ВЫСТАЎКІ, ПАДЗЕІ 2015 года:
Усе фатаграфіі адкрываюцца ў большым фармаце па кліку левай кнопкі "мышкі".
24 снежня 2015 г. - 217 гадоў з дня нараджэння Адама Міцкевіча
У гэты дзень тэлеканал "Беларусь3" у праграме "Калейдаскоп" расказаў аб доме-музеі Адама Міцкевіча.
Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы перадало ў фонды музея зборнікі паэзіі Адама Міцкевіча
Фота можна павялічыць па кліку
У рамках працы Пасольства па выяўленню прадметаў беларускай культурнай спадчыны з мэтай вяртання іх беларускаму боку ў адным з антыкварных магазінаў г.Вільнюса быў выкуплены камплект трох зборнікаў паэзіі Адама Міцкевіча 1888 года выдання.
Ад імя Пасольства Беларусі ў Літве вышэйназваныя зборнікі былi перададзены 26.11.2015 г. першым сакратаром Пасольства Марыяй Агафонавай ў фонд Дом-музея Адама Міцкевіча ў г.Навагрудку.
У суправаджальным пісьме Пасольства была выказана ўдзячнасць музею за канструктыўнае ўзаемадзеянне ў мэтах развіцця добрасуседскіх адносін паміж Беларуссю і Літвой.
Музей наведалі кіраўнікі гарадоў-пабрацімаў Навагрудка "
Фота можна павялічыць па кліку
13.11.2015 г. дом-музей наведала дэлегацыя г.Эльблонга (Рэспубліка Польшча) на чале з прэзідэнтам горада Вітольдам Марэкам Урублеўскім.
15.11.2015 г. дом-музей наведала дэлегацыя г.Прэнай (Літоўская Рэспубліка) на чале з мэрам горада Альвідасам Вайцескаўскасам.
У час гэтых сустрэч былі абмеркаваны варыянты супрацоўніцтва Дома-музея Адама Міцкевіча з музеямі гарадоў-пабрацімаў.
Фота можна павялічыць па кліку 20 кастрычніка 2015 г. у Доме-музеі адбылася прэзентацыя персанальнай мастацкай выстаўкі Міхаіла Нуднова (г.Мінск).
Выстаўка працуе да 20.11.2015 г.
Глядзець відэасюжэт пра выстаўку тэлекампаніі "Ново-ТВ" >>> https://www.youtube.com/watch?list=PLE88B5DEBBECDF272&v=c1oqPoajJWE&feature=player_detailpage#t=1385
Беларускія пісьменнікі ў музеі Адама Міцкевіча (2012 год)
У сакавіку 2012 г. Дом-музей у чарговы раз наведалі беларускія пісьменнікі.
На фота: у цэнтры Святлана Алексіевіч. Экскурсію-гутарку праводзіць дырэктар музея Мікалай Гайба.
(Фота можна павялічыць па кліку на фота)
25 гадоў адноўленай сядзібе Міцкевічаў
2 кастрычніка 1990 г. быў падпісаны акт прыёму адноўленай сядзібы Міцкевічаў. Работы былі выкананы польскай будаўнічай фірмай "Budimex" за сродкі, якія выдзеліў Савет міністраў БССР. На тэрыторыі быў адноўлены галоўны дом і пабудаваны флігель, клець, калодзеж і альтанка. У 2002 і 2015 гг. праведзены бягучыя рамонты.
25.05.2002 г. адкрыта дзеючая сёння экспазіцыя. Запрашаем у музей! Віртуальнае падарожжа па музеі - клікні на карцінкі (уверсе пад меню сайта).
Выстаўка жывапісу "Востраў" "
Фота можна павялічыць па кліку 17 верасня 2015 г. у Доме-музеі адбылася прэзентацыя персанальнай мастацкай выстаўкі Лявона Грышука, сябра Саюза мастакоў (г.Мінск). Работы (пейзажы) выкананы ў стылі імпрэсіянізму.
Выстаўка працуе да 20.10.2015 г.
