___
Выстаўкі, навіны 2009 года:
Да дня нараджэння Адама Міцкевіча
< ---19.12.2009 г. - Адкрыццё выстаўкі “Паэма “Пан Тадэуш” праз час і народы”, на якой прадстаўлены 54 экспанаты з фондаў нашага музея : рукапісы і ілюстрацыі гэтага твора, выданні паэмы 19-20 стст., пераклады на розныя мовы народаў свету, у т.л. на літоўскую, украінскую, венгерскую, латышскую, французскую, кітайскую, эспетанта і іншыя. ---19.12.2009 г. - Канцэрт асамбля класічнай музыкі “Элегія” Палаца культуры чыгуначнікаў (г.Баранавічы). ---19.12.2009 г.-20.12.2009 г. – ІІІ –ці паэтычны фестываль “Свитязи ясной изящные крылья”. Удзельнікі – самадзейныя паэты, супрацоўнікі Беларускай чыгункі. ---20.12.2009 г. - Паэтычная вечарына з удзелам школьнікаў і выпускнікоў навагрудскіх школ, на якой гучалі творы А.Міцкевіча. ---22 і 23.12.2009 г. - Наведванне дзіцячых садкоў Навагрудка (№3, №4) з аповядам пра асобу Адама Міцкевіча.
«Адам Міцкевіч і сучасная сусветная культура»
6 лістапада музей вітаў звыш 30-ці вучоных з Гродна, Мінска, Полацка, Масквы, Варшавы, Гданьска, Кракава… Сустрэча ў Навагрудку была другім днём міжнароднай навуковай канферэнцыі “Адам Міцкевіч і сучасная сусветная культура”, якая напярэдадні пачалася ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце. У “навагрудскай часцы” канферэнцыі выступленні вучоных раскрывалі непарыўную сувязь творчасці і грамадскай дзейнасці А.Міцкевіча з яго роднай зямлёй. Завяршыла канферэнцыю навуковая экскурсія “Шляхам Адама Міцкевіча”.
Літаратурна-музычная вечарына
5 лістапада ў літаратурна-музычным салоне музея адбылася вечарына “В любви – любовью состоялся”, прысвечаная культуры эпохі рамантызму, творчасці Адама Міцкевіча і Аляксандра Пушкіна. У вечарыне, якая прайшла з элементамі тэатралізацыі, удзельнікамі і выканаўцамі былі навучэнцы Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа. Гучалі вершы Міцкевіча, Пушкіна, музыка Шапэна, Агінскага, Глінкі, Шуберта. Вечарына адбылася ў рамках сумеснага праекта музея і каледжа - “Свет супрацоўніцтва”.
Выстаўка + канцэрт
17 кастрычніка ў музеі адкрылася персанальная фотавыстаўка "Мелочи жизни" Надзеі Дзегцяровай - члена Народнага фотаклуба "Мінск". Пасля прэзентацыі выстаўкі прайшоў бардаўскі канцэрт Аляксея Жбанава (г.Мінск) "Песні філаматаў".
«Беларусьфільм» пра Навагрудак
16 кастрычніка Студыя хранікальна-дакументальных фільмаў “Летапіс” Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” пачала ў г.Навагрудку здымкі кінафільма пад умоўнай назвай “Навагрудак”. Рэжысёр Ірына Волах, аператар Сяргей Мялешкін. Дадзены фільм плануецца дэманстраваць у кінатэатрах Беларусі перад пачаткам кінасеансаў. На фота: здымкі ў Доме-музеі А.Міцкевіча.
Міністр культуры ў Навагрудку
23 верасня 2009 г. наш музей наведаў міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Паўлавіч Латушка. На здымку: ля Дома-музея Адама Міцкевіча (П.Латушка - у цэнтры).
Музейны семінар у Лідзе
23-24 верасня на базе Лідскага гісторыка-мастацкага музея адбыўся абласны семінар дырэктараў і навуковых супрацоўнікаў музеяў, на якім абмяркоўваліся традыцыйныя і інавацыйныя формы музейна-адукацыйнай дзейнасці. Семінар быў цікавым і карысным. На здымках: тэатралізаванае прадстаўленне ў Лідскім замку; музейны занятак “Самавар”.
