Закон Аб музеях і Музейным фондзе Дом-музей Адама Міцкевіча. Новогрудок. Музей Адама Мицкевича. Adam Mickiewicz. Adam Mitskevich Дом-музей Адама Мицкевича
ГАЛОЎНАЯАдрас. КантактыHistoria, ceny (POLSKI)ЦЕНЫ, услугиVIDEO МЫГісторыя
музея
ФотаАўтографы





Закон Рэспублікі Беларусь
АБ МУЗЕЯХ І МУЗЕЙНЫМ ФОНДЗЕ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
12 снежня 2005 г. №70-3.
Прыняты Палатай прадстаўнікоў 16 лістапада 2005 года.
Адобраны Саветам Рэспублікі 24 лістапада 2005 года.

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

Артыкул 1. Асноўныя тэрміны і іх азначэнні, якія выкарыстоўваюцца ў гэтым Законе
У гэтым Законе выкарыстоўваюцца наступныя асноўныя тэрміны і іх азначэнні:
музей – юрыдычная асоба або структурнае падраздзяленне юрыдычнай асобы, якія рэалізуюць большасць відаў музейнай дзейнасці;
музейны прадмет – культурная каштоўнасць або выдзелены з навакольнага асяроддзя ў выніку навуковай дзейнасці унікальны прыродны аб’ект, якія маюць культурную, гістарычную, навуковую і (або) мастацкую вартасць і ўключаны ў музейны фонд у мэтах захавання, вывучэння і папулярызацыі;
музейная калекцыя – сукупнасць музейных прадметаў, аб’яднаных адной або некалькімі прыкметамі, якая з’яўляецца адным цэлым і адначасова састаўной часткай музейнага фонду;
музейны фонд – навукова абгрунтаваная сукупнасць музейных прадметаў і (або) музейных калекцый, якія захоўваюцца ў музеі;
прадмет музейнага значэння – культурная каштоўнасць або выдзелены з навакольнага асяроддзя ў выніку навуковай дзейнасці унікальны прыродны аб’ект, якія маюць прыкметы музейнага прадмета, але не ўключаны ў музейны фонд;
музейная справа – сфера культуры, якая ўключае ў сябе навуковыя, даследчыя і асветніцкія працэсы, накіраваныя на выяўленне, камплектаванне, улік, захаванне, вывучэнне і папулярызацыю культурных каштоўнасцей і (або) выдзеленых з навакольнага асяроддзя ў выніку навуковай дзейнасці унікальных прыродных аб’ектаў;
музейны работнік – фізічная асоба, якая на падставе працоўнага дагавора забяспечвае ажыццяўленне ў музеі музейнай дзейнасці.
Артыкул 2. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь
1. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь грунтуецца на Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і складаецца з Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь» (Ведамасці Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 20, арт. 291; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., № 87, 2/1031), гэтага Закона і іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
2. Калі міжнародным дагаворам Рэспублікі Беларусь устаноўлены іншыя правілы, чым тыя, якія прадугледжаны гэтым Законам, то прымяняюцца правілы міжнароднага дагавора.
Артыкул 3. Дзяржаўнае рэгуляванне ў сферы музейнай справы
1. Дзяржаўнае рэгуляванне ў сферы музейнай справы ажыццяўляюць Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, іншыя дзяржаўныя органы ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй.
2. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь вызначае дзяржаўную палітыку ў сферы музейнай справы.
3. Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь забяспечвае рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы музейнай справы.
4. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь рэалізуе дзяржаўную палітыку ў сферы музейнай справы, ажыццяўляе рэгуляванне і кіраванне ў гэтай сферы і каардынуе дзейнасць у сферы музейнай справы іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання.
5. Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ў межах сваёй кампетэнцыі вырашаюць пытанні мясцовага значэння ў сферы музейнай справы.
Артыкул 4. Асноўныя напрамкі дзяржаўнай палітыкі ўсферы музейнай справы
Асноўнымі напрамкамі дзяржаўнай палітыкі ў сферы музейнай справы з’яўляюцца:
забеспячэнне агульнадаступнасці музейных прадметаў і музейных калекцый;
забеспячэнне сацыяльна-эканамічных і іншых умоў для эфектыўнай дзейнасці музеяў, садзейнічанне фарміраванню сучаснай інфраструктуры і інфарматызацыі музейнай справы;
падтрымка дзяржаўных праграм развіцця музейнай справы;
забеспячэнне захаванасці Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь, утым ліку шляхам фінансавання кансервацыі і (або) рэстаўрацыі музейных прадметаў і музейных калекцый за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
забеспячэнне падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі музейных работнікаў;
распрацоўка, прыняцце (выданне) актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сферы музейнай справы і кантроль за іх выкананнем;
падтрымка фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў у сферы музейнай справы;
садзейнічанне міжнароднаму супрацоўніцтву ў сферы музейнай справы, у тым ліку арганізацыя міжнародных музейных выставак у Рэспубліцы Беларусь і выставак, створаных на аснове музейных прадметаў і музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, за межамі Рэспублікі Беларусь, фінансаванне ўдзелу ў міжнародных музейных арганізацыях.
Артыкул 5. Правы і абавязкі наведвальнікаў музеяў
1. Наведвальнікі музеяў маюць права на:
1.1. наведванне музеяў у адпаведнасці з рэжымам іх работы, атаксама карыстанне іх паслугамі;
1.2. атрыманне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб дзейнасці музеяў, за выключэннем інфармацыі, якая з’яўляецца дзяржаўнай або іншай ахоўваемай законам тайнай;
1.3. працу з музейнымі прадметамі і (або) музейнымі калекцыямі ўпарадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
1.4. абскарджанне ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь незаконных дзеянняў (бяздзейнасці) службовых асоб музеяў, якія абмяжоўваюць правы наведвальнікаў.
2. Музеі, якія поўнасцю або часткова фінансуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, прадастаўляюць грамадзянам права бясплатнага наведвання экспазіцый і выставак, створаных на аснове ўласных музейных фондаў, не радзей чым адзін раз у месяц, аінвалідам, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачым тэрміновай ваеннай службы, дзецям да сямі гадоў, дзецям-сіротам, дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, асобам з ліку дзяцей-сірот ідзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, навучэнцам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, музейным работнікам – пастаянна.
Навучэнцам устаноў адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, прадастаўляецца права на не больш чым 50-працэнтную скідку ад кошту ўваходнага білета для наведвання экспазіцый і выставак, створаных музеямі, указанымі ў частцы першай гэтага пункта, на аснове ўласных музейных фондаў.
Прадугледжанае часткамі першай і другой гэтага пункта прадастаўленне права бясплатнага (ільготнага) наведвання экспазіцый і выставак, створаных на аснове ўласных музейных фондаў, не распаўсюджваецца на іншыя платныя паслугі музеяў.
3. У музеях, не ўказаных у частцы першай пункта 2 гэтага артыкула, прадастаўленне права бясплатнага (ільготнага) наведвання экспазіцый івыставак, створаных на аснове ўласных музейных фондаў, вызначаецца заснавальнікамі гэтых музеяў.
4. Наведвальнікі музеяў абавязаны беражліва адносіцца да музейных прадметаў і музейных калекцый і выконваць правілы для наведвальнікаў музеяў.
Артыкул 6. Міжнародныя сувязі музеяў
Музеі Рэспублікі Беларусь удзельнічаюць у міжнародным супрацоўніцтве ў сферы музейнай справы ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь» і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, а таксама міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 7. Адказнасць за парушэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь
За парушэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь настае адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
ГЛАВА 2
МУЗЕІ І АРГАНІЗАЦЫЯ ІХ ДЗЕЙНАСЦІ

