Адам Міцкевіч: 1798-1855 гг. | |
Вы можете перевести страницу на другой язык:
Музеем праведзена 6 выставак:
1. Выстаўка новых паступленняў за 2004 год.
2. Мастацкая выстаўка навучэнцаў ліцэя №1 г.Гродна.
3. Фотавыстаўка Т. Царук “Стамбул: імпрэсіі”.
4. “Адам Міцкевіч у творчасці мастакоў”.
5. Паэма “Пан Тадэуш” у арыгінале і перакладах.
6. Фотавыстаўка “Свіцязь”.
З названых выставак – 3 выстаўкі планавыя (№№ 1, 2, 3) і 3 выстаўкі з фондаў музея (№№ 1, 4, 5). Па-за музеем праведзена 1 выстаўка – фотавыстаўка “Возера Свіцязь” у Навагрудскім аграрным каледжы.
Дом-музей прыняў непасрэдны ўдзел у арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў з нагоды 150-годдзя смерці А. Міцкевіча: 25 – 26 лістапада адбыліся “Міцкевічаўскія чытанні”, прэзентацыі выставак “Стамбул: уражанні” і “А. Міцкевіч ў творчасці мастакоў”. Прайшоў канцэрт калектываў і салістаў Белдзяржфілармоніі.
• У “музычна-літаратурным салоне” Дома-музея адбыліся:
1. спектакль “Адзінокі птах” у выкананні Тэатра аднаго акцёра “Зніч” (г.Мінск).
2. вечарына, падрыхтаваная сумесна з СШ №4 «Судьба ничем не обошла меня», прысвечаны творчасці Г. Ахматавай.
3. батлеечны спектакль “Тры каласкі”, падрыхтаваны сумесна з праваслаўным сястрыцтвам для вучняў пачатковых класаў СШ №3, дзіцячых садоў №1, №3, №4 – усяго: 8 выступленняў.
4. прэзентацыі 4-х выставак.
У названых мерапрыемствах прыняло ўдзел 385 чалавек.
• -З мэтай прыцягнення наведвальнікаў працягвалася актыўнае супрацоўніцтва з рознымі беларускімі і замежнымі (Польшча, Літва) турфірмамі.
• Дом-музей наведалі афіцыйныя прадстаўнікі цэнтральных і рэгіанальных СМІ Літоўскай Рэспублікі і Расійскай Федэрацыі.
• -Матэрыялы пра дзейнасць Дома-музея былі апублікаваны ў газетах (у некаторых – некалькі разоў) “Літаратура і мастацтва” – 21 студзеня, 11 лютага, “Гродзенская праўда” – 30 красавіка, 29 лістапада, “Советская Белоруссия” – 7 мая, 11 чэрвеня, “Культура”, “Краязнаўчая газета”, “Народная газета” і інш. Інфармацыя аб музеі неаднаразова змяшчалася на старонках мясцовай газеты “Новае жыццё”.
• У Доме-музеі адбыліся здымкі тэлепраграм “КомпаС” і “Твой фармат”, супрацоўнікі музея далі інтэрв’ю Першаму Нацыянальнаму каналу, Тэлебачанню Польшчы (Варшава і Беласток), радыёперадачам Беларускага радыё: “Культурная прастора”, “Музейная старонка”, радыё “Гданьск”, прагучала 3 выступленні супрацоўнікаў Дома-музея на мясцовым радыё.
• -Некалькі інфармацыйных паведамленняў аб Доме-музеі было разаслана інфармацыйным агенствам “БЕЛТА”, у т.л. і праз сайт агенства.
• Супрацоўнікі музея апублікавалі 4 навукова-папулярныя артыкулы і шэраг інфармацыйных нататак у раённай газеце. У часопісе “Времена” (гімназія № 248 г.С.-Пецярбурга) – артыкулы: “А. Мицкевич и А. Пушкин – два гения” – (С. Анісімава) і “Предки и потомки А.С. Пушкина на Новогрудской земле» - (М. Гайба), а таксама «Набоковские мелодии Любчи» у газеце “Советская Белоруссия» - (М.Гайба, сумесна з А. Карлюкевічам), 2 артыкулы - у “Краязнаўчай газеце.
Дырэктар Дома-музея працягваў весці на грамадскіх асновах тэматычную старонку “Спадчына” у раённай газеце (выйшла 3 выпускі)
Архіў навін:
<2010 г.>
<2009 г.>
<2008 г.>
<2007 г.>
<2006 г.> <2005 г.> <2004 г.>
| |
Архіў навін:
<2010 г.>
<2009 г.>
<2008 г.>
<2007 г.>
<2006 г.> <2005 г.> <2004 г.>
<Галоўная старонка сайта>
|
|