Дом-музей Адама Мицкевича
ГАЛОЎНАЯ Адрас. Кантакты  POLSKI  ENGLISH ЦЕНЫ, услуги VIDEO МЫ Гісторыя музея Фота
Адам Міцкевіч: 1798-1855

БІЯГРАФІЯ

"PAN TADEUSZ"

"DZIADY" / "Дзяды"

WIERSZE / вершы

На бел. мове:
"ПАН ТАДЭУШ"

"СВІЦЯЗЬ", "ГРАЖЫНА"

САНЕТЫ


__Адам Міцкевіч пра Беларусь

__ЗАВОССЕ як месца нараджэння А.Міцкевіча
__Вобраз Радзімы ў перапісцы А. Міцкевіча
__Помнікі А.Міцкевічу ў Навагрудку (гісторыя стварэння)
__Курган А.Міцкевіча ў Навагрудку
__Янка Купала ў музеі Адама Міцкевіча (1940 г.)

АРХІЎ НАВІН

ВЫСТАЎКІ, навіны 2012г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2011г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2010г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2009г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2008г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2007г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2006г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2005г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2004г.
*** Сайт па гісторыі Навагрудка


*** Партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
***Міністэрства культуры
***Архівы Рэспублікі Беларусь
Поиск: на

75 гадоў з дня адкрыцця музея,
215 гадоў з дня нараджэння Адама Міцкевіча


У дзень нараджэння Адама Міцкевіча

24 снежня 2013 г. у 215-ю гадавіну з дня нараджэння Адама Міцкевіча музей прадставіў сваю літаратурна-музычную кампазіцыю аб жыцці і творчасці нашага славутага земляка. (Фота можна павялічыць па кліку левай кнопкі "мышкі")

Былі ўзнагароджаны памятнымі сувенірамі пераможцы віктарыны, якую арганізаваў музей да юбілею А.Міцкевіча.


VIDEO (пачатак з 06 мінуты эфіра)


Здымкі тэлекампаніі "Ново-ТВ" ("Навагрудскае тэлебачанне").



АРТЫКУЛЫ ДА ЮБІЛЕЮ МУЗЕЯ (газеты "Новае жыццё", "Перспектива", "Культура", "Звязда", "Гродзенская праўда", часопіс "Алеся")

"Браць у рукі пяро дзеля забаўкі нельга..." (інтэрв'ю 28.12.2013г.)
"Дом-музей Адама Міцкевіча ў нашым горадзе адзін з вядомых і самых наведваемых культурных устаноў раёна. Ужо больш за трынаццаць гадоў яго ўзначальвае М.П. Гайба. Гэта гісторык, даследчык і ўвогуле незвычайна творчы чалавек. З ім і павялі размову аб музеі, Міцкевічы, мінулым і сучаснасці". <...>

>>> Інтэрв'ю з дырэктарам музея М.П.Гайба ў газеце "Новае жыццё" (г.Навагрудак)


"Завітайце да Міцкевіча" (інтэрв'ю - 28.12.2013 г.)

"Мiнулы год выдаўся багатым на юбiлейныя даты. Так, у аўторак споўнiлася 215 гадоў з дня нараджэння Адама Мiцкевiча. А восенню адзначылi 75-годдзе Дома-музея паэта ў Навагрудку. Яго дырэктар Мiкалай Гайба распавёў, як ствараўся, наколькi запатрабаваны музей i хто больш за ўсiх шануе родныя мясцiны паэта". <...>

>>> Інтэрв'ю з дырэктарам музея М.П.Гайба ў рэгіянальнай газеце "Перспектива" (г.Гродна)



"Майстар-клас ад дырэктара музея" (інтэрв'ю 13.09.2013 г.)
>>>"У гэтым доме паэт правёў дзіцячыя гады. Бацькоўская хаціна гарэла, была ўзноўлена на старым падмурку і сагрэта сэрцамі мясцовых музейшчыкаў...
Не ўсё з інфраструктуры даведзена да ладу, і статус “горад-музей” пакуль не мае афіцыйнага падмацавання, але неаспрэчна адно: Музей Міцкевіча — адна з наведваемых культурных устаноў раённага цэнтра...". <...>


>>> Інтэрв'ю з дырэктарам музея М.П.Гайба ў рэспубліканскай газеце "Культура" (г.Мінск)


"Тут ён раскрыў крылы..." (інтэрв'ю 11.09.2013 г.)
>>> "11 верасня спаўняецца 75 гадоў з часу адкрыцця Дома-музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку — першай музейнай установы ў Беларусі, прысвечанай канкрэтнай асобе. З гэтай нагоды на пытанні «Звязды» адказвае дырэктар музея, аўтар шматлікіх кніг і артыкулаў пра гісторыю Навагрудчыны і яе славутых ураджэнцаў Мікалай ГАЙБА. ". <...>


>>> Інтэрв'ю з дырэктарам музея М.П.Гайба ў рэспубліканскай газеце "Звязда" (г.Мінск)


"Чтобы понять поэта, нужно побывать на его родине..." (18.09.2013 г.)