Артыкул 8. Віды музеяў па форме ўласнасці
1. Музеі ў Рэспубліцы Беларусь падзяляюцца па форме ўласнасці надзяржаўныя і прыватныя.
2. Да дзяржаўных музеяў адносяцца музеі, створаныя дзяржаўнымі органамі і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі.
3. Да прыватных музеяў адносяцца музеі, створаныя фізічнымі асобамі або недзяржаўнымі арганізацыямі.
Артыкул 9. Статус музеяў
1. Музеі з’яўляюцца некамерцыйнымі арганізацыямі, якія ствараюцца ў форме ўстаноў культуры.
Музеі могуць уваходзіць у склад юрыдычных асоб у якасці структурных падраздзяленняў, у тым ліку адасобленых.
2. Статус музеяў вызначаецца іх заснавальнікамі з улікам палажэнняў гэтага Закона, іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь іўказваецца ў статуце юрыдычнай асобы (далей – статут музея) або ўпалажэнні аб структурным падраздзяленні юрыдычнай асобы.
3. У адпаведнасці з гэтым Законам Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь могуць устанаўліваць асаблівасці прававога становішча некаторых музеяў.
Артыкул 10. Парадак стварэння і ліквідацыі музеяў
1. Музеі ствараюцца і ліквідуюцца ў парадку, устаноўленым Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь , Законам Рэспублікі Беларусь «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь», гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
2. Стварэнне дзяржаўных музеяў ажыццяўляецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, а таксама іншымі дзяржаўнымі органамі і дзяржаўнымі арганізацыямі па ўзгадненню з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.
3. Абавязковымі ўмовамі для стварэння музея з’яўляюцца:
3.1. наяўнасць культурных каштоўнасцей і (або) выдзеленых з навакольнага асяроддзя ў выніку навуковай дзейнасці унікальных прыродных аб’ектаў, а таксама навуковага праекта музея, у залежнасці ад якіх вызначаецца профіль музея;
3.2. магчымасць заснавальніка музея забяспечыць музей будынкам (памяшканнем), які адпавядае профілю музея і патрабаванням па захоўванню музейных прадметаў і музейных калекцый, а таксама неабходнымі фінансавымі сродкамі для арганізацыі і ажыццяўлення музейнай дзейнасці;
3.3. іншыя ўмовы, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
4. Пры ліквідацыі дзяржаўнага музея яго музейны фонд перадаецца іншым дзяржаўным музеям.
Пры ліквідацыі прыватнага музея яго заснавальнік абавязаны забяспечыць цэласнасць і захаванасць музейных прадметаў і музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь.
Пры ліквідацыі прыватнага музея ў выпадку прыняцця ўласнікам музейных прадметаў і (або) музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, рашэння аб іх адчужэнні перавагу ў набыцці гэтых музейных прадметаў і (або) музейных калекцый пры іншых роўных умовах маюць дзяржаўныя органы і дзяржаўныя музеі.
Артыкул 11. Асноўныя задачы музеяў
Асноўнымі задачамі музеяў з’яўляюцца выяўленне, камплектаванне, улік, захаванне, вывучэнне і папулярызацыя культурных каштоўнасцей і (або) выдзеленых з навакольнага асяроддзя ў выніку навуковай дзейнасці унікальных прыродных аб’ектаў у мэтах забеспячэння агульнадаступнасці культурных каштоўнасцей айчыннай і сусветнай культуры, выкарыстання іх для інтэлектуальнага і культурнага развіцця грамадства, у тым ліку для распаўсюджвання ведаў аб навакольным асяроддзі, гісторыі і культуры.
Артыкул 12. Музейная дзейнасць
1. Музейная дзейнасць ажыццяўляецца музеямі і ўключае ў сябе наступныя віды:
1.1. выяўленне прадметаў музейнага значэння;
1.2. камплектаванне музейных фондаў;
1.3. улік музейных прадметаў і музейных калекцый;
1.4. захоўванне музейных прадметаў і музейных калекцый, забеспячэнне іх цэласнасці і захаванасці;
1.5. вывучэнне музейных прадметаў і музейных калекцый, у тым ліку правядзенне на іх аснове навуковых даследаванняў архіўных, бібліятэчных і іншых крыніц;
1.6. навуковую інвентарызацыю і каталагізацыю музейных прадметаў і музейных калекцый;
1.7. навуковае і мастацкае праектаванне, стварэнне на аснове музейных фондаў экспазіцый і выставак;
1.8. экскурсійнае абслугоўванне наведвальнікаў музеяў;
1.9. культурна-асветніцкую дзейнасць, звязаную з музейнымі прадметамі і музейнымі калекцыямі;
1.10. папулярызацыю музейных прадметаў і музейных калекцый, утым ліку шляхам публічнага іх прадстаўлення, публікацыі адпаведных матэрыялаў;
1.11. правядзенне навукова-практычных семінараў і канферэнцый, іншых мерапрыемстваў у сферы музейнай справы;
1.12. кансервацыю і рэстаўрацыю музейных прадметаў і музейных калекцый.
2. Юрыдычныя асобы, якія не з’яўляюцца музеямі, а таксама фізічныя асобы могуць рэалізоўваць асобныя віды музейнай дзейнасці.
Артыкул 13. Экспазіцыі і выстаўкі музеяў
1. У музеях на аснове ўласных музейных фондаў ствараюцца пастаянныя і часовыя экспазіцыі і выстаўкі.
2. Парадак стварэння і адкрыцця экспазіцый і выставак музеяў устанаўліваецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 14. Правы і абавязкі музеяў
1. Музеі маюць права на:
1.1. дакументаванне ўсіх з’яў айчыннай і замежнай гісторыі ікультуры незалежна ад іх палітычнай, ідэалагічнай, гаспадарчай, сацыяльнай або іншай накіраванасці, за выключэннем з’яў, звесткі аб якіх з’яўляюцца дзяржаўнай або іншай ахоўваемай законам тайнай;
1.2. арганізацыю і правядзенне навукова-даследчых экспедыцый для забеспячэння камплектавання музейных фондаў, а таксама на выяўленне прадметаў музейнага значэння іншым спосабам, які не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь;
1.3. ажыццяўленне ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прадпрымальніцкай і (або) іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, у тым ліку аказанне платных паслуг;
1.4. працу ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у архівах, бібліятэках і іншых арганізацыях.
2. Музеі абавязаны:
2.1. садзейнічаць рэалізацыі правоў наведвальнікаў музеяў, прадугледжаных гэтым Законам;
2.2. абслугоўваць наведвальнікаў музеяў у адпаведнасці са статутам музея або палажэннем аб структурным падраздзяленні юрыдычнай асобы;
2.3. пашыраць доступ наведвальнікаў да музейных прадметаў імузейных калекцый;
2.4. забяспечваць цэласнасць і захаванасць музейных прадметаў імузейных калекцый;
2.5. рабіць справаздачы перад органамі дзяржаўнага кіравання ўадпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
2.6. забяспечваць падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі музейных работнікаў;
2.7. прадастаўляць у адпаведнасці з гэтым Законам асобным катэгорыям грамадзян права бясплатнага (ільготнага) наведвання экспазіцый івыставак, створаных на аснове ўласных музейных фондаў;
2.8. разглядаць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь звароты грамадзян.

