Дом-музей Адама Мицкевича Новости Выставки 2018 г., Николай Гайба, Новогрудок
ГАЛОЎНАЯ Адрас. Кантакты Historia, ceny (Polski) Цэны, паслугі VIDEOМЫ Гісторыя музея Фота Аўтографы

Адам Міцкевіч: 1798-1855 гг.
 Адам Міцкевіч

БІЯГРАФІЯ
"PAN TADEUSZ"
"DZIADY" / "Дзяды"
WIERSZE / вершы

На беларускай мове:
"ПАН ТАДЭУШ"
-"СВІЦЯЗЬ", "ГРАЖЫНА"
САНЕТЫ

__Адам Міцкевіч пра Беларусь
__Завоссе як месца нараджэння А.Міцкевіча
__Вобраз Радзімы ў перапісцы А. Міцкевіча
__Помнікі А.Міцкевічу ў Навагрудку (гісторыя стварэння)
__Курган А.Міцкевіча ў Навагрудку
__Янка Купала ў музеі Адама Міцкевіча (1940 г.)


АРХІЎ НАВІН

ВЫСТАЎКІ, навіны 2017г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2016г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2015г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2014г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2013г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2012г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2011г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2010г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2009г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2008г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2007г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2006г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2005г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2004г.

Спасылкі:


С 10.01.2012 г.
free counters
Free counters

*** Партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
***Міністэрства культуры
*** Гродненский областной исполнительный комитет
"""Навагрудскі райвыканкам
***Архивы Республики Беларусь
***ГІСТОРЫЯ НАВАГРУДКА
***Газета "Новае жыццё"



Вы можете перевести страницу на другой язык:

Найти: на
ВЫСТАЎКІ, НАВІНЫ 2018 года:
Усе фатаграфіі адкрываюцца ў большым фармаце па кліку


Рэгістрацыя шлюбу на тэрыторыі Дома-музея 14.09.2018 г.
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018


Дом-музей Адама Мицкевича в Новогрудке приглашает на бал
 Музей Адама Міцкевіча 2018
АНОНС: 15 сентября в Доме-музее Адама Мицкевича состоится бал в стиле шляхетских балов ХІХ века. В программе: танцы начала XIX века литературно-музыкальный салон, игры, мастер-класс по танцам с исторической справкой.
Участники: клуб культурно-исторической реконструкции «Северная башня» (г. Витебск), школа танцев «Капитель» (г. Минск).

Время проведения 15.00-18.00. Вход свободный.


11 верасня 2018 г. - 80 гадоў з дня адкрыцця Дома-музея Адама Міцкевіча
 Музей Адама Міцкевіча 2018
11.09.2018. на сайце газеты "Советская Белоруссия" апублікаваны вялікі артыкул пра юбілей музея - 80-годдзе з часу адкрыцця (11.09.1938 г.)

Чытаць на сайце газеты - https://www.sb.by/articles/dom-muzey-adama-mitskevicha-v-novogrudke-otmechaet-80-letie.html

Пра юбілей музея паказаны сюжэт на тэлеканале "Навагрудскае тэлебачанне - "Ново-ТВ" - глядзець у Інтэрнэце: https://youtu.be/Fw0n-IuRYhU?list=PLE88B5DEBBECDF272&t=1127


Турыстычны пленэр на Навагрудчыне
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018
30.08.2018. У рамках знаёмства з турыстычнам патэнцыялам Навагрудчына Дом-музей наведалі кіраўнікі і прадстаўнікі турыстычных фірм з г.Гродна. Пасля экскурсіі ім была прадэманстравана гульнявая праграма "Навагрудскія пацехі".


"Закаханы з Беларусь"
 Музей Адама Міцкевіча 2018
29.08.2018. у газеце "Новае жыццё" апублікаваны артыкул пра прэзентацыю ў Доме-музеі выстаўкі "Закаханы ў Беларусь", прысвечаную памяці мастака і паэта Віктара Сташчанюка, жыццё і творчасць якога цесна звязана з Навагрудскім краем.






Артыкул-рэпартаж ў газеце ""Гродзенская праўда"
 Музей Адама Міцкевіча 2018
24.08.2018. у газеце "Гродзенская праўда" апублікаваны вялікі артыкул-рэпартаж "О Навагрудскі край - мой родны дом..." аб экспазіцыі Дома-музея Адама Міцкевіча.

Публікацыя прымеркавана да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча, якое адзначаеца сёлета.





