Дом-музей. Новости Выставки 2010. Адам Мицкевич. Adam Mickiewicz. Muzeum. Museum. Adam Mitskievich.
ГАЛОЎНАЯ Адрас. Кантакты Historia, ceny (Polski) Цэны, паслугі МЫ Гісторыя музея Фота Аўтографы

Адам Міцкевіч: 1798-1855 гг.
 Адам Міцкевіч

БІЯГРАФІЯ
"PAN TADEUSZ"
"DZIADY" / "Дзяды"
WIERSZE / вершы

На беларускай мове:
"ПАН ТАДЭУШ"
-"СВІЦЯЗЬ", "ГРАЖЫНА"
САНЕТЫ

__Адам Міцкевіч пра Беларусь
__NEW: Завоссе як месца нараджэння А.Міцкевіча
__Вобраз Радзімы ў перапісцы А. Міцкевіча
__Помнікі А.Міцкевічу ў Навагрудку (гісторыя стварэння)
__Курган А.Міцкевіча ў Навагрудку
__Янка Купала ў музеі Адама Міцкевіча (1940 г.)


АРХІЎ НАВІН

ВЫСТАЎКІ, навіны 2010г. ВЫСТАЎКІ, навіны 2009г. ВЫСТАЎКІ, навіны 2008г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2007г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2006г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2005г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2004г.

Спасылкі:
*** Партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
***Міністэрства культуры
*** Гродненский областной исполнительный комитет
***Архивы Республики Беларусь

НАВАГРУДСКІЯ САЙТЫ >>>

***Новогрудский райисполком
***Сайт novogrudok.by
***ГІСТОРЫЯ НАВАГРУДКА
***Газета "Новае жыццё"
***Гістарычныя могілкі Навагрудка
***Вераб'евічы Вялікія і Малыя



free counters
Free counters free counters
Free counters

Вы можете перевести страницу на другой язык:

ПАДЗЕІ 2010 года:


Архіў навін: <2010 г.> <2009 г.> <2008 г.> <2007 г.> <2006 г.> <2005 г.> <2004 г.>

Найти: на


Раённы конкурс аматараў польскай паэзіі

Конкурс аматараў польскай паэзіі 16 снежня 2010 г., напярэдадні дня нараджэння Адама Міцкевіча, ў нашым музеі прайшоў "Раённы конкурс аматараў польскай паэзіі - 2010", у якім прынялі ўдзел вучні навагрудскіх школ і дарослае насельніцтва. Адпаведна, удзельнікі конкурсу былі падзелены на пяць узроставых катэгорый.
Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.

Падрабязней пра конкурс чытайце --- ТУТ"






ВІДЭА: "Паланэз Агінскага" (цымбалы)


Дом-музей падрыхтаваў для ўдзельнікаў і гледачоў конкурсу адмысловую кніжную выстаўку "Жыццё і творчасьць Адама Міцкевіча ў працах сучасных беларускіх і польскіх даследчыкаў".


Да юбілею Уладзіміра Караткевіча

Літаратурная сустрэча 2 снежня 2010 г. у Доме-музеі А.Міцкевіча адбылася літаратурна-музычная вечарына, на якой былі прэзентаваны кнігі: Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы. Літаратуразнаўчае эсэ, вершы і ўспаміны. Укладальнікі Анатоль Верабей, Мікола Мінзер, Сяргей Панізнік. – Мн.: РВУ “Літаратура і Мастацтва”, 2010. – 260 с., ***Мальдзіс А. Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча: Партрэт пісьменніка і чалавека. – Мн.: РВУ “Літаратура і Мастацтва”, 2010. – 230 с.
Перад прысутнымі выступілі супрацоўнікі часопісаў "Полымя", "Нёман", "Маладосць", "Вожык", газеты "Літаратура і мастацтва", якія расказалі і пра У.Караткевіча і правялі прэзентацыю сваіх выданняў. У выкананні беларускага барда Зміцера Вайцюшкевіча прагучалі песні на вершы Уладзіміра Караткевіча.