>"Дом-музей Адама Мицкевича в Новогрудке отметил свой юбилей – 75 лет со дня открытия.
>>> Символично, что первый в мире музей Адама Мицкевича появился в бывшей столице Великого княжества Литовского. Своим поэта считают и белорусы, и поляки, и литовцы, – народы, которые входили в состав Речи Посполитой. Адам Мицкевич еще при жизни приобрел мировую славу.". <...>

>>> Артыкул у абласной газеце "Гродзенская праўда" (г.Гродна)


"Дом-музей Адама Міцкевіча" (28.12.2013 г.)

>>>"Штогод музей наведвае 22 тысячы чалавек, і кожны шосты – з-за мяжы, большасць – з Польшчы. Тут працуе ўсяго 2 навуковыя супрацоўнікі, захавальнік фондаў і дырэктар – Мікалай Паўлавіч Гайба, глыбокі даследчык жыцця і творчасці Адама Міцкевіча, аўтар кнігі «Сэрцу мілая Айчына». Яны праводзяць у год каля 500 экскурсій на беларускай, польскай, рускай і англійскай мовах,". <...>


>>> Артыкул у рэспубліканскім часопісе "Алеся"


Асветніцкі праект у Навагрудку

22.11.2013 г. адбылася традыцыйная сустрэча Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” і яго кіраўніка маэстра Міхаіла Фінберга з жыхарамі Навагрудчыны.
Канцэртныя выступленні былі прысвечаны 215-й гадавіне з дня нараджэння Адама Міцкевіча. Выступленні аркестра адбыліся ў залах Навагрудскай дзіцячай школы мастацтваў і ў раённым Доме культуры.
Падрабязней чытайце - >>> на сайце Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра (Фінберг)



Мастацкая выстаўка "Паэту - Нёманскі вянок"

З 1.11.2013 г. у музеі экспануецца калектыўная мастацкая выстаўка (жывапіс, графіка, скульптура) "Паэту - Нёманскі вянок", прымеркаваная да 215-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча.
Аўтары: Гоманаў Леанід, Ладуцька Фёдар, Лычкоўскі Андрэй, Мішчанка Мікалай, Філіповіч Алесь, Філіповіч Яраслаў, Шунейка Яўген, Эльяшэвіч Марына.

У час прэзентацыі выстаўкі аўтарамі была падаравана музею кніга - "Pisma Adama Mickiewicza. Tom VIII. - Warszawa, 1858. - лекцыі Адама Міцкевіча ў Каледж Дэ Франс 1841-1843 гг.

--На фота (злева): артыкул аб выстаўцы ў навагрудскай раённай газеце "Новае жыццё" (09.11.2013 г.) >>>клікні на фота
--Артыкул "У навагрудскай "падземцы"" пра адкрыццё выставы і аўтараў - >>> на сайце праекта "Выток Нёмана - выток духоўнасці"



215-летию Адама Мицкевича посвящается
2 октября 2013 года в районном Доме культуры состоялась творческая встреча, посвященная 215-летию со дня рождения Адама Мицкевича.
В программе:
- концерт «Мелодыі Навагрудскага краю» (ГУО «Новогрудская детская школа искусств»), - спектакль по мотивам поэзии А.Мицкевича «Огненный жар любви» (театр «ZGRYZ», г.Сувалки, РП).

Участники делегации во главе со старостой Сувалок посетили наш музей, где обсудили планы дальнейшего сотрудничества с музеем.



Фотавыстаўка "Помнікі А.Міцкевічу ў свеце"

З 13.09.2013 г. у музеі працуюць выстаўкі:
- Фотавыстаўка "Помнікі А.Міцкевічу ў свеце">, на якой прадстаўлена 30 фатаграфій помнікаў, якія ўстаноўлены ў гарадах Беларусі, Польшчы, Літвы, Украіны, Расіі, Чэхіі, Германіі, Францыі.

ЮБІЛЕЙ МУЗЕЯ
13-14 верасня 2013 г. Дом-музей Адама Міцкевіча адзначыў свой юбілей - 75 гадоў з часу адкрыцця. Мы прэзентавалі новыя выстаўкі, быў канцэрт класічнай музыкі, выступленне тэатра "Зьніч" Белдзяржфілармоніі, былі віншаванні і падарункі.

