Дом-музей Адама Мицкевича 2018 год - лучшее
ГАЛОЎНАЯ Адрас. Кантакты  POLSKI  ENGLISH ЦЕНЫ, услуги VIDEO МЫ Гісторыя музея Фота



 Адам Міцкевіч

БІЯГРАФІЯ
"PAN TADEUSZ"
"DZIADY" / "Дзяды"
WIERSZE / вершы

На беларускай мове:
"ПАН ТАДЭУШ"
-"СВІЦЯЗЬ", "ГРАЖЫНА"
САНЕТЫ

__Адам Міцкевіч пра Беларусь
__Вобраз Радзімы ў перапісцы А. Міцкевіча
__Помнікі А.Міцкевічу ў Навагрудку (гісторыя стварэння)
__Курган А.Міцкевіча ў Навагрудку
__Янка Купала ў музеі Адама Міцкевіча (1940 г.)


АРХІЎ НАВІН

ВЫСТАЎКІ, навіны 2018г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2017г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2016г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2015г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2014г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2013г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2012г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2011г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2010г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2009г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2008г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2007г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2006г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2005г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2004г.


*** Партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
***Міністэрства культуры
"""Навагрудскі райвыканкам">
***Архівы Рэспублікі Беларусь
***Газета "Новае жыццё" (г.Навагрудак)
Сайт "Гісторыя Навагрудка"

Ссылка на сайт в виде QR кода




>>> Дом-музей Адама Міцкевіча - лепшае за 2015, 2016, 2017 годы



Падзеі Дома-музея Адама Міцкевіча 2019 года - лепшае
Усе фота адкрываюцца ў большым фармаце.



Гасцямі музея былі Дзед Мароз і Снягурка
 Музей Адама Міцкевіча 2019  2019 г.- Музей Адама Міцкевіча 2019
2019 г. - Музей Адама Міцкевіча 2019 2.12.2019 г.(у час паездкі па Гродзенскай вобласці) музей наведалі Дзед Мароз і Снягурка. Сустракалі іх "Адам і Марыля".
Госці пазнаёміліся з экспазіцыяй музея, кінулі манеткі ў наш "Калодзеж жаданняў", здзівілісяі нашаму паддземныму пераходу і напісалі сваё навагодняе пажаданне ў нашу "Кнігу водгукаў".






Подарок от музея А.С.Пушкина "Болдино"

 Музей Адама Міцкевіча 2019  Музей Адама Міцкевіча 2019
(инф. 22.11.2019.) Дом-музей Адама Мицкевича получил в дар от государственного музея-заповедника А.С.Пушкина "Болдино" (Нижегородская область Российской Федерации) деревце липы. Высадили его сотрудники нашего музея.
Еще раньше коллеги из Болдино передали дому-музею книги произведений А.С.Пушкина, которые были там написаны. (Об этом есть публикация на сайте).
На фото, на заднем плане, за новой липкой видна и наша музейная липа возле беседки.



Удзел у канферэнцыі
 Музей Адама Міцкевіча 2019  Музей Адама Міцкевіча 2019
 Музей Адама Міцкевіча 2019 25.10.2019 г. у г.п. Карэлічы адбылася навукова-практычная канферэнцыя XIII Карэліцкія краязнаўчыя чытанні "Мінулае і сучаснасць Карэліцкага краю».
Дырэктар Дома-музея Адама Міцкевіча Мікалай Гайба выступіў з дакладам «Гісторыя вузкакалейнай чыгункі на Карэліччыне і Навагрудчыне».