Фотавыстаўка "Крымская вясна"

Фота Максіма Вейзе З 18.11.2010 г. да ~ 15 студзеня 2011 г. у музеі экспануецца персанальная фотавыстаўка сябра народнага фотаклуба "Мінск" Максіма Вейзе .

на якой прадстаўлена 30 панарамных фотаработ аўтара з відамі Крыма.

(У 1825 г. Адам Міцкевіч правёў на гэтым паўвостраве некалькі месяцаў, вынікам чаго сталі яго "Крымскія санеты", выдадзеныя ў г.Маскве ў 1826 г.)



Мастацкая выстаўка "Зямля маіх продкаў"

Фрагмент выстаўкі З 9 кастрычніка 2010 г. ў музеі працуе мастацкая выстаўка "Зямля маіх продкаў". На ёй прадстаўлена з фондаў музея 20 жывапісных прац 11 аўтараў: Брысач В., Будзейка А., Грушы Р., Жалудка Я., Залаціліна В., І. і Ю. Козел, Качана К., Назаранкі М., Ціхамірава Я., Пранько М. У свой час кожны з гэтых аўтараў праводзіў у нашым музеі сваю персанальную выстаўку.








Районный конкурс бардовской песни

Фрагмент конкурса8 октября 2010 г.в литературно-музыкальном салоне музея состоялся ПЕРВЫЙ районный конкурс бардовской песни. Было 13 участников и много зрителей. Каждый из участников получил грамоту и призы (книги стихов). Инициаторами конкурса выступили отдел по делам молодежи Новогрудского райисполкома, ОО БРСМ Новогрудский районный методический центр.
Конкурс, по словам участников и зрителей, удался! Он станет традиционным.
Подробнее читайте ***ЗДЕСЬ







Тэатралізаванае прадстаўленне

25/09/2010 25 верасня фонд "Краіна замкаў"правёў на тэрыторыі музея тэатралізаванае прадстаўленне, прысвечанае каранацыі ў Навагрудку караля Міндоўга.
Гледачамі былі ўдзельнікі "Ратары-клубаў" з Беларусі, Літвы, Польшчы, шматлікія турысты і жыхары Навагрудка.

У гэты ж дзень музей наведала вялікая група замежных дыпламатаў, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь.






Выстаўка вышываных ікон

Вышываныя іконы 24 верасня пачала працу персанальная выстаўка народнага майстра Алены Піразевай «Святло праваслаўных святых».
На выстаўцы экспануюцца створаныя ёю вышываныя іконы.
А.М.Піразева жыве ў в.Навасады Навагрудскага раёна.












Рэгістрацыя шлюбу ў музеі

Вяселле 20.08.2010 г. 20.08.2010 г. у залах нашага Дома-музея ўпершыню адбылася ўрачыстая цырымонія рэгістрацыі шлюбу.
Свой шлюб зарэгістравалі жыхарка Навагрудка і грамадзянін Расійскай Федэрацыі Алена і Канстанцін Чарапніны.
Гэтая рэгістрацыя была першай выяздной і для Навагрудскага аддзела ЗАГС.








ВІДЭА: цырымонія рэгістрацыі шлюбу



Творчая сустрэча

Кніга - у падарунак - Лукашэвіч Аляксееў 13 - пятніца - :-) - жніўня 2010 г. у музеі адбылася творчая сустрэча журналістаў Беларускага тэлебачання Алега Лукашэвіча і Аляксандра Аляксеева з жыхарамі Навагрудка..
Яны - аўтары шырокавядомых шматсерыйных дакументальных тэлефільмаў з цыкла “Эпоха” пра Еўфрасінню Полацкую, Тадэвуша Касцюшку, Адама Міцкевіча, Марка Шагала і іншых.
Шырокую вядомасць ва ўсім свеце мае іх фотаальбом “Спадчына Беларусі” за які аўтары сталі лаўрэатамі прэміі “За духоўнае адраджэнне” (2005 г.). У 2009 г. імі выдадзены фотаальбом “Скарбы Беларусі”, які аўтары падаравалі нашаму музею.
Цяпер А.Аляксееў і А.Лукашэвіч з’яўляюцца намінантамі на атрыманне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.





