Дом-музей Адама Мицкевича Новости Выставки 2016 г., Николай Гайба,
ГАЛОЎНАЯ Адрас. Кантакты Historia, ceny (Polski) Цэны, паслугі VIDEOМЫ Гісторыя музея Фота Аўтографы

Адам Міцкевіч: 1798-1855 гг.
 Адам Міцкевіч

БІЯГРАФІЯ
"PAN TADEUSZ"
"DZIADY" / "Дзяды"
WIERSZE / вершы

На беларускай мове:
"ПАН ТАДЭУШ"
-"СВІЦЯЗЬ", "ГРАЖЫНА"
САНЕТЫ

__Адам Міцкевіч пра Беларусь
__NEW: Завоссе як месца нараджэння А.Міцкевіча
__Вобраз Радзімы ў перапісцы А. Міцкевіча
__Помнікі А.Міцкевічу ў Навагрудку (гісторыя стварэння)
__Курган А.Міцкевіча ў Навагрудку
__Янка Купала ў музеі Адама Міцкевіча (1940 г.)


АРХІЎ НАВІН

ВЫСТАЎКІ, навіны 2015г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2014г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2013г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2012г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2011г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2010г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2009г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2008г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2007г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2006г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2005г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2004г.

Спасылкі:

>>> ВІРТУАЛЬНЫ 3D-tur па музею
(сферические панорамы каждого зала, обзор 360°, управляйте стрелками на картинке)



***ГІСТОРЫЯ НАВАГРУДКА
***Газета "Новае жыццё"


С 10.01.2012 г.
free counters
Free counters

*** Партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
***Міністэрства культуры
*** Гродненский областной исполнительный комитет
***Архивы Республики Беларусь


Вы можете перевести страницу на другой язык:

Найти: на
ВЫСТАЎКІ, ПАДЗЕІ 2016 года:
Усе фатаграфіі адкрываюцца ў большым фармаце па кліку
З Новым годам!

Новыя публікацыі ў СМІ
Дом-музей Адама Міцкевіча Дом-музей Адама Міцкевіча

Расказ дырэктара музея пра дакументальны фільм, зняты ў Навагрудку ў 1931 г. - "Жывая" гісторыя //Новае жыццё. 17.12.2016.

Да дня нараджэння Адама Міцкевіча - М.Гайба "І паэт і настаўнік"//Новае жыццё. 24.12.2016.




23.12.2016 г. дырэктар музея М.Гайба прыняў удзел у навукова-практычнай канферэнцыі "Роля бібліятэкі ў грамадскім жыцці рэгіёна" з дакладам "Адам Міцкевіч як чытач".


Канцэрт "Навагодні настрой"
Дом-музей Адама Міцкевіча Дом-музей Адама Міцкевіча Дом-музей Адама Міцкевіча

адбыўся ў салоне музея 22.12.2016 г. Канцэрт падрыхтаваў Навагрудскі Цэнтр культуры і мастацтваў.








Да дня нараджэння паэта
Дом-музей Адама Міцкевіча Дом-музей Адама Міцкевіча

22.12.2016 г. школьнікі наведалі музейныя выстаўкі і паглядзлі тэлефільм "Свіцязь" па аднайменнай баладзе А.Міцкевіча


Новыя публікацыі пра музей
Дом-музей Адама Міцкевіча Дом-музей Адама Міцкевіча

Дом-музей Адама Міцкевіча Пад рубрыкай "Туризм без чемодана" газета "Гродзенская праўда" апублікавала вялікі матэрыял пра Навагрудчыну, у тым ліку і пра дзейнасць музея - Пешком по столетиям: приглашает Новогрудок // Гродзенская праўда. 14.12.2016.
Чытаць артыкул >>>Газета "Гродзенская праўда">

"Краязнаўчая газета" апублікавала матэрыял пра наведванне міцкевічаўскіх мясцін, у т.л. і музея ў Навагрудку - Шляхам Адама Міцкевіча// Краязнаўчая газета. №46 (снежань) 2016.