Адзначылі 975-годдзе Навагрудка

 Музей Адама Міцкевіча 2019  Музей Адама Міцкевіча 2019
5 кастрычніка 2019 г. Навагрудак адзначыў 975-годдзе з дня першага ўспаміну ў дакументах. У Доме-музеі Адама Міцкевіча адбыўся літаратурна-музычны салон. Прайшоў творчы вечар паэтэсы Таццяны Яцук, выступленні паэтаў Міхаіла Зізюка, Святланы Абдулаевай, Аляксандра Гоцкі. Адбылася выстаўка прэзентацыя раённай газеты "Новае жыццё" з нагоды яе 80-годдзя. Завяршыла мерапрыемства выступленне ансамбля старадаўняй музыкі "Скуці энсэмбль" з горада Эльблонг Рэспублікі Польшча.



font color="#666633" face="Arial" size="3">Ганаровы медаль Дому-музею ад Фонда Тадэвуша Касцюшкі
 Музей Адама Міцкевіча 2019  Музей Адама Міцкевіча 2019
(22.09.2019.) Па хадайніцтву Брэсцкага міжраённага грамадскага аб'яднання імя Тадэвуша Касцюшкі дом-музей Адама Міцкевіча атрымаў медаль «У памяць Тадэвуша Касцюшкі» ад Фонда імя Тадэвуша Касцюшкі ў Кракаве.



Сустрэча са спадчынай
 Музей Адама Міцкевіча 2019  Музей Адама Міцкевіча 2019
28.08.2019. Дом-музей наведалі калегі з Літоўскай Рэспублікі: супрацоўнікі Рэтаўскага музея гісторыі культуры Агінскіх на чале з дырэктарам Вітасам Руткаускасам і Дома М.К.Чурлёніса ў Вільнюсе. Музей атрымаў у падарунак выдадзеныя ў Літве кнігі пра М.К.Агінскага. Літоўскія госці прадставілі ў музеі канцэртную праграму, адным з удзельнікаў якой быў праўнук літоўскага кампазітара і мастака Мікалоюса Чурлёніса піяніст Рокас Зубовас.



Намеснік Прэм'ер міністра Рэспублікі Беларусь наведаў Дом-музей Адама Міцкевіча  Музей Адама Міцкевіча 2019
15.08.2019 г. Прывабныя для турыстаў аб'екты павінны стаць пунктамі росту для раёнаў. Такое меркаванне выказаў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка на пасяджэнні міжведамаснага экспертна-каардынацыйнага савета па турызму пры Савеце Міністраў, якое прайшло ў Наваградку, у тым ліку з наведваннем Дома-музея Адама Міцкевіча.



Дом-музей Адама Мицкевича посетил зам. министра иностранных дел Республики Польша
 Музей Адама Міцкевіча 2019
11.07.2019 г. Дом-музей Адама Мицкевича посетил заместитель министра иностранных дел Республики Польша Мартин Пжыдач и сотрудники посольства этой страны в Республике Беларусь во главе с Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Польша Артуром Михальским.




Дом-музей Адама Мицкевича встретил эстафету "Пламя мира"
 Музей Адама Міцкевіча 2018
21 мая 2019 г. эстафета огня 2-х Европейских игр торжественно передана городу Новогрудку. Встреча огня и старт эстафеты прошли на площади имени Ленина. На один день Новогрудок стал центром одного из наиболее значимых и ярких спортивных событий. Маршрут эстафеты проходил через территорию усадьбы Дома-музея Адама Мицкевича. Здесь факелоносцев встретили "Адам и Мариля". Здесь же состоялась и церемония передачи факела.




"Ноч музеяў"
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018

 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018

 Музей Адама Міцкевіча 2018 18 мая 2018 г. у Міжнародны дзень музеяў у Доме-музеі Адама Міцкевіча прайшла "Ноч музеяў". Музей працаваў да 23.00.
Нас наведалі жыхары Навагрудка, і госці з Мінску, Баранавіч, Слонімскага раёна, Ліды. Усе яны азнаёміліся з экспазіцыяй музея, прынялі ўдзел у прэзентацыі выстаўкі "Адам Міцкевіч і Ігнат Дамейка - славутыя сыны Навагрудскай зямлі", у акцыі "Чытаем Міцкевіча разам", у віктарыне "Адысея Адама Міцкевіча".
Даволі цікавай была літаратурна-музычная імпрэза “Мне ўспамінаецца маленькі гарадок” - сустрэча з паэтэсай, членам Саюза пісьменнікаў Святланай Абдулаевай, у час якой свае вершы чыталі і прысутныя наведвальнікі.
На працягу дня ("Ночы музеяў") дэманстраваліся тэлефільмы пра Адама Міцкевіча і Навагрудак.