Глядзець відэасюжэт пра выстаўку тэлекампаніі "Ново-ТВ" >>> https://www.youtube.com/watch?feature=player_detailpage&v=iVl8LvR0Hro#t=1458
Баль у доме Міцкевічаў 12 верасня 2015 г. у Доме-музеі прайшоў баль у стылі 19 стагоддзя. У балі ўдзельнічалі сябры клуба культурна-гістарычнай рэканструкцыі "Паўночная вежа" (г.Віцебск), а таксама клубаў "Барысаўская мыза" і "Дзядзюшкін ларнет" (г.Барысаў)
Глядзіце відэа пра баль на тэлекалале "Ново-ТВ" з 22 мінуты 20 сек. на працягу 5 мінут.
Глядзець відэа з прывязкай да часу ТУТ >>> https://youtu.be/PwIMURECnx0?list=PLE88B5DEBBECDF272&t=1334"
Фільм пра Навагрудак і Дом-музей Адама Міцкевіча на тэлеканале "Мінск-ТВ" (эфір 07.09.2015 г.) - расказвае дырэктар музея Мікалай Гайба
--->>>Глядзець на YouTube">
Фільм пра музей на Гродзенскім тэлебачанні (эфір "Беларусь 2") - расказвае дырэктар музея Мікалай Гайба --- >>> --->>>Глядзець на YouTube">
Выставка "Пророк своего времени. Адам Мицкевич. Иллюстрации и медальоны" из собрания Польского исторического и литературного общества в Париже
(Выставка работает с 11.07.2015 г. до 07.12.2015 г.)
>>> "Ново-ТВ" >>>>">--->>>Глядзець на YouTube"> Фільм пра Навагрудак і Дом-музей Адама Міцкевіча на тэлеканале "Мінск-ТВ" (эфір 07.09.2015 г.) - расказвае дырэктар музея Мікалай Гайба
Цены на посещение музея (актуально с 01.09.2015 г.) - смотри здесь: >>> ПОСЕТИТЕЛЯМ
Фільм пра музей на Гродзенскім тэлебачанні (эфір "Беларусь 2") - расказвае дырэктар музея Мікалай Гайба --- >>> --->>>Глядзець на YouTube"> (інф. 11.08.2015 г.)
Тэлерадыёкампанія "Гродна" правяла ў музеі здымкі тэлефільма аб гісторыі музея і дзеючай сёння экспазіцыі. які быў паказаны ў эфіры тэлеканала "Беларусь 2" у панядзелак 3.08.2015 г. у 18.30.
Выставка "Пророк своего времени. Адам Мицкевич. Иллюстрации и медальоны" из собрания Польского исторического и литературного общества в Париже
(Выставка работает с 11.07.2015 г. до 07.12.2015 г.)
"
Фотографию можно увеличить по клику на картинку
В рамках выставки «Пророк своего времени» в доме-музее Адама Мицкевича в Новогрудке представлены 24 экспоната из коллекции музея Адама Мицкевича в Париже, в том числе 16 оригинальных гравюр к произведениям Мицкевича «Конрад Валленрод», «Гражина» и «Пани Твардовская» и шесть медальонов с профилем поэта. Также на родине поэта выставлены работы современного художника Виктора Альшевского: копия портрета тещи Мицкевича Марии Шимановской кисти Валентия Ваньковича и его авторская картина «Путь Мицкевича», которая украшает кабинет посла Италии в Беларуси.
Адкрыццё выстаўкі асвятлялі тэлеканалы "Беларусь 1", "ОНТ", "СТВ", газеты "Советская Белоруссия", "Звязда", "Літаратура і мастацтва", "Гродзенская праўда","Новае жыццё" і інш.
Сюжэт пра выстаўку на тэлеканале "Ново-ТВ". Глядзіце эфір з 4.20 мінуты да 10.20 мінуты.
Выстаўка "Фарбы Навагрудчыны"
На выстаўцы прадстаўлена 16 жывапісных работ ураджэнца і жыхара Навагрудскага раёна Віктара Залаціліна, якому сёлета споўнілася 60 гадоў з дня нараджэння. (Фота можна павялічыць).
Выстаўка працуе да 30.08.2015 г.
Выстаўка да Дня Незалежнасці
пад назвай "Музей Адама Міцкевіча: шлях праз гады" адбылася 3.07.2015 г. на гарадской плошчы і каля сцен музея.
Свадебная фотосессия на территории музея (06.06.2015 г.). Молодожёны приехали на карете "
Фотографию можно увеличить по клику на картинку
В нашем музее можно официально проводить церемонию регистрации брака (Решение Новогрудского райисполкома) - ПРИГЛАШАЕМ!
