Дом-музей Адама Мицкевича 2018 год, 2017 год - падзеі, дасягненні
ГАЛОЎНАЯ Адрас. Кантакты  POLSKI  ENGLISH ЦЕНЫ, услуги VIDEO МЫ Гісторыя музея Фота



 Адам Міцкевіч

БІЯГРАФІЯ
"PAN TADEUSZ"
"DZIADY" / "Дзяды"
WIERSZE / вершы

На беларускай мове:
"ПАН ТАДЭУШ"
-"СВІЦЯЗЬ", "ГРАЖЫНА"
САНЕТЫ

__Адам Міцкевіч пра Беларусь
__Вобраз Радзімы ў перапісцы А. Міцкевіча
__Помнікі А.Міцкевічу ў Навагрудку (гісторыя стварэння)
__Курган А.Міцкевіча ў Навагрудку
__Янка Купала ў музеі Адама Міцкевіча (1940 г.)


АРХІЎ НАВІН

ВЫСТАЎКІ, навіны 2018г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2017г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2016г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2015г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2014г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2013г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2012г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2011г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2010г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2009г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2008г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2007г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2006г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2005г.
ВЫСТАЎКІ, навіны 2004г.


*** Партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
***Міністэрства культуры
"""Навагрудскі райвыканкам">
***Архівы Рэспублікі Беларусь
***Газета "Новае жыццё" (г.Навагрудак)
Сайт "Гісторыя Навагрудка"

Ссылка на сайт в виде QR кода



ЗНАЧНЫЯ ПАДЗЕІ 2017 года
Спасылкі:

- Основные культурные события Гродненской области
- Основные культурные события Новогрудского района
- Навіны Дома-музея Адама Міцкевіча - 2017 год


Падзеі 2018 года - лепшае
Усе фота адкрываюцца ў большым фармаце.

Урачысты прыём кіраўніцтвам райвыканкама з нагоды Дня маці
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018
адбыўся ў музеі 14.10.2018 г. На мерапрыемства былі запрошаны прадстаўнікі працоўных дынастый, якія працуюць у розных сферах дзейнасці.



Нашчадкі Ігнація Дамейкі ў музеі
 Музей Адама Міцкевіча 2018 Дом-музей наведалі прамыя нашчадкі ўраджэнца Навагрудчыны, сябра Адама Міцкевіча Ігнація Дамейкі. Яго прапраўнучка Пас Дамейка, яе дзеці і ўнук, якія жывуць сёння ў Аўстраліі.

Госці пазнаёміліся з экспазіцыяй музея, а Джэймс Дамейка нават выканаў на раялі для прысутных некалькі віртуозных кампазіцый.



Першае міжнароднае свята паэзіі
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018
 Музей Адама Міцкевіча 2018 Свята адбылося 5-7.10.2018 г. і было прымеркавана да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча.
У Доме-музеі адбылася літаратурна-музычная імпрэза "Музы Адама Міцкевіча, акцыя "Чытаем Міцкевіча разам", падвядзенне вынікаў конкурса "Прысвячэнне Песняру", дэманстрацыя мастацкага фільма "Пан Тадэвуш" (1928 г.).

Больш фатаграфій з музейных мерапрыемстваў глядзіце тут >>> сайт газеты "Новае жыццё"


"Адам Міцкевіч - асоба, непадуладнкая часу"
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018
Пад такой назвай 05.10.2018 г. адбылася навукова-практычная канферэнцыя, якую арганізаваў і правёў Дом-музей Адама Міцкевіча ў рамках Першага міжнароднага свята паэзіі "О Навагрудскі край - мой родны дом..."
У ліку ўдзельнікаў выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, музейныя работнікі, краязнаўцы.

Больш фатаграфій з канферэнцыі глядзіце тут >>> сайт газеты "Новае жыццё"


Праграма Першага міжнароднага свята ў Навагрудку "О, Навагрудскі край - мой родны дом..." да юбілею Адама Міцкевіча >>>

Паэтычная гасцёўня"
 Музей Адама Міцкевіча 2018 28.09.2018. у доме-музеі адбылася паэтычная вечарына, прымеркаваная да Дня сталых людзей.

