ГАЛОЎНАЯ Адрас. Кантакты Historia, ceny (Polski)  ENGLISHЦэны, паслугі VIDEOМЫ Гісторыя музея Фота

Адам Міцкевіч: 1798-1855 гг.
 Адам Міцкевіч

БІЯГРАФІЯ
"PAN TADEUSZ"
"DZIADY" / "Дзяды"
WIERSZE / вершы

На беларускай мове:
"ПАН ТАДЭУШ"
-"СВІЦЯЗЬ", "ГРАЖЫНА"
САНЕТЫ

__Адам Міцкевіч пра Беларусь
__NEW: Завоссе як месца нараджэння А.Міцкевіча
__Вобраз Радзімы ў перапісцы А. Міцкевіча
__Помнікі А.Міцкевічу ў Навагрудку (гісторыя стварэння)
__Курган А.Міцкевіча ў Навагрудку
__Янка Купала ў музеі Адама Міцкевіча (1940 г.)


АРХІЎ НАВІН

ВЫСТАЎКІ, навіны 2012г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2011г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2010г. ВЫСТАЎКІ, навіны 2009г. ВЫСТАЎКІ, навіны 2008г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2007г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2006г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2005г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2004г.

Спасылкі:

>>> ВІРТУАЛЬНЫ 3D-tur па музею
(сферические панорамы каждого зала, обзор 360°, управляйте стрелками на картинке)


НАВАГРУДСКІЯ САЙТЫ >>>

***Новогрудский райисполком
***ГІСТОРЫЯ НАВАГРУДКА
***Газета "Новае жыццё"
***Гістарычныя могілкі Навагрудка
***Вераб'евічы Вялікія і Малыя

С 10.01.2012 г.
free counters
Free counters

*** Партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
***Міністэрства культуры
*** Гродненский областной исполнительный комитет
***Архивы Республики Беларусь



Вы можете перевести страницу на другой язык:

Найти: на
ПАДЗЕІ 2013 года:

ПРАЦЯГ НАВІН на >>> галоўнай старонцы сайта
Фота можна павялічыць па кліку левай кнопкі "мышкі"



У дзень нараджэння Адама Міцкевіча

24 снежня 2013 г. у 215-ю гадавіну з дня нараджэння Адама Міцкевіча музей прадставіў сваю літаратурна-музычную кампазіцыю аб жыцці і творчасці нашага славутага земляка. (Фота можна павялічыць па кліку левай кнопкі "мышкі")
Былі ўзнагароджаны памятнымі сувенірамі пераможцы віктарыны, якую арганізаваў музей да юбілею А.Міцкевіча.


VIDEO (пачатак з 06 мінуты эфіра)


Здымкі тэлекампаніі "Ново-ТВ" ("Навагрудскае тэлебачанне").



АРТЫКУЛЫ ДА ЮБІЛЕЮ МУЗЕЯ (газеты "Новае жыццё", "Перспектива", "Культура", "Звязда", "Гродзенская праўда", часопіс "Алеся")

"Браць у рукі пяро дзеля забаўкі нельга..." (інтэрв'ю 28.12.2013г.)
"Дом-музей Адама Міцкевіча ў нашым горадзе адзін з вядомых і самых наведваемых культурных устаноў раёна. Ужо больш за трынаццаць гадоў яго ўзначальвае М.П. Гайба. Гэта гісторык, даследчык і ўвогуле незвычайна творчы чалавек. З ім і павялі размову аб музеі, Міцкевічы, мінулым і сучаснасці". <...>

>>> Інтэрв'ю з дырэктарам музея М.П.Гайба ў газеце "Новае жыццё" (г.Навагрудак)


"Завітайце да Міцкевіча" (інтэрв'ю - 28.12.2013 г.)

