ГАЛОЎНАЯ Адрас. Кантакты Historia, ceny (Polski)  ENGLISHЦэны, паслугі VIDEOМЫ Гісторыя музея Фота


Адам Міцкевіч: 1798-1855 гг.
 Адам Міцкевіч

БІЯГРАФІЯ
"PAN TADEUSZ"
"DZIADY" / "Дзяды"
WIERSZE / вершы

На беларускай мове:
"ПАН ТАДЭУШ"
-"СВІЦЯЗЬ", "ГРАЖЫНА"
САНЕТЫ

__Адам Міцкевіч пра Беларусь
__NEW: Завоссе як месца нараджэння А.Міцкевіча
__Вобраз Радзімы ў перапісцы А. Міцкевіча
__Помнікі А.Міцкевічу ў Навагрудку (гісторыя стварэння)
__Курган А.Міцкевіча ў Навагрудку
__Янка Купала ў музеі Адама Міцкевіча (1940 г.)


АРХІЎ НАВІН

ВЫСТАЎКІ, навіны 2013г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2012г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2011г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2010г. ВЫСТАЎКІ, навіны 2009г. ВЫСТАЎКІ, навіны 2008г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2007г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2006г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2005г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2004г.

Спасылкі:

>>> ВІРТУАЛЬНЫ 3D-tur па музею
(сферические панорамы каждого зала, обзор 360°, управляйте стрелками на картинке)


НАВАГРУДСКІЯ САЙТЫ >>>

***Новогрудский райисполком
***ГІСТОРЫЯ НАВАГРУДКА
***Газета "Новае жыццё"
***Гістарычныя могілкі Навагрудка
***Вераб'евічы Вялікія і Малыя

С 10.01.2012 г.
free counters
Free counters

*** Партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
***Міністэрства культуры
*** Гродненский областной исполнительный комитет
***Архивы Республики Беларусь



Вы можете перевести страницу на другой язык:

Найти: на
ПАДЗЕІ 2014 года:

ПРАЦЯГ НАВІН на >>> галоўнай старонцы сайта
Фота можна павялічыць па кліку левай кнопкі "мышкі"




Запрашаем на выстаўкі
Дом-музей Адама Міцкевіча запрашае наведаць новыя выстаўкі, якія адкрыліся 21 снежня 2014 года.

 Анна Королева музей Адама Міцкевіча
1 - Мастацкая выстаўка “Схованкі ў Анёла” прымеркавана да дня нараджэння Адама Міцкевіча і калядных святаў. Аўтар работ Ганна Каралёва, член Саюза дызайнераў Беларусі на кожным з палотнаў адлюстроўвае анёлаў у акружэнні маленькіх дзяцей або мягкіх цацак. Работы вельмі пяшчотныя і эмацыянальныя, і будуць даспадобы як маленькім гледачам, так і дарослым.
Гл. сюжэт пра выстаўку на "Навагрудскае тэлебачанне" ("НОВО-ТВ"). Эфір з 25-й мінуты.
Уваход на выстаўку бясплатны.
(выстаўка закрыта з 19.01.2015.)



2 - Выстаўка “Мураваныя замкі Гродзеншчыны XIV-XVII стст. па матэрыялах археалагічных даследаванняў”

 Замкі Гродзеншчыны музей А.Міцкевіча
Гл.сюжэт пра выстаўку на "Навагрудскае тэлебачанне" ("НОВО-ТВ"). Эфір з 24-й мінуты.
Выстаўка прадастаўлена Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеем. У васьмі вітрынах паказаны матэрыялы археалагічных раскопак: будаўнічы матэрыял, вырабы сярэдневяковых рамеснікаў, у тым ліку прадметы хатняга ўжытку, фрагменты рыцарскіх даспехаў і інш. На планшэтах можна пачытаць пра гісторыю Навагрудскага, Любчанскага, Лідскага, Крэўскага і інш. замкаў, якія існавалі на тэрыторыі сучаснай Гродзенскай вобласці. Праводзіцца экскурсія.
Уваход на выстаўку 6 000 бел.руб.




Рэжым работы на навагоднія святы
Выхадныя дні: 25.12.2014 (Ражаство Хрыстова), 29.12.2014. (панядзялак), 01.01.2015. (Новы год), 07.01.2014. (Ражаство Хрыстова).
Усе астатнія дні музей працуе (пятніца, субота, нядзеля).



Калегі з Музея Юліуша Славацкага (Украіна)
 Ю.Славацкі музей Адама Міцкевіча 30.11.2014 г. Па запрашэнню Дома-музея Адама Міцкевіча музей наведалі дырэктар і супрацоўнікі абласнога музея Юліуша Славацкага (г.Крэменец, Украіна).