Удзельнікі вечарыны чыталі ўласныя вершы, слухалі выступленне хору ветэранаў "Радасць", частаваліся гарбатай.
Вечарына прайшла ў цёплай і творчай атмасферы.





Баль у доме Міцкевічаў
 Музей Адама Міцкевіча 2018
15.09.2018. у Доме-музеі адбыўся баль у стылі баляў 19-га стагоддзя.

Чытыць рэпартаж на сайце газеты "Новае жыццё" >>> """Газета "Новае жыццё">







Выстаўка ўдзельнікаў пленэра
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018

Музей Адама Міцкевіча 2018 Музей Адама Міцкевіча 2018
26.08.2018. адбылася прэзентацыя выстаўкі "Закаханы ў Беларусь" беларускіх мастакоў з Мінска, Гродна, Віцебска, Полацка, Заслаўя, Навагрудка, якія напярэдадні тыдзень працавалі на пленэры на Навагрудчыне. Прадстаўлены як вынікі пленэра, так і работы мастакоў з уласнага архіва. Выстаўка праходзіць у памяць ураджэнца Навагрудчыны мастака Віктара Сташчанюка (1933-2007 гг.).

(Фота адкрываюцца ў большым фармаце).

Для наведвальнікаў - музычныя імпрэзы
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018

Музей Адама Міцкевіча 2018 28.07.2018. На тэрыторыі Дома-музея Адама Міцкевіча работнікі Уселюбскага сельскага Дома культуры прадставілі для наведвальнікаў канцэртную праграму і анімацыйную гульню "Навагрудскія пацехі".
Канцэртную праграму паслухалі і паўдзельнічалі ў гульні дзве групы наведвальнікаў музея - беларускія студэнты і турысты з Латвіі. Па іх словах, гэта было для іх нечакана і вельмі спадабалася.

(Фота адкрываюцца ў большым фармаце).



Выстаўка жывапісу Кастуся Качана "Мая Навагрудчына"
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018
18.07.2018. Аўтар выстаўкі член Саюза мастакоў Беларусі Кастусь Качан, які нарадзіўся ў в.Лаўрышава на Навагрудчыне. Тут яму асабліва плённа працуецца, бо прыцягвае моцная энергетыка гэтай зямлі і тысячагадовая гісторыя нашага краю. Гэтая выстаўка дасць наведвальнікам музея магчымасць здзейсніць падарожжа ў гісторыю горада з яго вуліцамі і храмамі, адчуць, каларыт жыцця вясковага чалавека, зірнуць вачыма мастака на прыгажосць прыроды Навагрудчыны.
Выстаўка працуе з 18 ліпеня да 31 жніўня



Песні Радзімы
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018

Музей Адама Міцкевіча 2018 29.06.2018. У акцыі, прысвечанай Дню Незалежнасці і 220-годдзю Адама Міцкевіча выкладчыкі і навучэнцы Навагрудскай школы мастацтваў правялші каля Дома-музея Адама Міцкевіча канцэрту і пленэр навучэнцаў школы. (14.00.-16.00).

Канцэрт паслухалі і паўдзельнічалі ў ім тры турыстычныя групы з Рэспублікі Польшча.


Фотарэпартаж з "ночы музеяў" у Доме-музеі Адама Міцкевіча
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018

 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018

 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018
18.05.2018. музей працаваў з 9.00 да 23.00

Чытайце падрабязней
- на сайце mickiewicz.museum.by>
- на сайце газеты "Новае жыццё"

Фатаграфіі можна павялічыць



Ежегодная праздничная встреча руководства райисполкома с женщинами в канун 8 марта состоялась в Новогрудке
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018 Мікалай Гайба

 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018 Мікалай Гайба 07.03.2018 г. На ежегодную праздничную встречу руководства района, приуроченную к Международному женскому дню, которая прошла 7 марта в Доме-музее Адама Мицкевича г. Новогрудка, были приглашены 27 женщин, активных участниц общественно-политической жизни района.