Выстаўка ўдзельнікаў пленэра
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018

Музей Адама Міцкевіча 2018 Музей Адама Міцкевіча 2018
26.08.2018. адбылася прэзентацыя выстаўкі "Закаханы ў Беларусь" беларускіх мастакоў з Мінска, Гродна, Віцебска, Полацка, Заслаўя, Навагрудка, якія напярэдадні тыдзень працавалі на пленэры на Навагрудчыне. Прадстаўлены як вынікі пленэра, так і работы мастакоў з уласнага архіва. Выстаўка праходзіць у памяць ураджэнца Навагрудчыны мастака Віктара Сташчанюка (1933-2007 гг.).

(Фота адкрываюцца ў большым фармаце).


Творчая сустрэча з Валерыем Вядрэнка
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018
25.08.2018. у музеі адбылася творчая сустрэча з беларускім фотамастаком Валерыем Вядрэнка (г.Мінск), на якой аўтар прадставіў, у т.л. з мультымедыйным паказам, свае фотаальбомы "Лошыцкі дыярыуш" і "Містэрыі Гервятаў".


Новая паслуга музея
 Музей Адама Міцкевіча 2018 16.08.2018. У сёлетні юбілейны год з дня нараджэння Адама Міцкевіча дом-музей прапануе кіналекторый “Сэрцу мілая Айчына”, на якім гледачам будуць дэманстравацца тэлефільмы пра жыццё і творчасць нашага знакамітага земляка, пра гісторыю і культуру Навагрудчыны.
Музей запрашае на кіналекторый кожную пятніцу ў 11.00. Дарослыя - 1 руб. 20 кап., школьнікі, навучэнцы, студэнты, пенсіянеры - 80 капеек. На фота: вучні СШ №4 г.Навагрудка.
Дзень і час прагляду можа быць зменены па папярэдняму ўзгадненню. Даведкі па тэлефонах: 2-43-40, 2-32-67.



Публікацыя ў газеце "Культура"
 Музей Адама Міцкевіча 2018
11.08.2018. у газеце "Культура" апублікаваны артыкул загадчыка аддзела Навагрудскай раённай бібліятэкі Фаіны Малюжэнец" "З цемры да святла".

У артыкулое падводзяца вынікі рэалізацыі Домам-музеем сумесна з бібліятэкай праекта «ПроЗрение: улучшение качества жизни слепых и слабовидящих людей в городе Новогрудке» міжнароднай тэхнічнай дапамогі № 00073130 «Садзейнічанне развіццю на мясцоваым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь».



Чарговая выстаўка-прэзентацыя Дома-музея Адама Міцкевіча
 Музей Адама Міцкевіча 2018
04.08.2018. адбылася на гарадской плошчы Навагрудка ў дзень правядзення "школьных базараў".










Здымкі тэлепраграмы
 Музей Адама Міцкевіча 2018 31.07.2018. Белтэлерадыёкампанія (тэлеканал "Беларусь 1") правяла ў музеі здымкі для праграмы "Маршрут построен". Выхад у эфір плануецца ў верасні.










Чарговая выстаўка-прэзентацыя Дома-музея Адама Міцкевіча
 Музей Адама Міцкевіча 2018
28.07.2018. адбылася каля Замкавай гары ў Навагрудку. Гасцей горада ў гэты дзень было даволі шмат, у т.л. і ў музеі.









Для наведвальнікаў - музычныя імпрэзы
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018

Музей Адама Міцкевіча 2018 28.07.2018. На тэрыторыі Дома-музея Адама Міцкевіча работнікі Уселюбскага сельскага Дома культуры прадставілі для наведвальнікаў канцэртную праграму і анімацыйную гульню "Навагрудскія пацехі".
Канцэртную праграму паслухалі і паўдзельнічалі ў гульні дзве групы наведвальнікаў музея - беларускія студэнты і турысты з Латвіі. Па іх словах, гэта было для іх нечакана і вельмі спадабалася.

(Фота адкрываюцца ў большым фармаце).



Музей удзельнічаў у мерапрыемствах
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018
21-22.07.2018. прынялі ўдзел у рэгіянальным фестывалі-конкурсе памяці Уладзіміра Высоцкага "Музыка сэрцаў".
07.07.2018 г. - у г.п.Мір Карэліцкага раёна ў акцыі-прэзентацыі "Адам Міцкевіч запрашае".