Выстаўка "Навагрудскі край вачыма Канута Русецкага"
(са збораў Музея "Замкавы комплекс "МІР")
На выстаўцы прадстаўлена 27 графічных і акварэльных работ сучасніка Адама Міцкевіча мастака Канута Русецкага з яго альбома 1844-1846 гг. У тым ліку ёсць акварэльны малюнак Навагрудскага замка 1846 г. (Фота можна павялічыць).
Выстаўка працуе да 14.07.2015 г.
Сюжэт пра выстаўку на тэлеканале "Ново-ТВ" - спасылка >>>>
Міжнародны дзень музеяў
У Доме-музеі Адама Міцкевіча (15 мая 2015 г.):
11.30, 12.30, 13.30 – музейна-педагагічныя заняткі “Завітаем у музей” і “Невядомыя рэчы ў кухні Міцкевічаў”;
12.00 – паказ лялечнага спектакля “Піліпка-сынок” Узорнага тэатра лялек “Шчарсунок” Шчорсаўскага Дома культуры.
15.00 - тэатралізаваная пастаноўка "Свіцязянка" гуртка польскай мовы Навагрудскага цэнтра творчасці дзяцей і юнацтва (на польскай мове).
15.30 – прэзентацыя мастацкай выстаўкі “Навагрудскі край вачыма Канута Русецкага” са збораў “Музей “Замкавы комплекс “Мір”;
18.00 - літаратурна-музычная кампазіцыя “Развітальны паланэз для Марылі і Айчыны” у выкананні навучэнцаў Навагрудскага сельскагаспадарчага ліцэя;
Музей у энцыклапедычным даведніку (інф. 06.05.2015 г.)
У энцыклапедычным даведніку "Этнакультурныя і прыродныя турыстычныя рэсурсы Гродзеншчыны і Сувальшчыны (Гродна-Мінск, 2014.) 2015 г.) апублікаваны артыкул пра Дом-музей Адама Міцкевіча на беларускай, рускай, польскай і літоўскай мовах.
Многія з атараў артыкулаў - супрацоўнікі Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы. Кніга выдадзена ў рамках трансгранічнага супрацоўніцтва.
Музей у часопісе "Международные выставки" (інф. 06.05.2015 г.)
У інфармацыйна-рэкламным часопісе "Международные выставки" у спецвыпуску "Турызм і адпачынак" (сакавік 2015 г.) апублікаваны рэкламны матэрыял нашага дома-музея.
Выстаўка "Дзякуй за Перамогу"
Адкрылася 24.04.2015 г.
Усе экспанаты гэтай выставы - гэта творчая праца навучэнцаў устаноў адукацыі Навагрудскага раёна. Выстаўка была падрыхтаваны ў рамках рэспубліканскага фестывалю-конкурсу творчасці дзяцей і моладзі «Вянок славы» і прысвечана 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
На выстаўцы - партрэты ветэранаў, ілюстрацыі да падзей тых страшных дзён, віншавальныя паштоўкі, пано, сувеніры, макеты ваеннай тэхнікі таго часу, сціплыя букеты героям мінулай вайны. Выстаўка будзе працаваць на працягу месяца мая.
"Я этим городом храним"
24.04.2015 г. пад такой назвай прайшла квэст-гульня сярод вучняў навагрудскіх школ. Удзельнічала 9 каманд, якія, ўзяўшы старт ад дома-музея, павінны былі адшукаць памятныя мясціны на тэрыторыі горада і як найхутчэй вярнуцца на тэрыторыю музея, дзе пазней былі ўзнагароджаны пераможцы.
Цырымонія рэгістрацыі шлюбу 24.04.2015 г. адбылася ў памяшканнях музея. Сёлета - гэта першая рэгістрацыя ў музеі. Упершыню цырымонія рэгістрацыі шлюбу адбылася ў нас у 2010 годзе.
Газета "7 дней": Імя на карце - Адам Міцкевіч 16.04.2015 г. рэспубліканская газета " 7 дней " у сваёй рубрыцы "Імя на карце" апублікавала вялікі артыкул "Адам Міцкевіч", у якім апавядаецца аб жыццёвым шляху нашага знакамітага земляка і ўвекавечванні яго памяці ў Беларусі і за мяжою. У т.л. паказана дзейнасць Дома-музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку.