ГЛАВА 3
АСАБЛІВАСЦІ ПРАВАВОГА СТАНОВІШЧА І ПАРАДКУ ДЗЕЙНАСЦІ НЕКАТОРЫХ МУЗЕЯЎ

Артыкул 15. Гісторыка-культурныя музеі-запаведнікі
1. Комплексы і ансамблі нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія маюць асаблівае культурнае, гістарычнае, навуковае і (або) мастацкае значэнне, разам з тэрыторыяй, гістарычна ікультурна звязанай з імі, па прадстаўленню Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, а таксама па прадстаўленнях іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, узгодненых з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, ва ўстаноўленым парадку могуць быць аб’яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь або па яго даручэнню Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь гісторыка-культурнымі музеямі-запаведнікамі.
2. Межы гісторыка-культурных музеяў-запаведнікаў, асаблівасці іх прававога становішча, аховы і выкарыстання вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
3. Ахова нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія ўваходзяць у склад гісторыка-культурных музеяў-запаведнікаў, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны.
Артыкул 16. Нацыянальныя музеі
1. Музеям, зарэгістраваным як юрыдычныя асобы, маёмасць якіх знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці, можа быць прысвоены статус «нацыянальны» пры ўмове ўнясення імі значнага ўкладу ў развіццё музейнай справы Рэспублікі Беларусь.
2. Парадак прысваення, перыядычнага пацвярджэння, пазбаўлення статусу «нацыянальны» і асаблівасці прававога становішча музея з такім статусам вызначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 17. Народныя музеі
1. Музеям, якія ўваходзяць у склад юрыдычнай асобы ў якасці структурных падраздзяленняў, можа быць прысвоены статус «народны» пры ўмове ажыццяўлення імі на адпаведным прафесійным узроўні музейнай дзейнасці не менш чым дзесяць гадоў.
2. Парадак прысваення, перыядычнага пацвярджэння, пазбаўлення статусу «народны» і асаблівасці прававога становішча музея з такім статусам вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
ГЛАВА 4
КАМПЛЕКТАВАННЕ МУЗЕЙНЫХ ФОНДАЎ. МУЗЕЙНЫЯ ПРАДМЕТЫ І МУЗЕЙНЫЯ КАЛЕКЦЫІ