Выстаўка жывапісу Кастуся Качана "Мая Навагрудчына"
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018
18.07.2018. Аўтар выстаўкі член Саюза мастакоў Беларусі Кастусь Качан, які нарадзіўся ў в.Лаўрышава на Навагрудчыне. Тут яму асабліва плённа працуецца, бо прыцягвае моцная энергетыка гэтай зямлі і тысячагадовая гісторыя нашага краю. Гэтая выстаўка дасць наведвальнікам музея магчымасць здзейсніць падарожжа ў гісторыю горада з яго вуліцамі і храмамі, адчуць, каларыт жыцця вясковага чалавека, зірнуць вачыма мастака на прыгажосць прыроды Навагрудчыны.
Выстаўка працуе з 18 ліпеня да 31 жніўня



Музей наведалі дыпламаты
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018
12.07.2018. Дом-музей наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Артур Міхальскі.

У гэты ж дзень музей наведаў генеральны консул Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Брэсце Пётр Казакевіч.


Дом-музей прыняў удзел у святкаванні Дня Незалежнасці
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018

Музей Адама Міцкевіча 2018 Музей Адама Міцкевіча 2018 03.07.2018. Супрацоўнікі музея ўдзельнічалі ў шэсці калектываў раёна, арганізавалі выстаўку з фондаў музея (карціны і фатакопіі партрэтаў Адама Міцкевіча)

Правялі чарговую акцыю "Чытаем Міцкевіча разам", у якой удзельнічалі навучэнцы дзяржаўнага сельскагаспадарчага ліцэя і наведвальнікі музея.



Песні Радзімы
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018

Музей Адама Міцкевіча 2018 29.06.2018. У акцыі, прысвечанай Дню Незалежнасці і 220-годдзю Адама Міцкевіча выкладчыкі і навучэнцы Навагрудскай школы мастацтваў правялші каля Дома-музея Адама Міцкевіча канцэрту і пленэр навучэнцаў школы. (14.00.-16.00).

Канцэрт паслухалі і паўдзельнічалі ў ім тры турыстычныя групы з Рэспублікі Польшча.


Публікацыя ў газеце "Звязда"
 Музей Адама Міцкевіча 2018 26.06.2018. - "Новая гонта для Адамавай хаты"

Тэкст у газеце:
"У Навагрудку па праграме падрыхтоўкі горада да 220-годдзя з дня нараджэння славутага земляка Адама Міцкевіча на тэрыторыі Дома-музея паэта пачалася замена старых дахаў гістарычных будынкаў. Рэканструкцыю праводзяць спецыялісты Навагрудскай ПМК-156."




Дом-музей Адама Міцкевіча на тэлеканале СТВ
 Музей Адама Міцкевіча 2018 25.06.2018. на тэлеканале СТВ у праграме "Аўтапанарама" быў паказаны сюжэт пра Дом-музей Адама Міцкевіча.

Глядзець перадачу >>> Аўтапанарама - https://youtu.be/35-UaI8vMDk






Удзельнікі міжнароднай канферэнцыі
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018
22.06.2018. Дом-музей Адама Міцкевіча наведалі ўдзельнікі міжнароднай навуковай канферэнцыі "Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі, якая была прымеркавана да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча.



Публікацыя ў газеце "Звязда"
 Музей Адама Міцкевіча 2018 15.06.2018. На фота: навучэнцы мастацкага аддзялення Навагрудскай дзіцячай школы мастацтваў (выкладчык: Святлана Баяроўская) правордзяць пленэр на тэрыторыі Дома-музея Адама Міцкевіча.






"ПроЗрение..." Круглы стол "З клопатам аб сацыяльна-неабароненых групах насельніцтва. Новыя віды паслуг устаноў культуры Навагрудскага раёна"
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018

 Музей Адама Міцкевіча 2018 15.06.2018. удзельнікі пазнаёміліся з работай тыфлаабсталявання ў Навагрудскай спецыяльнай бібліятэцы для інвалідаў па зроку, праслухалі з дапамогай аўдыягідаў экскурсію ў Доме-музеі Адама Міцкевіча.
Работнікі навагрудскай раённай бібліятэкі паказалі спектакль "Незвычайныя прыгоды Саламеі Русецкай". Удзельнікі мастацкай самадзейнасці прадпрыемства "Фільтр" ГА БелТІЗ прадставілі канцэртныя выступленні.