Мастацкая выстаўка Віктара Залаціліна
11 верасня адкрылася персанальная мастацкая выстаўка Віктара Залаціліна. Віктар Мікалаевіч жыве ў вёсцы Купіск Навагрудскага раёна, дзе і нарадзіўся ў 1955г. Закончыў геаграфічны факультэт Белдзяржуніверсітэта і Інстытут народнай гаспадаркі. Актыўна займаеца жывапісам з 2001 г. Асноўная тэматыка яго твораў - краявіды ваколіц Любча і Купіска. Выканаў шэраг іканаграфічных работ для храмаў Навагрудчыны і Мінска. Выстаўкі яго твораў праходзілі ў музеі і бібліятэцы Навагрудка, а таксама ў выставачных галерэях Гродна і Мінска. Работы мастака захоўваюцца ў шэрагу музеяў і прыватных калекцыях ў С-Пецярбургу, Львове, Маскве, Мінску, Нью-Йорку, Таліне і інш. Выстаўка ў музеі будзе працаваць да канца верасня.
Міністр замежных спраў Літоўскай Рэспублікі
25 жніўня 2009 г. музей наведаў міністр замежных спраў Літоўскай Рэспублікі спадар Vygaudas Usackas і кіраўнікі беларускага і літоўскага пасольстваў. Сярод гасцей былі таксама журналісты двух літоўскіх тэлевізійных каналаў. У час сустрэчы прагучала шэраг цікавых прапаноў па ўзаемнай папулярызацыі творчасці Адама Міцкевіча.
Фільм пра Навагрудак
18 жніўня міждзяржаўная тэлекампанія “Мір” правяла ў музеі здымкі сюжэтаў і інтэрв’ю для тэлефільма пра г.Навагрудак. Дэманстрацыя 30-мінутнага фільма запланавана ў эфіры тэлеканала “Мір” на 27 верасня ў 10.00.
Выстаўка і канцэрт
9 – 18 жніўня 2009 г. у музеі праходзіла выстаўка кананічнага жывапісу “Дивен Бог во святых Своих”, прадастаўленая галерэяй “Мир православного творчества” (г. Мінск). 9 жніўня адбыўся канцэрт духоўнай музыкі “Пойте Богу нашему, пойте!..”. Выстаўка і канцэрт праходзілі ў рамках мерапрыемстваў, якія доўжыліся тыдзень на тэрыторыі Навагрудскай епархіі з нагоды святкавання 25-годдзя Сабору Беларускіх святых.
Музычная вечарына
8 жніўня ў музеі адбыўся канцэрт класічнай музыкі з цыкла “Музыкальные вечера в музее”, якія арганізоўвае ГА “Беларускі саюз музыкальных дзеячаў” (г. Мінск). У выкананні Ірыны Гаўрылкевіч (вакал, салістка Нацыянальнага тэатра оперы і балета) і Наталлі Сазановіч (фартэпіяна, Беларуская акадэмія музыкі) прагучалі творы расійскіх і польскіх кампазітараў 19 стагоддзя. Сярод іх - і песні на словы А.Міцкевіча. Падобны канцэрт плануецца і на восень.
Здымкі тэлепраекта
21 ліпеня 2009 г. тэлекампанія "+TV" (ОДО "БЕЛВИАСАТ") правяла здымкі для падрыхтоўкі тэлепраграмы праекта "Энцыклапедыя гарадоў Беларусі". Дадзены праект расказвае аб мінулым і сучасным малых гарадоў, гістарычных падзеях, знакамітых ураджэнцах і архітэктурных помніках. Тэлепраграма будзе трансліравацца ў кабельных сетках Беларусі і праз спадарожнікавыя сістэмы.
Фотавыстаўка «Недетские игры
НЕДЕТСКИЕ ИГРЫ (РЫЦАРИ)” в понимании авторов – это не только красивые картинки. Это – Гимн Рыцарству! Это попытка высказать нашу признательность активно набирающему силу движению Рыцарства в Беларуси и многочисленным рыцарским клубам, которые воспитывают нас в духе Истории, заставляют нас гордится нашим великим Прошлым. ФотоАртСтудия “У Бирилки...” совместно с Домом-музеем Адама Мицкевича при поддержке Фотобанка и Народного фотоклуба “Минск” проводят выставку “НЕДЕТСКИЕ ИГРЫ 2009”. Представлены работы фотохудожников Виталия Раковича, Аркадия Бирилко и Константина Мельника. Эта выставка ранее демонстрировалась в Витебске, Бресте, Браславе, Минске. Проведение выставки приурочено к празднованию 965-летия г.Новогрудка. "
АДНАЧАСОВА ў музеі праводзіцца АНОНС выстаўкі "Где кончается асфальт", на якой прадстаўлены 18 работ удзельнікаў аднайменнага фотаконкурса. Абедзьве выстаўкі будуць працаваць (прыкладна) да 7 жніўня. Запрашаем!