Артыкул 18. Камплектаванне музейных фондаў
1. Камплектаванне музейных фондаў ажыццяўляецца шляхам:
1.1. набыцця прадметаў музейнага значэння;
1.2. дарэння музеям прадметаў музейнага значэння;
1.3. абмену ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь музейнымі прадметамі або прадметамі музейнага значэння, музейнымі калекцыямі;
1.4. іншымі спосабамі, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.
2. Прадметы музейнага значэння, накіраваныя (перададзеныя) ваўласнасць дзяржавы, перадаюцца дзяржаўным музеям у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 19. Асаблівасці выкарыстання і захоўвання музейных прадметаў і музейных калекцый, распараджэння імі
1. Музейныя прадметы і музейныя калекцыі ў працэсе музейнай дзейнасці выкарыстоўваюцца ў мэтах забеспячэння агульнадаступнасці культурных каштоўнасцей айчыннай і сусветнай культуры, выкарыстання іх для інтэлектуальнага і культурнага развіцця грамадства, у тым ліку для распаўсюджвання ведаў аб навакольным асяроддзі, гісторыі і культуры.
2. Забараняецца выкарыстанне музейных прадметаў і музейных калекцый ва ўмовах, якія ствараюць пагрозу іх захаванню і (або) могуць прывесці да іх пашкоджання, страты ці знішчэння. У мэтах забеспячэння захавання музейных прадметаў і музейных калекцый і выключэння выпадкаў іх пашкоджання, страты ці знішчэння ў музеях устанаўліваецца навукова абгрунтаваны спецыяльны рэжым захоўвання музейных прадметаў і музейных калекцый, праводзяцца іх кансервацыя і (або) рэстаўрацыя.
3. Музейныя прадметы і музейныя калекцыі, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, вывазу за межы Рэспублікі Беларусь на пастаяннае захоўванне не падлягаюць, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
Часовы вываз музейных прадметаў і музейных калекцый за межы Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
4. Парадак перадачы музейных прадметаў і музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, на часовае або пастаяннае захоўванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь устанаўліваецца Палажэннем аб Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь.
5. Выраб выяўленчай, друкаванай, сувенірнай і іншай тыражаванай прадукцыі і вытворчасць тавараў народнага спажывання з выкарыстаннем выяў музейных прадметаў і музейных калекцый, будынкаў музеяў, аб’ектаў, размешчаных на тэрыторыях музеяў, у тым ліку з выкарыстаннем іх назваў і сімволікі, ажыццяўляюцца толькі з дазволу музеяў.
Артыкул 20. Права ўласнасці на музейныя прадметы імузейныя калекцыі
Музейныя прадметы і музейныя калекцыі могуць знаходзіцца ўдзяржаўнай або прыватнай уласнасці, за выключэннем аб’ектаў, якія ўадпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь знаходзяцца толькі ва ўласнасці дзяржавы.
ГЛАВА 5
МУЗЕЙНЫ ФОНД РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Артыкул 21. Агульныя палажэнні аб Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь
1. Музейны фонд Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой сукупнасць музейных фондаў дзяржаўных музеяў і асобных музейных прадметаў імузейных калекцый прыватных музеяў, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з часткай другой пункта 1 артыкула 22 гэтага Закона.
2. Музейныя прадметы і музейныя калекцыі, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, з’яўляюцца неад’емнай часткай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.
3. Палажэнне аб Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 22. Уключэнне музейных прадметаў і музейных калекцый у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь ііх выключэнне з Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь
1. Парадак уключэння музейных прадметаў і музейных калекцый уМузейны фонд Рэспублікі Беларусь і іх выключэння з Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь устанаўліваецца Палажэннем аб Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь.
Музейныя прадметы і музейныя калекцыі прыватных музеяў уключаюцца ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь на падставе пісьмова аформленых заяў або згоды ўласнікаў гэтых музейных прадметаў імузейных калекцый.
2. Музейны прадмет і музейная калекцыя выключаюцца з Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь, калі яны:
2.1. пашкоджаны ў такой ступені, што немагчыма іх рэстаўрыраваць;
2.2. страцілі сваю культурную, гістарычную, навуковую і (або) мастацкую вартасць;
2.3. страчаны ці знішчаны ў выніку ўздзеяння прыродных фактараў;
2.4. выкрадзены, што пацвярджаецца адпаведнымі дзяржаўнымі органамі;
2.5. знаходзяцца ў музейным фондзе прыватнага музея (на падставе пісьмова аформленых заяў уласнікаў гэтых музейных прадметаў і музейных калекцый);
2.6. абменьваюцца згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адпаведна на іншы музейны прадмет, які знаходзіцца ў замежным музеі, або прадмет музейнага значэння і на іншую музейную калекцыю, якая знаходзіцца ў замежным музеі.
3. Музейнаму прадмету і музейнай калекцыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Артыкул 23. Цэнтралізаваны ўлік музейных прадметаў імузейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь
1. Музейныя прадметы і музейныя калекцыі, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, падлягаюць цэнтралізаванаму ўліку.
2. Цэнтралізаваны ўлік музейных прадметаў і музейных калекцый ажыццяўляецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь праз вядзенне Дзяржаўнага каталога Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь, уякім змяшчаюцца асноўныя звесткі аб кожным музейным прадмеце і кожнай музейнай калекцыі, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь.
3. Уласнікі музейных прадметаў і музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, абавязаны забяспечыць прадстаўленне ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь дакладнай інфармацыі аб гэтых музейных прадметах і музейных калекцыях для ўнясення яе ў Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь.
4. Парадак вядзення Дзяржаўнага каталога Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь і парадак прадстаўлення ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь інфармацыі для ўнясення яе ў Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь устанаўліваюцца Палажэннем аб Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 24. Дзяржаўны кантроль за станам Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь
1. Дзяржаўны кантроль за станам Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, іншымі дзяржаўнымі органамі ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй.
2. Дзяржаўны кантроль за станам Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца ў формах:
2.1. праверкі цэласнасці і захаванасці музейных прадметаў і музейных калекцый;
2.2. праверкі ўліковых дакументаў музейных прадметаў і музейных калекцый;
2.3. у іншых формах, устаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
3. Парадак ажыццяўлення дзяржаўнага кантролю за станам Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь устанаўліваецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
ГЛАВА 6
МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЕ І ФІНАНСАВАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ МУЗЕЯЎ

