Беларусі і Еўропы
Нетрадиционные музеи
Музейные анекдоты
Партал museum.by


Новая кніга пра Адама Міцкевіча і Навагрудак
Напрыканцы 2011 года выйшла з друку кніга дырэктара Дома-музея Адама Міцкевіча Мікалая Гайба "Сэрцу мілая Айчына: Вобраз Радзімы ў жыцці і творчасці Адама Міцкевіча" - Баранавічы, БелАніГал, 2011. - 112 с. Тыраж - 1000 экз.
>Па пытаннях набыцця кнігі звяртайцеся да аўтара - gaiba@tut.by

Пра кнігу чытайце:
>>>Інтэрв'ю з аўтарам пра кнігу (газета "Звязда")
>>>Рэцэнзія на кнігу
>>>O Mickiewiczu po białorusku


ОБРАТНАЯ СВЯЗЬ С МУЗЕЕМ
Ваше имя
Ваш e-mail
Ваше сообщениe
Цифры на картинке

© Мікалай Гайба (Mikalai Haiba = Nikolai Gaiba) gaiba@tut.by Novogrudok. 2004-2012. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта неабходна спасылка (або гіперспасылка).
Сколько дней блогу Результаты антивирусного сканирования Яндекс.Метрика
Каталог TUT.BY поисковая система беларуси
Hosted by uCoz