Адам Міцкевіч: 1798-1855 гг. | |
Вы можете перевести страницу на другой язык:
ВЫСТАЎКІ, НАВІНЫ 2017 года:
Усе фатаграфіі адкрываюцца ў большым фармаце па кліку
|
Публікацыі ў СМІ
М.Гайба. Адам Міцкевіч - прафесар // "Новае жыццё". - 23.12.2017.
А. Пятрова. Навагрудчына ў першым беларускім серыяле // "Новае жыццё". - 16.12.2017.
Выстаўка "Гісторыя дома і музея"
22.12.2017 г. Перасоўная выстаўка зроблена сёлета спецыяльна да юбілею музея - 25 гадоў адкрыцця сядзібы Міцкевічаў у сённяшнім выглядзе.
Выстаўка "Па жыцці з фотаапаратам"
Жыхар Навагрудка Міхаіл Кір'янавіч Касабукін прадаставіў уласную калекцыю фотаапаратаў і аксэсуараў да іх (разам - 25 штук), а таксама свае фотаздымкі Навагрудчыны з цытатамі з паэмы Адама Міцкевіча "Пан Тадэвуш".
"Свитязи ясной изящные крылья"
Пад такой назвай 19.12.2017 г. адбыўся 10-ты Фестываль паэзіі работнікаў Беларускай чыгункі, які прайшоў у санаторыі "Свіцязь" і быў прымеркаваны да 155-годдзя Беларускай чыгункі і дня нараджэння Адама Міцкевіча.
Удзел у фестывалі прыняў дырэктар Дома-музея ў якасці члена журы.
Прынцэса Таня́
дэ Бурбон Пармская
14.12.2017 г. Праездам з Мінска ў Гродна Дом-музей наведала прынцэса Таня дэ Бурбон Пармская - дызайнер прадметаў раскошы і інтэр'ера, нашчадак французскай каралеўскай дынастыі.
Больш інфармацыі на сайце БЕЛТА - >>> чытаць
Навагодні настрой
Фота 09.12.2017 г.
Экскурсія з анімацыяй
06.12.2017 г. прадстаўнікі турагенстваў і СМІ наведалі Навагрудак і Дом-музей Адама Міцкевіча ў рамках Праекта мясцовай ініцыятывы "Развіваем турызм на Навагрудчыне разам", які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
У музеі для гасцей была праведзена экскурсія з элементамі анімацыі.
Тэлефільм пра Навагрудак
3-4.12.2017 г. тэлекампанія "Брэст" (Беларусь 4) правяла здымкі тэлефільма пра Навагрудак з іх праекта "Гарады Беларусі". Фільм плануецца ў эфіры ў канцы студзеня 2018 г. на спадарожнікавым канале "Беларусь 24".
У фільме будзе сюжэт і пра Дом-музей Адама Міцкевіча.
Выстаўка "Вобраз А.Міцкевіча ў творчасці мастакоў"
На выстаўцы прадстаўлены 23 фатакопіі партрэтаў Адама Міцкевіча, якія былі напісаны мастакамі ў 19-м стагоддзі.
На школьных канікулах - Квэст-гульня
02.11.2017 г. - праведзена квэст-гульня "Таямніцы музея" для вучняў пачатковых класаў школы №5.
На школьных канікулах
Кіналекторый 31.10.2017 г. - дэманстрацыя тэлефільма "Балада пра Свіцязь" для вучняў навагрудскай школы №3 і ,асобна, для вучняў школы №5.
Мерапрыемствы на восеньскія канікулы
Дом-музей Адама Міцкевіча ў г. Навагрудку
прапануе праграму мерапрыемстваў для
школьнікаў на восеньскія канікулы!
1. Аглядная экскурсія “Край дзіцячых гадоў” (экспазіцыя музея, 25-30 хв., малодшыя школьнікі).
2. Аглядная экскурсія “Жыцце і творчасць А.Міцкевіча” (экспазіцыя музея, 40-45 хв., старэйшыя школьнікі).
3. Музейна-педагагічны занятак “Святло кухні Міцкевічаў” (экспазіцыя “Кухня”, 20-25 хв., малодшыя школьнікі).
4. Інтэрактыўная экскурсія-квэст “Таямніцы музея” (экспазіцыя музея, флігель, 40-45 хв., школьнікі ўсіх катэгорый).
