УВАГА! Афіцыйны сайт музея і аператыўныя навіны (з красавіка 2020 г.) чытаць тут - >>> mickiewicz.museum.by
"Ноч музеяў" 18.05.2017 г.
09.00-22.00. Выстаўка фатаграфій Тэафіла Барэцці (1860-1910 гг.) “Віды родных мясцін Адама Міцкевіча” з асабістай калекцыі міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь (1990-1994 гг.) Пятра Краўчанкі (Выставачная галерэя музея)
11.00-22.00. Выстаўка навучэнцаў Навагрудскай ДШМ “Шэдэўры мастакоў вачыма юных навагрудчан”. Прэзентацыя выстаўкі - 15.30. (На тэрыторыі музея)
16.00-17.00. Творчы вечар паэтэсы Ніны Лістоты і барда Марыі Гаўрыленкі "Без гадзіны вершы і песні" (г.Мінск) (Літаратурна-музычны салон музея)
17.00-17.40. Інсцэніроўка па баладзе А.Міцкевіча “Пані Твардоўская” навучэнцаў Навагрудскага цэнтра пазашкольнай работы (Літаратурна-музычны салон музея)
18.30-22.00. Дэманстрацыя відэафільмаў пра А.Міцкевіча (Літаратурна-музычны салон музея)/ Працуюць выстаўкі.
"Ноч музеяў" 18.05.2016 г.
- выстаўка з фондаў Пасольства Рэспублікі Італія ў Рэспубліцы Беларусь “Паўночная Італія: землястаянне ” - з 15.00-23.00
- выстаўка “Запавет Песняра: жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа” з 10.00 да 23.00 (з фондаў мемарыяльнага музея Я. Коласа г. Мінск).
- літаратурна-музычная кампазіцыя “Адам і Марыля” - з 16.00-17.00
- кампазіцыя "Спатканне з Тызенгаузам" - 17.20.
- анімацыйная праграма “На зямлі легендарнай Ліцвінкі” - з 18.00-19.00
- дэманстраваліся фільмы пра Адама Міцкевіча.
Інфармацыя пра "Дзень музеяў" на сайце Навагрудскага райвыканкама >>>
Да міжнароднага дня музеяў (15 мая 2015 г.)
11.30, 12.30, 13.30 – музейна-педагагічныя заняткі “Завітаем у музей” і “Невядомыя рэчы ў кухні Міцкевічаў”;
12.00 – паказ лялечнага спектакля “Піліпка-сынок” Узорнага тэатра лялек “Шчарсунок” Шчорсаўскага Дома культуры.
15.00 - тэатралізаваная пастаноўка "Свіцязянка" гуртка польскай мовы Навагрудскага цэнтра творчасці дзяцей і юнацтва (на польскай мове).
15.30 – прэзентацыя мастацкай выстаўкі “Навагрудскі край вачыма Канута Русецкага” са збораў “Музей “Замкавы комплекс “Мір”;
18.00 - літаратурна-музычная кампазіцыя “Развітальны паланэз для Марылі і Айчыны” у выкананні навучэнцаў Навагрудскага сельскагаспадарчага ліцэя;
Да міжнароднага дня музеяў (18 мая 2014 г.)
- 13.05.2014 г. у музеі адбылася літаратурна-музычная вечарына "Жанчыны-музы ў жыцці Адама Міцкевіча" у якой удзельнікамі і гледачамі (60 чалавек) былі навучэнцы Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа.
- 17 і 18 мая для турыстычных груп у музеі дэманстраваўся відэафільм "Непрызнаны паэт" і відэапрэзентацыя "Жанчыны-музы ў жыцці Адама Міцкевіча".
- 17 мая адкрылася выстаўка "На сямі вятрах", прадастаўленая мінскім клубам "Прырода і фантазія".
Фатаграфіі можна павялічыць па кліку "мышкі".
18 мая - Міжнародны дзень музеяў (2013 г.)
(Каб павялічыць фота - клікніце карцінку левай кнопкай "мышкі")
• выступленне ўдзельнікаў Цэнтра творчасці дзяцей і юнацтва (тэатральныя пастаноўкі, танец “Свіцязанскія русалкі”);
• канцэрт “Гучаць цымбалы”;
• выступленне навучэнцаў СШ №7 з праектам “Музей у чамадане”;
• фартэпіянны канцэрт “Мелодыі для душы” - Наталля Вяршыніна (г.Масква);
• прэзентацыя выставы з фондаў музея “Адам Міцкевіч на манетах і медалях”;
• Кіналекторый. Фільм “Неугодный поэт” (ОНТ, 2013 г.).
Пад час правядзення мерапрыемстваў запрашаем заглянуць у “Гарбата-клуб”, паслухать музыку 19 ст.
ВІДЭА: эфір з 24.05 мінуты >>>
"НОЧ МУЗЕЯЎ-2012" у Доме-музеі Адама Міцкевіча
Да Міжнароднага дня музеяў (штогод адзначаеца 18 мая) многія гарады ў 42 краінах свету прымаюць удзел у акцыі “Ноч музеяў”. Сёлета да цікавай традыцыі далучаецца і наш музей.
Акцыя пад назвай "ПА ЗЯМЛІ, ШТО НАТХНЯЛА МІЦКЕВІЧА (інтэрактыўнае падарожжа)" адбудзецца 17 мая (чацвер)
Увазе наведвальнікаў будзе прадстаўлена наступная праграма:
- 14.00 – 19.00 - выстава аднаго прадмета з фондаў музея (скрыпка, Германія, першая палова 19 стагоддзя);
- 15.00 - 17.00 – на панадворку музея выстава вырабаў і майстар-клас ад раённага цэнтра рамёстваў;
- 17.00 – 18.00 – інтэрактыўны спектакль “Шляхамі Міцкевіча” (Чамброва, Туганавічы, Бальценікі) прадставяць удзельнікі раённага краязнаўчага конкурсу “Галасы гісторыі” з гімназіі №2, СШ №7, Валеўскага сада-СШ;
- 18.00 – 18.15 – музычная імпрэза Навагрудскай дзіцячай школы мастацтваў;
- 18.15 – 18.45 - прэзентацыя выставы фотаработ “Завітаем у музей”, прадстаўленых на абласны конкурс “Музей праз фотааб’ектыў”. Падвядзенне вынікаў конкурсу;
- 18.45 - 19.15 – прэзентацыя віртуальнага 3D тура па музею;
- 19.15 - 20.00 – дэманстрацыя відэафільма “Адам Міцкевіч” (праект Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі) і “Нарадзіўся я ліцвінам” (кінастудыя “Беларусьфільм”).
VIDEO "Ново-ТВ"
Артыкул пра мерапрыемства на сайце газеты Новае жыццё
на сайте на Народ.Ру на Яндексе