Публікацыі пра музей на старонцы >>> МУЗЕЙ У СМІ
Дом-музей Адама Міцкевіча Дом-музей Адама Міцкевіча

Аб мерапрыемстве ў музеі - Сустрэча з паэтамі //Новае жыццё.__.10.2016.

Аб прэзентацыі выстаўкі і народных майстрах - Таямніцы мастацтва//Новае жыццё. 07.12.2016.






Прэзентацыя выстаўкі "Таямніцы майстэрства"
Дом-музей Адама Міцкевіча Дом-музей Адама Міцкевіча Дом-музей Адама Міцкевіча прайшла 02.12.2016 г.
Прысутнічала звыш 40 чалавек -аўтары твораў, іх сябры, знаёмыя, жыхары Навагрудка.

Супрацоўнікі Цэнтра рамёстваў правялі майстар-класы па выцінанцы, саломапляценю, тканню пасаў (паясоў) і інш.




Выстаўка "Таямніцы майстэрства" ад Навагрудскага раённага цэнтра рамёстваў
Дом-музей Адама Міцкевіча Дом-музей Адама Міцкевіча Выстаўка працуе з 01.12.2016 г. Прадстаўлены работы ў тэхніках: выцінанка-выбіванка, саломапляценне, аплікацыі з саломкай, роспіс па шклу, лапікавае шыццё (пэчварк), аўтарскія лялькі, тканыя паясы.

Прэзентацыя выстаўкі (з удзелам аўтараў работ) адбудзецца 2 снежня 2016 г. (пятніца) у 14.30. ЗАПРАШАЕМ!


Падзяка ад турыстычнай кампаніі "Віаполь"
Дом-музей Адама Міцкевіча Дом-музей атрымаў пісьмо-падзяку ад турыстычнай кампаніі ТДА "Віаполь" "за плённае супрацоўніцтва ў 2016 годзе.
Узаемна дзякуем калектыву "Віаполь" (дырэктар Галіна Патаева) за тое, што ў перыяд з 1 мая па 4 лістапада кожную пятніцу музей наведвалі зборныя групы ад гэтай кампаніі.

Фота можна павялічыць




Беларустурыст
Дом-музей Адама Міцкевіча 16.11.2016 г. музей наведалі кіраўнікі турысцка-экскурсійнага ўнітарнага прадпрыемства "Беларустурыст" на чале з генеральным дырэктарам Людмілай Сянькоўскай.
(На фота: першая справа).





02.11.2016 г. дом-музей наведалі супрацоўнікі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры (г.Мінск) на чале з яго дырэктарам Яцкевічам З.Л.
Калегі пазнаёміліся з экспазіцыяй музея. Былі абмеркаваны планы ўзаемасупрацоўніцтва.


Дэлегацыя ўрачоў з Грузіі
Дом-музей Адама Міцкевіча 28.10.2016 г. прадстаўнікі рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя і група грузінскіх урачоў наведалі дом-музей.
Варта адзначыць, што ў г.Тбілісі ёсць вуліца Міцкевіча.





СМ 21.10.2016 г. Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь А.У.Кабякоў у час рабочай паездкі ў Навагрудскі раён наведаў Дом-музей Адама Міцкевіча.


Выстаўка "Радавод Міцкевічаў"
Дом-музей Адама Міцкевіча Дом-музей Адама Міцкевіча

Дом-музей Адама Міцкевіча Дом-музей Адама Міцкевіча
З нагоды "Дня маці" у музеі 12.10.2016 г.адкрылася выстаўка "Радавод Міцкевічаў", якая будзе экспанавацца да 22.11.2016 г. У галерэі музея прадстаўлены таксама карціны беларускіх мастакоў з фондаў нашага музея.


ІІІ Нацыянальны форум "Музеі Беларусі" у Магілёве
Дом-музей Адама Міцкевіча Дом-музей Адама Міцкевіча

Дом-музей Адама Міцкевіча Дом-музей Адама Міцкевіча

Дом-музей Адама Міцкевіча Дом-музей Адама Міцкевіча Форум адбыўся ў Магілёве 01-02.10.2016 г..
Дом-музей Адама Міцкевіча прадставіў выстаўку аб гісторыі музея, аб ушанаванні памяці А.Міцкевіча ў Беларусі. Было шмат наведвальнікаў, былі цікавыя прэзентацыі і карысныя сустрэчы. Музею ўручаны дыплом за ўдзел у Нацыянальным форуме.