Артыкул 25. Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне музеяў
1. Заснавальнік музея павінен забяспечыць музей будынкам (памяшканнем), які адпавядае профілю музея і патрабаванням па захоўванню музейных прадметаў і музейных калекцый, а таксама абсталяваннем іфінансавымі, тэхнічнымі і іншымі сродкамі, неабходнымі для ажыццяўлення музейнай дзейнасці.
2. Размяшчэнне музеяў у будынках (памяшканнях), якія не адпавядаюць патрабаванням па захоўванню музейных прадметаў і музейных калекцый, і перавод музеяў у будынкі (памяшканні), якія пагаршаюць умовы іх дзейнасці, не дапускаюцца.
3. У выпадку перадачы іншым арганізацыям будынка (памяшкання), у якім размешчаны дзяржаўны музей, дзяржаўныя органы, якія ажыццяўляюць перадачу, прадастаўляюць дзяржаўнаму музею раўнацэнны будынак (памяшканне) і забяспечваюць за свой кошт перамяшчэнне музейнага фонду і абсталявання музея.
Артыкул 26. Фінансаванне музеяў
Фінансаванне музеяў ажыццяўляецца за кошт:
сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў (для дзяржаўных музеяў);
сродкаў заснавальніка (для прыватных музеяў);
прыбытку ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці музеяў, якая прыносіць даход, у тым ліку сродкаў, атрыманых ад продажу білетаў, экскурсійнага абслугоўвання, выставачнай дзейнасці, вырабу і рэалізацыі выяўленчай, друкаванай, сувенірнай і іншай тыражаванай прадукцыі, іншых відаў паслуг, аказанне якіх не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь;
ахвяраванняў музеям;
іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
ГЛАВА 7
ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

Артыкул 27. Уступленне ў сілу гэтага Закона
Гэты Закон уступае ў сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула 28, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.
Артыкул 28. Прывядзенне актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам
Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у шасцімесячны тэрмін пасля афіцыйнага апублікавання гэтага Закона:
прывесці нарматыўныя прававыя акты Урада Рэспублікі Беларусь уадпаведнасць з гэтым Законам;
забяспечыць перагляд і адмену рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, падпарадкаванымі Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, іх нарматыўных прававых актаў, якія супярэчаць гэтаму Закону;
прыняць іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.
Артыкул 29. Прызнанне заканадаўчага акта Рэспублікі Беларусь страціўшым сілу
У сувязі з прыняццем гэтага Закона прызнаць страціўшым сілу Закон Рэспублікі Беларусь ад 5 верасня 1996 года «Аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1996 г., № 28, арт. 512).
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка



Закон Республики Беларусь от 03.07.2011 N 281-З "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь"

Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь 2011.г. №78 2/1833 – 2/1834 С.11-16.
http://pravo.levonevsky.org/bazaby11/republic01/text162.htm
Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 25 мая 2011 года Адобраны Саветам Рэспублiкi 17 чэрвеня 2011 года

Артыкул 1. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 12 снежня 2005 года "Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь" наступныя змяненнi i дапаўненнi:

1. Артыкул 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

Артыкул 1. Асноўныя тэрмiны, якiя выкарыстоўваюцца ў гэтым Законе, i iх азначэннi

Для мэт гэтага Закона выкарыстоўваюцца наступныя асноўныя тэрмiны i iх азначэннi:

музей - юрыдычная асоба або структурнае падраздзяленне ў складзе юрыдычнай асобы, якiя выяўляюць прадметы музейнага значэння, камплектуюць музейныя фонды, ажыццяўляюць улiк i захоўванне музейных прадметаў, вывучэнне i папулярызацыю музейных прадметаў i музейных калекцый;

музейная калекцыя - збор музейных прадметаў, аб'яднаных адной або некалькiмi прыкметамi, якi мае навуковую, гiстарычную, мемарыяльную, мастацкую i (або) эстэтычную вартасць як адно цэлае;

музейная справа - сфера культуры, якая ўключае ў сябе навуковыя, даследчыя i асветнiцкiя працэсы, накiраваныя на выяўленне прадметаў музейнага значэння, камплектаванне музейных фондаў, ажыццяўленне ўлiку i захоўвання музейных прадметаў, вывучэнне i папулярызацыю музейных прадметаў i музейных калекцый;

музейны прадмет - культурная каштоўнасць або выдзелены з навакольнага асяроддзя ў вынiку навуковай дзейнасцi аб'ект прыроднага асяроддзя, якiя маюць навуковую, гiстарычную, мемарыяльную, мастацкую i (або) эстэтычную вартасць i ўключаны ў музейны фонд;

музейны работнiк - фiзiчная асоба, якая на падставе працоўнага дагавора забяспечвае ажыццяўленне ў музеi музейнай дзейнасцi;

музейны фонд - навукова абгрунтаваная сукупнасць музейных прадметаў, якiя пастаянна захоўваюцца ў музеi;

прадмет музейнага значэння - культурная каштоўнасць або выдзелены з навакольнага асяроддзя ў вынiку навуковай дзейнасцi аб'ект прыроднага асяроддзя, якiя маюць навуковую, гiстарычную, мемарыяльную, мастацкую i (або) эстэтычную вартасць, але не ўключаны ў музейны фонд.".

2. У артыкуле 4:

у абзацы пятым словы "кансервацыi i (або) рэстаўрацыi музейных прадметаў i музейных калекцый" замянiць словамi "ўстанаўлення спецыяльнага рэжыму захоўвання музейных прадметаў, фiнансавання iх кансервацыi i (або) рэстаўрацыi";

з абзаца дзявятага словы "i музейных калекцый" выключыць.

3. У пункце 2 артыкула 5:

у частцы першай словы "грамадзянам" i "навучэнцам з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця" замянiць адпаведна словамi "наведвальнiкам" i "асобам з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, якiя атрымлiваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесiйна-тэхнiчную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю";

у частцы другой словы "Навучэнцам агульнаадукацыйных устаноў, устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi" замянiць словамi "Асобам, якiя атрымлiваюць агульную сярэднюю, прафесiйна-тэхнiчную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю".

4. Артыкул 6 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Артыкул 6. Мiжнародныя сувязi музеяў

1. Музеi Рэспублiкi Беларусь удзельнiчаюць у мiжнародным супрацоўнiцтве ў сферы музейнай справы ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь", гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, а таксама мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь.

2. У выпадку арганiзацыi мiжнароднай музейнай выстаўкi ў Рэспублiцы Беларусь Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь па хадайнiцтву дзяржаўнага музея, якi арганiзуе выстаўку, на падставе дагавора памiж бакамi i дакумента, якi пацвярджае страхаванне музейных прадметаў, што ўвозяцца ў Рэспублiку Беларусь, можа прадастаўляць гарантыйныя абавязацельствы аб iх захаванасцi i своечасовым вяртаннi.