Выстаўка “Адам Міцкевіч і Ігнат Дамейка – славутыя сыны Навагрудскай зямлі”
 Музей Адама Міцкевіча 2019  Музей Адама Міцкевіча 2018
14.04.2019. На выстаўцы Вы зможаце ўбачыць, напэўна, самую поўную ў Беларусі калекцыю паштовых марак, якія прысвечаны нашым знакамітым землякам – звыш 100, якія былі выдадзены ў Беларусі, Польшчы, Расіі, Літве, ЗША, Чылі і іншых краінах. Акрамя паштовых марак, на выстаўцы прадстаўлена некалькі дзесяткаў паштовых канвертаў і паштовак, якія адлюстроўваюць мясціны, звязаныя з жыццём Адама Міцкевіча і Ігната Дамейкі.


Творчы вечар Міхаіла Касабукіна
 Музей Адама Міцкевіча 2019  Музей Адама Міцкевіча 2018 03.04.2019. у Доме-музеі Адама Міцкевіча адбыўся творчы вечар жыхара Навагрудка Міхаіла Касабукіна "Па вуліцы Міцкевіча з фотаапаратам". Міхаіл Кір'янавіч вось ужо амаль 50 гадоў фатаграфуе віды Навагрудка і краявіды Навагрудчыны.
На мультымедыйнай прэзентацыі гледачы ўбачылі забудову вуліцы Міцкевіча ў розныя часы, пачулі пра лёс многіх адміністрацыйных і грамадскіх будынкаў. Дарэчы, Міхаіл Касабукін і сам пражывае на вуліцы Міцкевіча


Прадстаўнікі турфірм Польшчы
 Музей Адама Міцкевіча 2018 22.03.2019. Дом-музей Адама Міцкевіча наведалі кіраўнікі, гіды і іншыя супрацоўнікі турыстычных фірм і агенцтваў з розных рэгіёнаў Рэспублікі Польшча: Варшава, Гданьск, Вроцлаў, Катавіцэ і іншых - звыш 40 чалавек.
Адбылася экскурсія па музеі і знаёмства з дзейнасцю музея.




Пасол Украіны наведаў Дом-музей Адама Міцкевіча
 Музей Адама Міцкевіча 2018 28.02.2019. Дом-музей Адама Міцкевіча наведалі супрацоўнікі пасольства Украіны на чале з Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Ігарам Кізімам, які пакінуў запіс у музейнай Кнізе водгукаў.

Іх прыезд быў звязаны з прэзентацыяй і ўрачыстай перадачай у дар Навагрудку факсімільнага выдання Лаўрышаўскага Евангелля, якое было выдадзена ў кіеўскім выдавецтве "Горобець".



 Музей Адама Міцкевіча 2019 (Інф. 02.02.2019) Турыстычная каммпанія ВІАПОЛЬ прыслала Падзяку Дому-музею Адама Міцкевіча "За плённае супрацоўніцтва ў 2018 - юбілейным годзе з дня нараджэння Адама Міцкевіча.

Шчыра дзякуем дырэктару Патаевай Галіне Рамуальдаўне і ўсім супрацоўнікам кампаніі "Віаполь" за шматгадовае плённае супрацоўніцтва.

(фота адкрываецца ў большым памеры)



«Пераклічка стагоддзяў: Адам Міцкевіч і Уладзімір Высоцкі»
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018
Пад такой назвай 17.01.2019 г. адбылася ў музеі канцэртная праграма. Гучалі творы А.Міцкевіча і У.Высоцкага ў выкананні гітарыста, лаўрэата міжнародных конкурсаў Аляксея Нежавец-Прывалава (г.Мінск) і старшыні Мінскага грамадскага цэнтра Высоцкага Івана Спосабава.


Падзеі Дома-музея Адама Міцкевіча 2018 года - лепшае
Усе фота адкрываюцца ў большым фармаце.