У музеі калегі з музеяў Латвійскай Рэспублікі
Дом-музей Адама Міцкевіча
22.09.2016 г. Супрацоўнікі музеяў Латвіі (20 чалавек) наведалі дом-музей Адама Міцкевіча.
Праведзена экскурсія, адбылася зацікаўленая гутарка аб магчымасці супрацоўніцтва нашага музея з музеямі Латвіі.




Творчая сустрэча "Літаратурная палітра з паэтамі Навагрудчыны"
Дом-музей Адама Міцкевіча Дом-музей Адама Міцкевіча
22.09.2016 г. Сустрэча праведзена ў супрацоўніцтве з аддзяленнем дзённага знаходжання людзей сталага ўзросту ДУ "ТЦСАН".
Свае вершы чыталі Аляксандар Гоцка і Марыя Быт. Аляксандар Запольскі чытаў вершы класікаў. Мерапрыемства доўжылася паўтары гадзіны.


Генеральны консул Рэспублікі Польшча
Дом-музей Адама Міцкевіча
14.09.2016 г. дом-музей Адама Міцкевіча наведаў генеральны консул Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне спадар Яраслаў Ксёнжэк.







Шляхецкі баль у музеі - СМІ (Фота можна павялічыць)
Дом-музей Адама Міцкевіча Дом-музей Адама Міцкевіча
1 - "На бал в дом Мицкевичей" - Гродзенская праўда. 14.09.2016. Чытаць артыкул у "Гродзенскай праўдзе" >>>
2 - "На балі ў музеі Міцкевіча" - "Новае жыццё". 14.09.2016.
3 - Сюжэт на тэлебачанні - Тэлекампанія "Ново-ТВ" >>>


Шляхецкі баль у доме Міцкевічаў (Фота можна павялічыць)
Дом-музей Адама Міцкевіча Дом-музей Адама Міцкевіча

Дом-музей Адама Міцкевіча Дом-музей Адама Міцкевіча прайшоў 10.09.2016 г.
Удзельнікі: клуб гістарычна-культурнай рэканструкцыі "Паўночная вежа" (г.Віцебск), танцавальны калектыў "Гармонія" (г.Навагрудак) пры ўдзеле Музея-сядзібы Міхала Клеафаса Агінскага (аг. Залессе, Смаргонскі раён).

У праграме: мультымедыйная презентацыя аб гісторыі баляў, модзе, варыянтах баўлення вольнага часу шляхтай у 19 ст., віктарына, танцы (пад музыку) 19 стагоддзя (калектыў "Гармонія"), майстар-клас па навучанню танцамі для прысутных на балю.
Баль працягваўся дзве гадзіны. Прысутнічалі і ўдзельнічалі ў балю студэнты гандлёва-эканамічнага каледжа, жыхыры Навагрудка і наведвальнікі музея. Было вельмі цікава!

Больш фота >>>


04.09.2016 г. - персанальная фотавыстаўка Віталя Раковіча (г.Мінск) "Ілюстрацыі да гісторыі"(Фота можна павялічыць)
Дом-музей Адама Міцкевіча Дом-музей Адама Міцкевіча
Прадстаўлены фатаграфіі архітэктурных помнікаў Беларусі.
Больш фота і тэкст пра выстаўку на сайце аўтара >>>




""Кодэкс аб культуры - гэта вельмі зручна"" - газета "Звязда"
 Дом-музей Адама Міцкевіча
27.08.2016 г. у рэспубліканскай газеце "Звязда" апублікаваны разважанні дырэктара дома-музея Адама Міцкевіча Мікалая Гайбы аб Кодэксе аб культуры.


Чытаць матэрыял у газеце "Звязда" >>"Гэта вельмі зручна">

Вечар на замку 27.08.2016 г. Дом-музей Адама Міцкевіча


Дом-музей Адама Міцкевіча прыняў удзел (прадставіў выстаўку-прэзентацыю) у час правядзення асветніцкага мерапрыемства "Вечар на замку".