Рашэнне аб прадастаўленнi гарантыйных абавязацельстваў прымаецца ў пятнаццацiдзённы тэрмiн i выдаецца ў форме гарантыйнага пiсьма Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь бясплатна.

Гарантыйныя абавязацельствы выдаюцца на перыяд знаходжання музейных прадметаў на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.

3. Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь можа быць адмоўлена ў выдачы гарантыйных абавязацельстваў, калi ёсць падставы меркаваць, што мiжнародная музейная выстаўка ў Рэспублiцы Беларусь можа прычынiць шкоду iнтарэсам Рэспублiкi Беларусь i (або) асабiстым iнтарэсам грамадзян, стварыць пагрозу захаванасцi музейных прадметаў, прывесцi да iх пашкоджання, страты цi знiшчэння i (або) выклiкаць iншае парушэнне заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.".

5. Дапоўнiць Закон артыкулам 6-1 наступнага зместу:

"Артыкул 6-1. Кантроль за выкананнем заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь

1. Кантроль за выкананнем заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца ў формах:

1.1. праверкi ўлiковых дакументаў музейных прадметаў;

1.2. праверкi захаванасцi музейных прадметаў;

1.3. у iншых формах, устаноўленых заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

2. Кантроль за выкананнем заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, iншымi дзяржаўнымi органамi ў парадку, устаноўленым заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.".

6. Пункт 2 артыкула 9 пасля слова "падраздзяленнi" дапоўнiць словамi "ў складзе".

7. У артыкуле 10:

у пункце 3:

у падпункце 3.1 словы "унiкальных прыродных аб'ектаў" i "профiль музея" замянiць адпаведна словамi "аб'ектаў прыроднага асяроддзя" i "профiль (профiлi) музея (гiстарычны, мастацкi, лiтаратурны, прыродазнаўчы, тэхнiчны, архiтэктурны, этнаграфiчны i iншыя профiлi)";

у падпункце 3.2 словы "якi адпавядае профiлю музея i патрабаванням па захоўванню музейных прадметаў i музейных калекцый" замянiць словамi "тэрыторыяй, якiя адпавядаюць профiлю (профiлям) музея i патрабаванням па захоўванню музейных прадметаў";

пункт 4 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"4. Пры лiквiдацыi дзяржаўнага музея яго заснавальнiк абавязаны забяспечыць захаванасць музейных прадметаў i перадаць музейны фонд iншаму дзяржаўнаму музею (музеям).

Перадача музейнага фонду дзяржаўнага музея, падпарадкаванага Мiнiстэрству культуры Рэспублiкi Беларусь, адбываецца ў адпаведнасцi з рашэннем Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь. Перадача музейнага фонду дзяржаўнага музея, не падпарадкаванага Мiнiстэрству культуры Рэспублiкi Беларусь, адбываецца ў адпаведнасцi з рашэннем заснавальнiка, узгодненым з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

Пры лiквiдацыi прыватнага музея яго заснавальнiк абавязаны забяспечыць захаванасць музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь.

Пры лiквiдацыi прыватнага музея ў выпадку прыняцця ўласнiкам музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, рашэння аб iх адчужэннi перавагу ў набыццi гэтых музейных прадметаў маюць дзяржаўныя музеi.".

8. Дапоўнiць Закон артыкулам 10-1 наступнага зместу:

"Артыкул 10-1. Рэестр музеяў

1. Рэестр музеяў вядзецца ў мэтах арганiзацыi iх улiку, стварэння адзiнай базы даных аб дзейнасцi музеяў i прадстаўлення звестак, якiя ў iм змяшчаюцца.

2. Музеi абавязаны прадстаўляць у Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь або ўпаўнаважаную iм арганiзацыю звесткi аб назве музея, яго заснавальнiку, профiлю (профiлях), месцазнаходжаннi i рэжыме работы.

3. Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь або ўпаўнаважаная iм арганiзацыя забяспечваюць уключэнне ў рэестр музеяў звестак аб дзейнасцi музеяў, прадугледжаных пунктам 2 гэтага артыкула, публiкацыю iх у сродках масавай iнфармацыi, размяшчэнне на афiцыйным сайце Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь у глабальнай камп'ютарнай сетцы Iнтэрнэт, а таксама абнаўленне гэтых звестак.

4. Палажэнне аб рэестры музеяў зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.".

9. Артыкулы 11 i 12 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Артыкул 11. Рэспублiканская рада дырэктараў музеяў 1. Для выпрацоўкi рэкамендацый па пытаннях у сферы музейнай справы, удасканалення музейнай дзейнасцi, развiцця супрацоўнiцтва памiж музеямi i аказання метадычнай дапамогi музеям пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь на грамадскiх пачатках ствараецца Рэспублiканская рада дырэктараў музеяў. 2. Склад i парадак дзейнасцi Рэспублiканскай рады дырэктараў музеяў вызначаюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 12. Музейная дзейнасць 1. Музейная дзейнасць ажыццяўляецца музеямi ў мэтах забеспячэння агульнадаступнасцi музейных прадметаў i музейных калекцый, выкарыстання iх для iнтэлектуальнага i культурнага развiцця грамадства, у тым лiку для распаўсюджвання ведаў аб навакольным асяроддзi, гiсторыi i культуры. 2. Музейная дзейнасць уключае ў сябе наступныя вiды: 2.1. выяўленне прадметаў музейнага значэння; 2.2. камплектаванне музейных фондаў; 2.3. улiк музейных прадметаў; 2.4. захоўванне музейных прадметаў; 2.5. вывучэнне i папулярызацыю музейных прадметаў i музейных калекцый, у тым лiку шляхам правядзення на iх аснове навуковых даследаванняў архiўных, бiблiятэчных i iншых крынiц, публiчнага прадстаўлення музейных прадметаў i музейных калекцый, а таксама публiкацыi адпаведных матэрыялаў; 2.6. кансервацыю i рэстаўрацыю музейных прадметаў; 2.7. каталагiзацыю музейных прадметаў i музейных калекцый; 2.8. навуковае i мастацкае праектаванне экспазiцый i выставак, iх стварэнне; 2.9. экскурсiйнае абслугоўванне наведвальнiкаў музеяў; 2.10. культурна-адукацыйную дзейнасць, звязаную з музейнымi прадметамi, музейнымi калекцыямi i нематэрыяльнымi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi адпаведна профiлю (профiлям) музея; 2.11. вывучэнне i папулярызацыю нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей адпаведна профiлю (профiлям) музея; 2.12. правядзенне навукова-практычных семiнараў i канферэнцый, iншых мерапрыемстваў у сферы музейнай справы.". 10. Пункт 1 артыкула 13 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "1. Экспазiцыi музеяў ствараюцца на аснове ўласных музейных фондаў. Выстаўкi музеяў ствараюцца на аснове ўласных музейных фондаў, музейных фондаў iншых музеяў i (або) прадметаў музейнага значэння.".