На фота: фрагмент артыкула
Поўнасцю артыкул >>> чытайце на сайце газеты " 7 дней ">
Красавіцкія жарты надвор'я
У пачатку красавіка 2015 г. на тэрыторыі музея зацвілі першыя кветкі новай вясны, а 18.04.2015. выпаў снег.
1 апреля 2015 г. Читайте на сайте музея >>> "Музейные (и о туристах) анекдоты" Здымкі тэлепраграмы тэлеканала "Беларусь 3" 27.03.2015 г. дзяржаўны тэлеканал "Беларусь 3" правёў у музеі здымкі для плануемага ў гэтым годзе фільма пра Дом-музей Адама Міцкевіча.
Мастацкая выстаўка "Айчына думак паэта" (з фондаў музея)
На выстаўцы прадстаўлены творы мастакоў Кастуся Качана, Віктара Залаціліна, Аляксея Будзейкі і іншых.
Кошт білета: 6 000 рублёў для ўсіх катэгорый наведвальнікаў.
Выстаўка працуе з 23 сакавіка 2015 г. на працягу месяца.
"Круглы стол" на тэму "Старажытнасці Навагрудчыны" адбыўся 25.02.2015 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь.
У пасяджэнні ўдзельнічалі кнігазнаўцы, гісторыкі, філолагі, культуролагі, музейнікі і краязнаўцы.
У "Круглым стале" прыняў удзел дырэктар Дома-музея Адама Міцкевіча Мікалай Гайба.
11 февраля в Доме Ваньковичей (филиал Национального художественного музея) открылась выставка "Пророк своего времени. Адам Мицкевич. Иллюстрации и медали". "В экспозицию из 23 предметов входят 6 памятных медалей, 16 оригинальных гравюр к произведениям Адама Мицкевича, книга "Лекции А.Мицкевича в Коллеж дэ Франс". Выставка сформирована по инициативе посольства Беларуси во Франции и лично Павла Латушко музеем Адама Мицкевича в Париже и Польским историческим и литературным обществом в Париже."
В открытии выставки участвовал директор дома-музея Н.Гайба.
В этом году планируется предоставить эту выставку и в нашем Доме-музее Адама Мицкевича.
>>> Читать статью полностью на портале TUT.BY Фотавыстаўка "Нябачныя помнікі Вялікай вайны"
Сюжэт телеканала "Ново-ТВ". >>> Эфір з 26 мінуты 30 сек. да 30-й мінуты
На працягу лютага 2015 г. у музеі экспануецца фотавыстаўка Андрэя Мацура, прысвечаная падзеям Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі. Тут - фота захаваўшыхся да нашых дзён абарончых збудаванняў, пахаванняў і іншыя фотапамяткі раней забытай вайны.
>>> Глядзець на YouTube ">
75 гадоў Навагрудскаму раёну05.02.2015 г. Да юбілейнай даты з часу заснавання Навагрудскага раёна музей прадставіў у Раённым доме культуры сваю новую фотавыстаўку "Дом-музей Адама Міцкевіча - шлях праз гады", на якой праз 30 фатаграфій і копій дакументаў паказана стварэнне і развіццё музея ў 1938 - 2014 гадах.
"Здесь служил Александр, сын Пушкина" 22.01.2015 г. в газете "СОЮЗ: Беларусь-Россия" ("Советская Белоруссия"+"Российская газета") публикация о Новогрудке - <...>Вместе с директором этого первого в Беларуси дома-музея, автором научного исследования о жизни Мицкевича Николаем Гайбой идем к месту, где расположена типичная дворянская усадьба первой половины XIX века..."
Читать статью полностью на портале «СБ»> Читать статью на сайте "Российская газета" >
NB! > В газете "СБ" больше информации чем в электронном варианте "РГ".
"...Якія народы могуць лічыць сваім Адама Міцкевіча?"
Рэспубліканская газета "Звязда" апублікавала 6.01.2015 г. артыкул "Быць ліцвінам: 5 доказаў. Якія народы могуць лічыць сваім Адама Міцкевіча? у якім аўтар Ніна Шчарбачэвіч разважае разам з дырэктарам Дома-музея Адама Міцкевіча Мікалаем Гайба які народ можа лічыць Адама Міцкевіча сваім.