"Мiнулы год выдаўся багатым на юбiлейныя даты. Так, у аўторак споўнiлася 215 гадоў з дня нараджэння Адама Мiцкевiча. А восенню адзначылi 75-годдзе Дома-музея паэта ў Навагрудку. Яго дырэктар Мiкалай Гайба распавёў, як ствараўся, наколькi запатрабаваны музей i хто больш за ўсiх шануе родныя мясцiны паэта". <...>

>>> Інтэрв'ю з дырэктарам музея М.П.Гайба ў рэгіянальнай газеце "Перспектива" (г.Гродна)



"Майстар-клас ад дырэктара музея" (інтэрв'ю 13.09.2013 г.)
>>>"У гэтым доме паэт правёў дзіцячыя гады. Бацькоўская хаціна гарэла, была ўзноўлена на старым падмурку і сагрэта сэрцамі мясцовых музейшчыкаў...
Не ўсё з інфраструктуры даведзена да ладу, і статус “горад-музей” пакуль не мае афіцыйнага падмацавання, але неаспрэчна адно: Музей Міцкевіча — адна з наведваемых культурных устаноў раённага цэнтра...". <...>


>>> Інтэрв'ю з дырэктарам музея М.П.Гайба ў рэспубліканскай газеце "Культура" (г.Мінск)


"Тут ён раскрыў крылы..." (інтэрв'ю 11.09.2013 г.)
>>> "11 верасня спаўняецца 75 гадоў з часу адкрыцця Дома-музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку — першай музейнай установы ў Беларусі, прысвечанай канкрэтнай асобе. З гэтай нагоды на пытанні «Звязды» адказвае дырэктар музея, аўтар шматлікіх кніг і артыкулаў пра гісторыю Навагрудчыны і яе славутых ураджэнцаў Мікалай ГАЙБА. ". <...>


>>> Інтэрв'ю з дырэктарам музея М.П.Гайба ў рэспубліканскай газеце "Звязда" (г.Мінск)


"Чтобы понять поэта, нужно побывать на его родине..." (18.09.2013 г.)

>"Дом-музей Адама Мицкевича в Новогрудке отметил свой юбилей – 75 лет со дня открытия.
>>> Символично, что первый в мире музей Адама Мицкевича появился в бывшей столице Великого княжества Литовского. Своим поэта считают и белорусы, и поляки, и литовцы, – народы, которые входили в состав Речи Посполитой. Адам Мицкевич еще при жизни приобрел мировую славу.". <...>

>>> Артыкул у абласной газеце "Гродзенская праўда" (г.Гродна)


"Дом-музей Адама Міцкевіча" (28.12.2013 г.)

>>>"Штогод музей наведвае 22 тысячы чалавек, і кожны шосты – з-за мяжы, большасць – з Польшчы. Тут працуе ўсяго 2 навуковыя супрацоўнікі, захавальнік фондаў і дырэктар – Мікалай Паўлавіч Гайба, глыбокі даследчык жыцця і творчасці Адама Міцкевіча, аўтар кнігі «Сэрцу мілая Айчына». Яны праводзяць у год каля 500 экскурсій на беларускай, польскай, рускай і англійскай мовах,". <...>


>>> Артыкул у рэспубліканскім часопісе "Алеся"


Асветніцкі праект у Навагрудку

22.11.2013 г. адбылася традыцыйная сустрэча Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” і яго кіраўніка маэстра Міхаіла Фінберга з жыхарамі Навагрудчыны.
Канцэртныя выступленні былі прысвечаны 215-й гадавіне з дня нараджэння Адама Міцкевіча. Выступленні аркестра адбыліся ў залах Навагрудскай дзіцячай школы мастацтваў і ў раённым Доме культуры.
Падрабязней чытайце - >>> на сайце Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра (Фінберг)



Мастацкая выстаўка "Паэту - Нёманскі вянок"

З 1.11.2013 г. у музеі экспануецца калектыўная мастацкая выстаўка (жывапіс, графіка, скульптура) "Паэту - Нёманскі вянок", прымеркаваная да 215-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча.
Аўтары: Гоманаў Леанід, Ладуцька Фёдар, Лычкоўскі Андрэй, Мішчанка Мікалай, Філіповіч Алесь, Філіповіч Яраслаў, Шунейка Яўген, Эльяшэвіч Марына.

У час прэзентацыі выстаўкі аўтарамі была падаравана музею кніга - "Pisma Adama Mickiewicza. Tom VIII. - Warszawa, 1858. - лекцыі Адама Міцкевіча ў Каледж Дэ Франс 1841-1843 гг.

