ГАЛОЎНАЯ Адрас. Кантакты  POLSKI  ENGLISH ЦЕНЫ, услуги VIDEO МЫ Гісторыя музея Фота
Адам Міцкевіч: 1798-1855.
 Адам Міцкевіч

БІЯГРАФІЯ
"PAN TADEUSZ"
"DZIADY" / "Дзяды"
WIERSZE / вершы

На беларускай мове:
"ПАН ТАДЭУШ"
-"СВІЦЯЗЬ", "ГРАЖЫНА"
САНЕТЫ

__Адам Міцкевіч пра Беларусь
__Вобраз Радзімы ў перапісцы А. Міцкевіча
__Помнікі А.Міцкевічу ў Навагрудку (гісторыя стварэння)
__Курган А.Міцкевіча ў Навагрудку
__Янка Купала ў музеі Адама Міцкевіча (1940 г.)


АРХІЎ НАВІН
ВЫСТАЎКІ, навіны 2018г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2017г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2016г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2015г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2014г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2013г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2012г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2011г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2010г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2009г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2008г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2007г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2006г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2005г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2004г.

*** Партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
***Міністэрства культуры
***Навагрудскі райвыканкам
***Газета "Новае жыццё"
***ГІСТОРЫЯ НАВАГРУДКА




Вы можете перевести эту страницу на другой язык:

Варыянт сайта ТУТ >>>www.mickiewicz.museum.by


 Музей Адама Міцкевіча 2018

 Музей Адама Міцкевіча 2018 24 снежня 2018 года адзначаецца 220-годдзе з дня нараджэння Адама Міцкевіча - паэта, публіцыста, грамадска-палітычнага дзеяча, дзіцячыя і юнацкія гады якога прайшлі на Навагрудчыне.







Праграма Першага міжнароднага свята ў Навагрудку "О, Навагрудскі край - мой родны дом..." да юбілею Адама Міцкевіча



Чытаем Міцкевіча разам
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018 Мікалай Гайба

 Музей Адама Міцкевіча 2018 Мікалай Гайба  Музей Адама Міцкевіча 2018
На навагрудскім тэлебачанні (Ново-ТВ) працягваецца акцыя "Чытаем Міцкевіча разам". Эфір: 30.01.2018 г., 02.03.2018 г., 20.04.2018 г., 18.05.2018 г.



 Музей Адама Міцкевіча 2018 Мікалай Гайба  Музей Адама Міцкевіча 2018 Мікалай Гайба
(Фота можна павялічыць)
Н.Кур'ян. Юбілейны год славутага земляка / Інтэрв'ю з дырэктарам музея М.П.Гайбам // Новае жыццё. - 27.01.2018.

---

Палажэнне аб конкурсе “Прысвячэнні Песняру”
да 220-годдзя з дня нараджэння А.Міцкевіча

1. Агульныя палажэнні
Конкурс “Прысвячэнні Песняру” (далей – Конкурс) да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча.
Арганізатар Конкурсу – Установа культуры “Дом-музей Адама Міцкевіча ў г. Навагрудку”.
Конкурс праводзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Удзельнікі конкурсу – грамадзяне Рэспублікі Беларусь і асобы, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Дасылаючы работы на Конкурс, удзельнікі пацвярджаюць сваю згоду на ўмовы дадзенага Палажэння.

2. Мэты і задачы
Папулярызацыя творчасці Адама Міцкевіча і павышэнне ўзроўню цікавасці да асобы паэта. Прыцягненне ўвагі да значных дат у біяграфіі Адама Міцкевіча, заахвочванне да паглыбленага яе вывучэння. Выхаванне любові і цікавасці да творчай спадчыны А.Міцкевіча. Папулярызацыя дзейнасці Дома-музея Адама Міцкевіча ў г. Навагрудку. Пошук і падтрымка юных таленавітых аўтараў, прадастаўленне ім магчымасці набыцця новых стасункаў у творчым асяроддзі. Далучэнне да спасціжэння глыбінь нацыянальнай культуры і духоўных скарбаў Навагрудчыны.