Музей адзначыў 220-годдзе з дня нараджэння Адама Міцкевіча
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018
24.12.2018. у Навагрудку адзначылі дзень нараджэння Адама Міцкевіча.
Ля помніка Адаму Міцкевічу прайшоў мітынг і ўскладанне кветак да помніка. Вітала ўдзельнікаў акцыі намеснік старшыні Навагрудскага райвыканкама Святлана Каралько.
У Доме-музеі Адама Міцкевіча была праведзена для гасцей інтэрактыўная (касцюміраваная) экскурсія і агляд кніжнай выстаўкі з фондаў музея, на якой былі паказаны кнігі з творамі Адама Міцкевіча ў перакладах на іншыя мовы (19 кніг), што пацвярджае значнасць творчасці нашага земляка. - літоўскую, латышскую, эстонскую, казахскую, азербайджанскую, фінскую, кашубскую, кітайскую, в'етнамскуюі інш.
Завяршылася мерапремства чытаннем удзельнікамі сустрэчы твораў Міцкевіча. Падрабязней(+ фота) - >> Газета "Новае жыццё"


"Светлым ценем Адама Міцкевіча"
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018

 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018
Пад такой назвай 21.12.2018. у музеі адбылася літаратурна-музычная праграма, прымеркаваная да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча. Прысутныя цёпла віталі вучняў СШ №5 Уладзіславу Шляхціцаву, якая чытала ў арыгінале творы Адама Міцкевіча і Юлію Раманюк, якая стварыла на скрыпцы музычны фон. Сваім прафесійным майстэрствам парадавалі артысты Гродзенскай абласной філармоніі: Ірына Курбан (фартэпіяна), Алеся Блатуціна (цымбалы), Юлія Анеп (баян), Ангеліна Белановіч (вакал), харэаграфічны дуэт "Энігма".
Чытаць далей (+ фота і відэа) - >> Газета "Новае жыццё"


Урачысты прыём кіраўніцтвам райвыканкама з нагоды Дня маці
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018
адбыўся ў музеі 14.10.2018 г. На мерапрыемства былі запрошаны прадстаўнікі працоўных дынастый, якія працуюць у розных сферах дзейнасці.


Нашчадкі Ігнація Дамейкі ў музеі
 Музей Адама Міцкевіча 2018 Дом-музей наведалі прамыя нашчадкі ўраджэнца Навагрудчыны, сябра Адама Міцкевіча Ігнація Дамейкі. Яго прапраўнучка Пас Дамейка, яе дзеці і ўнук, якія жывуць сёння ў Аўстраліі.

Госці пазнаёміліся з экспазіцыяй музея, а Джэймс Дамейка нават выканаў на раялі для прысутных некалькі віртуозных кампазіцый.



Першае міжнароднае свята паэзіі
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018
 Музей Адама Міцкевіча 2018 Свята адбылося 5-7.10.2018 г. і было прымеркавана да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча.
У Доме-музеі адбылася літаратурна-музычная імпрэза "Музы Адама Міцкевіча, акцыя "Чытаем Міцкевіча разам", падвядзенне вынікаў конкурса "Прысвячэнне Песняру", дэманстрацыя мастацкага фільма "Пан Тадэвуш" (1928 г.).

Больш фатаграфій з музейных мерапрыемстваў глядзіце тут >>> сайт газеты "Новае жыццё"


"Адам Міцкевіч - асоба, непадуладнкая часу"
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018
Пад такой назвай 05.10.2018 г. адбылася навукова-практычная канферэнцыя, якую арганізаваў і правёў Дом-музей Адама Міцкевіча ў рамках Першага міжнароднага свята паэзіі "О Навагрудскі край - мой родны дом..."
У ліку ўдзельнікаў выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, музейныя работнікі, краязнаўцы.