Мерапрыемства прайшло ў рамках праекта «ПроЗрение: улучшение качества жизни слепых и слабовидящих людей в городе Новогрудке» міжнароднай тэхнічнай дапамогі № 00073130 «Садзейнічанне развіццю на мясцоваым узроўні ў Рэаспубліцы Беларусь»


"ПроЗрение..." працяг праекта: літаратурна-музычны салон
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018

 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018
Фатаграфіі можна павялічыць
08.06.2018 г. У рамках праекта «ПроЗрение: улучшение качества жизни слепых и слабовидящих людей в городе Новогрудке» міжнароднай тэхнічнай дапамогі № 00073130 «Садзейнічанне развіццю на мясцоваым узроўні ў Рэаспубліцы Беларусь» у Доме-музеі Адама Міцкевіча адбылося мепрапрыемства для людзей са слабым зрокам.
У праграме: прэзентацыя аўдыёэкскурсіі па біяграфічнай экспазіцыі, наведванне выставак "На зямлі Пана Тадэвуша" і " Паэма "Пан Тадэвуш" праз час і народы", выступленне народнага харавога калектыва "Радасць", дэманстрацыя тэлефільма "Свіцязь".


"ПроЗрение..." - працяг праекта
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018

 Музей Адама Міцкевіча 2018 Фатаграфіі можна павялічыць

05.06.2018 г. У рамках праекта «ПроЗрение: улучшение качества жизни слепых и слабовидящих людей в городе Новогрудке» міжнароднай тэхнічнай дапамогі № 00073130 «Садзейнічанне развіццю на мясцоваым узроўні ў Рэаспубліцы Беларусь» у Доме-музеі Адама Міцкевіча адбылося навучанне супрацоўнікаў музея (10 чалавек) карыстанню аўдыёгідамі.


"ПроЗрение. Улучшение качества жизни слепых и слабовидящих людей" - продолжение проекта
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018
29.05.2018. работники Новогрудского филиала унитарного предприятия «Фильтр» ОО БелТИЗ»прошли обучение по работе на тифлооборудовании.
Для работы читателей оборудование будет доступно с 15 июня 2018 года.
Дадзенае мерапрыемства адбылося ў рамках праекта «ПроЗрение: улучшение качества жизни слепых и слабовидящих людей в городе Новогрудке» міжнароднай тэхнічнай дапамогі № 00073130 «Садзейнічанне развіццю на мясцоваым узроўні ў Рэаспубліцы Беларусь»


IV "Шчорсаўскія чытанні"
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018
25.05.2018. у аграгарадку "Шчорсы адбылася чарговая канферэнцыя - "Шчорсаўскія чытанні" на тэму "Прыватныя кніжныя зборы: гісторыя і сучаснасць", у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі вядучых бібліятэк Беларусі, абласной бібліятэкі і бібліятэкары бібліятэк Навагрудкага раёна.
Дырэктар Дома-музея М.Гайба правў для ўдзельнікаў экскурсію па былым палацава-паркавым ансамблі, а таксама выступіў з дакладам "Калекцыя "Друкаваныя выданні" ў фондах Дома-музея Адама Міцкевіча".



Фотарэпартаж з "ночы музеяў" у Доме-музеі Адама Міцкевіча
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018

 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018

 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018
18.05.2018. музей працаваў з 9.00 да 23.00

Чытайце падрабязней
- на сайце mickiewicz.museum.by>
- на сайце газеты "Новае жыццё"

Фатаграфіі можна павялічыць


18 мая - міжнародны Дзень музеяў
Чытайце план дня (ночы) музеяў у Доме-музеі Адама Міцкевіча 18 мая (18.00-23.00) >>>


ПроЗрение. Библиотекари готовы к работе
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018

Музей Адама Міцкевіча 2018 14-15 мая 2018 года по инициативе «ПроЗрение: улучшение качества жизни слепых и слабовидящих людей в городе Новогрудке» проекта международной технической помощи № 00073130 «Содействие развитию на местном уровне в Республике Беларусь» проведено обучение десяти библиотекарей,целевой аудитории местной инициативы.Они осваивали правила пользования тифлооборудованием, которое приобретено в апреле текущего года и на данный момент установлено в Новогрудской городской специальной библиотеке для инвалидов по зрению.
На протяжении двух дней шли индивидуальные практические занятия. Каждый обучаемый получил возможность поработать исключительно на всех устройствах.


У Дзень Перамогі - 9 мая
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018
Дом-музей прадставіў на гарадской плошчы выстаўку аб гісторыі музея, а ў будынку музея дэманстраваўся мастацкі фільм "Пан Тадэвуш" 1928 г. выпуску.