Канцэрт "Жнівеньскі летнік"

Фрагмент канцэрта 8 жніўня 2010 г. у музеі адбыўся канцэрт прысвечаны тэме аховы гісторыка-культурнай спадчыны, арганізаваны дабрачынным фондам "Крэўскі замак" (дырэктар фонда Вольга Кастрамінава). Дэманстраваліся шматлікія фотаздымкі гістарычных аб'ектаў, гучалі песні ў выкананні беларускіх бардаў Таццяны Беланогай, Рамана Яраша, Андрэя Касценя, Віктара Сямашка і іншых.
Цяпер (у першай палове жніўня) валанцёры, арганізаваныя гэтым Фондам, працуюць на добраўпарадкаванні старых хрысціянскіх могілак.








Памяці благаславёных сясцёр-назарэтанак (фотавыстаўка)

Фрагмент выстаўкі З 22 ліпеня 2010 г. у музеі працуе фотавыстаўка, прысвечаная 80-годдзю дзейнасці на Навагрудчыне рымска-каталіцкага жаночага ордэна “Згуртаванне сёстраў Найсвяцейшай сям’і з Назарэта”
У гады вайны, 01.08.1943 г. 11 навагрудскіх сясцёр-назарэтанак былі растраляны германскімі акупантамі. У 2000 г. яны былі залічаны да ліку блажэнных.
У сённяшні час іх мошчы захоўваюцца ў капліцы Навагрудскага фарнага касцёла. (Выстаўка працуе адначасова з выстаўкай “Родны край”).






Мастацкая выстаўка "Родны край"

Фрагмент работы Ю.КозелаФрагмент работы І.Козела
З 20 ліпеня 2010 г. у музеі працуе персанальная мастацкая выстаўка ураджэнцаў Навагрудчыны Івана і Юрыя Козелаў, якія сёння жывуць і працуюць у г.Мінску, з’яўляючыся выкладчыкамі мастацкага каледжа. “Два браты працягваюць лепшыя традыцыі айчыннай школы рэалістычнага жывапісу. Іх яднаюць шчырая замілаванасць някідкімі вясковымі краявідамі, любоў да сівой даўніны, што пацвярджаюць такія частыя ў іх творчасці архітэктурныя відарысы старажытных гарадоў і мястэчак” (часопіс “Мастацтва” №12. 2007).
Выстаўка будзе працаваць да 15.09.2010 г.


Прэм'ер-міністр Літоўскай Рэспублікі ў музеі А. Міцкевіча
Прэм'ер-міністр Літоўскай Рэспублікі 26 ліпеня 2010 г.музей наведаў Прэм'ер-міністр Літоўскай Рэспублікі сп. Андрус Кубілюс (на фота - у цэнтры) ў час яго велападарожжа па гістарычных мясціных Беларусі.

"Очень хорошие впечатления, — поделился с журналистами [в Несвиже]Андрюс Кубилюс. — Мы выбрали, действительно, интересный маршрут... Конечно, когда посещаешь такой замок, как здесь, чувствуешь дыхание истории, которая разворачивалась здесь сотни лет. Это была настоящая Европа — не было границ, здесь создавалась настоящая европейская культура. Например, в Новогрудке мы посетили Дом-музей Адама Мицкевича, здесь владения рода Радзивиллов, которые были знаменитыми и одними из самых богатых в Европе. Прикоснуться к такой истории — это очень трогательно". (http://belapan.com/archive/2010/07/28/media_kubilus_v2/)

Фотавыстаўка

Афіша выстаўкі З 19.06.2010 г. у музеі экспануецца калектыўная фотавыстаўка "Успамін пра Грунвальд", прысвечаная 600-годдзю Грунвальдскай бітвы і 5-му Фэсту сярэднявечнай культуры "Навагрудскі замак".
Аўтары работ: Аляксандар Валадзько, Аркадзь Бірылка, Артур Гапановіч, Віталь Раковіч, Канстанцін Мельнік.