>>> Читать далее на сайте газеты "Новае жыццё"


Даведнік "Навагрудскі край"
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018

 Музей Адама Міцкевіча 2018 Даведнік "Навагрудскі край" на беларускай, англійскай, польскай мовах выдадзены па замове Навагрудскага райвыканкама.
Аўтар тэксту Мікалай Гайба (дырэктар музея), фота: Віталь Раковіч, Аляксей Раковіч, Галіна Ламако. Фота можна павялічыць Больш фота ТУТ >>>
(02.03.2018.)




Прэзентацыя музея
 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018 Мікалай Гайба 16.02.2018 г. Дом-музей прадставіў выстаўку "Гісторыя сядзібы і музея Адама Міцкевіча" на раённым сходзе па падвядзенню вынікаў работы за 2017 год, які прайшоў у Навагрудскім цэнтры культуры і народнай творчасці.


Сустрэча-рэквіем у памяць Барыса Кіта
 Музей Адама Міцкевіча 2018 Мікалай Гайба  Музей Адама Міцкевіча 2018 Мікалай Гайба 3.02.2018 г. у музейным пакоі імя Б.У.Кіта сярэдняй школы № 1 г.Навагрудка адбылася сустрэча-рэквіем з нагоды смерці 01.02.2018 г. Барыса Уладзіміравіча Кіта - выпускніка Наваградскай беларускай гімназіі, яе дырэктара, вучонага ў галіне астранаўтыкі, ганаровага грамадзяніна Навагрудка.
Дырэктар Дома-музея Адама Міцкевіча Мікалай Гайба распавёў прысутным аб наведванні Б.Кітам Навагрудчыны, аб сваіх сустрэчах з ім, перадаў школе кнігу Лідзіі Савік "Космас беларуса" і некалькі фотаздымкаў аб тых падзеях.

Падрабязней чытаць (+фота) на сайце газеты >>> Газета "Новае жыццё"

Публікацыі ў СМІ
 Музей Адама Міцкевіча 2018 Мікалай Гайба  Музей Адама Міцкевіча 2018 Мікалай Гайба

Н.Кур'ян. Юбілейны год славутага земляка / Інтэрв'ю з дырэктарам музея М.П.Гайбам // Новае жыццё. - 27.01.2018.

Канцэрт у Доме-музеі
 Музей Адама Міцкевіча 2017 М.Касабукін  Музей Адама Міцкевіча 2017 М.Касабукін

 Музей Адама Міцкевіча 2018  Музей Адама Міцкевіча 2018
26.01.2018 У Доме-музеі прайшоў канцэрт, прымеркаваны Міжнароднаму дню памяці ахвяраў Халакоста і сусветнай ініцыятыве "Мы памятаем" з удзелам музыкантаў Асацыяцыі іўдзейска-хрысціянскага дыялога "Шомер-интернешнл" (г.Гродна). Кіраўнік Яўгеній Калодзін. Гучалі творы класічных аўтараў (Ф.Шапэна, І.-С.Баха, М.Паганіні і інш.), а таксама яўрэйскія мелодыі.







Hosted by uCoz
Інфармацыя аб музеі



АДРЕС:Гродненская область,
231400 г.Новогрудок, улица Ленина,1
ТЕЛЕФОНЫ: (01597) 232-67 (директор),
242-43 (главный бухгалтер, научные сотрудники),
243-40 (гл.хранитель фондов, касса-заказ экскурсий)


Добавить ссылку на страницу в:

Творы А.Міцкевіча ў перакладзе на бел. мову:
ПАН ТАДЭУШ
"СВІЦЯЗЬ", "ГРАЖЫНА"
САНЕТЫ
ГАЛОЎНАЯ Адрас. Кантакты POLSKI  ENGLISH Цены, услуги МЫ Гісторыя музея Фота
(с) Мікалай Гайба (Mikalai Haiba = Nikolai Gaiba) 2004-2014.
Каталог TUT.BY

Hosted by uCoz