--На фота (злева): артыкул аб выстаўцы ў навагрудскай раённай газеце "Новае жыццё" (09.11.2013 г.) >>>клікні на фота
--Артыкул "У навагрудскай "падземцы"" пра адкрыццё выставы і аўтараў - >>> на сайце праекта "Выток Нёмана - выток духоўнасці"



Дзень работнікаў культуры
11.10.2013 г. адбыліся мерапрыемствы з нагоды дня работнікаў культуры. Ганаровай граматай і грашовай прэміяй Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджана галоўны захавальнік фондаў музея Г.М.Рыжкова.
У гэты ж дзень Навагрудак і наш музей наведалі кіраўнікі і супрацоўнікі устаноў культуры Паўночна-Заходняй акругі г.Масквы. Адбылася зацікаўленая размова аб магчымасці далейшага супраўніцтва.



Госці музея
4.10.2013 г. музей наведалі прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абороны на чале з першым намеснікам міністра Румакам А.А.


215-летию Адама Мицкевича посвящается
2 октября 2013 года в районном Доме культуры состоялась творческая встреча, посвященная 215-летию со дня рождения Адама Мицкевича.
В программе:
- концерт «Мелодыі Навагрудскага краю» (ГУО «Новогрудская детская школа искусств»), - спектакль по мотивам поэзии А.Мицкевича «Огненный жар любви» (театр «ZGRYZ», г.Сувалки, РП).

Участники делегации во главе со старостой Сувалок посетили наш музей, где обсудили планы дальнейшего сотрудничества с музеем.



Новыя выстаўкі

З 13.09.2013 г. у музеі працуюць выстаўкі:
- Фотавыстаўка "Помнікі А.Міцкевічу ў свеце">, на якой прадстаўлена 30 фатаграфій помнікаў, якія ўстаноўлены ў гарадах Беларусі, Польшчы, Літвы, Украіны, Расіі, Чэхіі, Германіі, Францыі.

- Выстаўка ў тэхніцы дэкупаж "Красивым кажется то, что сделано с любовью" жыхаркі г.Навагрудак Г.Грыцютэ.
(Клікні на фота)


ЮБІЛЕЙ МУЗЕЯ
13-14 верасня 2013 г. Дом-музей Адама Міцкевіча адзначыў свой юбілей - 75 гадоў з часу адкрыцця. Мы прэзентавалі новыя выстаўкі, быў канцэрт класічнай музыкі, выступленне тэатра "Зьніч" Белдзяржфілармоніі, былі віншаванні і падарункі.

Смотрите видеосюжет телеканала ОНТ:

Фотаальбом юбілейных мерапрыемстваў глядзіце на нашай старонцы ў Фэйсбуку - >>> ЮБІЛЕЙ: Дому-музею Адама Міцкевіча 75 гадоў
Дзякуем усім за віншаванні! :-)



Дзень беларускага пісьменства

31.08. - 01.09.2013 г. Дом-музей прадставіў сваю экспазіцыю на выставачнай пляцоўцы ў г.Быхаве Магілёўскай вобласці ў час правядзення там Дня беларускага пісьменства.
Клікні на фота

Больш фота глядзі ў нашым фотаальбоме на Фэйсбуку - >>> Быхаў - Музей А.Міцкевіча на свяце Дня беларускага пісьменства 2013 г.


"Kraj lat dziecinnych"

09.08. - 09.09.2013 г.

З нагоды 75-годдзя з часу адкрыцця дома-музея прадстаўляем свой чарговы праект - мастацкую выстаўку з фондаў музея, на якой гладачы могуць пазнаёміцца з выявамі Навагрудка.

На выстаўцы экспануюцца творы мастакоў Напалеона Орды, Кастуся Качана, Віктара Залаціліна, Аляксея Будзейкі, Уладзіміра Грэка, Вольгі Раманоўскай і фатографаў Віталя Раковіча і Ігара Пешахонава-Міцкевіча.

Клікні на фота



"Святыні зямлі Навагрудскай"
- пад такой назвай у музеі з 30.07.2013 г. працуе фотавыстаўка, якая прысвечана 1025-годдзю хрысціянства на Русі. На выстаўцы прадстаўлена 69 фатаграфій з выявамі дзеючых сёння ў Навагрудскім раёне праваслаўных храмаў.

Аўтар выстаўкі - навагрудчанін Іван Грынь.








