Падзеі 2017 года
Усе фота адкрываюцца ў большым фармаце.
1 - Дом-музей стаў пераможцам у сацыяльна-эканамічным спаборніцтве па выніках 2016 года.
2 - 02.02.2017 г. музей прыняў удзел у міжнароднай экскурсійна-турыстычнай выстаўцы "Прафтур-2017", якая праходзіла ў Палацы прафсаюзаў (г.Мінск).
3 - 23.02.2017 г. музей наведаў знакаміты польскі кінарэжысёр і сцэнарыст Кшыштаф Занусі.
Пісар В. Навагрудак наведаў Кшыштаф Занусі // Новае жыццё.25.02.2017 г.
4 - Традыцыйная сустрэча кіраўніцтва Навагрудскага райвыканкама з жанчынамі Навагрудчыны 07.03.2017г. сёлета праходзіла ў Доме-музеі Адама Міцкевіча
Спасылка на відэа --https://youtu.be/ta_EDtznb8Y?list=PLE88B5DEBBECDF272&t=333
Пятрова А. Свята, якое заўсёды з намі // Новае жыццё. 11.03.2017 г.
5 - 18.05.2017 г. у Доме-музеі прайшлі мерапрыемствы з нагоды Міжнароднага дня музеяў.
Ганцэвіч А., Пісар В. Край, багаты гісторыяй і талентамі // Новае жыццё. - 20.05.2017.
Сюжэт у эфіры тэлеканала "Ново-ТВ" 19.05.2017.
6 - 02.08.2017 г. музей наведалі прамыя нашчадкі Ігнація Дамейка, якія прыехалі з Чылі, ЗША і Аўстраліі.
Андрэева А. З павагай да мінулага // Новае жыццё. 09.08.2017.
Белы А. Як наш зямляк Ігнат Дамейка стаў нацыянальным героем Чылі // Заря. 08.08.2017.
7 - 03.09.2017 г. музей сумесна з раённай бібліятэкай арганізаваў і правёў у г.п. Любча Навагрудскага раёна гістарычна-краязнаўчыя чытанні, прысвечаныя 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і 405-годдзю адкрыцця Любчанскай друкарні.
8 - 09.09.2017 г. праведзена літаратурна-музычная вечарына, прысвечаная 25-годдзю з часу адкрыцця ў сучасным выглядзе Дома-музея і 200-годдзю з часу заснавання Таварыства філаматаў.
Сюжэт на навагрудскім тэлебачанні "Ново-ТВ" - https://youtu.be/yZCHB-NX14Y?list=PLE88B5DEBBECDF272&t=1105
Пісар В. І гучалі песні філаматаў і філарэтаў // Новае жыццё. 13.09.2017.
Падзеі 2016 года.
Усе фота адкрываюцца ў большым фармаце.
Лісты-падзякі ад турыстычнай кампаніі «Віаполь», Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра, Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы.
У 2016 г. Дом-музей наведалі 9 943 замежных турыста, што склала 48,4% усіх наведвальнікаў.
На фота: турысты з Францыі ля мадэлі помніка Адаму Міцкевічу ў Парыжы.
У маі 2016 г. у музеі дэманстравалася выстава з Пасольства Італіі «Эмілія-Рамана: зямлястаянне», якая расказала пра землятрус 2012 года ў гарадах паўночнай часткі Італіі, якія ў свой час наведваў Адам Міцкевіч.
26 мая 2016 г. адбыліся мерапрыемствы, прымеркаваныя да 85-гадавіны адкрыцця Кургана Бессмяротнасці ў гонар Адама Міцкевіча.
1-2 кастрычніка музей прыняў удзел у рабоце ІІІ Нацыянальнага форуму "Музеі Беларусі" ў г.Магілёў.
Мы прадставілі выстаўку аб гісторыі музея, аб ушанаванні памяці А.Міцкевіча ў Беларусі. Было шмат наведвальнікаў, былі цікавыя прэзентацыі і карысныя сустрэчы. Музею ўручаны дыплом за ўдзел у Нацыянальным форуме.
На працягу 2016 года працягваліся нашы традыцыйныя “Навагрудскія паэтычныя сустрэчы”.
2015 год
Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы перадало ў фонды музея зборнікі паэзіі Адама Міцкевіча
Выставка "Пророк своего времени. Адам Мицкевич. Иллюстрации и медальоны" из собрания Польского исторического и литературного общества в Париже
(Выставка работала с 11.07.2015 г. до 17.12.2015 г.)
"
В рамках выставки в доме-музее Адама Мицкевича в Новогрудке было представлено 24 экспоната из коллекции музея Адама Мицкевича в Париже, в том числе 16 оригинальных гравюр к произведениям Мицкевича , а также выставлены работы современного художника Виктора Альшевского: копия портрета Марии Шимановской кисти Валентия Ваньковича и его авторская картина «Путь Мицкевича», которая украшает кабинет посла Италии в Беларуси.
12 верасня 2015 г. у Доме-музеі прайшоў баль у стылі 19 стагоддзя. У балі ўдзельнічалі сябры клуба культурна-гістарычнай рэканструкцыі "Паўночная вежа" (г.Віцебск), а таксама клубаў "Барысаўская мыза" і "Дзядзюшкін ларнет" (г.Барысаў)
Прэзентацыі кніг 2.10.2014 г. Дом-музей правёў літаратурна-музычную вечарыну, дзе былі прэзентаваны кнігі "Анталогія беларускай паэзіі" і "Анталогія польскай паэзіі", выдадзеныя ў Варшаве ў 2013 г. Адным з выдаўцоў кнігі "Размовы з паэзіяй" стаў Дом-музей Адама Міцкевіча.
(Усе фота можна павялічыць па кліку)
Музей на ІІ Нацыянальным форуме "Музеі Беларусі" 26.09.2014 г. - 27.09.2014 г. у час работы форума ў г.Гомель наш музей прадаставіў выстаўку аб жыцці і творчасці Адама Міцкевіча, друкаваную прадукцыю, а на дэманстрацыйнай пляцоўцы форума і на экспазіцыі знаёміў наведвальнікаў з 3-D віртуальным турам па музеі.
Юбілей музея 13-14 верасня 2013 г. Дом-музей Адама Міцкевіча адзначыў свой юбілей - 75 гадоў з часу адкрыцця. Мы прэзентавалі новыя выстаўкі, быў канцэрт класічнай музыкі, выступленне тэатра "Зьніч" Белдзяржфілармоніі.
12-14 кастрычніка 2012 г. Дом-музей А.Міцкевіча прыняў удзел у рабоце Першага Нацыянальнага форума "Музеі Беларусі", які праходзіў у г.Гродна.
- Музей прадставіў сябе на форуме асобнай экспазіцыйнай пляцоўкай.
-Па выніках праведзенага ў рамках форуму конкурса "Музеі беларусі - трэцяму тысячагоддзю" Дом-музей А.Міцкевіча стаў адным з пераможцаў у намінацыі "Лепшае музейнае выданне".
Інфармацыя аб музеі
АДРЕС:Гродненская область,
231400 г.Новогрудок, улица Ленина,1
ТЕЛЕФОНЫ:
(01597) 232-67 (директор),
242-43 (главный бухгалтер, научные сотрудники),
243-40 (гл.хранитель фондов, касса-заказ экскурсий)