5. Паказ фільмаў аб жыцці і творчасці Адама Міцкевіча (мультымедыйнае абсталяванне), школьнікі ўсіх катэгорый). Бясплатна.
“Эпоха: Адам Міцкевіч”, “Балада пра Свіцязь”, “Адам і Марыля”.
Папярэдні запіс па тэл.: 2-43-40 (каса)
|
У эфіры "Беларускае радыё-1" 05.10.2017 г. прагучала інтэрв'ю дырэктара музея Мікалая Гайбы аб гісторыі музея (сёлета 25 гадоў адноўленай сядзібы) і дзейнасці музея ў 2017 г.
Музей прыняў удзел у "Круглым стале" з нагоды 200-годдзя Таварыства філаматаў,
які прайшоў у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (г.Мінск) 29.09.2017.
30 верасня ўдзельнікі "Круглага стала" наведалі наш Дом-музей Адама Міцкевіча.
Музей на выстаўцы "Еўрарэгіён "Нёман-2017"
22.09.2017 г. Дом-музей Адама Міцкевіча прыняў удзел у 19-й Рэспубліканскай універсальнай выстаўцы-кірмашы "Еўрарэгіён "Нёман-2017", якая праходзіла ў Гродне.
Выстаўка "Разам, сябры маладыя"
З 20.09.2017 г. экспануецца выстаўка з фондаў музея, прымеркаваная да 200-годдзя стварэння ў Віленскім універсітэце Таварыства філаматаў, членамі якога былі, у тым ліку, Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Ігнацій Дамейка.
ВЕЛА-квэст "Пазнай свой горад"
19.09.2017 г. Дом-музей у рамках Тыдня еўрапейскай мабільнасці арганізаваў і правёў велаквэст. Удзельнічалі каманды навагрудскіх каледжаў і ліцэя. Ім трэба было адшукаць 7 аб'ектаў на тэрыторыі Навагрудка, якія звязаны з гісторыяй Навагрудка і гістарычнымі постацямі нашага рэгіёна.
У эфіры радыё "Культура" 14.09.2017 г. у 9.05. нашаму дому-музею была прысвечана праграма "Музейныя схованкі". На працягу 30 мінут дырэктар музея Мікалай Гайба і навуковыя супрацоўнікі Юлія Жукоўская і Вольга Пісар знаёмілі слухачоў з дзеючай экспазіцыяй і праводзімымі выстаўкамі.
Музей у эфіры тэлеканала "Беларусь 3"
13.09.2017 г. у 19.30. У эфіры тэлеканала "Беларусь 3" быў паказаны тэлефільм пра Адама Міцкевіча з цыкла "Запіскі на палях". Здымкі фільма праходзілі ў маі месяцы
У фільме пра А.Міцкевіча распавядалі, у т.л., дырэктар Мікалай Гайба і навуковы супрацоўнік Сафія Анісімава. Была шырока прадстаўлена экспазіцыя музея.
Публікацыі ў СМІ
Аб правядзенні літаратурна-музычнага салона, прысвечанага 200-годдзю ўзнікнення Таварыства філаматаў:
Публікацыя ў газеце "Новае жыццё" (Навагрудак): Пісар В. // І гучалі песні філаматаў і філарэтаў 13.09.2017.
Публікацыя на сайце газеты (з фота) - http://novgazeta.by/v-novogrudke-v-dome-muzee-adama-mickev/
Сюжэт на навагрудскім тэлебачанні "Ново-ТВ" - https://youtu.be/yZCHB-NX14Y?list=PLE88B5DEBBECDF272&t=1105
У эфіры радыё "Культура" 12.09.2017 г. прагучала інтэрв'ю з дырэктарам Дома-музея М.Гайба і навуковым супрацоўнікам С.Анісімавай з нагоды адкрыцця 25 гадоў назад (1992 г.) дзеючай сёння сядзібы Міцкевічаў.
Літаратурна-музычная вечарына
з элементамі шляхецкага балю адбылася ў музеі 09.09.2017 г. і была прысвечана 25-годдзю з часу адкрыцця ў сучасным выглядзе Дома-музея і 200-годдзю з часу заснавання Таварыства філаматаў.
Усе фота можна павялічыць.