"Паслухаць пласцінку і..." - газета "Звязда"
 Дом-музей Адама Міцкевіча 25.08.2016 г.
"У Навагрудку цяпер можна пажыць у нумары, у якім спыняўся Уладзімір Высоцкі. Легендарны спявак і акцёр навендваў Навагрудчыну ў 1969 годзе... - адзначае дырэктар дома-музея Адама Міцкевіча Мікалай Гайба" <...>

Чытаць матэрыял у газеце "Звязда" >>Паслухаць пласцінку і...>


 Дом-музей Адама Міцкевіча Інфармацыя пра наш дом-музей уключана ў міжнародны інтэрнэткаталог прадпрыемстваў
Пазнаёміцца з апублікаванай інфармацыяй можна па прамой спасылцы

"""Глядзець сайт (старонку)


У госці да калег
 Дом-музей Адама Міцкевіча  Дом-музей Адама Міцкевіча 22.08.2016 г. супрацоўнікі нашага музея зрабілі азнаямляльную паездку па маршруце Навагрудак-Гальшаны-Баруны-Крэва-Залессе-Смаргонь-Ашмяны-Навагрудак.
Наведалі Музей-сядзібу Міхала Клеафаса Агінскага, Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей, Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К.Багушэвіча. Дзякуем калегам за цёплы прыём!



Прэзентацыя музея
 Дом-музей Адама Міцкевіча 21.08.2016 г.
музей у чарговы раз (на працягу трох месяцаў) прэзентаваў сваю дзейнасць на Замкавай гары Навагрудка, непадалёк ад помніка Адаму Міцкевічу.






Дом-музей Адама Міцкевіча 17.08.2016 г.
Турысты з Францыі ў доме-музеі каля мадэлі помніка Адаму Міцкевічу ў Парыжы.

Бронзавы "мадэль помніка" - адзіны экспанат у музеі, які захаваўся з нашага даваеннага музея (1938 г.). Помнік у Парыжы быў устаноўлены ў 1929 годзе.



Падзякі музею(Фота можна павялічыць)
Дом-музей Адама Міцкевіча 15.08.2016 г.
1. Падзяка Свята-Елісееўскага мужчынскага манастыра "за неаднаразовае добраахвотнае правядзенне гутарак па гісторыі г.Навагрудка са студэнтамі і навучэнцамі, якія ўдзельнічаюць у Лаўрышаўскіх археалагічных экспедыцыях" (Подпіс: ігумен манастыра Яўсевій Цюхлоў і кіраўнік экспедыцыі, прафесар С.Я.Рассадзін).

2. Падзяка ад Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы "за садзейнічанне ў забяспячэнні экскурсійнай праграмы для ўдзельнікаў ІІ Міжнароднай летняй школы беларусістыкі" (Подпіс: рэктар В.А.Гайсёнак)



Цырымонія рэгістрацыі шлюбу
 Дом-музей Адама Міцкевіча адбылася ў музеі 12.08.2016 г.
Цікава, што маладыя вырашылі правесці ў музеі афіцыйную рэгістрацыю шлюбу па рэкамендацыі сваіх сяброў, якія рэгістравалі ў музеі свой шлюб шэсць гадоў таму.






"К Адаму в гости" - газета "Вечерний Минск"
 Дом-музей Адама Міцкевіча 11.08.2016 г. "К Адаму в гости" - интервью газеты "Вечерний Минск" с директором музея Николаем Гайба. Тираж газеты 110 тыс.экз.
Спасибо за содействие Туркомпании "Виаполь" (директор Галина Потаева), с которой наш музей сотрудничает много лет. Каждую неделю от "Виаполь" у нас группа туристов, в т.ч. в туре "Под звездой Новогрудка"
Читать статью >>> "Вечерний Минск">


02.08.2016 г. афіцыйна апублікаваны "Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры"
>>> чытаць "Кодэкс аб культуры"


Тэматычны нумар У.Высоцкага
 Дом-музей Адама Міцкевіча 24 ліпеня 2016 г. у гасцініцы "Навагрудак" адкрыўся тэматычны нумар Уладзіміра Высоцкага. На адкрыцці дырэктар музея Мікалай Гайба прадставіў прысутным кнігі У.Высоцкага з уласнай бібліятэкі (машынапісная кніга, пераклады вершаў У.Высоцкага на беларускую мову).
На фота: артыкул у газеце "Новае жыццё" 27.07.2016 г.