3. Патрабаванні да конкурсных работ, парадак правядзення конкурсу
На Конкурс прымаюцца вершаваныя, празаічныя творы, пераклады, малюнкі, фотаздымкі, якія прысвечаныя Адаму Міцкевічу, а таксама значным падзеям у жыцці паэта.
Прыём конкурсных работ ажыццяўляецца з 1 красавіка да 15 верасня 2018 года. Узроставыя абмежаванні для ўдзельнікаў Конкурсу адсутнічаюць.
Да разгляду прымаюцца творы, якія адпраўлены па пошце або на электронны адрас музея не пазней 15 верасня 2018 года. Творы, дасланыя на Конкурс, не рэцэнзуюцца.
Да разгляду ў намінацыях прымаюцца
паэтычныя і празаічныя творы,
пераклады,
малюнкі,
фотаздымкі ў неабмежаваным аб’ёме.
Тэксты намінацыі “Пераклад” павінны ўтрымліваць пераклад і арыгінальны тэкст перакладзенага твора; аб’ём перакладзенага тэксту вызначаецца жанрам арыгіналу. Працы прымаюцца на беларускай і рускай мовах.
Пры падачы працы на Конкурс удзельнікі дасылаюць асобным файлам (або папяровым лістом) асабістую інфармацыю: сваё імя, прозвішча, узрост, род заняткаў, кантактныя дадзеныя (тэлефон і электронны адрас (калі ёсць)).

4. Падвяденне вынікаў конкурсу і ўзнагароджванне пераможцаў
Узнагароджванне праходзіць па намінацыях:
- Паэзія;
- Проза;
- Пераклад;
- Малюнак;
- Фотаздымак.
Пераможцы Конкурсу па кожнай намінацыі ўзнагароджваюцца дыпломамі і памятнымі прызамі. Журы мае права адзначыць і іншых удзельнікаў Конкурсу.
Узнагароджванне адбудзецца падчас правядзення ўрачыстасцей прысвечаных святкаванню 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча 6 кастрычніка 2018 года. Вынікі конкурсу будуць апублікаваны на сайтах музея mickiewicz.museum.by і mickiewicz-museum.narod.ru

5. Журы конкурсу
Журы конкурсу складаецца з 5 членаў, якія маюць літаратурны і мастацкі досвед.
Творы, дасланыя на Конкурс, ацэньваюцца журы па 10-бальнай сістэме. Пры выстаўленні балаў улічваюцца:
- паўната і выразнасць раскрыцця тэмы;
- эмацыйнасць матэрыяла;
- граматнасць;
- арыгінальнасць тэкстаў;
- навізна ўзнятых тэм і ракурсаў іх раскрыцця;
- выкарыстанне мастацкіх прыёмаў;
- яркасць і самабытнасць таленту;
- дасканаласць мовы і стылю;
- кампазіцыйная цэласнасць работы.
Пераможцы Конкурсу вызначаюцца зыходзячы з найбольшай сумы балаў, выстаўленых кожным членам журы.

Hosted by uCoz
Інфармацыя аб музеі



Дом-музей А.Мiцкевiча на


Дом-музей упершыню быў адкрыты ў 1938 годзе.
Адноўлены ў 1955г.
Сучасная экспазіцыя працуе з 25 мая 2001 года. Штогод музей наведвае звыш 20 тысяч чалавек.
Экскурсіі праводзім на беларускай, рускай, польскай і англійскай мовах.

ПРАЦУЕМ: аўторак-нядзеля: 9.00-18.00 без перапынку на абед. Выхадны дзень: панядзелак.



(с) Мікалай Гайба (Mikalai Haiba): gaiba@tut.by Novogrudok. 2004-2018. Все права защищены
Каталог TUT.BY RATING ALL.BY поисковая система беларуси
Hosted by uCoz