Гістарычна-краязнаўчыя чытанні
<
03.09.2017 г. У г.п. Любча Навагрудскага раёна прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і 405-годдзю адкрыцця Любчанскай друкарні
Напачатку ў Любчанскім гарадскім доме культуры прайшлі гістарычна-краязнаўчыя чытанні, арганізатарам якіх быў і Дом-музей Адама Міцкевіча. Падчас сваіх выступленняў Мікалай Гайба, Галіна Кавальчук, Ірына Царук, Кацярына Драчылоўская гаварылі аб кніга-выдавецкіх традыцыях на Навагрудчыне, дзейнасці друкарні ў Любчы, наогул аб ролі Любчанскага краю ў развіцці кнігадрукарскай справы ў Беларусі.
Усе фота можна павялічыць.
27.08.2017 г. Дом-музей наведалі ўдзельнікі восьмых рэспубліканскіх юнацкіх спаборніцтваў па шатакан каратэ-до.
Новыя кнігі пра Адама Міцкевіча
25.08.2017 г. Наш Дом-музей атрымаў у дар выдадзеныя нядаўна ў Польшчы кнігі пра Адама Міцкевіча.
1. Sławomir Gowin. Kraj poety - Warszawa, 2017.(Славамір Говін. Край паэтаў. (Аб падарожжы Адама Міцкевіча на Крымскі паўвостраў))
2. Małgorzata Sułek. Stanisław Moniuszko i inni kompozytorzy wobec poezji Adama Mickiewicza - Kraków, 2016. (Малгажата Сулэк. Станіслаў Манюшка і іншыя кампазітары адносна паэзіі Адама Міцкевіча). Кнігу падаравала аўтар.
Новогрудок посетили потомки Игнатия Домейко
02.08.2017 г. в Новогрудке побывали прямые наследники Игната Домейко, которые приехали из Австралии, США и Чили.
В нашем городе потомки великого учёного, гости познакомились с экспозицией Дома-музея Адама Мицкевича, историческими памятниками Новогрудчины. Гостей поприветствовали заместитель председателя Новогрудского райисполкома Светлана Королько, директор музея Николай Гайба.
>>> Фотографии на сайте газеты "новае жыццё"
"По волне моей памяти"
Сваю аўтарскую кнігу пад такой назвай падараваў музею Ханевіч Міхаіл Дзмітравіч, ураджэнец в.Купіск Навагрудскага раёна.
Ён доктар медыцынскіх навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі РФ, заслужаны ўрач РФ, лаўрэат прэміі Ураду РФ у галіне навукі і тэхнікі, акадэмік РАЕН.
Музею - экспанат і падзяка
1 - Падзяка турыстычнай фірмы "Bezkresy" (г.Варшава) "за прыемнае шматгадовае супрацоўніцтва..."
2 - Кніга "Пан Тадэвуш" у перакладзе на кашубскую мову падараваў настаўнік кашубскай мовы (раён г.Гданьска).
7 ліпеня 2017 г. - 135 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы
Артыкул Мікалая Гайбы "Янка Купала ў Навагрудку (1940 г.)"
"У фондах Дома-музея Адама Міцкевіча захоўваецца цікавы дакумент - пісьмо вядомага беларускага пісьменніка Міхася Лынькова аб наведванні ім разам з Янкай Купалам нашага Дома-музея ў 1940 годзе. У той год у Савецкім Саюзе шырока адзначалася памятная дата - 85 гадоў з дня смерці Адама Міцкевіча. Я.Купала быў выбраны членам юбілейнай Беларускай і Усесаюзнай камісій па падрыхтоўцы мерапрыемстваў. Вядома ж, адбылася яго паездка на Навагрудчыну..."
>>> >>> Чытаць артыкул
3 ліпеня 2017 г.
03.07.2017 г. супрацоўнікі Дома-музея прынялі ўдзел у мерапрыемствах у Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Удзельнічалі ў шэсці калектываў раёна на гарадской плошчы, арганізавалі інтэрактыўную пляцоўку "Роднае слова", дзе наведвальнікі музея чыталі творы Адама Міцкевіча па-беларуску ў перакладах Янкі Купалы і Якуба Коласа і атрымалі ад музея сувеніры.
Усе фота можна павялічыць.
Прэзентацыя фотавыстаўкі "У родных мясцінах Адама Міцкевіча"
12.06.2017 г. адбылася прэзентацыя выстаўкі фатаграфій Тэафіла Эўгеніуша Барэцці з асабістай калекцыі міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь(1990-1994 гг.) Пятра Краўчанкі.
