Дом-музей Адама Міцкевіча. Выставки 2012 г.,Нацыянальны форум "Музеі Беларусі", Николай Гайба, А.Сівохіна, Т.Нікіціна, М.Гайба, М.Вэйзе, У.Паўлаў, І.Карэнда, Ренери, Шерепка, А.Камоцкі, Я.Колас, Новогрудский замок
ГАЛОЎНАЯ Адрас. Кантакты Historia, ceny (Polski) Цэны, паслугі VIDEOМЫ Гісторыя музея Фота Аўтографы

Адам Міцкевіч: 1798-1855 гг.
 Адам Міцкевіч

БІЯГРАФІЯ
"PAN TADEUSZ"
"DZIADY" / "Дзяды"
WIERSZE / вершы

На беларускай мове:
"ПАН ТАДЭУШ"
-"СВІЦЯЗЬ", "ГРАЖЫНА"
САНЕТЫ

__Адам Міцкевіч пра Беларусь
__NEW: Завоссе як месца нараджэння А.Міцкевіча
__Вобраз Радзімы ў перапісцы А. Міцкевіча
__Помнікі А.Міцкевічу ў Навагрудку (гісторыя стварэння)
__Курган А.Міцкевіча ў Навагрудку
__Янка Купала ў музеі Адама Міцкевіча (1940 г.)


АРХІЎ НАВІН

ВЫСТАЎКІ, навіны 2011г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2010г. ВЫСТАЎКІ, навіны 2009г. ВЫСТАЎКІ, навіны 2008г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2007г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2006г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2005г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2004г.

Спасылкі:

>>> ВІРТУАЛЬНЫ 3D-tur па музею
(сферические панорамы каждого зала, обзор 360°, управляйте стрелками на картинке)


НАВАГРУДСКІЯ САЙТЫ >>>

***Новогрудский райисполком
***ГІСТОРЫЯ НАВАГРУДКА
***Газета "Новае жыццё"
***Гістарычныя могілкі Навагрудка
***Вераб'евічы Вялікія і Малыя


С 10.01.2012 г.
free counters
Free counters

*** Партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
***Міністэрства культуры
*** Гродненский областной исполнительный комитет
***Архивы Республики Беларусь


Вы можете перевести страницу на другой язык:

Найти: на
ПАДЗЕІ 2012 года:

ПАЧАТАК НАВІН на >>> галоўнай старонцы сайта

Вынікі працы ў 2012 г.:
Прынята 21,5 тысяч наведвальнікаў, праведзена 485 экскурсій, 10 выставак, а таксама масавыя мерапрыемствы (канцэрты, прэзентацыі і інш.)
Дзякуй за наведванне нашага сайта. Заходзьце!

Да дня нараджэння Адама Міцкевіча
   
- Супрацоўнікі музея наведалі дзіцячыя сады г.Навагрудка з віртуальнай экскурсіяй "У госці да Адама" і гульнёвай праграмай "Пазнаём радзіму славутага земляка".
- Дырэктар музея прыняў удзел у журы паэтычнага фестываля "Свитязи изящная росинка", які праводзіўся ў Валеўскай школе.

Канферэнцыя "Вайна 1812 г. і Беларусь"
адбылася ў Навагрудскім гандлёва-эканамічным каледжы. Удзел прыняў дырэктар музея з тэмай "Навагрудчына ў вайне 1812 года" >>>


АКЦЫЯ: бясплатнае наведванне музея
14-15 снежня 2012 г. дом-музей Адама Міцкевіча запрашае БЯСПЛАТНА наведаць наш музей (у рамках рэспубліканскай акцыі "Прафілактыка і ТЫ").


Прэзентацыя выстаўкі творчых работ "Жывыя крыніцы"
   

13 снежня 2012 г. адбылася прэзентацыя выстаўкі творчых работ супрацоўнікаў Навагрудскага раённага цэтра рамёстваў.
У экспазіцыі прадстаўлены вышыванкі, выбіванкі, вырабы з лазы, саломапляценне, пэчварк, аплікацыі з саломкі і бяросты, ткацтва.
Для ўдзельнікаў прэзентацыі супрацоўнікі Цэнтра рамёстваў правялі майстар-класы па салома- і лазапляценю, стварэнню выбіванак.