Пад час сустрэчы была дасягнута дамоўленасць аб далейшых узаемных кантактах і абмеркаваны праекты ўзаемасупрацоўніцтва. (А.Міцкевіч, Ю.Славацкі, З.Красінскі - класікі (заснавальнікі) рамантызму ў польскай літаратуры).
(Фота можна павялічыць па кліку)



Міжнародная канферэнцыя
29.11.2014 г. Міжнародная канферэнцыя ("Гасцёўня") ў Кальчунскай СШ (Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць) - "Сустрэчы ў лістападзе-2014" да дня нараджэння Анджэя Снядэцкага, прафесара Віленскага ўніверсітэта.
У "Гасцёўні" прадставілі свае выступленні-праекты ўдзельнікі з Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны.
Наш Дом-музей прапанаваў сваю перасоўную выстаўку і мультымедыйную прэзентацыю музея.
 Кальчуны музей А.Міцкевіча Кальчунская СМШ музей А.Міцкевіча
(Усе фота можна павялічыць па кліку)

Артыкул аб мерапрыемстве (+фота, +відэа) >>> Гл. сайт: Газета "Ашмянскі веснік" 06.12.2014 г.

Выстаўка на раённых "Дажынках"
 Дажынкі 2014 музей Адама Міцкевіча 21.11.2014 г. Дом-музей прадставіў сваю выязную выстаўку ў час правядзення раённых "Дажынак" у аграгарадку Кашалева.

(Фота можна павялічыць па кліку)

Каментарыі да фота: >>> "Директор Дома-музея Адама Мицкевича в роли самого поэта"

29.10.2014. Дырэктар музея Мікалай Гайба прыняў удзел у выязным рэспубліканскім навучальным семінары «Таямніцы беларускай шляхты»
Падрабязнасці на сайце >>>
Первый выездной обучающий семинар под названием «Таямніцы беларускай шляхты» прошел в Гродненской области, на Новогрудчине - газета "Туризм и отдых"



Прэзентацыя кнігі пра Навагрудак  Николай Гайба Новогрудок 4-5.10.2014. Дырэктар музея, як адзін з аўтараў, прыняў удзел у канферэнцыі-прэзентацыі кнігі "Гісторыя Навагрудка з глыбінь вякоў да нашах дзён" і ў мерапрыемствах з нагоды 970-годдзя Навагрудка.






Прэзентацыі кніг
2.10.2014 г. Дом-музей правёў літаратурна-музычную вечарыну, дзе былі прэзентаваны кнігі "Анталогія беларускай паэзіі" і "Анталогія польскай паэзіі", выдадзеныя ў Варшаве ў 2013 г. Адным з выдаўцоў кнігі "Размовы з паэзіяй" стаў Дом-музей Адама Міцкевіча.
У прэзентацыі бралі ўдзел паэты: ініцыятар выданняў, галоўны рэдактар часопіса "Poezja dzisiaj" ("Паэзія сёння") Аляксандр Наўроцкі (Варшава), Барбара Юркоўская (Наўроцкая) - супрацоўнік выдавецтва (Варшава), Любоў Красеўская - нам. старшыні Брэсцкага абласнога аддзялення "Саюза пісьменнікаў Беларусі".
Адбылася зацікаўленая размова аб далейшым узаемадзеянні музея з польскімі літаратурнымі коламі і выдавецтвамі.
 А.Наўроцкі музей А.Міцкевіча Анталогія паэзіі. А.Наўроцкі музей А.Міцкевіча
(Усе фота можна павялічыць па кліку)



Музей на ІІ Нацыянальным форуме "Музеі Беларусі"
26.09.2014 г. - 27.09.2014 г. у час работы форума ў г.Гомель наш музей прадаставіў выстаўку аб жыцці і творчасці Адама Міцкевіча, друкаваную прадукцыю, а на дэманстрацыйнай пляцоўцы форума і на экспазіцыі знаёміў наведвальнікаў з 3-D віртуальным турам па музеі.
 Нацыянальны форум Музеі Беларусі 2014 г. г.Гомель  Нацыянальны форум Музеі Беларусі 2014 г. г.Гомель

 Нацыянальны форум Музеі Беларусі 2014 г. г.Гомель  Нацыянальны форум Музеі Беларусі 2014 г. г.Гомель

На фота: 1-экспазіцыя Дома-музея Адама Міцкевіча;

2- прэзентацыя музея на сцэне форума;

3- генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея У.Пракапцоў; намеснік міністра культуры В.Чэрнік, генеральны дырэктар Эрмітажа М.Піятроўскі, дырэктар дома-музея А.Міцкевіча М.Гайба;

4- уручэнне музею дыплома за ўдзел у форуме. (Усе фота можна павялічыць па кліку)

Больш фота будзе апублікавана пазней.