"Местачковыя забавы"
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018
04.05.2018. для наведвальнікаў музея адбылася гульнёвая праграма "Местачковыя забавы" якую падрыхтавалі работнікі Уселюбскага сельскага дома культуры і Бенінскага сельскага клуба.



Міжнароднае радыё "Беларусь" удзельнічае ў святкаванні 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча  Музей Адама Міцкевіча 2018
(03.05.2018.) На радыё "Беларусь" прагучала шэраг перадач-інтэрв'ю пра Дом-музей Адама Міцкевіча і пра гісторыю Навагрудчыны з удзелам дырэктара Дома-музея.

Слухаць аўдыёзапіс - >>> Падарожжа-Міцкевіч

Слухаць аўдыёзапіс - >>> Падарожжа-Навагрудак



 Музей Адама Міцкевіча 2018 (28.04.2018.) З пачаткам актыўнага турыстычнага сезона ўсё больш замежных гасцей наведвае Дом-музей. Так, на гэтым тыдні былі турысты з Польшчы, Расіі, Бразіліі, Кітая.

На фота: наведвальнікі з Кітая, якія працуюць у Індустрыяльным парку "Вялікі камень" з цікавасцю разглядваюць кнігу "Пан Тадэвуш" у перакладзе на кітайскую мову.

Выстаўка "З гісторыі юбілеяў і памятных дат Адама Міцкевіча"
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018
На выстаўцы прадстаўлены музейныя прадметы (фатаграфіі, кнігі), якія распавядаюць пра мерапрыемствы, якія адбываліся ў 19 і 20 стагоддзях з нагоды юбілейных і памятных дат Адама Міцкевіча.



Местная инициатива «ПроЗрение: улучшение качества жизни слепых и слабовидящих людей в городе Новогрудке» - продолжение проекта
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018
21.04.2018. Слепые и слабовидящие люди посетили Национальную библиотеку Беларуси и Национальный художественный музей с целью ознакомления с работой тифлооборудования и аудиогидов.

Праект рэалізуецца Домам-музеем Адама Міцкевіча ў супрацоўніцтве з Навагрудскай раённай бібліятэкай, Навагрудскім філіялам УП "Фільтр" ГА "БелТІЗ" і Навагрудскай арганізацыяй ГА "Баларускае таварыства інвалідаў па зроку".



"Чытаем Міцкевіча разам" - працяг праекта
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018
Працягваецца акцыя "Чытаем Міцкевіча разам", якая прымеркавана да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча.
14.04.2018. у аграгарадку Шчорсы вершы чыталі вучні мясцовай школы і супрацоўнікі устаноў культуры Навагрудка (Дом-музей А.Міцкевіча, бібліятэка, цэнтр культуры).
Здымкі праводзіла навагрудская тэлекампанія "Ново-ТВ".Перадача была ў эфіры 20.04.2018 г.



Мясцовая ініцыятыва «ПроЗрение: улучшение качества жизни слепых и слабовидящих людей в городе Новогрудке»
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018
12.04.2018. у Навагрудскай гарадской спецыяльнай бібліятэцы для інвалідаў па зроку адбыўся практычны семінар «Псіхалагічны аспект у працэсе асваення новай тэхнікі інвалідамі». Мэта мерапрыемства - падрыхтаваць сляпых і людзей са слабым зрокам да работы на тыфлаабсталяванні (тэхнічныя сродкі для людзей з парушэннямі зроку), якое будзе набыта ў выніку рэалізацыі мясцовай ініцыятывы. На мерапрыемстве прысутнічаў каардынатар праекта «ПРААН» Шухно А.С.
Падрабязней чытайце на сайце Навагрудскай раённай бібліятэкі> >>>

Праект рэалізуецца Домам-музеем Адама Міцкевіча ў супрацоўніцтве з Навагрудскай раённай бібліятэкай, Навагрудскім філіялам УП "Фільтр" ГА "БелТІЗ" і Навагрудскай арганізацыяй ГА "Баларускае таварыства інвалідаў па зроку".


Тэлеканал "БелРос" (Тэлеаб'яднанне Саюзнай дзяржавы (ТРО)) правёў здымкі тэлеперадачы ў Навагрудку
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018

 Музей Адама Міцкевіча 2018 Здымкі праводзіліся 06.04.2028. ў Доме-музеі Адама Міцкевіча, на Навагрудкім замку, Любчанскім замку, возеры Свіцязь і ішшых мясцінах з удзелам супрацоўнікаў устаноў культуры Навагрудчыны.
P.S. Перадача была ў эфіры тэлеканала 23.04.2018 г.