Інфармацыя пра прэзентацыю была апублікавана ў раённай газеце "Новае жыццё" і ў эфіры тэлеканала "Ново-ТВ"
Прэзентацыя музея 01.06.2017.
01.06.2017 г. у Дзень абароны дзяцей - у гарадскім парку і ў Цэнтры культуры і народнай творчасці.
"Вечер на замке"
27.05.2017 г. на территории Замковой горы Новогрудка состоялось арт-представление "Вечер на замке". Были музыкальные выступления, огненно-пиротехническое шоу и др.
Наш музей представил свою выставку-презентацию о музее.
Здымкі праграмы пра Адама Міцкевіча
24-25.05.2017 г. тэлерадыёкампанія "Брэст" параводзіла здымкі праграмы пра Адама Міцкевіча з цыкла "Нататкі на палях".
Выхад праграмы плануецца на верасень у эфіры тэлеканала "Беларусь 3".
Наведвальнікі музея з Польшчы і Аўстраліі - цікава!
- 24.05.2017 г. у музеі быў прапраўнук прафесара Анджэя Снядэцкага, які выкладаў у Віленскім ўніверсітэце, калі там вучыўся А.Міцкевіч (На Фота 1 наш госць каля партрэта прапрадзеда).
У гэты ж дзень, 24.05.2017 г., музей наведаў сын Адама Міцкевіча. Праўда, не нашага Адама Міцкевіча, а іншага, які сёння жыве ў Польшчы. (На фота 2 - справа).
26.05.2017 г. у музеі былі госці з Аўстраліі - дзве жанчыны. Прабабка адной з іх мела прозвішча Міцкевіч, і ў іх сям'і лічаць, што яны сваякі нашага Адама Міцкевіча.
Новыя цікавыя экспанаты
Дом-музей атрымаў у дар ад Беаты Барась кнігі: Ewa K.Kosak "Rodzina M." (пра сям'ю А.Міцкевіча і яго нашчадкаў), Roman Koropeckyj "Adam Mickiewicz.Zycie romantyka". (біяграфія А.Міцкевіча вачыма амерыканскага аўтара - 688 старонак).
Дзень музеяў у СМІ
Ганцэвіч А., Пісар В. Край, багаты гісторыяй і талентамі // Новае жыццё. - 20.05.2017.
Сюжэт у эфіры тэлеканала "Ново-ТВ" 19.05.2017.
Спасылка на відэа >>> Дзень музеяў у Навагрудку
Выстаўка фатаграфій 19-га стагоддзя
З 18 мая 2017 г. у музеі экспануюцца фатаграфіі Тэафіла-Эўгеніюша Барэцці (1860-1910 гг.) на якіх адлюстраваны віды мясцін Навагрудчыны і Нясвіжа ў канцы 19-га стагоддзя.
Дадзеная выстаўка - з прыватнай калекцыі міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь (1900-1994 гг.) Пятра Краўчанкі.
Дзень (ноч) музеяў у нашым музеі
18.05.2017 г. у Доме-музеі прайшлі мерапрыемствы з нагоды Міжнароднага дня музеяў - фотасправаздача
18 мая - Міжнародны Дзень музеяў
Запрашаем правесці гэты дзень разам з намі!
09.00-22.00. Выстаўка фатаграфій Тэафіла Барэцці (1860-1910 гг.) “Віды родных мясцін Адама Міцкевіча” з асабістай калекцыі міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь (1990-1994 гг.) Пятра Краўчанкі (Выставачная галерэя музея)
11.00-22.00. Выстаўка навучэнцаў Навагрудскай ДШМ “Шэдэўры мастакоў вачыма юных навагрудчан”. Прэзентацыя выстаўкі - 15.30. (На тэрыторыі музея)
16.00-17.00. Творчы вечар паэтэсы Ніны Лістоты і барда Марыі Гаўрыленкі "Без гадзіны вершы і песні" (г.Мінск) (Літаратурна-музычны салон музея)
17.00-17.40. Інсцэніроўка па баладзе А.Міцкевіча “Пані Твардоўская” навучэнцаў Навагрудскага цэнтра пазашкольнай работы (Літаратурна-музычны салон музея)
18.30-22.00. Дэманстрацыя відэафільмаў пра А.Міцкевіча (Літаратурна-музычны салон музея)
І ў нас выпаў снег
11.05.2017 г. у Навагрудку выпала да 5 см. ападкаў.