Смотрите видеосюжет телеканала ОНТ:

Фотаальбом юбілейных мерапрыемстваў глядзіце на нашай старонцы ў Фэйсбуку - >>> ЮБІЛЕЙ: Дому-музею Адама Міцкевіча 75 гадоў
Дзякуем усім за віншаванні! :-)



"Kraj lat dziecinnych"

09.08. - 09.09.2013 г.

З нагоды 75-годдзя з часу адкрыцця дома-музея прадстаўляем свой чарговы праект - мастацкую выстаўку з фондаў музея, на якой гладачы могуць пазнаёміцца з выявамі Навагрудка.

На выстаўцы экспануюцца творы мастакоў Напалеона Орды, Кастуся Качана, Віктара Залаціліна, Аляксея Будзейкі, Уладзіміра Грэка, Вольгі Раманоўскай і фатографаў Віталя Раковіча і Ігара Пешахонава-Міцкевіча.

Клікні на фота






Конкурс “Прысвячэнні Песняру” да 215-годдзя з дня нараджэння А.Міцкевіча


Ты нарадзіўся ў сэрцы Беларусі.
Тваёю першай нянькаю былі
Яе паданні, што наўкол жылі,
Яе напеў, якім звінелі гуслі…
Суровы краю лёс цябе прымусіў
Пець не на мове роднае зямлі,
Але, вялікі і ў любві і ў скрусе,
Ты стаў і вечнай славай Беларусі !

Ніл Гілевіч “Санет Адаму Міцкевічу”.



24 снежня спаўняецца 215 гадоў вялікаму навагрудчаніну Адаму Міцкевічу. Ён быў любячым сынам. Чытаючы яго творы, яго лісты, успаміны аб ім сучаснікаў, здаецца, не было ў яго жыцці ні аднаго дня, каб ён не ўспамінаў Радзіму. Колькі любові, болю, тугі ў словах яго прызнання: “І вечна сняцца мне Навагрудак і Туганавічы…”

З нагоды 215-годдзя з дня нараджэння паэта ў Доме-музеі Адама Міцкевіча ажыццяўляецца некалькі праектаў, а таксама праводзіцца конкурс “Прысвячэнні Песняру”. Прыняць ўдзел у конкурсе можа кожны ахвотны. Для ўдзелу неабходна да 1 верасня 2013 года даслаць свае работы:


- літаратурныя творы (вершаваныя, празаічныя);
- пераклады (творы паэта на іншыя мовы);
- малюнкі;
- фотаздымкі.

Усе работы павінны быць адрасаваны ці прысвечаны Адаму Міцкевічу. Творы дасылаюцца ў рукапісным, друкаваным ці электронным варыянце на электронны адрас музея gaiba@tut.by, mickiewicz@tyt.by або на паштовую скрыню: 231400, г. Навагрудак, вул. Леніна, 1.
Абавязкова пазначце, калі ласка, звесткі пра сябе: імя і прозвішча, род заняткаў, кантактныя дадзеныя (адрас і тэлефон, электронны адрас).

Інфармацыя аб музеі

>>> ВІРТУАЛЬНЫ 3D-tur па музею
Каментарыі па віртуальнаму туру >>> ТУТ


Дом-музей А.Мiцкевiча на >>>


МУЗЕЙ ПРАЦУЕ:
аўторак-нядзеля: 9.00-18.00,
без перапынку на абед.
Выхадны дзень: панядзелак, а таксама дні дзяржаўных святаў.

Тэлефон для заказа экскурсій (каса музея): (8-01597) 243 -40.
Экскурсіі праводзім на беларускай, рускай, польскай і англійскай мовах.
E-mail: gaiba@tut.by, mickiewicz@tut.by

Прыём грамадзян



ОБРАТНАЯ СВЯЗЬ С МУЗЕЕМ
Ваше имя
Ваш e-mail
Ваше сообщениe
Число на картинке
Ваше сообщение придет на электронную почту музея.

АНОНС






АДРЕС:Гродненская область,
231400 г.Новогрудок, улица Ленина,1
ТЕЛЕФОНЫ: (01597) 232-67 (директор),
242-43 (главный бухгалтер, научные сотрудники),
243-40 (гл.хранитель фондов, касса-заказ экскурсий)

Вы можете перевести эту страницу на другой язык:

Понравилась страница - поделись с друзьями

Творы А.Міцкевіча ў перакладзе на бел. мову:
ПАН ТАДЭУШ
"СВІЦЯЗЬ", "ГРАЖЫНА"
САНЕТЫ
ГАЛОЎНАЯ Адрас. Кантакты POLSKI  ENGLISH Цены, услуги МЫ Гісторыя музея Фота

© Николай Гайба (Mikalai Haiba = Nikolai Gaiba) 2004-2013. При использовании материалов сайта необходима ссылка на музей (или гипперссылка).
Сколько дней блогу Результаты антивирусного сканирования
Hosted by uCoz