Дырэктар Дома-музея выбраны ў склад Рады Беларускага фонда культуры
 Музей Адама Міцкевіча 2018 Мікалай Гайба 18.03.2018. адбыўся справаздачна-выбарчы сход грамадскага аб'яднання "Беларускі фонд культуры". За справаздачны 5-гадовы перыяд фонд у садружнасці з многімі іншымі грамадскімі арганізацыямі, дзяржаўнымі ўстановамі культуры і мастацтва працягваў рэалізоўваць праграмы і праекты, скіраваныя на захаванне культурнай спадчыны, папулярызацыю беларускай культуры за межамі краіны.
На сходзе была абмеркавана і падрыхтавана прапанова аб святкаванні на нашай зямлі 220-х угодкаў з дня нараджэння Адама Міцкевіча. ("Краязнаўчая газета" - №12 (701) - сакавік 2018 г.)
На справаздачна-выбарчым сходзе быў абраны новы склад Рады арганізацыі. У склад Рады Беларускага фонда культуры быў абраны дырэктар Дома-музея Адама Міцкевіча Мікалай Гайба.



"Круглы стол" з журналістамі беларускіх радыёканалаў  Музей Адама Міцкевіча 2018 Мікалай Гайба У музеі У музеі
29.03.2018. журналісты "Беларускае радыё-1" і радыё "Беларусь" правялі ў Доме-музеі Адама Міцкевіча інтэрв'ю, фактычна, адбыўся "круглы стол" на тэму малой радзімы - Навагрудчыны. У сустрэчы прынялі ўдзел дырэктар музея, дырэктар Навагрудскай раённай бібліятэкі, дырэктар Навагрудскага аграрнага каледжа, прадстаўнікі упраўлення адукацыі, спорта і турызма і навагрудскага ЖКГ.

P.S. Перадача была ў эфіры Беларускага радыё 14.04.2018 г.


"Круглы стол" у Навагрудскай раённай бібліятэцы  Музей Адама Міцкевіча 2018
23.03.2018. Дом-музей прыняў удзел у "Круглым стале" - “Персаналіі Навагрудскай зямлі" да 300-годдзя Саламеі Русецкай, Навагрудскай лекаркі 18 стагоддзя, асветніцы, аўтаркі мемуараў.
Дырэктар Дома-музея Мікалай Гайба выступіў з рэфератам "Беларусь 18 ст.: навука, літаратура, мастацтва".




Адкрыццё "Года малой радзімы"
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018 Мікалай Гайба Фільм "Пан Тадэвуш (1928 г. выпуска) быў прадэманстваваны ў Навагрудскім цэнтры культуры і народнай творчасці 22.03.2018 г. пад час адкрыцця "Года малой радзімы".
Адметнасць фільма ў тым, што здымаўся ён у "міцкевічаўскіх мясцінах" на Навагрудчыне.



Музей у СМІ  Музей Адама Міцкевіча 2018 А. Пятрова А. Першы крок зроблены // Новае жыццё. 21.03.2018.
Аб прайшоўным у Навагрудскай раённай бібліятэцы Дні інфармацыі "Сацыяльнае прадпрымальніцтва. Заканадаўчы і практычны аспекты".
Сустрэча ладзілася ў рамках выканання мясцовай ініцыятывы "ПраСвятленне: паляпшэнне якасці жыцця сляпых і людзей са слабым зрокам у горадзе Навагрудку", якую рэалізуе Дом-музей Адама Міцкевіча ў партнёрстве з Навагрудскай раённай бібліятэкай па Праграме развіцця ААН (ПРААН).



Максім Рыжанкоў наведаў Дом-музей
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018 Мікалай Гайба Пасля завяршэння прыёму грамадзян, які быў праведзены 15.03.2018. ў Навагрудку, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Максім Рыжанкоў разам са старшынёй Навагрудскага райвыканкама Анатолем Маркевічам наведалі Дом-музей Адама Міцкевіча.
Падчас экскурсіі было адзначана, што гэты год асаблівы для Навагрудчыны - спаўняецца 220 гадоў з дня нараджэння нашага вядомага земляка, вялікага паэта Адама Міцкевіча. У завяршэнне візіту старшыня Навагрудскага райвыканкама Анатоль Маркевіч запрасіў Максіма Уладзіміравіча на святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя юбілею Адама Міцкевіча, якія пройдуць у г. Навагрудку ў верасні гэтага года.