Новыя відэа на YouTube
6.11.2012 г. дабаўлены відэаролікі
- "Музей А.Міцкевіча на 1-м Нацыянальным форуме "Музеі Беларусі"
- "Выстаўка да юбілею Якуба Коласа
- "Прэзентацыя музея (фота+відэа)"
ССЫЛКА >>>


Канцэрт для аматараў блюзу і джазавай імправізацыі
20 кастрычніка 2012 г.Максім Іўкін, Раман Яраш і Віктар Сямашка (фартэпіяна+флейта+кларнет+гітара+губны гармонік) выступілі ў Доме-музеі Адама Міцкевіча ў Наваградку. Прагучалі адвольныя імправізацыі, апрацоўкі фальклору, песні на вершы класікаў.
Музыкі выступалі як у сольным выглядзе, так і акампанавалі адзін аднаму.








Дом-музей Адама Міцкевіча на першым Нацыянальным форуме "Музеі Беларусі"

12-14 кастрычніка 2012 г. Дом-музей А.Міцкевіча прыняў удзел у рабоце Першага Нацыянальнага форума "Музеі Беларусі", які праходзіў у г.Гродна.
Па выніках праведзенага ў рамках форуму конкурса "Музеі беларусі - трэцяму тысячагоддзю" Дом-музей А.Міцкевіча стаў адным з пераможцаў у намінацыі "Лепшае музейнае выданне". Дыплом лаўрэата атрымаў дырэктар музея М.П.Гайба за кнігу "Сэрцу мілая Айчына: вобраз Радзімы ў жыцці і творчасці Адама Міцкевіча".


Глядзіце спецыяльную старонку >>> МУЗЕЙ НА ФОРУМЕ (тэкст + 11 фота)



Выстаўка да 130-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа

5 кастрычніка 2012 г. у музеі адкрылася выстаўка з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа (г.Мінск). На выстаўцы экспануюцца асабістыя рэчы Якуба Коласа, а таксама 23 карціны мастака Уладзіміра Сулкоўскага з серыі "Мой родны кут", на якіх адлюстраваны родныя мясціны песняра. Выстаўка будзе працаваць да 30 лістапада.








Мастацкая выстаўка Яна Рыдзікі і канцэрт
29 жніўня 2012 г. у музеі адкрылася мастацкая выстаўка "Браслаўшчына - край азёр" Яна Рыдзікі (Браслаўскі раён) - да 75-годдзя з дня яго нараджэння.

А потым у літаратурна-музычным салоне музея адбыўся канцэрт-творчая сустрэча ("Песні пад гітару") папулярных беларускіх аўтараў-выканаўцаў Алеся Камоцкага і Алесі Сівохінай.










Рэгістрацыя шлюбу ў сядзібе Міцкевіча
На тэрыторыі Дома-музея А.Міцкевіча адбыліся ўрачыстыя цырымоніяі рэгістрацыі шлюбу 17 жніўня і 24 жніўня 2012 г.











Пасол Польшчы наведаў музей

11 жніўня 2012 г. з экспазіцыяй Дома-музея А.Міцкевіча пазнаёміўся Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Лешэк Шэрэпка.









Міжнародны круглы стол
9 жніўня 2012 г. супрацоўнікі музея прынялі ўдзел у рабоце Міжнароднага круглага стала: “Актуальныя праблемы мемарыяльных музеяў. Традыцыі і наватарства ў іх развіцці і дзейнасці”.
Дырэктар музея выступіў з паведамленнем аб выкарыстанні інфармацыйных тэхналогій у дзейнасці Дома-музея Адама Міцкевіча, пад час якого быў прадэманстраваны віртуальны 3Д тур па музею.
Пасяджэнні круглага стала адбыліся ў літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа (г.Мінск). Удзельнікамі былі дырэктары і супрацоўнікі літаратурных музеяў Беларусі, Расіі, Літвы.


Прэзентацыя музея ("Вечар на замку")

4 жніўня 2012 г. музей прыняў удзел у правядзенні агульнагарадской акцыі "Навагрудскі замак захоўваем разам", якая праводзілася на Замкавай гары з 20.00 да 22.30.

Вялікую цікавасць у наведвальнікаў выклікаў прадстаўлены музеем макет дзеючай экспазіцыі. Гледачы пазнаёміліся і з фотаграфіямі музея, якія былі зроблены школьнікамі Навагрудскага раёна - удзельнікамі раённага конкурсу "Завітаем у музей".









Пасол Францыі наведаў музей

25 ліпеня 2012 г. з экспазіцыяй Дома-музея А.Міцкевіча пазнаёміўся Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Францыі ў Рэспубліцы Беларусь Мішэль Рэнеры.

Адзначым, што Адам Міцкевіч пражыў у Парыжы амаль 20 гадоў. Там стварыў сваю сям'ю. Сёння там жывуць яго нашчадкі.






Фартэпіянны канцэрт у музеі

23 ліпеня 2012 г. у Доме-музеі А.Міцкевіча адбыўся фартэпіянны канцэрт саліста Москанцэрта, заслужанага артыста Расіі Аляксандрпа Блока.
Гучалі творы аўтараў 19 стагоддзя.









