Дом-музей Адама Мицкевича
ГАЛОЎНАЯ Адрас. Кантакты  POLSKI  ENGLISH  ЦЕНЫ, услуги VIDEO МЫ Гісторыя музея Фота
Адам Міцкевіч: 1798-1855
 Адам Міцкевіч

БІЯГРАФІЯ
"PAN TADEUSZ"
"DZIADY" / "Дзяды"
WIERSZE / вершы

На беларускай мове:
"ПАН ТАДЭУШ"
-"СВІЦЯЗЬ", "ГРАЖЫНА"
САНЕТЫ

__Адам Міцкевіч пра Беларусь
__ЗАВОССЕ як месца нараджэння А.Міцкевіча
__Вобраз Радзімы ў перапісцы А. Міцкевіча
__Помнікі А.Міцкевічу ў Навагрудку (гісторыя стварэння)
__Курган А.Міцкевіча ў Навагрудку
__Янка Купала ў музеі Адама Міцкевіча (1940 г.)

АРХІЎ НАВІН

ВЫСТАЎКІ, навіны 2012г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2011г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2010г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2009г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2008г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2007г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2006г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2005г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2004г.

Навагрудскія сайты

- Навагрудскі райвыканкам
- Газета "Новае жыццё"
- Навагрудская цэнтральная раённая бібліятэка
- Гістарычныя могілкі Навагрудка
- Вераб'евічы Вялікія і Малыя
- Гісторыя Навагрудка

Добавить ссылку на страницу в:

Турыстам


Подробный прогноз погоды в г.Новогрудке на неделю>>>

Курсы валют в Беларуси

Счетчик: Страны посещения сайта
c 10.01.2012 г.
free counters
Free counters

См.: >>>Текущее время в мире
Нажмите "мышкой" любой регион на карте или откройте эту ссылку.


*** Партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
***Міністэрства культуры
***Архівы Рэспублікі Беларусь



E-mail: gaiba@tut.by, mickiwicz@tut.by
Навіны і паслугі музея на сайце: http://mickiewicz.museum.by


Курган памяці Адама Міцкевіча


27 мая 1924 года ў Навагрудку адбыліся вялікія ўрачыстасці з нагоды пачатку работ па яго ўзвядзенню. Аб значнасці гэтай падзеі сведчыць і тое, што ўдзел у гэтым прыняў прэзідэнт Польшчы.

Штуршком для пачатку работ па насыпанню Кургана паслужыў прыезд на Навагрудчыну у 1922 годзе старэйшага сына А.Міцкевіча Уладзіслава, якому на той час было 86 гадоў.
Пад уражаннем прыезду сына паэта ў Навагрудку узнікла добраахвотнае навуковае таварыства — “Камітэт увекавечвання памяці Адама Міцкевіча” пад кіраўніцтвам тагачаснага ваяводы Уладзіслава Рачкевіча і пад апекай прэзідэнта Польшчы Станіслава Вайцяхоўскага. Першай справай, якую пачаў ажыццяўляць камітэт, стала будаўніцтва помніка А.Міцкевічу. Паколькі ў той час былі фінансавыя складанасці з пабудовай скульптурнага помніка, які не ўступаў бы ўжо пабудаваным, было вырашана ўзвесці помнік у выгладзе кургана, згодна даўняй славянскай традыцыі. На добраахвотныя ахвяраванні навагрудчан у мясцовага землеўладальніка быў выкуплены пляц для кургана на Малым замку.
Біскуп Зыгмунт Лазінскі зачытаў перад прысутнымі Устаноўчы акт, складзены прафесарам Віленскага універсітэта, даследчыкам творчасці А.Міцкевіча Станіславам Пігонем і падпісаны членамі Міцкевічаўскага камітэта. У ім, ў прыватнасці, было напісана: “<...> на вечнае сведчанне павагі і любові, якую польскі народ выказвае свайму прароку, сыну гэтай зямлі, узнесенага веліччу сваёй геніальнасці над людзьмі і часам <...> кіруючыся нязгаснай верай у народ і ў зорку яго прызначэння, і будучым пакаленням прысвячаючы <...> Навагрудскі Камітэт увекавечвання памяці Адама Міцкевіча пастанавіў узвесці курган у Навагрудку на Замкаввай гары, каб ён праз вякі перадаў удзячную памяць землякоў”. (Пераклад мой _ М.Гайба). Затым гэты акт, які быў напісаны на пергаменце, паклалі ў алавяную скрынку і забетаніравалі на месцы будучага кургана-помніка. Першую жменю зямлі ў яго аснаванне кінуў прэзідэнт Польшчы Станіслаў Вайцяхоўскі, за ім – астатнія прысутныя.
Ва ўзвядзенні Кургана бралі ўдзел моладзь, работнікі розных устаноў і арганізацый, вайскоўцы. Прывозілі зямлю са сваіх родных мясцін і шматлікія турысты. Былі факты, калі той, хто не мог прыехаць, а хацеў паўдзельнічаць у насыпанні Кургана, перасылаў невялікую колькасць роднай зямлі поштай, з надпісам на пасылцы “Навагрудак. Зямля для ўвекавечвання памяці А.Міцкевіча”.
Работы па ўзвядзенню Кургана працягваліся сем гадоў. У 1931 годзе, у Навагрудку ў чэрвені месяцы ўпершыню прайшлі “Міцкевічаўскія дні”, у рамках якіх усім удзельнікам насыпання Кургана выдаваўся спецыяльны картонны трохвугольны значок з надпісам “Удзельніку насыпання Кургана Міцкевіча” (Адзін з такіх значкоў захоўваецца сёння ў нашым Доме-музеі А.Міцкевіча).
Урачыстае адкрыццё Кургана адбылося 28 чэрвеня 1931 года з удзелам вядомых літаратараў, вучоных, дэлегацый гарадоў і прадстаўнікоў шматлікіх арганізацый і ўстаноў. Вышыня насыпанага Кургана склала 17 метраў. Абвіваючы Курган, да яго вяршыні была зроблена сцяжынка.
Гэты Курган стаў першым і пакуль адзіным у Беларусі Курганом, насыпаным у памяць чалавека і з’яўляецца адным з самых цікавых для турыстаў месцаў наведвання.