Афіцыйнае адкрыццё выстаўкі адбылося 26.06.2010 г. у час правядзення Фэсту "Навагрудсскі замак-2010". Прэзентацыя выставы прайшла з удзелам міністра культуры Рэспублікі Беларусь П.П.Латушка і супрацоўнікаў Міністэрства, намесніка міністра культуры Латвіі, супрацоўніка Міністэрства культуры РФ, дыпламатаў, афіцыйнай дэлегацыі горада-пабраціма Прэнай (Літоўская Рэспубліка) і іншых гасцей Фэста.









Партрэт Адама Міцкевіча - у дар музею.
Карціна В.Пракапцова
26 чэрвеня 2010 г. у час правядзення Фэсту сярэднявечнай культуры дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Пракапцоў У.І. падараваў музею ўласную работу – партрэт Адама Міцкевіча “Боль паэта”, якая заняла пастаяннае месца ў літаратурна-музычнай гасцёўні нашага музея.
У студзені-лютым 2006 г. ў Доме-музеі экспанавалася выстаўка "Мая Беларусь", на якой былі прадстаўлены творы жывапісу Уладзіміра Іванавіча Пракапцова і яго сына Паўла. На гэтай выстаўцы і была ўпершыню прадстаўлена дадзеная работа.
На фота: У час уручэння карціны.
Злева-направа: міністр культуры Рэспублікі Беларусь П.П. Латушка, дырэктар Дома-музея А.Міцкевіча М.П. Гайба, дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Ул.І. Пракапцоў.

Каштоўны падарунак музею
Уручэнне кнігі Пан Тадэуш У час наведвання нашага Дома-музея 22.05.2010 г. пасол Фінляндыі ў Літоўскай Рэспубліцы спадарыня Marja-Liisa Kijunen падаравала музею каштоўны падарунак – паэму “Пан Тадэуш” у перакладзе на фінскую мову. Кніга была выдадзена ў фінскім горадзе Порвоо ў 1921 г. Дамоўленасць аб гэтым была дасягнута 2 гады назад у час ранейшага наведвання нашага музея спадарыняй паслом. У нашым музеі гэта 15-ая па ліку паэма “Пан Тадэуш” ў перакладзе на замежныя мовы. Сярод іншых, што мае музей – пераклады на латышскую, венгерскую, балгарскую, французскую, эсператнта, кітайскую і інш. мовы. Адзначым, што ў музеі працуе пастаянная выстаўка “Пан Тадэуш – пра час і народы”.
На фота: Пасол Фінляндыі перадае кнігу дырэктару музея.


Да міжнароднага Дня музеяў
Да міжнароднага Дня музеяў, які штогод па рашэнню ЮНЭСКА адзначаецца 18 мая, у музеі адкрылася персанальная мастацкая выстаўка Аляксея Будзейкі (г.Бабруйск) "Дорогами памяти, тропами судьбы". Нарадзіўся Аляксей Мікітавіч у 1937 г. у в.Кайшоўка былога Навагрудскага павета (цяпер: Карэліцкі раён). З 1968 г. працаваў выкладчыкам Бабруйскага прафесійнага вучылішча дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Узнагароджаны срэбнай і дзвюмя бронзавымі медалямі ВДНГ СССР. На выстаўцы экспануецца 37 карцін. Сярод іх вылучаюцца 2 тэмы : "Адам Міцкевіч" і "Чарнобыль".