Больш фатаграфій з канферэнцыі глядзіце тут >>> сайт газеты "Новае жыццё"


Праграма Першага міжнароднага свята ў Навагрудку "О, Навагрудскі край - мой родны дом..." да юбілею Адама Міцкевіча >>>

Паэтычная гасцёўня"
 Музей Адама Міцкевіча 2018 28.09.2018. у доме-музеі адбылася паэтычная вечарына, прымеркаваная да Дня сталых людзей.

Удзельнікі вечарыны чыталі ўласныя вершы, слухалі выступленне хору ветэранаў "Радасць", частаваліся гарбатай.
Вечарына прайшла ў цёплай і творчай атмасферы.





Баль у доме Міцкевічаў
 Музей Адама Міцкевіча 2018
15.09.2018. у Доме-музеі адбыўся баль у стылі баляў 19-га стагоддзя.

Чытыць рэпартаж на сайце газеты "Новае жыццё" >>> """Газета "Новае жыццё">







Выстаўка ўдзельнікаў пленэра
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018

Музей Адама Міцкевіча 2018 Музей Адама Міцкевіча 2018
26.08.2018. адбылася прэзентацыя выстаўкі "Закаханы ў Беларусь" беларускіх мастакоў з Мінска, Гродна, Віцебска, Полацка, Заслаўя, Навагрудка, якія напярэдадні тыдзень працавалі на пленэры на Навагрудчыне. Прадстаўлены як вынікі пленэра, так і работы мастакоў з уласнага архіва. Выстаўка праходзіць у памяць ураджэнца Навагрудчыны мастака Віктара Сташчанюка (1933-2007 гг.).

(Фота адкрываюцца ў большым фармаце).

Для наведвальнікаў - музычныя імпрэзы
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018

Музей Адама Міцкевіча 2018 28.07.2018. На тэрыторыі Дома-музея Адама Міцкевіча работнікі Уселюбскага сельскага Дома культуры прадставілі для наведвальнікаў канцэртную праграму і анімацыйную гульню "Навагрудскія пацехі".
Канцэртную праграму паслухалі і паўдзельнічалі ў гульні дзве групы наведвальнікаў музея - беларускія студэнты і турысты з Латвіі. Па іх словах, гэта было для іх нечакана і вельмі спадабалася.

(Фота адкрываюцца ў большым фармаце).



Выстаўка жывапісу Кастуся Качана "Мая Навагрудчына"
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018
18.07.2018. Аўтар выстаўкі член Саюза мастакоў Беларусі Кастусь Качан, які нарадзіўся ў в.Лаўрышава на Навагрудчыне. Тут яму асабліва плённа працуецца, бо прыцягвае моцная энергетыка гэтай зямлі і тысячагадовая гісторыя нашага краю. Гэтая выстаўка дасць наведвальнікам музея магчымасць здзейсніць падарожжа ў гісторыю горада з яго вуліцамі і храмамі, адчуць, каларыт жыцця вясковага чалавека, зірнуць вачыма мастака на прыгажосць прыроды Навагрудчыны.
Выстаўка працуе з 18 ліпеня да 31 жніўня



Песні Радзімы
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018

Музей Адама Міцкевіча 2018 29.06.2018. У акцыі, прысвечанай Дню Незалежнасці і 220-годдзю Адама Міцкевіча выкладчыкі і навучэнцы Навагрудскай школы мастацтваў правялші каля Дома-музея Адама Міцкевіча канцэрту і пленэр навучэнцаў школы. (14.00.-16.00).

Канцэрт паслухалі і паўдзельнічалі ў ім тры турыстычныя групы з Рэспублікі Польшча.


Фотарэпартаж з "ночы музеяў" у Доме-музеі Адама Міцкевіча
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018

 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018

 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018
18.05.2018. музей працаваў з 9.00 да 23.00

Чытайце падрабязней
- на сайце mickiewicz.museum.by>
- на сайце газеты "Новае жыццё"

Фатаграфіі можна павялічыць



Ежегодная праздничная встреча руководства райисполкома с женщинами в канун 8 марта состоялась в Новогрудке
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018 Мікалай Гайба

 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018 Мікалай Гайба 07.03.2018 г. На ежегодную праздничную встречу руководства района, приуроченную к Международному женскому дню, которая прошла 7 марта в Доме-музее Адама Мицкевича г. Новогрудка, были приглашены 27 женщин, активных участниц общественно-политической жизни района.

