Адам Міцкевіч: 1798-1855 гг. | |
Вы можете перевести страницу на другой язык:
П А Д З Е І 2 0 0 4 г о д а :
|
Архіў навін:
<2010 г.>
<2009 г.>
<2008 г.>
<2007 г.>
<2006 г.> <2005 г.> <2004 г.>
24 кастрычніка адбылася прэзентацыя выстаўкі “...под кровом Всевышнего”, арганізаваная сумесна нашым Домам-музеем і галерэяй “Свет вачыма праваслаўнага мастака”. На выстаўцы прадстаўлена 88 работ прафесійных мастакоў і аматараў з г.Мінска, выкананых у стылі жывапісу, графікі, акварэлі, батыка. У рамках прэзентацыі прайшоў чарговы літаратурна-музычны салон з удзелам членаў літаратурнага салона газеты “Воскресение”.
З 25 верасня па 23 кастрычніка ў Доме-музеі прайшла выстаўка самадзейнага мастака Віктара Залаціліна, ураджэнца і жыхара в.Купіск Навагрудскага раёна.
24 верасня адбыўся музычны салон для ўдзельнікаў міжнароднай канферэнцыі архітэктараў цэнтральнай і усходняй Еўропы. Гучалі класічныя творы ў выкананні выкладчыкаў Навагрудскай дзіцячай школы мастацтваў.
14-15 жніўня прайшоў ІІІ міжнародны фестываль сярэднявечнай музыкі і культуры “Наваградскі замак”.
12-13 чэрвеня прайшло святкаванне 960-годдзя Навагрудка, у рамках якога адбыўся музычны фестываль “Наваградскі замак” з удзелам калектываў Дзяржаўнага канцэртнага аркестра пад кіраўніцтвам М.Я.Фінберга. У рамках святкавання юбілею горада ў Доме-музеі прайшоў шэраг мерапрыемстваў:
- сустрэча-канцэрт з кампазітарам Эдуардам Зарыцкім;
- канцэрт флейтыстаў і трубачоў Дзяржаўнага канцэртнага аркестра РБ пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга;
- канцэрт цымбалістаў – навучэнцаў дзіцячай школы мастацтваў г.Баранавічы.
12 чэрвеня ў Доме-музеі была прэзентацыя персанальнай мастацкай выстаўкі члена Саюза мастакоў Кастуся Качана. Выстаўка працавала да 25 верасня.
12 чэрвеня адбылася навуковая канферэнцыя “Гістарычная і культурная спадчына Навагрудчыны. Мінулае і сучаснае”, у якой прыняў удзел і выступіў з рэфератам дырэктар Дома-музея.
15 МАЯ 2004 ГОДА СТВОРАНЫ САЙТ (!) ДОМА-МУЗЕЯ АДАМА МІЦКЕВІЧА
8 красавіка, напярэдадні Вялікадня, адбылася прэзентацыя персанальнай выстаўкі Алены і Аляксандра Піразевых (вышыўка і кавальства), на якой былі прадстаўлены 25 вышываных ікон, 15 вышываных карцін (пейзажы, нацюрморты), а таксама 15 кавальскіх вырабаў (муляжы шабляў, дэкаратыўныя вырабы). У прэзентацыі прынялі ўдзел работнікі устаноў культуры, адукацыі, школьнікі, а таксама благачынны Навагрудскай акругі і хор праваслаўнага сястрыцтва.
— 6 красавіка Гродзенскае абласное тэлебачанне правяло ў Доме-музеі здымкі шэрагу матэрыялаў з жыцця музея, у т.л. інтэрв’ю з аўтарамі выставы Аленай і Аляксандрам Піразевымі. Сюжэты былі паказаны ў выпуску навін на тэлеканалах “Лад” і “Першым нацыянальным тэлеканале”.
— У красавіку творчая група праграмы “Добрай раніцы, Беларусь” Першага
нацыянальнага тэлеканала правяла здымкі экспазіцыі Дома-музея і гістарычных мясцін горада і раёна.
— У красавіку выдавецтвам “Беларусь” выдадзены на чатырох мовах камплект паштовак (15 шт.) “Дом-музей Адама Міцкевіча”. Укладальнікам і аўтарам тэкста з’яўляецца М.Гайба, фота: М.Гайба. І.Грынь.
14 і 16 студзеня 2004г. у залах Дома-музея і на яго тэрыторыі адбыліся здымкі тэлеперадачы “Спявай душа”, якая выходзіць на тэлеканале “ЛАД”. Эфір тэлеперадач запланаваны на 14 і 28 лютага і 13 сакавіка.
17 студзеня 2004г. у зале Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра адбылася цырымонія ўзнагароджвання лаурэатаў прэміі імя А.І.Дубко “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва ў 2003г.”, якую прысуджае Гродзенскі аблвыканкам. Сярод лаўрэатаў – старшы навуковы супрацоўнік Дома-музея Сафія Анісімава, якая стала пераможцам у намінацыі “Лепшы музейны работнік года”. Віншуем!
17 студзеня 2004г. ў Доме-музеі адбылася прэзентацыя фотаальбома “Возера Свіцязь”, які выдадзены у самым канцы 2003г. выдавецтвам “Беларусь”. У прэзентацыі ўзялі ўдзел аўтар альбома Аляксандр Ласмінскі – старшыня фотаклуба “Гродна”, у якога гэта выданне ўжо не першае, муж і жонка Кубаравы (г.Гродна), якія зрабілі мастацкае афармленне і макет гэтага выдання, старшыня Навагрудскага райвыканкама А.В.Ліс, работнікі ўстаноў культуры і адукацыі г.Навагрудка.
Удалым завяршэннем прэзентацыі было выступленне выкладчыкаў Навагрудскай дзіцячай школы мастацтваў.
| |
Архіў навін:
<2010 г.>
<2009 г.>
<2008 г.>
<2007 г.>
<2006 г.> <2005 г.> <2004 г.>
<Галоўная старонка сайта>
|
|