Прэзентацыя музея на міжнародным форуме
29 чэрвеня 2012 г. Дом-музей А.Міцкевіча прадаставіў выставу аб сваёй дзейнасці на міжнародным эканамічным форуме "Ліда-Рэгіён".

Глядзіце на ЮТубе відэарэпартаж Лідскага тэлебачання. ТУТ -


Госці з Літоўскай Рэспублікі
23 чэрвеня 2012 г. дом-музей А.Міцкевіча наведалі палітычныя і грамадскія дзеячы Літоўскай Рэспублікі, у т.л. дэпутаты сейма.

Паездку арганізаваў і ўзначаліў кіраўнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы У.Н.Дражын.


Творчая сустрэча з Іванам Карэндай.

21 чэрвеня 2012 г. у літаратурна-музычным салоне музея прайшля творчая сустрэча з беларускім і расійскім паэтам і пісьменнікам Іванам КАРЭНДАЙ.
Аўтарам была прэзентавана кніга прозы "Воплаўская госця" і прагучалі новыя вершы, напісаныя ў 2012 годзе.












Прыадчынілі таямніцу музея ("ноч музеяў")


У Доме-музеі А. Міцкевіча ладзілася “Ноч музеяў”. (17 мая 2012 г.) Мерапрыемства з такой інтрыгуючай назвай зацікавіла навагрудчан. Нягледзячы на дажджлівае надвор’е, наведвальнікаў у музеі было нямала. - Да міжнароднай акцыі “Ноч музеяў” далучаемся ўпершыню, - адзначыў дырэктар Дома-музея А. Міцкевіча М.П. Гайба. – У Беларусь яна прыйшла некалькі гадоў назад і пакуль праводзілася ў асноўным у сталіцы і абласных цэнтрах. Гасцям была прапанавана цікавая, насычаная праграма. <...>
Гл.: <Праграма мерапрыемстваў>
Артыкул на сайце газеты Новае жыццё


ИЗМЕНИЛИСЬ ЦЕНЫ на услуги музея с 17.05.2012 г.
Входной билет на биографическую экспозицию:
школьники - 5000 руб., учащиеся ср.-специальных и высших учебных заведений - 7000 руб., взрослые - 9000 руб.
Посещение выставок:
школьники, студенты - 1000 руб, взрослые - 2000 руб.
Экскурсионное обслуживание:
школьники, студенты - 30000 руб., взрослые - 50000 руб., на исностранном языке (польском или английском) - 80000 руб.
Подробнее об услугах здесь: www.mickiewicz.museum.by

Мастацкая выстаўка
З 1 мая 2012 г.- у музеі экспануецца мастацкая выстаўка "Сэрцу мілая Айчына", на якой прадстаўлены 18 работ з фондаў дома-музея аўтараў А.Будзейкі (г.Бабруйск), І.Грыцюта (г.Пінск), В.Залаціліна (Навагрудскі раён), С.Кічко і В.Брысач (г.Гродна)







Літаратурна-музычная сустрэча "Навагрудскі край - мой родны дом"
29 красавіка 2012 г.- у музеі прайшла літаратурна-музычная сустрэча, прымеркаваная да гадавіны з дня нараджэння Уладзіміра Конана (з в.Вераскава) (1934-2011 гг.) - філосафа, літаратуразнаўцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі. Сярод удзельнікаў і выступоўцаў былі яго сябры, прафесары Уладзімір Рагуля і Энгельс Дарашкевіч.
Наведвальнікі паглядзелі дакументальны фільм пра У.Конана студыі "Летапіс" Беларусьфільма.
У выкананні Аляксея Жбанава (гітара - г.Мінск) прагучала кампазіцыя "Песні філаматаў".



Часопіс "Усадьба Мицкевичей в Новогрудке"

У маскоўскім выдавецтве "Де Агостини" у серыі "Дворцы и усадьбы" выдадзены пад №63 часопіс "Усадьба Мицкевичей в Новогрудке".

Аб'ём часопіса 32 старонкі фармата А4. Змешчана каля 30 каляровых фатаграфій, прадастаўленых нашым музеем. Тыраж 100000 экз.
Часопіс распаўсюджваецца ў краінах СНД.







Фотавыстаўка "Кольский берег"

Аўтар: Святланы Кранцэвіч (г.Навагрудак - ураджэнка г.Мурманск).
Выстаўка працуе з 13.04.2012 г. па 05.06.2012 г.