Выстаўка аднаго дня
3.07.2013 г. на гарадской плошчы г.Навагрудка пад час святочных мерапрыемстваў з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь музей прадставіў выстаўку "Завітаем у музей", на якой дэманстраваўся макет сучаснай экспазіцыі і фатаграфіі экспазіцыі музея, зробленыя ўдзельнікамі мінулагодняга конкурсу да Міжнароднага дня музеяў.







Творы А.Міцкевіча ў перакладзе на азербайджанскую мову
"Сусветны саюз азербайджанскай моладзі" (старшыня Рамін А.Мамадаў) перадаў нашаму музею ў дар кнігу выбраных твораў Адама Міцкевіча ў перакладзе на азербайджанскую мову. У кнізе апублікаваны балады, рамансы і санеты, а таксама паэма "Пан Тадэвуш".

Кніга выдадзена ў г.Баку ў 2006 г. тыражом 300 экзэмпляраў.


Дэпутаты парламента наведалі музей

12.06.2013 г. - з экспазіцыяй Дома-музея Адама Міцкевіча пазнаёміліся дэпутаты Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, у складзе якіх былі дэпутаты Нацыянальнага сходу РБ і дэпутаты Дзяржаўнай думы РФ.




Выстаўка "Бачны свет"

З 7.06.2013 г. пад такой назвай у музеі экспануецца мастакоў Грышука Л.І. і Нуднова М.М. (г.Мінск) - жывапіс, кераміка.
(Каб павялічыць фота - клікніце карцінку левай кнопкай "мышкі").

Гл. відэасюжэт тэлекампаніі "НОВО-ТВ" (г.Навагрудак)



Дом-музей у эфіры телеканалаў

1.06.2013 г. - На тэлеканале "Беларусь 1" у чарговай серыі перадачы "Всё путём" быў 15 мін. сюжэт пра Дом-музей Адама Міцкевіча. (Сюжэт можна паглядзець-скачаць з сайта тэлеканала).

2.06.2013 г. на тэлеканале "ОНТ" у праграме "КОНТУРЫ" быў сюжэт пра Дом-музей Адама Міцкевіча.



Здымкі дакументальнага фільма

28.05.2013 г. у інтэр'ерах нашага музея адбыліся пастановачныя здымкі дакументальнага фільма "Міхал Агінскі. Рана ў сэрцы"

Здымкі праводзіў "Беларускі відэацэнтр"
(Каб павялічыць фота - клікніце карцінку левай кнопкай "мышкі").







Прадстаўнік Венесуэлы наведаў музей

21.05.2013 г. музей наведаў прадстаўнік Пасольства Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла сеньёр Херарда Эстрада - першы сакратар, каардынатар Лацінаамерыканскага культурнага цэнтра імя Сімона Балівара. (на фота: другі справа - (Каб павялічыць фота - клікніце карцінку левай кнопкай "мышкі").

Дасягнута дамоўленасць аб правядзенні сёлета ў нашым музеі выстаўкі з Венесуэлы.

Понравилась новость - поделись с друзьями



18 мая - Міжнародны дзень музеяў

(Каб павялічыць фота - клікніце карцінку левай кнопкай "мышкі") ----------------------------------------
17.05.2013 г. музей правёў шэраг мерапрыемстаў, якія доўжыліся з 17.00 да 20.00.
Адбылася прэзентацыя выстаўкі "Адам Міцкевіч на манетах і медалях", тэатралізаваныя прадстаўленні ў выкананні навучэнцаў г.Навагрудка, канцэрты на цымбалах і фартэпіяна.
На падворку музея быў арганізаваны "чай-клуб".

Праграма мерапрыемтваў >>> ТУТ

Понравилась страница - поделись с друзьями



Краязнаўчая гульня "Я этим городом храним"

(Каб павялічыць фота - клікніце карцінку левай кнопкай "мышкі") ---------------------------------------- <Навагрудскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і юнацтва сумесна з нашым музеем правёў 26.04.2013 г. краязнаўчую гульню "Я этим городом храним". Удзельнікамі былі вучні 6-8 класаў школ г.Навагрудка. Гульня складалася з трох конкурсаў: сінквейны, разгадванне красворда на краязнаўчую тэматыку і крос, у якім удзельнікі, стартуючы ад Дома-музея А.Міцкевіча, павінны былі як мага хутчэй адшукаць 9 аб'ектаў на тэрыторыі горада.