15.07.2016 г. у эфіры тэлеканала "Навагрудскае тэлебачанне" ("Ново-ТВ") дэманстраваўся сюжэт пра дзеючую ў музеі выстаўку ікон мастака Ядзвігі Сянько.

Глядзець на Youtube - https://youtu.be/ZnutYx9cdnw?list=PLE88B5DEBBECDF272&t=1494


Выстаўка на тэрыторыі музея
 Дом-музей Адама Міцкевіча  Навагрудак - Музей Адама Міцкевіча 2016

У дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 03.07.2016 г. дом-музей прадставіў наведвальнікам выстаўку на тэрыторыі музея. Дэманстраваліся карціны з фондаў музея, звязаныя з творчасцю Адама Міцкевіча, а таксама банерная выстаўка.


85 гадоў назад адкрылі Курган памяці Адама Міцкевіча

 Дом-музей Адама Міцкевіча  Навагрудак - Музей Адама Міцкевіча 2016

28.06.2016 г. з гэтай нагоды каля Кургана дом-музей прадставіў выстаўку "Помнікі А.Міцкевічу". Свае выстаўкі падрыхтавалі гістарычна-краязнаўчы музей, раённая бібліятэка, цэнтр рамёстваў. Цэнтр культуры паказаў тэатралізаваную пастаноўку "На зямлі легендарнай ліцвінкі". Курган Адама Міцкевіча ў Навагрудку - адзіны ў Беларусі Курган у памяць чалавека. Гісторыя яго ўзвядзення тут - >>> Курган Адама Міцкевіча


Выстаўка ікон мастака Ядзвігі Сянько
 Дом-музей Адама Міцкевіча  Навагрудак - Музей Адама Міцкевіча 2016

Выстаўка працуе 01.07. - 31.07.2016 г.


Чытаем творы Элізы Ажэшкі разам
 Дом-музей Адама Міцкевіча  Навагрудак - Музей Адама Міцкевіча 2016

10.06.2016 г. творы Элізы Ажэшка чыталі і распавядалі пра яе супрацоўнікі раённай бібліятэкі (яны прадаставілі і кніжную выстаўку), музея, а таксама наведвальнікі музея з Польшчы. Зацікаўленымі слухачамі былі навучэнцы Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа.


Цырымонія рэгістрацыі шлюбу ў музеі
 Дом-музей Адама Міцкевіча  Навагрудак - Музей Адама Міцкевіча 2016

адбылася 10.06.2016 г. Маладыя і ганаровыя сведкі былі ў стылізаваных нацыянальных строях.


Выстаўка з Пасольства Італьянскай Рэспублікі
 Дом-музей Адама Міцкевіча  Навагрудак - Музей Адама Міцкевіча 2016

Фотаыстаўка пад назвай "Зямлестаянне: Эмілья-Рамана 2012" распавядае пра зямлетрасенне ў гэтай паўночнай правінцыі Італіі, у гарадах Балонья, Ферара і іншых, якія ў свой час наведваў і Адам Міцкевіч.


У Навагрудку прайшлі Дні культуры Рэспублікі Венесуэла.
 Дырэктар музея Мікалай Гайба, Пасол Рэспублікі Венесуэла 2016  Навагрудак - Музей Адама Міцкевіча 2016

 Навагрудак - Музей Адама Міцкевіча 2016
У раённым Цэнтры культуры 20.05.2016 г. дом-музей прадаставіў выстаўку-прэзентацыю, якую наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Венесуэлы ў Рэспубліцы Беларусь Хасэ Боггіано Перыччы з жонкай Элізабет Коромото Мора дэ Боггіано, іншыя афіцыйныя асобы, жыхары Наваггрудка.
У гэты ж дзень з выстаўкай пазнаёміліся і ўдзельнікі раённага сходу па выбарах дэлегатаў на 5-ты Усебеларускі народны сход.