Инициатива «ПроЗрение: улучшение качества жизни слепых и слабовидящих людей в городе Новогрудке»
 Музей Адама Міцкевіча 2018 реализуется Домом-музеем Адама Мицкевича в г. Новогрудке в рамках проекта «Содействие развитию на местном уровне в Республике Беларусь». Партнерами в реализации инициативы выступают Новогрудская районная библиотека, Новогрудский филиал унитарного предприятия “Фильтр” ОО БелТИЗ и Новогрудская районная организация ОО “Белорусское товарищество инвалидов по зрению”.
В рамках реализации этой инициативы 15.03.2018 г. в Новогрудской районной библиотеке прошел День информации «Социальное предпринимательство. Законодательный и практический аспекты».
Участниками встречи стали слепые и слабовидящие люди, а также работники организаций, занимающиеся проблемами инвалидов.

Приглашение к участию на представления предложений на процедуру запроса ценового предложения
УК «Дом-музей Адама Мицкевича в г.Новогрудке» 231400 Гродненская обл., г.Новогрудок, ул. Ленина,1 приглашает к участию в процедуре запроса ценовых предложений № 2018- 548834 от 03.03.2018г. «Закупка аудиогидов и зарядного устройства к нему, тифлооборудования , компьютерной техники».

Наш лот №1 «Аудиогиды для проведения индивидуальных экскурсий и зарядное стройство к ним». Описание технических показателей согласно Приложения 1.

Сведения об операторе электронной торговой площадки: Информационное республиканское унитарное предприятие «Национальный центр маркетинга и конъюнктуры цен». Адрес сайта в глобальной компьютерной сети Интернет, обеспечивающего доступ на электронную торговую площадку www.goszakupki.by Окончательный срок подачи предложений по закупке для участия в процедуре запроса ценового предложения до 20 марта 2018г. 11-00.

Справки по электронной почте: gaiba@tut
Телефон/факс (01597) 2-32-67



Ежегодная праздничная встреча руководства райисполкома с женщинами в канун 8 марта состоялась в Новогрудке
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018 Мікалай Гайба

 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018 Мікалай Гайба 07.03.2018 г. На ежегодную праздничную встречу руководства района, приуроченную к Международному женскому дню, которая прошла 7 марта в Доме-музее Адама Мицкевича г. Новогрудка, были приглашены 27 женщин, активных участниц общественно-политической жизни района.

>>> Читать далее на сайте газеты "Новае жыццё"

Чытаем Міцкевіча разам
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018 Мікалай Гайба 02.03.2018 г. На навагрудскім тэлебачанні (Ново-ТВ) працягваецца акцыя "Чытаем Міцкевіча разам".




Даведнік "Навагрудскі край"
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018

 Музей Адама Міцкевіча 2018 Даведнік "Навагрудскі край" на беларускай, англійскай, польскай мовах выдадзены па замове Навагрудскага райвыканкама.
Аўтар тэксту Мікалай Гайба (дырэктар музея), фота: Віталь Раковіч, Аляксей Раковіч, Галіна Ламако. Фота можна павялічыць Больш фота ТУТ >>>
(02.03.2018.)



Публікацыі ў СМІ
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018 Мікалай Гайба
Артыкул дырэктара музея М.Гайбы Аб святкаванні гадавіны Чырвонай Арміі ў Навагрудку ў 1919 годзе // Новае жыццё. 21.02.2018г.

Аб мерапрыемствах памяці ганаровага грамадзяніна Навгрудка Барыса Кіта, што адбыліся ў музейным пакоі імя Б.У.Кіта сярэдняй школы № 1 г.Навагрудка і ў гісторыка-караязнаўчым музеі.
В.Пісар. Вянок памяці // Новае жыццё. - 07.02.2018.


Міжнародны дзень роднай мовы
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018 Мікалай Гайба

 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018 Мікалай Гайба 21.02.2018 г. адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Вось некалькі прыкладвў з падзякай нашаму музею ў 2017 г. за экскурсіі, якія мы праводзім па-беларуску, а гэта асноўная мова для беларускіх турыстаў.
Экскурсіі праводзім таксама на рускай, польскай і англійскай мовах.