Падрабязней чытайце >>> "Вывучаюць родны край" (на сайце газеты "Новае жыццё")

Інфармацыйна-краязнаўчы тур
(Каб павялічыць фота - клікніце карцінку левай кнопкай "мышкі")

------------------- Навагрудская цэнтральная раённая бібліятэка разам з УК "Дом-музей Адама Міцкевіча" адпраўляюцца ў інфармацыйна-краязнаўчы тур "Праз бібліятэку да дабра і свету" прысвечаны 215 годдзю з дня нараджэння паэта Адама Міцкевіча і 75 годдзю Дома-музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку. Будуць наведаны аграгарадкі і ўстановы адукацыі горада.
(http://novcrb.grodno.by/infarmacyina-krayazna%D1%9Echy-tur/)
На фота: выступленне ў гімназіі №2 г.Навагрудка 25.04.2013.





Запрашаем на выстаўкі.

Выставка в Музее А.Мицкевича в Новогрудке 2013 г. г. Выставка в Музее А.Мицкевича в Новогрудке 2013 г. г.

(Каб павялічыць фота - клікніце карцінку левай кнопкай "мышкі")

Гл. відэасюжэт тэлекампаніі "НОВО-ТВ" (г.Навагрудак)
З 16.04.2013 г. у музеі экспануюцца выстаўкі, створаныя Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры (г.Мінск)
- літаратурна-дакументальная выстаўка "Максім Танк. Гартаючы жыцця свайго старонкі..."
- літаратурна-дакументальная выстаўка "В.Дунін-Марцінкевіч. Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы".
- Фотавыстаўка "Дарогамі Максіма Танка".

Падрабязней чытайце >>> Выставачны праект у Доме-музеі Адама Міцкевіча (на сайце Навагрудскага райвыканкама)



Узнагарода музею

Па выніках работы за 2012 год Дом-музей Адама Міцкевіча стаў адным з пераможцаў абласнога конкурсу ў намінацыі "Лепшая ўстанова культуры Гродзенскай вобласці".

На выніковай калегіі абласнога ўпраўлення культуры, якая адбылася ў Гродне 20.02.2013 г., музею быў уручаны Дыплом ІІІ ступені, а ў якасці матэрыяльнай ўзнагароды - сканер.






"Адам Міцкевіч і тэатр". Пачатак музейнага праекта

(Каб павялічыць фота - клікніце карцінку левай кнопкай "мышкі")

Музей распачынае праект "Адам Міцкевіч і тэатр", прымеркаваны да 75-годдзя з часу адкрыцця нашага музея і 215-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча.

7 лютага 2013 г. адбыўся лялечны спектакль “Свіцязь – гісторыя затопленага горада” па матывах балады Адама Міцкевіча “Свіцязь”. Аўтары і выканаўцы - ТАА "Хатні тэатр "Марья-Искусница" (г.Гродна).
Гледачамі былі навучэнцы навагрудскіх школ і тэхнікумаў, жыхары Навагрудка.
ВІДЭА:
Сэжэт пра спектакль у эфіры Навагрудскага тэлебачання "НОВО-ТВ" 01.03.2013 г.


Фотавыстаўка Галіны Ламако "Необычно об обычном"
   

1 лютага 2013 г. у музеі пачалося экспанаванне фотавыстаўкі сябра народнага фотаклуба "Мінск" Галіны Ламако "Необычное об обычном".
СПАСЫЛКІ:
- Работы Галіны Ламако, прадстаўленыя на выстаўцы >>> апублікаваны на яе старонцы ў Faceboook >>> ТУТ
- Галіна Ламако ў музеі ў дзень адкрыцця выстаўкі на фотапартале "Zniata" >>> ТУТ


------------------------------------------------------------------------------------

информеры

Архіў навін: <2010 г.> <2009 г.> <2008 г.> <2007 г.> <2006 г.> <2005 г.> <2004 г.>

<Галоўная старонка сайта>


© Мікалай Гайба (Mikalai Haiba = Nikolai Gaiba) gaiba@tut.by Novogrudok. 2004-2013. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта неабходна спасылка (або гіперспасылка).
Сколько дней блогу Результаты антивирусного сканирования Каталог TUT.BY
Hosted by uCoz
Hosted by uCoz