Музей у эфіры тэлеканалаў
26.08.2014 г. у перадачы навагрудскай тэлекампаніі "Ново-ТВ" прагучала выступленне дырэктара музея М.П.Гайба аб падзеях 1-й сусветнай вайны на Навагрудчыне.
Глядзіце сюжэт з 7.25 мінуты да 14.40-й мінуты.

 alt=Дырэктар музея прыняў удзел у запісу праграмы "24 пытанні" беларускага дзяржаўнага спадарожнікавага тэлеканала "Беларусь 24". У студыі разам з вядучым Дз. Бачковым і канд. філалагічных навук Ірынай Багдановіч распавядалі аб жыццёвым і творчым шляху нашага земляка.
Перадача "Адам Міцкевіч" была паказана ў эфіры тэлеканала 30.07.2014 г. Перадачу можна "скачаць" на сайце тэлеканала.



"Рамантычнае вяселле ў доме пана Міцкевіча" (Газета "Звязда")
 Мікалай Гайба, дырэктар музея А.Міцкевіча 2014  Дом-музей Адама Міцкевіча 2014 Дом-музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку — гэта не звычайны музей, як можа здацца на першы погляд, з экспазіцыяй і зашклёнымі вітрынамі. Гэта сапраўды той самы дом, у якім жылі калісьці бацькі паэта і ён сам. І нават цяпер, праз два стагоддзі, будынак захоўвае атмасферу жылых памяшканняў той далёкай эпохі.

Вольга Шчарбачэвіч - артыкул у рэспубліканскай газеце "Звязда" чытаць >>> "Звязда" 29.07.2014 г.


Мастацкая выстаўка
 Дом-музей Адама Міцкевіча 2014 З 25.07.2014 г. экспануецца мастацкая выстаўка з фондаў нашага музея "Натхнёны Адамам Міцкевічам".
На выстаўцы прадстаўлены творы Аляксея Будзейкі (г.Бабруйск), якія некалькі гадоў таму назад былі падараваны аўтарам нашаму музею.





Сустрэча з польскімі калегамі
 Дом-музей Адама Міцкевіча 2014 08.07.2014 г. Дом-музей Адама Міцкевіча наведалі старшыня праўлення (дырэктар) "Замка "Ксёндж" з г.Вальбжых (Рэспубліка Польшча) і дырэктар, размешчанай у гэтым горадзе мастацкай галерэі з прапановай аб правядзенні ў іх горадзе мастацкай выстаўкі з фондаў музея.







Выстаўка да Дня Незалежнасці
 Выстаўка Дом-музей Адама Міцкевіча 2014 03.07.2014 г. на гарадской плошчы Навагрудка Дом-музей прадаставіў выстаўку аб жыцці і творчасці Адама Міцкевіча.











Да юбілею А.С.Пушкіна
 А.С.Пушкін Дом-музей Адама Міцкевіча 2014
У эфіры навагрудскага тэлебачання "Ново-ТВ" (06.06.2014.) дырэктар музея Мікалай Гайба распавёў аб сувязях продкаў і нашчадкаў А.Пушкіна з Навагрудчынай. (Глядзіце з 20.00 мінуты эфіра). З нагоды 215-годдзя з дня нараджэння расійскага паэта Аляксандра Пушкіна 6.06.2014 г. у музеі адкрылася кніжная выстаўка з фондаў музея "Они друзья по вдохновению".

У раённай газеце "Новае жыццё" апублікаваны (07.06.2014.) артыкул навуковага супрацоўніка музея Сафіі Анісімавай "Два паэты - два геніі".



Да міжнароднага дня абароны дзяцей
 Дом-музей Адама Міцкевіча 2014 Дом-музей А.Міцкевіча 2014
3.06.2014 г. музей правёў сацыяльную акцыю "У свеце дзяцінства".Выхаванцы Навагрудскага сацыяльна-педагагічнага цэнтра пазнаёміліся з экспазіцыяй музея, удзельнічалі ў музейна-педагагічным занятку "Цікавыя і невядомыя рэчы ў кухні сям'і дома Міцкевічаў", атрымалі памятныя сувеніры.


Курган Адама Міцкевіча 27 мая 2014 г. споўніся 80 гадоў ад пачатку работ па ўзвядзенню Кургана Адама Міцкевіча.
Глядзіце інтэрв'ю дырэктара Дома-музея Адама Міцкевіча М.Г.Гайба ў эфіры тэлеканала "Ново-ТВ" (з 25 мінуты эфіра).


"Шчорсаўскія чытанні"
Дом-музей А.Міцкевіча 2014 Лаўрышаўскі манастыр
23.05.2014 г. музей прыняў удзел у 2-х "Шчорсаўскіх чытаннях"
У канферэнцыі ("чытаннях") на тэму "Манастырскія і царкоўныя кнігазборы" прынялі ўдзел вучоныя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы, бібліятэчныя і музейныя работнікі.
Удзельнікі "чытанняў" наведалі Лаўрышаўскі манастыр і памятныя мясціны вёскі Шчорсы.