Глядзіце фільм
4 ліпеня 2009г. на 1-м Нацыянальным тэлеканале (БТ) прэм'ера тэлефільма пра Навагрудак з цыкла "Зямля беларуская" . Эфір у 17.45. Здымкі праводзіліся ў Навагрудку (замак, Фарны касцёл, Дом-музей А.Міцкевіча), у вёсках Шчорсы, Лаўрышава, Уселюб, Валеўка, на возеры Свіцязь 22-24 красавіка з удзелам вучняў і настаўнікаў навагрудскіх школ і работнікаў культуры.
Літаратурна-музычная вечарына
6 чэрвеня прайшла чарговая літаратурна-музычная вечарына. Перад прысутнымі выступілі піяністы Аляксандр і Павел Стэцко - ураджэнцы г.Навагрудка, якія зараз вучацца ў Мінску. Аляксандр - у музычным каледжы, Павел - у Акадэміі музыкі. Ён з'яўляецца лаўрэатам рэспубліканскага конкурсу "Маладыя таленты 2009 года", стыпендыятам фонду Прэзідэнта.
Мастацкая выстаўка В.Брысач
3 чэрвеня ў рамках мерапрыемстваў "Года роднай зямлі" адкрылася персанальная мастацкая выстаўка "Мой край чароўны" Валянціны БРЫСАЧ (г.Гродна), якая з'яўляецца кіраўніком народнага аматарскага аб'яднання майстроў народнай творчасці і мастакоў "Гарадзенскі каларыт". Выстаўка будзе экспанавацца да 3 ліпеня 2009г.
Творчыя сустрэчы
Працягваецца арганізаваны Навагрудскай цэнтральнай бібліятэчнай сістэмай тур па вёсках Навагрудскага раёна. Наведаны Уселюб, Любча, Валеўка, Шчорсы, дзе (у клубах або бібліятэках)адбываюцца прэзентацыі выстаўкі, часопісных і мультымедыйных навінак бібліятэкі, а таксама прэзентацыя кнігі дырэктара музея М.Гайбы "Сэрцу мілая Айчына: Вобраз Радзімы ў жыцці і творчасці Адама Міцкевіча".
Міжнародны дзень музеяў
18 мая штогод, па рашэнню ЮНЕСКО, адзначаецца міжнародны дзень музеяў. Наш музей правёў з гэтай нагоды свой чарговы літаратурна-музычны салон. Яго ўдзельнікамі былі піяніст Аляксандар Стэцко (г.Мінск) і паэтэса Святлана Абдулаева (г.Навагрудак). Сярод гледачоў былі жыхары г.Навагрудка і турыстычная група з г.Бяла-Падляска (Рэспубліка Польшча).
Канцэрт у гонар М.К.Агінскага
6 мая 2009г. у літаратурна-музычным салоне музея выкладчыкі і вучні Навагрудскай дзіцячай школы мастацтваў прадставілі праграму з цыкла “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына”, прысвечаную жыццёваму шляху і творчай дзейнасці Міхала Клеафаса Агінскага. Слухачамі былі навучэнцы навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа.
ФІЛЬМ пра Навагрудчыну
22-24 красавіка 1-шы Нацыянальны тэлеканал(БТ) праводзіў на Навагрудчыне (вёскі Шчорсы, Лаўрышава, Уселюб, Валеўка, возера Свіцязь) здымкі тэлефільма з цыкла “Зямля беларуская”. Сюжэт фільма пабудаваны на вобразе Адама Міцкевіча, таму значная частка здымкаў праходзіла ў Доме-музеі паэта. Для ўдзелу ў фільме былі запрошаны ў якасці акцёраў вучні СШ №4, настаўнікі і работнікі ўстаноў культуры. Эфір плануецца на БТ у канцы мая (30?) - праграма "Зямля беларуская" у 17.05.
Сустрэча
Posted by gaiba on Вторник, Апрель 21st, 2009 Редактировать 17 красавіка музей наведалі сябры Таварыства "Польшча-Беларусь". Паездку арганізавала пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча. У час сустрэчы абмяркоўваліся пытанні прыцягнення турыстаў і папулярызацыі творчай спадчыны Адама Міцкевіча.
------------------------------------------------------------------------------------