Прэзентацыя музея
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018 Мікалай Гайба 16.02.2018 г. Дом-музей прадставіў выстаўку "Гісторыя сядзібы і музея Адама Міцкевіча" на раённым сходзе па падвядзенню вынікаў работы за 2017 год, які прайшоў у Навагрудскім цэнтры культуры і народнай творчасці.



Сустрэча-рэквіем у памяць Барыса Кіта
 Музей Адама Міцкевіча 2018 Мікалай Гайба  Музей Адама Міцкевіча 2018 Мікалай Гайба 3.02.2018 г. у музейным пакоі імя Б.У.Кіта сярэдняй школы № 1 г.Навагрудка адбылася сустрэча-рэквіем з нагоды смерці 01.02.2018 г. Барыса Уладзіміравіча Кіта - выпускніка Наваградскай беларускай гімназіі, яе дырэктара, вучонага ў галіне астранаўтыкі, ганаровага грамадзяніна Навагрудка.
Дырэктар Дома-музея Адама Міцкевіча Мікалай Гайба распавёў прысутным аб наведванні Б.Кітам Навагрудчыны, аб сваіх сустрэчах з ім, перадаў школе кнігу Лідзіі Савік "Космас беларуса" і некалькі фотаздымкаў аб тых падзеях.

Падрабязней чытаць (+фота) на сайце газеты >>> Газета "Новае жыццё"

Чытаем Міцкевіча разам
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018 Мікалай Гайба

30.01.2018 г. у эфіры навагрудскага тэлебачання ("Ново-ТВ") пачаўся праект "Чытаем Міцкевіча разам".
Першае "чытанне" адбылося ў Доме-музеі Адама Міцкевіча.




Публікацыі ў СМІ
 Музей Адама Міцкевіча 2018 Мікалай Гайба  Музей Адама Міцкевіча 2018 Мікалай Гайба

Н.Кур'ян. Юбілейны год славутага земляка / Інтэрв'ю з дырэктарам музея М.П.Гайбам // Новае жыццё. - 27.01.2018.

Канцэрт у Доме-музеі
 Музей Адама Міцкевіча 2017 М.Касабукін  Музей Адама Міцкевіча 2017 М.Касабукін

 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018
26.01.2018 У Доме-музеі прайшоў канцэрт, прымеркаваны Міжнароднаму дню памяці ахвяраў Халакоста і сусветнай ініцыятыве "Мы памятаем" з удзелам музыкантаў Асацыяцыі іўдзейска-хрысціянскага дыялога "Шомер-интернешнл" (г.Гродна). Кіраўнік Яўгеній Калодзін. Гучалі творы класічных аўтараў (Ф.Шапэна, І.-С.Баха, М.Паганіні і інш.), а таксама яўрэйскія мелодыі.



Памяти Владимира Высоцкого
 Музей Адама Міцкевіча 2018 Мікалай Гайба  Музей Адама Міцкевіча 2018 Мікалай Гайба
25.01.2018 г. в Новогрудке состоялось несколько мероприятий посвященных 80-летию со дня рождения Владимира Высоцкого, который посещал Новогрудок в 1969 голу во время съёмок фильма "Сыновья уходят в бой" и написал здесь несколько песен своего "военного цикла" и которому в городе установлен бюст.
Одно из мероприятий прошло в гостиничном номере, в котором проживали В.Высоцкий и Марина Влади.
Справа на фото: книга "Литературные баллады" в которой "под одной обложкой" собраны баллады В.Жуковского, М.Лермонтова и др., а также баллады Адама Мицкевича и Владимира Высоцкого.


Навагодні настрой
 Музей Адама Міцкевіча 2018 Мікалай Гайба  Музей Адама Міцкевіча 2018 Мікалай Гайба
13.01.2018 г. напярэдадні "старога Новага года" музей адкрыў выстаўку навагодніх паштовак,
а таксама правёў для школьнікаў занятак па навагодняму афармленню залаў.

 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018



Архіў навін:
<2017г.> <2016г.> <2015г.> <2014г.> <2013г.> <2012г.> <2011г.> <2010 г.> <2009 г.> <2008 г.> <2007 г.> <2006 г.> <2005 г.> <2004 г.>

<Галоўная старонка сайта>


© Мікалай Гайба (Mikalai Haiba = Nikolai Gaiba) gaiba@tut.by Novogrudok. 2004-2018. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта неабходна спасылка (або гіперспасылка).
Сколько дней блогу Результаты антивирусного сканирования Яндекс.Метрика
Каталог TUT.BY поисковая система Беларуси
Hosted by uCoz
Hosted by uCoz