"Ноч музеяў" 18.05.2016 г.

- выстаўка з фондаў Пасольства Рэспублікі Італія ў Рэспубліцы Беларусь “Паўночная Італія: землястаянне ” - з 15.00-23.00
- выстаўка “Запавет Песняра: жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа” з 10.00 да 23.00 (з фондаў мемарыяльнага музея Я. Коласа г. Мінск).
- літаратурна-музычная кампазіцыя “Адам і Марыля” - з 16.00-17.00
- кампазіцыя "Спатканне з Тызенгаузам" - 17.20.
- анімацыйная праграма “На зямлі легендарнай Ліцвінкі” - з 18.00-19.00
- дэманстраваліся фільмы пра Адама Міцкевіча.

 Навагрудак - Музей Адама Міцкевіча 2016  Навагрудак - Музей Адама Міцкевіча 2016

 Навагрудак - Музей Адама Міцкевіча 2016  Навагрудак - Музей Адама Міцкевіча 2016

 Навагрудак - Музей Адама Міцкевіча 2016  Навагрудак - Музей Адама Міцкевіча 2016

Інфармацыя пра "Дзень музеяў" на сайце Навагрудскага райвыканкама >>>


Музей у СМІ
 Навагрудак - Музей Адама Міцкевіча 2016  Навагрудак - Музей Адама Міцкевіча 2016

 Навагрудак - Музей Адама Міцкевіча 2016  Навагрудак - Музей Адама Міцкевіча 2016


(18.05.2016.)
"Ад Міцкевіча да Міцкевіча" - газета "Культура" 05.2016.
"Пакуль я старасці не адчуваю" // "Новае жыццё" 12.05.2016.
"Ночь, замок, иллюзии" // "Гродзенская праўда". 18.05.2016.
"Ноч музеяў і кніжкі з... сала // "Культура". 28.05.2016.



Госці музея
 Навагрудак - Музей Адама Міцкевіча 2016  Навагрудак - Музей Адама Міцкевіча 2016
30.04.2016 г. музей наведалі пасол Расійскай Федэрацыі ў Літоўскай Рэспубліцы А.І.Удальцоў і папярэдні пасол Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы У.Н.Дражын. (Фота можна павялічыць).



 Навагрудак - Музей Адама Міцкевіча 2016 27.04.2016 г. Рэкламны банер пры ўездзе ў г.Навагрудак на вуліцу Міцкевіча з боку г.Дзятлава.






У музеі 22.04.2016 г. у Навагрудку прайшоў рэспубліканскі турнір па грэка-рымскай барацьбе памяці Адама Міцкевіча сярод навучэнцаў дзіцячых спартыўных школ.



19.04.2016 г. - Тэлесюжэт пра выстаўку "Запавет песняра: Якуб Колас"


Здымкі тэлекампаніі ""Ново-ТВ". Глядзець з 23 мінуты 30секунды.
Сюжэт з прывязкай да часу - https://youtu.be/NyaNUXSlbnM?list=PLE88B5DEBBECDF272&t=1352


У кіёску музея можна набыць кнігі

У музеі У музеі У музеі У музеі


09.04.2016. - "Музей у СМІ" >>> "Музеі горада запрашаюць" (Аб пачатку працы ў музеі выстаўкі "Запавет песняра: жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа" // "Новае жыццё" - 09.04.2016 г. (Інфармацыя была апублікавана і на сайце райвыканкама).


Сустрэча з польскімі калегамі

8.04.2016 г. музей наведалі сябры (члены) Польскага турыстычна-краязнаўчага таварыства (ПТКТ), філіял у г.Сандамір - экскурсаводы (48 чалавек). Для іх была праведзена польскамоўная экскурсія і адбылася зацікаўленая гутарка аб прыцягненні турыстычных груп у наш музей і, увогуле, у Навагрудак і Беларусь.