11. У артыкуле 14: у пункце 1: з падпункта 1.3 словы "прадпрымальнiцкай i (або) iншай" выключыць; дапоўнiць пункт падпунктам 1.3-1 наступнага зместу: "1.3-1. устанаўленне па ўзгадненню з заснавальнiкам музея памеру платы за наведванне экспазiцый i выставак, выдачу дазволу на ажыццяўленне дзейнасцi, прадугледжанай пунктам 5 артыкула 19 гэтага Закона, без абгрунтавання эканамiчных затрат;"; у пункце 2: падпункт 2.2 пасля слова "падраздзяленнi" дапоўнiць словамi "ў складзе"; падпункт 2.4 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "2.4. забяспечваць захаванасць музейных прадметаў;"; у падпункце 2.7 слова "грамадзян" замянiць словам "наведвальнiкаў"; дапоўнiць артыкул пунктам 3 наступнага зместу: "3. Музеi маюць iншыя правы i абавязкi, прадугледжаныя гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.". 12. У артыкуле 15: назву артыкула выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Артыкул 15. Музеi-запаведнiкi"; у пункце 1: словы "асаблiвае культурнае, гiстарычнае, навуковае i (або) мастацкае значэнне" замянiць словамi "асаблiвую навуковую, гiстарычную, мемарыяльную, мастацкую i (або) эстэтычную вартасць"; слова "гiсторыка-культурнымi" выключыць; у пункце 2 словы "гiсторыка-культурных музеяў-запаведнiкаў, асаблiвасцi iх" замянiць словамi "тэрыторыi музея-запаведнiка, асаблiвасцi яго"; у пункце 3 словы "гiсторыка-культурных музеяў-запаведнiкаў" замянiць словам "музеяў-запаведнiкаў".

13. Дапоўнiць Закон артыкулам 15-1 наступнага зместу:

"Артыкул 15-1. Музеi пад адкрытым небам 1. Комплексы i ансамблi нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i (або) зборы рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, iншых культурных каштоўнасцей, якiя маюць асаблiвую навуковую, гiстарычную, мемарыяльную, мастацкую i (або) эстэтычную вартасць, разам з тэрыторыяй, на якой яны сiстэматызаваны i прадстаўлены i якая гiстарычна i культурна не звязана з гэтымi каштоўнасцямi, па прадстаўленню Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, а таксама па прадстаўленнях iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, абласных i Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў, узгодненых з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, ва ўстаноўленым парадку могуць быць аб'яўлены Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь музеямi пад адкрытым небам. 2. Межы тэрыторыi музея пад адкрытым небам, асаблiвасцi яго прававога становiшча, аховы i выкарыстання вызначаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, калi iншае не ўстаноўлена Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. 3. Ахова матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя ўваходзяць у склад музеяў пад адкрытым небам, ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны.".

14. У артыкуле 18: у пункце 1: у падпункце 1.1 слова "набыцця" замянiць словам "куплi"; з падпункта 1.3 словы "або прадметамi музейнага значэння, музейнымi калекцыямi" выключыць; дапоўнiць артыкул пунктам 3 наступнага зместу: "3. Парадак камплектавання музейных фондаў дзяржаўных музеяў устанаўлiваецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.".

15. У артыкуле 19: назву артыкула i пункты 1 i 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Артыкул 19. Асаблiвасцi захоўвання, выкарыстання i распараджэння музейнымi прадметамi 1. У мэтах забеспячэння захаванасцi музейных прадметаў i выключэння выпадкаў iх пашкоджання, страты цi знiшчэння ў музеях устанаўлiваецца спецыяльны рэжым захоўвання музейных прадметаў, праводзяцца iх кансервацыя i (або) рэстаўрацыя. Парадак захоўвання музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, устанаўлiваецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь. 2. Забараняецца выкарыстанне музейных прадметаў ва ўмовах, якiя ствараюць пагрозу захаванасцi музейных прадметаў i (або) могуць прывесцi да iх пашкоджання, страты цi знiшчэння."; з пунктаў 3, 4, 4-1 i 5 словы "i музейныя калекцыi" i "i музейных калекцый" выключыць.

16. У артыкуле 21: пункт 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "1. Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь уяўляе сабой сукупнасць музейных прадметаў, якiя пастаянна захоўваюцца ў дзяржаўных музеях, i асобных музейных прадметаў, якiя пастаянна захоўваюцца ў прыватных музеях i ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь на падставе пiсьмова аформленых заяў або згоды iх уласнiкаў."; з пункта 2 словы "i музейныя калекцыi" выключыць.

17. Артыкулы 22 - 24 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Артыкул 22. Уключэнне музейных прадметаў у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь 1. Парадак уключэння музейных прадметаў у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь устанаўлiваецца Палажэннем аб Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь. 2. Музейным прадметам, уключаным у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, можа быць нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны.