Мікалай Гайба,
Дырэктар Дома-музея А.Міцкевіча ў Навагрудку

Апублікавана ў газ. “Новае жыццё” (г.Навагрудак), май 2004г.

Пры выкарыстанні - спасылка абавязковая.




Вы можете перевести эту страницу на другой язык:


Найти: на

Віртуальная экскурсія

>>> ВІРТУАЛЬНЫ 3D-тур
па Дому-музею Адама Міцкевіча



Дом-музей А.Мiцкевiча на


МУЗЕЙ ПРАЦУЕ:
аўторак-нядзеля: 9.00-18.00,
без перапынку на абед.
Выхадны дзень: панядзелак, а таксама дні дзяржаўных святаў.

Тэлефон для заказа экскурсій (каса музея): (8-01597) 243 -40.
Экскурсіі праводзім на беларускай, рускай, польскай і англійскай мовах.
E-mail: gaiba@tut.by, mickiwicz@tut.by

Прыём грамадзян
Гостевая книга о работе сайта


МУЗЕЯЗНАЎСТВА

ЗАКОН аб музеях і Музейным фондзе"
СПАСЫЛКІ на сайты музеяў Беларусі і Еўропы
Нетрадиционные музеи
Музейные анекдоты
Партал museum.by


Новая кніга пра Адама Міцкевіча і Навагрудак
Напрыканцы 2011 года выйшла з друку кніга дырэктара Дома-музея Адама Міцкевіча Мікалая Гайба "Сэрцу мілая Айчына: Вобраз Радзімы ў жыцці і творчасці Адама Міцкевіча" - Баранавічы, БелАніГал, 2011. - 112 с. Тыраж - 1000 экз.
>Па пытаннях набыцця кнігі звяртайцеся да аўтара - gaiba@tut.by

Пра кнігу чытайце:
>>>Інтэрв'ю з аўтарам пра кнігу (газета "Звязда")
>>>Рэцэнзія на кнігу
>>>O Mickiewiczu po białorusku


ОБРАТНАЯ СВЯЗЬ С МУЗЕЕМ
Ваше имя
Ваш e-mail
Ваше сообщениe
Цифры на картинке

© Мікалай Гайба (Mikalai Haiba = Nikolai Gaiba) gaiba@tut.by Novogrudok. 2004-2012. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта неабходна спасылка (або гіперспасылка).
Сколько дней блогу Результаты антивирусного сканирования Яндекс.Метрика
Каталог TUT.BY поисковая система беларуси
Hosted by uCoz