Выстаўка з музея Якуба Коласа (г.Мінск)  Навагрудак - Музей Адама Міцкевіча 2016
08.04.2016 г. пачала працу выстаўка "Якуб Колас: жыццё і творчасць", прымеркаваная да 110-годдзя пачатку яго літаратурнай дзейнасці.
На выстаўцы, якую прадаставіў дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (г.Мінск), праз фатаграфіі людзей, мясцін, твораў наведвальнікі пазнаёмяцца з біяграфіяй народнага паэта, частка жыцця якога была звязана і з Навагрудчынай. Таксама дэманструюцца 18 ілюстрацый мастакоў М.Селяшчука і Б.Заборава да паэмы Я.Коласа “Сымон-музыка”.
Асобным стэндам на выставе прадстаўлены матэрыялы са збораў нашага дома-музея (фатаграфіі і кнігі), якія паказваюць сувязь Якуба Коласа з Навагрудчынай. Выстаўка будзе працаваць да 8 мая 2016 г.

Уваходны білет на выстаўку - 6 000 рублёў, экскурсія па выстаўцы - 20 000 рублёў за групу.


Брэйн-рынг у Доме культуры
 Навагрудак - Музей Адама Міцкевіча 2016  Навагрудак - Музей Адама Міцкевіча 2016 31.03.2016 г. у Вераб'евіцкім сельскім доме культуры (СДК) музей прыняў удзел (у якасці члена журы) у арганізаваным домам культуры брэйн-рынгу "Гісторыка-культурная спадчына нашага краю", удзельнікамі якога былі каманды вучняў мясцовай школы.
Усе ўдзельнікі гульні атрымалі сувенір ад дома-музея.


Літаратурна-музычная "Гасцёўня"
 Навагрудак - Музей Адама Міцкевіча 2016 23.03.2016 г. ў музеі адбылася чарговая "Гасцёўня" для выкладчыкаў і гасцей Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа.
У працяг праведзенай па музею экскурсіі навучэнцы каледжа ў шляхецкіх строях 19-га ст. прадставілі невялікую літаратурна-музычную кампазіцыю.



22.03.2016 г. Гайба М. "Была ў Навагрудку чыгунка" // "Новае жыццё" - 19.03.2016. "Музей у СМІ" >>>


 Навагрудак - Музей Адама Міцкевіча 2016 16.03.2016 г. супрацоўнікі музея прынялі ўдзел у трэнінгу "Маркетынг турыстычных дэсцінацый, які адбыўся пад эгідай "Праграмы развіцця ААН" ў будынку раённай бібліятэкі






09.03.2016 г. Пісар В. "Таленавітыя, прыгожыя, маладыя" (у т. аб музычна-тэатралізаваным мерапрыемстве ў доме-музеі з нагоды 8 Сакавіка) // "Новае жыццё" - 09.03.2016. "Музей у СМІ" >>>



Літаратурна-музычная гасцёўня "Для мілых дам"
 Навагрудак - Музей Адама Міцкевіча 2016  Навагрудак - Музей Адама Міцкевіча 2016

 Навагрудак - Музей Адама Міцкевіча 2016  Навагрудак - Музей Адама Міцкевіча 2016 04.03.2016 г. з нагоды Міжнароднага Дня жанчын ў доме-музеі адбыліся экскурсія і музычна-тэатралізаванае прадстаўленне па тэматыцы творчасці Адама Міцкевіча.

Удзельнічалі супрацоўнікі музея, раённай бібліятэкі, дзіцячай школы мастацтваў, гандлёва-эканамічнага каледжа, танцавальны калектыў "Гармонія". Прысутнічалі кіраўніцтва Навагрудскага райвыканкама, жанчыны з устаноў і арганізацый Навагрудка.




Адкрыццё "Года культуры"
 Навагрудак - Музей Адама Міцкевіча 2016 26.02.2016 г. У Навагрудскім раёне (у Цэнтры культуры) адбылося афіцыйнае адкрыццё "Года культуры"

Музей правёў віртуальную прэзентацыю музея





Дзень роднай мовы

(21.02.2016 г.) Віншуем усіх з Днём роднай мовы!