Артыкул 23. Улiк музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь 1. Кожны музейны прадмет, уключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, падлягае ўлiку. Парадак вядзення музеем улiку музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, устанаўлiваецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь. 2. Музейныя прадметы, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, якiм нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або не нададзены такi статус, але якiя з'яўляюцца рэдкiмi ў сваiм родзе прадметамi i iснуюць у адзiным экзэмпляры або ў абмежаванай колькасцi (далей - асаблiва каштоўныя музейныя прадметы), падлягаюць цэнтралiзаванаму ўлiку. Рашэнне аб аднясеннi музейных прадметаў да асаблiва каштоўных музейных прадметаў, за выключэннем тых, якiм нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, прымаецца музеем у парадку, устаноўленым Палажэннем аб Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь. 3. Уладальнiкi асаблiва каштоўных музейных прадметаў абавязаны прадстаўляць у Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь або ўпаўнаважаную iм арганiзацыю звесткi аб гэтых музейных прадметах. 4. Цэнтралiзаваны ўлiк асаблiва каштоўных музейных прадметаў ажыццяўляецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь або ўпаўнаважанай iм арганiзацыяй шляхам уключэння ў Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь прадстаўленых звестак аб гэтых музейных прадметах. Парадак вядзення Дзяржаўнага каталога Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь, у тым лiку прадстаўлення звестак аб асаблiва каштоўных музейных прадметах, устанаўлiваецца Палажэннем аб Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 24. Выключэнне музейных прадметаў з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь 1. Музейны прадмет, якi пастаянна захоўваецца ў дзяржаўным музеi, выключаецца з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь, калi ён: 1.1. страцiў сваю навуковую, гiстарычную, мемарыяльную, мастацкую i (або) эстэтычную вартасць; 1.2. абменьваецца на iншы музейны прадмет, якi пастаянна захоўваецца ў замежным музеi, або прадмет музейнага значэння; 1.3. вернуты ўладальнiку па рашэнню суда; 1.4. выкрадзены, што пацвярджаецца адпаведнымi дзяржаўнымi органамi; 1.5. пашкоджаны ў такой ступенi, што немагчыма яго рэстаўрыраваць; 1.6. страчаны або знiшчаны ў вынiку надзвычайнай сiтуацыi прыроднага або тэхнагеннага характару цi па iншых прычынах. 2. Музейны прадмет, якi пастаянна захоўваецца ў прыватным музеi, выключаецца з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь на падставе пiсьмова аформленай заявы ўласнiка гэтага музейнага прадмета. 3. Парадак выключэння музейных прадметаў з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь устанаўлiваецца Палажэннем аб Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь.".

18. У артыкуле 25: у пункце 1: словы "якi адпавядае профiлю" замянiць словамi "тэрыторыяй, якiя адпавядаюць профiлю (профiлям)"; словы "i музейных калекцый" выключыць; пункт 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "2. Размяшчэнне музеяў у будынках (памяшканнях), на тэрыторыi, якiя не адпавядаюць профiлю (профiлям) музея i патрабаванням па захоўванню музейных прадметаў, i перавод музеяў у будынкi (памяшканнi), на тэрыторыi, якiя пагаршаюць умовы iх дзейнасцi, не дапускаюцца."; у пункце 3: словы "у якiм" замянiць словамi "тэрыторыi, дзе"; пасля слоў "будынак (памяшканне)" дапоўнiць пункт словам ", тэрыторыю". 19. Артыкул 26 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Артыкул 26. Фiнансаванне музеяў Фiнансаванне музеяў ажыццяўляецца за кошт: сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў (для дзяржаўных музеяў); сродкаў заснавальнiка (для прыватных музеяў); сродкаў, атрыманых музеямi ад ажыццяўлення дзейнасцi, якая прыносiць даход, у тым лiку сродкаў, атрыманых у выглядзе платы за наведванне экспазiцый i выставак, экскурсiйнае абслугоўванне, выдачу дазволу на ажыццяўленне дзейнасцi, прадугледжанай пунктам 5 артыкула 19 гэтага Закона, а таксама сродкаў, атрыманых ад вырабу i рэалiзацыi выяўленчай, друкаванай, сувенiрнай i iншай прадукцыi; ахвяраванняў музеям; iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.". Артыкул 2. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у трохмесячны тэрмiн: забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам; прыняць iншыя меры па рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона.

Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сiлу праз дзесяць дзён пасля яго афiцыйнага апублiкавання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка

на сайтена Народ.Руна Яндексе



Hosted by uCoz
Інфармацыя аб музеі

Дом-музей Адама Міцкевіча ўпершыню быў адкрыты ў Навагрудку ў 1938 годзе.
Адноўлены ў 1955г.
Сучасная экспазіцыя працуе з 25 мая 2001 года. Штогод музей наведвае звыш 20 тысяч чалавек, з іх больш 10% - замежныя турысты.
Экскурсіі праводзяцца на беларускай, рускай, польскай і англійскай мовах.

РЭЖЫМ ПРАЦЫ: аўторак-нядзеля: 9.00-18.00, без перапынку.
Выхадны дзень: панядзелак, а таксама дні дзяржаўных святаў.


Рэквізіты музея: ТУТ >>>
Сайт музея на партале "Музеі Беларусі"
www.mickiewicz.museum.by


МУЗЕЙ прапануе

У музеі вы можаце набыць разнастайную сувенірную прадукцыю.
Севеніры
Сувеніры
У тым ліку: "магніцікі", вымпелы, керамічныя плакеткі з відамі помнікаў Навагрудка, турыстычную карту Навагрудчыны, кнігу санетаў А.Міцкевіча "Пілігрым" (на польскай і беларускай мовах), кнігі па краязнаўству і інш.
Аплата можа быць і па безнаяўнаму разліку. Тэлефон для даведак (каса): (01597) 243-40


См.: >>>Текущее время в мире


погода Новогрудок прогноз погоды на 5 дней
Подробный прогноз погоды в г.Новогрудке на неделю>>>



(с) Мікалай Гайба (Mikalai Haiba): gaiba@tut.by Novogrudok. 2004-2010 гг. Все права защищены
Каталог TUT.BY RATING ALL.BY поисковая система беларуси

Hosted by uCoz