31.01.2012 г. (аўторак) прэзентацыя кнігі паэзіі Марыі Дабжынскай "Strofy Nowogrodzkie". Пачатак у 15.00. Уваход свабодны.
ЛЕТАПІС ПАДЗЕЙ 2012 г.
Творчая сустрэча 21.01.2012 г. у музеі адбылася прэзентацыя кнігі дырэктара музея М.П.Гайба "Сэрцу мілая Айчына: вобраз Радзімы ў жыці і творчасці Адама Міцкевіча".
Навагодні настрой Навагрудскі райвыканкам аб'явіў конкурс на лепшае афармленне адміністрацыйных будынкаў і ўстаноў. Дом-музей Адама Міцкевіча быў прызнаны адным з лепшых у намінацыі "Навагодні настрой" з уручэннем адпаведнага дыплома :)
Прэзентацыя мастацкай выстаўкі 10.01.2012 г. адбылася прэзентацыя мастацкай выстаўкі навучэнцаў Навагрудскай дзіцячай школы мастацтваў. Пасля экскурсіі па музеі і наведвання выстаўкі, у літаратурна-музычным салоне адбыўся невялікі канцэрт выкладчыкаў і навучэнцаў ДШМ.
Новая кніга пра Адама Міцкевіча
Напрыканцы 2011 года выйшла з друку кніга дырэктара Дома-музея Адама Міцкевіча Мікалая Гайба "Сэрцу мілая Айчына: Вобраз Радзімы ў жыцці і творчасці Адама Міцкевіча" - Баранавічы, БелАніГал, 2011. - 112 с. Тыраж - 1000 экз.
Аўтар на падставе архіўных матэрыялаў, апублікаванай дакументальнай, мемуарнай і навуковай літаратуры раскрывае сувязь Адама Міцкевіча з родным краем. Упершыню даецца разгорнутая характарыстыка г.Навагрудка ў першай чвэрці 19 ст. У кнізе шырока прадстаўлены творы А.Міцкевіча і яго карэспандэнцыя. Апублікавана 67 фатаграфій. (Цвёрдыя вокладкі).
Па пытаннях набыцця кнігі звяртайцеся да аўтара -
gaiba@tut.by