Вось некалькі запісаў з музейнай Кнігі водгукаў з падзякамі (Сакратарыят Савета Рэспублікі, пагранічнікі Інстытута пагранслужбы, студэнты, школьнікі ...) - гл. фота
(Фота можна павялічыць)
 Навагрудак - Музей Адама Міцкевіча 2016  Навагрудак - Музей Адама Міцкевіча 2016

 Навагрудак - Музей Адама Міцкевіча 2016  Навагрудак - Музей Адама Міцкевіча 2016


14.02.2016 г. Гл.новыя публікацыі на старонцы "Музей у СМІ" >>>


11.02.2016 г. Гл.новыя публікацыі на старонцы "Музей у СМІ" >>>



Турфірма з Польшчы "NES-TUR"
 Навагрудак - Музей Адама Міцкевіча 2016 06.02.2016 г. У час сустрэчы з дырэктарам Ежы Несцяруком абмеркавалі лагістыку прыезду ў Навагрудак турыстычных груп з Польшчы.
Сайт - http://turystykapodlasie.pl/






Прэзентацыя музея
 Навагрудак - Музей Адама Міцкевіча 2016 адбылася 02.02.2016 г. у будынку раённага Дома культуры пры правядзенні раённага сходу па выніках работы за 2015 год. Музей прадставіў макет музея і шэраг карцін з уласных фондаў.
(Фота можна павялічыць)






Прэзентацыя выстаўкі
 Навагрудак - Музей Адама Міцкевіча 2016  Навагрудак - Музей Адама Міцкевіча 2016
03.02.2016 г. адбылася прэзентацыя выстаўкі пейзажнай фатаграфіі ў стылі неаграфіка "Фарбы Беларусі" Віталя Раковіча (г.Мінск).
Выстаўка працуе да 7 сакавіка 2016 г.



29.01.2016 г. новая публікацыя на старонцы Музей у СМІ >>>


Сустрэча з кіраўнікамі турыстычных фірм

 Навагрудак - Музей Адама Міцкевіча 2016 28.01.2016. з экспазіцыяй і прапанаванымі паслугамі дома-музея пазнаёміліся кіраўнікі турыстычных фірмаў з г.Гродна - Сяргей Піскун (начальнік аддзела РУП "Цэнтркурорт", Таццяна Піскун - дырэктар ТАА "Фірма таксапарк" і Дар'юш-Ежы Томчык - дырэктар дома культуры г.Сейны (Рэспубліка Польшча). Дасягнута дамоўленасць аб наведванні турыстычнымі групамі музея.


Дорогою жизни. Фоторепортаж из дома-музея Адама Мицкевича

У музеі(15.01.2016.) Проект «Музеи Беларуси с БЕЛКАРТ» приглашает прогуляться дорогою жизни Адама Мицкевича. Увидеть историю жизни всемирно известного поэта можно на его родине – в доме-музее Адама Мицкевича в Новогрудке.
Читать далее и смотреть фотографии >>>




"Мир добра, волшебства и недосказанности"
 Навагрудак - Музей Адама Міцкевіча 2016 Пад такой назвай 14.01.2016 г. у музеі прайшоў творчы вечар Касабукіна Міхаіла Кір'янавіча, які правёў мультымедыйную прэзентацыю сваіх фатаграфічных работ. Гасцямі-слухачамі былі наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання людзей сталага ўзросту ДУ "ТЦСАН".




Працяг навін 2016 г. >>>


Архіў навін:
<2015г.> <2014г.> <2013г.> <2012г.> <2011г.> <2010 г.> <2009 г.> <2008 г.> <2007 г.> <2006 г.> <2005 г.> <2004 г.>

<Галоўная старонка сайта>


© Мікалай Гайба (Mikalai Haiba = Nikolai Gaiba) gaiba@tut.by Novogrudok. 2004-2016. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта неабходна спасылка (або гіперспасылка).
Сколько дней блогу Результаты антивирусного сканирования Яндекс.Метрика
Каталог TUT.BY поисковая система беларуси
Hosted by uCoz
Hosted by uCoz