9 мая – Дзень Перамогі
У самым пачатку вайны, у чэрвені 1941г. , Дом-музей Адама Міцкевіча быў разбураны трапіўшай у яго нямецкай авіябомбай. З даваеннай экспазіцыі музея сёння ў нас экспануюцца камплект мэблі і бронзавая мадэль помніка А.Міцкевічу ў г.Парыжы, якую купілі ў 1937 г. ва ўдавы скульптара Антонія Бурдэля. На фота: Разбураны ў вайну гарадскі квартал і адбудова дома-музея А.Міцкевіча (фота 1950 г.)

«Обычная жизнь» – фотовыставка
С 18 марта 2010 г. в галерее Дома-музея А.Мицкевича – коллективная фотовыставка «Обычная жизнь». На фотовыставке зритель увидит многообразие жанров, стилей и направлений. Здесь есть постановочный и репортажный портрет, пейзаж и натюрморт, документальная съемка и фотомонтаж, цветная и черно-белая фотографии. Выставка будет экспонироваться до 15 мая 2010 года. Куратор выставки: Вадим Качан - Член БОО «Фотоискусство», Белорусского Союза дизайнеров, Союза фотохудожников России. Посвящается 170-летию фотографии.

Узнагарода
Па выніках работы за 2009 год Упраўленнем культуры Гродзенскага аблвыканкама наш Дом-музей узнагароджаны Дыпломам ІІІ ступені ў намінацыі "Лепшая установа культуры года" і каштоўным падарункам: напольным дываном. Некаторыя вынікі года: наведвальнікаў - 22105 чалавек, экскурсій - 606, выставак - 10, масавых мерапрыемстваў - 34.

Фотовыставка «100% Арабика»
Авторы: Алексей АНТАНЕНКО, Виталий РАКОВИЧ, Дмитрий БЕЛЬСКИЙ Жители и гости города смогут увидеть в галерее Дома-музея Адама Мицкевича неожиданную для белорусов экспозицию. Потому, что всех троих кроме фотографии обьединяет еще одно неординарное увлечение. Они — члены единственного в Беларуси спелеоклуба «Геликтит-ТМ» и за плечами у каждого – годы путешествий и десятки экспедиций в глубочайшие пропасти мира.

Фільм пра А.Міцкевіча + фільм пра Навагрудак
30 студзеня на тэлеканале Міждзяржаўнага тэлерадыёаб'яднання "ТРО Союз" дэманстраваўся фільм пра Навагрудак з выкарыстаннем сюжэтаў пра наш Дом-музей А.Міцкевіча. 18 студзеня на гэтым жа тэлеканале быў паказаны фільм пра Адама Міцкевіча. Здымкі фільма адбываліся, ў тым ліку, і ў залах нашага музея.

Паэтычная вечарына
8 студзеня ў музеі адбылася першая ў гэтым годзе паэтычная вечарына. Госцем літаратурна-музычнага салона быў беларускі і расійскі паэт, ураджэнец Навагрудчыны Іван Карэнда. Сёння ён жыве ў г.Маскве, піша вершы па-беларуску (пераважна) і па-руску. Многа яго твораў пакладзена на музыку і гучаць у выкананні вядомых беларускіх і расійскіх спевакоў.
У гэты ж дзень гасцямі музея была сям'я Оруркаў з г.Масквы - нашчадкі знакамітага графскага роду О'Руркаў, уладанні якіх былі і на Навагрудчыне.
------------------------------------------------------------------------------------
информеры

Архіў навін: <2010 г.> <2009 г.> <2008 г.> <2007 г.> <2006 г.> <2005 г.> <2004 г.>

<Галоўная старонка сайта>

Найти: на



Распрацоўка сайта, дызайн, admin (с) Мікалай Гайба (Mikalai Gaiba): gaiba@tut.by
Novogrudok. 2004-2011 гг..

Рейтинг@Mail.ru Каталог TUT.BY RATING ALL.BY поисковая система беларуси
Hosted by uCoz