Да міжнароднага дня музеяў (18 мая)

- 13.05.2014 г. у музеі адбылася літаратурна-музычная вечарына "Жанчыны-музы ў жыцці Адама Міцкевіча" у якой удзельнікамі і гледачамі (60 чалавек) былі навучэнцы Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа. Дом-музей А.Міцкевіча 2014 Дом-музей А.Міцкевіча 2014
- 17 і 18 мая для турыстычных груп у музеі дэманстраваўся відэафільм "Непрызнаны паэт" і відэапрэзентацыя "Жанчыны-музы ў жыцці Адама Міцкевіча".
- 17 мая адкрылася выстаўка "На сямі вятрах", прадастаўленая мінскім клубам "Прырода і фантазія".
На сямі вятрах Клуб Прырода і фантазія ў Доме-музеі А.Міцкевіча 2014 Дом-музей А.Міцкевіча 2014
Фатаграфіі можна павялічыць па кліку "мышкі".


"Тропами Адама Мицкевича"
Новогрудок – Валевка – оз. Свитязь – Щорсы – Любча – оз. Литовка
Экскурсия-анимация «Тропами Адама Мицкевича» это потрясающая возможность пройти тропами известного поэта по Новогрудчине, а именно:
- посетить дом-музей Адама Мицкевича и погрузиться в атмосферу жизни и быта белорусской шляхты конца 18 века;
- послушать стихи и музыку эпохи Мицкевича;
- увидеть старинный Новогрудок и познакомиться с разнообразными памятниками Новогрудчины, нашедшими отражение в поэзии Мицкевича (Любча, Щорсы, оз. Литовка);
На протяжении всей экскурсии Вас будут сопровождать опытные аттестованные экскурсоводы.

Подробнее: >>> Сайт туристско-информационного центра г.Новогрудка

Выстаўка ікон
Дом-музей А.Міцкевіча выстаўка ікон 2014 У час пасхальных святаў музей экспануе выстаўку "Под покровом Всевышнего", на якой прадастаўлены іконы 18-19 стст. з фондаў Дома-музея Адама Міцкевіча.
Выстаўка будзе працаваць да 15.05.2014 г.



Выстаўка "Адпачынак-2014"
10.04.2014 г. Дом-музей А.Міцкевіча прыняў удзел у міжнароднай выстаўцы "Адпачынак-2014" (г.Мінск) на якой ад Навагрудскага раёна была прадстаўлена літаратурна-біяграфічная экскурсія "Шляхамі Адама Міцкевіча".



Прэзентацыя музея
Дом-музей А.Міцкевіча выстаўка 2014

23.03.2014 г. У дзень правядзення выбараў дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў музей дэманстраваў сваю выстаўку-прэзентацыю непадалёк ад аднаго з выбарчых участкаў па вуліцы А.Міцкевіча.
(Фота можна павялічыць па кліку)






Нашчадкі Святаполк-Мірскіх у музеі
Супрацоўнікі музея Мірскі замак Дом-музей А.Міцкевіча 2014

11.03.2014 г. Наш музей наведалі калегі з музея "Замкавы комплекс Мір", а таксама Ева і Антоні Беліна-Бжазоўскія - нашчадкі апошняга ўладальнімка Мірскага замка Святаполка-Мірскага.
(на фота (можна павялічыць па кліку)
Е. і А.Бжазоўскія справа).




Поиск: на
ІНФАРМАЦЫЯ

Cтаронка Дома-музея А.Мiцкевiча на
>>>

Старонка Дома-музея А.Мiцкевiча >>>



Дом-музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку - не толькі біяграфічная музейная экспазіцыя - гэта і музей "пад адкрытым небам". Тут адноўленая шляхецкая сядзіба пачатку 19 стагоддзя: дом, флігель, клець, калодзеж, альтанка.
Сярод экспанатаў: асабістыя рэчы (гадзіннік, акуляры). У экспазіцыі - рэчы, звязаныя з А.Міцкевічам і яго акружэннем.
У падвальных памяшканні музея і падземным пераходзе, які злучае дом з флігелем, праводзяцца выстаўкі. З іх тры - пастаянныя: “Святло кухні Міцкевічаў”, “Малюнкі сельскага жыцця” і “Паэма “Пан Тадэуш” – праз гады і народы”.



© Мікалай Гайба (Mikalai Haiba = Nikolai Gaiba) gaiba@tut.by Novogrudok. 2004-2014. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта неабходна спасылка (або гіперспасылка).
Сколько дней блогу Результаты антивирусного сканирования
Каталог TUT.BY
Hosted by uCoz