Вось так выглядала тэрыторыя музея раніцай. За помнікам А.Міцкевічу дрэвы ў снежным покрыве.
Историко-краеведческая игра
29.04.2017 г. состоялась IV городская историко-краеведческая игра "Я этим городом храним", посвящённая Году Науки и 700-летию Новогрудской Православной Епархии.
В игре приняли участие 9 команд учреждений образования города. Старт был дан на площадке Дома-музея Адама Мицкевича, откуда команды направились по своим маршрутам.
В музее состоялось подведение итогов и награждение победителей.
Госці з Польшчы
21.04.2017 г. і 23.04.2017 г. Дом-музей наведалі члены Польскай палаты турызму і Польскага турыстычна-краязнаўчага таварыства (г.Ольштын) - разам каля 100 чалавек.
(19.04.2017 г.) Публікацыя пра дзеючую выстаўку "Бывай, мільянер!"
В.Зачотава. "Бывай, мільянер!" // Новае жыццё. 19.04.2017 г.
Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцінаў
18.04.2017 г. з гэтай нагоды ў эфіры Навагрудскага тэлебачання "Ново-ТВ" супрацоўнікі музея распавялі пра памятныя мясціны Навагрудка, звязаныя з імем Адама Міцкевіча.
Спасылка на відэа >>> https://youtu.be/roh7UyOelzk?list=PLE88B5DEBBECDF272&t=1300
Візіт дэлегацыі Рэспублікі Польшча
12.04.2017 г. Дом-музей наведала афіцыйная дэлегацыя Рэспублікі Польшча на чале са старшынёй польска-беларускай паламенцкой групы, членам Сейма Адамам Андрушкевічам.
( 08.04.2017 г.) У інфармацыйна-рэкламным часопісе "Международные выставки" у спецвыпуску "Турызм і адпачынак" (сакавік 2017 г.) апублікаваны рэкламны матэрыял нашага дома-музея.
( 05.04.2017 г.) Выйшла трэцяя выданне турыстычнага даведніка "Лучшее в Беларуси".
На старонках 172-179 паказаны турыстычныя аб'екты Навагрудка (тэкст і фота), у тым ліку Дом-музей Адама Міцкевіча.
Кнігу можна набыць у касе нашага музея.
31.03.2017 г.
У эфіры Навагрудскага тэлебачання ("Ново-ТВ") паказаны сюжэт аб дзеючай выстаўцы "Бывай, мільянер".
Спасылка на відэа >>>
https://youtu.be/DyABF7b6jI4?list=PLE88B5DEBBECDF272&t=1625
28.03.2017 г.
На тэрыторыі музея зацвілі першыя кветкі новай вясны - першацвет.
Выстаўка "Бывай, мільянер" (22.03. - 30.04.2017 г.)
Якія былі грошы ў 19-пач.21 стст. (расійскія, польскія, нямецкія акупацыйныя, савецкія, беларускія - паказаны арыгіналы банкнот), якія былі заработныя платы; што можна было купіць на адзін мільён і за меншую суму ў гэтыя перыяды нашай беларускай гісторыі? Усё гэты зможаце ўбачыць і пачытаць на выстаўцы. ЗАПРАШАЕМ!
Выстаўка прадастаўлена Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеем.
Віншуем з узнагародай
17.03.2017 г. на раённым сходзе па выніках работы ўстаноў культуры за 2016 год Дыплом у намінацыі "Лепшы музейны работнік 2016 года" атрымала Рыжкова Галіна Міхайлаўна, галоўны захавальнік фондаў. Граматамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі ўзнагароджаны Макар Яўген Аляксандравіч, старшы навуковы супрацоўнік і Хвенько Галіна Канстанцінаўна, наглядальнік.
ВІНШУЕМ!
17.03.2017 г. свой юбілей - 75 гадоў з дня нараджэння адзначыла былы дырэктар Дома-музея Адама Міцкевіча Усэнка Лілія Уладзіміраўна.
У час яе працы была праведзена рэканструкцыя сядзібы (1989-1990 гг.), якая набыла існуючы сёння выгляд.
На фота: віншаванне ад супрацоўнікаў музея.