>>> Читать далее на сайте газеты "Новае жыццё"


Даведнік "Навагрудскі край"
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018

 Музей Адама Міцкевіча 2018 Даведнік "Навагрудскі край" на беларускай, англійскай, польскай мовах выдадзены па замове Навагрудскага райвыканкама.
Аўтар тэксту Мікалай Гайба (дырэктар музея), фота: Віталь Раковіч, Аляксей Раковіч, Галіна Ламако. Фота можна павялічыць Больш фота ТУТ >>>
(02.03.2018.)




Прэзентацыя музея
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018 Мікалай Гайба 16.02.2018 г. Дом-музей прадставіў выстаўку "Гісторыя сядзібы і музея Адама Міцкевіча" на раённым сходзе па падвядзенню вынікаў работы за 2017 год, які прайшоў у Навагрудскім цэнтры культуры і народнай творчасці.


Сустрэча-рэквіем у памяць Барыса Кіта
 Музей Адама Міцкевіча 2018 Мікалай Гайба  Музей Адама Міцкевіча 2018 Мікалай Гайба 3.02.2018 г. у музейным пакоі імя Б.У.Кіта сярэдняй школы № 1 г.Навагрудка адбылася сустрэча-рэквіем з нагоды смерці 01.02.2018 г. Барыса Уладзіміравіча Кіта - выпускніка Наваградскай беларускай гімназіі, яе дырэктара, вучонага ў галіне астранаўтыкі, ганаровага грамадзяніна Навагрудка.
Дырэктар Дома-музея Адама Міцкевіча Мікалай Гайба распавёў прысутным аб наведванні Б.Кітам Навагрудчыны, аб сваіх сустрэчах з ім, перадаў школе кнігу Лідзіі Савік "Космас беларуса" і некалькі фотаздымкаў аб тых падзеях.

Падрабязней чытаць (+фота) на сайце газеты >>> Газета "Новае жыццё"

Публікацыі ў СМІ
 Музей Адама Міцкевіча 2018 Мікалай Гайба  Музей Адама Міцкевіча 2018 Мікалай Гайба

Н.Кур'ян. Юбілейны год славутага земляка / Інтэрв'ю з дырэктарам музея М.П.Гайбам // Новае жыццё. - 27.01.2018.

Канцэрт у Доме-музеі
 Музей Адама Міцкевіча 2017 М.Касабукін  Музей Адама Міцкевіча 2017 М.Касабукін

 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018
26.01.2018 У Доме-музеі прайшоў канцэрт, прымеркаваны Міжнароднаму дню памяці ахвяраў Халакоста і сусветнай ініцыятыве "Мы памятаем" з удзелам музыкантаў Асацыяцыі іўдзейска-хрысціянскага дыялога "Шомер-интернешнл" (г.Гродна). Кіраўнік Яўгеній Калодзін. Гучалі творы класічных аўтараў (Ф.Шапэна, І.-С.Баха, М.Паганіні і інш.), а таксама яўрэйскія мелодыі.







Hosted by uCoz
Інфармацыя аб музеі



АДРЕС:Гродненская область,
231400 г.Новогрудок, улица Ленина,1
ТЕЛЕФОНЫ: (01597) 232-67 (директор),
242-43 (главный бухгалтер, научные сотрудники),
243-40 (гл.хранитель фондов, касса-заказ экскурсий)


Добавить ссылку на страницу в:

Творы А.Міцкевіча ў перакладзе на бел. мову:
ПАН ТАДЭУШ
"СВІЦЯЗЬ", "ГРАЖЫНА"
САНЕТЫ
ГАЛОЎНАЯ Адрас. Кантакты POLSKI  ENGLISH Цены, услуги МЫ Гісторыя музея Фота
(с) Мікалай Гайба (Mikalai Haiba = Nikolai Gaiba) 2004-2019.
Каталог TUT.BY

Hosted by uCoz