Абласны конкурс "Музей праз фотааб'ектыў"
Упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама, УК «Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей» (ГДГАМ) аб'явілі абласны конкурс аматарскай фотатворчасці пад дэвізам «Музей праз фотааб'ектыў» для школьнікаў, навучэнцаў, студэнтаў і працоўнай моладзі Гродзенскай вобласці ва ўзросце 14-20 гадоў, які будзе праводзіцца на працягу красавіка 2012 года.
27.03.2012 г. у музеі прайшоў агульны сход жадаючых удзельнічаць у конкурсе.
Лепшыя фотаработы будуць накіраваны ў Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей для ўдзелу ў выстаўцы.

Фотавыстаўка "Палітры восеньскіх Карпат"

(c) ВІДЭАрэпартаж "Ново-ТВ" ("Навагрудскае тэлебачанне").

25.02.2012. адбылася прэзентацыя калектыўнай фотавыстаўкі "Палітры восеньскіх Карпат

Аўтары: Максім Вэйзе, Уладзімір Паўлаў, Аляксей Угальнікаў і Андрэй Радзюк. Здымкі выкананы ў лістападзе 2011 года ва украінскіх Карпатах.

КАНЦЭРТ: песні пад гітару

22.02.2012. у музеі адбылася літаратурна-музычная вечарына.

Алеся Сівохіна - мастацкі кіраўнік народнага тэатра "Жывое слова" пры БДПУ імя М.Танка - песні на вершы беларускіх паэтаў.
Наталля Нікіціна (на фота - злева) - уласныя аўтарскія песні.

Песні ў іх выкананні гучалі і на беларускай і на рускай мовах. Гледачы віталі іх спевы цёплымі апладысментамі.





Награда музею
Коллектив Дома-музея А.Мицкевича награжден Грамотой Министерства спорта и туризма "За значительный вклад в развитие туристической отрасли, пропаганду туризма в Республике Беларусь". (подпись: министр О.Л.Качан).




В 2011 году музей посетили 23 тысячи человек. Из них 16% (каждый шестой) - иностранные граждане. Проведено почти 600 экскурсий на белорусском, русском, польском, английском и немецком языках.





Закон Рэспублікі Беларусь "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь" ад 03.07.2011 N 281-З
Чытайце на гэтым сайце на старонцы Закон аб музеях і Музейным фондзе (спасылка)

Прэзентацыя кнігі
31.01.2012 г. у музеі адбылася прэзентацыя кнігі паэзіі "Strofy z Nowogrodka".
Яе аўтарам з'яўляецца жыхарка Навагрудка Марыя Дабжыньская (Каравайская).

Удзельнікі сустрэчы цёпла выказваліся пра аўтара кнігі, якая ў сваім жыці перажыла ваеннае ліхалецце і па сённяшні дзень застаецца добрым знаўцам многіх аспектаў навагрудскага жыцці і цікавым субяседнікам.
Прагучалі вершы Марыі Дабжыньскай у выкананні яе сябровак і вучняў навагрудскіх школ.







Творчая сустрэча
21.01.2012 г. у музеі адбылася прэзентацыя кнігі дырэктара музея М.П.Гайба "Сэрцу мілая Айчына: вобраз Радзімы ў жыці і творчасці Адама Міцкевіча".

Падрабязней - ***на сайце Навагрудскага райвыканкама








Навагодні настрой
Навагрудскі райвыканкам аб'явіў конкурс на лепшае афармленне адміністрацыйных будынкаў і ўстаноў. Дом-музей Адама Міцкевіча быў прызнаны адным з лепшых у намінацыі "Навагодні настрой" з уручэннем адпаведнага дыплома :)










Прэзентацыя мастацкай выстаўкі
10.01.2012 г. адбылася прэзентацыя мастацкай выстаўкі навучэнцаў Навагрудскай дзіцячай школы мастацтваў. Пасля экскурсіі па музеі і наведвання выстаўкі, у літаратурна-музычным салоне адбыўся невялікі канцэрт выкладчыкаў і навучэнцаў ДШМ.










Вы можете перевести эту страницу на другой язык:



------------------------------------------------------------------------------------
информеры

Архіў навін: <2010 г.> <2009 г.> <2008 г.> <2007 г.> <2006 г.> <2005 г.> <2004 г.>

<Галоўная старонка сайта>


© Мікалай Гайба (Mikalai Haiba = Nikolai Gaiba) gaiba@tut.by Novogrudok. 2004-2012. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта неабходна спасылка (або гіперспасылка).
Сколько дней блогу Результаты антивирусного сканирования Яндекс.Метрика
Каталог TUT.BY поисковая система беларуси
Hosted by uCoz
Hosted by uCoz