11.03.2017 г. Артыкул пра традыцыйную сустрэчу напярэдадні Дня жанчын кіраўніцтва Навагрудскага райвыканкама з жанчынамі Навагрудчыны.
Пятрова А. Свята, якое заўсёды з намі // Новае жыццё. 11.03.2017 г.
Віншаванне з Днём жанчын
Традыцыйная сустрэча кіраўніцтва Навагрудскага райвыканкама з жанчынамі Навагрудчыны 07.03.2017 г. сёлета праходзіла ў Доме-музеі Адама Міцкевіча
СПАСЫЛКА на відэа -->
https://youtu.be/ta_EDtznb8Y?list=PLE88B5DEBBECDF272&t=333
Мы правялі эхкскурсію з элементамі тэатралізацыі, адбыўся канцэрт выкладчыкаў і вучняў Навагрудскай дзіцячай школы мастацтваў, святочны стол.
Канцэрт
ансамбля цымбалістаў Навагрудскай дзіцячай школы мастацтваў адбыўся ў доме-музеі Адама Міцкевіча 24.02.2017 года.
Кшыштаф Занусі наведаў музей
Знакаміты польскі кінарэжысёр і сцэнарыст Кшыштаф Занусі наведаў 23.02.2017 г. Дом-музей Адама Міцкевіча.
Дзень роднай мовы (21.02.2017 г.)
Вось некалькі запісаў з музейнай Кнігі водгукаў з падзякамі (Сакратарыят Савета Рэспублікі, пагранічнікі Інстытута пагранслужбы, студэнты ...) - гл. фота
(Фота можна павялічыць)
Узнагарода калектыву музея
10.02.2017 г. на раённым сходзе па выніках работы за 2016 год калектыў дома-музея ўзнагароджаны дыпломам і грашовай прэміяй.
Згодна рашэння Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта і прэзідыума Навагрудскага раённага Савета дэпутатаў калектыў "признан победителем среди организаций социально-культурной сферы в соревновании по социально-экономическому развитию Новогрудского района в 2016 году".
"Навагрудак у фатаграфіях"
09.02.2017 г. жыхар Навагрудка М.К.Касабукін, які доўгі час займаецца фатаграфаваннем роднага горада, прадаставіў прысутным уласныя работы, прадэманстраваў фота Навагрудка фатографаў ранейшага часу; цікава распавёў як мяняўся на яго вачах горад на працягу апошніх 50-ці гадоў.
"Беларустурыст" - інфармацыя пра дом-музей у каталогу падарожжаў
Кампанія "Беларустурыст" выдала каталог "Профтур-2017". Коллекция избранных путешествий".
Сярод апублікаваных падарожжаў распісаны (на паўстаронкі) і экскурсійны маршурт "Здесь слышно Мицкевича дыханье" з наведваннем нашага дома-музея Адама Міцкевіча.
Удзел у міжнароднай выстаўцы
02.02.2017 г. музей прыняў удзел у міжнароднай экскурсійна-турыстычнай выстаўцы "Прафтур-2017", якая праходзіла ў Палацы прафсаюзаў (г.Мінск).
Выстаўку арганізавала прадпрыемства "Беларустурыст". Яго генеральны дырэктар Людміла Сянькоўская, наведала наш музей восенню 2016 г.
Выстаўка "Прафтур-2017" была маштабная - экспазіцыя займала тры паверхі будынка. Удзельнічалі і замежныя партнёры "Беларустурыста" - Расія, Грузія, Балгарыя.
Выстаўка "Край светлых мрояў""
працуе да 15.02.2017 г. (Тэрмін, магчыма, будзе падоўжаны).
На выстаўцы экспануецца 14 карцін з фондаў музея.
Адкрыццё "Года навукі"
13.01.2017 г. музей прыняў удзел у мерапрыемстве "Урачыстае закрыццё "Года культуры" і адкрыццё "Года навукі", якое адбылося ў раённым Доме культуры.
Па выніках 2016 года музей наведала 21 348 чалавек, праведзена 513 экскурсій.
Нашы мерапрыемствы ў 2016 годзе - >>> ТУТ
Архіў навін:
<2016г.>
<2015г.>
<2014г.>
<2013г.>
<2012г.>
<2011г.>
<2010 г.>
<2009 г.>
<2008 г.>
<2007 г.>
<2006 г.> <2005 г.> <2004 г.>
<Галоўная старонка сайта>
|
|